• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месяц за месяцам  Віталь Вольскі

    Месяц за месяцам

    Віталь Вольскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1969
    51.29 МБ
    часта можна ўбачыць гадзюку, якая грэецца тут на сонцы.
    Гадзюкі бываюць і светлыя, і цёмныя, але на спіне ў іх заўсёды праходзіць зігзагам ад галавы да хваста густая цёмная паласа. Гадзюка вельмі злосная. Пры небяспецы яна ўзнімае галаву і верхнюю частку цела і сіпіць, а потым робіць шпаркі выпад наперад і кусае ворага. На чалавека гадзюка без прычыны не кідаецца. Кусаецца яна тады, калі ёй адрэзаны шлях да адступлення і іншага ратунку няма або калі яе патурбавалі знянацку, наступілі ёй на хвост ці дакра-
    нуліся да яе. Укус гадзюкі вельмі балючы, часам ён выклікае нават смерць. Асабліва ён небяспечны, калі ранка недалёка ад галавы.
    А ці ведаеце вы, што трэ-
    ба рабіць, калі гадзюка ўкусіць каго-небудзь? Перш за ўсё неабходна перавязаць руку ці нагу вышэй укушанага месца, выціснуць з ранкі кроў, каб з кроўю выйшла і частка атруты, і адразу добра прамыць ранку моцным растворам марганца. Калі няма марганца — гатаванай вадой. Укушанаму гадзюкай карысна піць шмат вадкасці. Гзта дапаможа хутчэй вывесці атруту з арганізма.
    Другой нашай змяі — вужа — можна не баяцца. Вуж — змяя неатрутная і няшкодная. Ён не кусаецца. Жыве ён у вільготнай мясцовасці, каля балот і невялікіх вадаёмаў. Афарбоўка ў яго шэра-бурая, розных адценняў, брушка — светла-жоўтага колеру. На галаве вужа, з абодвух бакоў, дзве жоўтыя плямкі. Па гэтай адзнацы яго лёгка адрозніць ад гадзюкі. Таўшчыня тулава ў вужа амаль аднолькавая ад галавы да хваста, а ў гадзюкі сярэдняя частка цела значна таўсцейшая.
    Вуж рухаецца па зямлі даволі шпарка. Ён добра плавае, выставіўшы з вады галаву. Корміцца ён галоўным чынам жабамі.
    У няволі вуж хутка прывыкае да чалавека. На Палессі, дзе змей асабліва многа, у старыя часы вужы жылі ў сенцах ці пад ганкам сялянскай хаты.
    He варта баяцца і падобнай на змяю вераценніцы. Многія думаюць, што гэта — змяя. Між тым, вераценніца зусім не змяя, а бязногая яшчарка. Вераценніца, якую называюць яшчэ часам медзяніцай, не кусаецца.
    5S
    Зверху яна металічна-шэрага колеру, а з бакоў светламядзянага. Брушка ў яе сіняватае. Корміцца вераценніца слімакамі і чарвякамі.
    У ліпені сушаць на лугах сена. Пад канец месяца пачынаецца жніво.
    Дзікія качаняты выраслі і пакрыліся пер’ем. Яны ўжо могуць лятаць — «усталі на крыло», як кажуць паляўнічыя. Спрытныя і рухавыя, заўсёды ненасытныя, маладыя качкі ўсюды знаходзяць сабе корм, але матка ўсё яшчэ даглядае і ахоўвае іх.
    Яркую праяву самаахвярнай адданасці качкі сваім дзецям давялося мне наглядаць на Свіслачы.
    Над ціхай затокай, берагі якой густа зараслі чаротам, вучылася лятаць маладое качаня. Раптам аднекуль збоку мільгануў падорлік. Яго няцяжка было пазнаць па кароткаму хвасту веерам і па шырокаму размаху крылаў.
    Падорлік схапіў качаня і панёс у кіпцюрах. Качкамаці кінулася ў паветры падорліку наперарэз. Яна ўдарыла драпежніка ў грудзі, збіла яго з лініі палёту, не даючы ляцець далей. Падорлік выпусціў качаня і паляцеў прэч. Качаня ўпала ў ваду і схавалася ў чароце.
    Старая качка зрабіла яшчэ некалькі кругоў над ракой, потым апусцілася на ваду і знікла ў тым жа месцы, дзе і качаня.
    Жнівень
    Яблыкі паспелі... У ярах глыбокіх Дацвітае лета Цветам журавін. Адспявалі жнеі На палях шырокіх. Заспяваюць скора Ў небе журавы.
    Пятро Глебка.
    Надыходзіць канец лета. На палях скончана жніво. Ідзе абмалот і здача збожжа дзяржаве. У садах спеюць яблыкі, грушы, слівы. У прыродве адчуваецца набліжэнне восені. Сонечныя праменні ўжо не такія гарачыя. Яны цяпер толькі грэюць, а не пякуць, як у ліпені. Ночы робяцца даўжэйшымі і цямнейшымі.
    Маладыя шпакі чародкамі пералятаюць з месца на месца, рыхтуючыся да выраю. Чародкі гэтыя злучаюцца ў вялікія шумныя хмары, часам па некалькі тысяч птушак. Трымаючыся паўднёвага напрамку, яны перабіраюцца з лугу на луг, ад рэчкі да рэчкі, усё далей і далей, у цёплыя краі.
    Рыхтуюцца да вялікага асенняга падарожжа і іншыя птушкі нашых садоў і лясоў — чыжы, берасцянкі, дразды.
    Маладыя цецерукі па выгляду і велічыні цяпер не адрозніваюцца ад дарослых, 3 канца жніўня маладыя і старыя цецерукі таксама пачынаюць збірацца ў чароды. Яны трымаюцца цяпер па ўскраінах лесу, адкуль вылятаюць на суседнія палі, асабліва на грэчку. У лесе цецерукі ядуць чарніцы і брусніцы. На зіму яны нікуды не адлятаюць.
    Мядзведзі кормяцца ў гэты час пераважна ягадамі, арэхамі, жалудамі, грыбамі і рознымі карэннямі. Яны варочаюць старыя трухлявыя калоды ў лясным гушчары і знаходзяць пад імі шмат усялякіх лічынак, чарвякоў і слімакоў. Часам мядзведзь выходзіць уночы на поле, калі яно недалёка ад лесу, садзіцца на зямлю і заграбае лапамі авёс, аб’ядаючы зярняты. За лета мядзведзі добра адкарміліся, зрабіліся тлустымі і гладкімі. На іх пачынае расці густая, пушыстая поўсць. У цёплым футры ды яшчэ з добрым запасам тлушчу пад скурай не страшна будзе мядзведзю перажыць, лежачы ў бярлозе, халодную зіму з лютымі маразамі.
    Ваўкі пачынаюць хадзіць па начах на паляванне разам з маладымі вывадкамі. Шукаючы здабычу, воўк праходзіць па лясах, палях і балотах вялікія адлегласці. Ён умее добра плаваць. На Палессі, дзе многа рэк і рэчак, ваўкі асабліва часта плаваюць, перабіраючыся нават цераз вялікія вадаёмы.
    У жніўні 1946 года з парахода, які плыў па Прыпяці з Нароўлі ў Мазыр, заўважылі ў вадзе ваўка. Ён пераплываў Прыпяць зусім блізка ад парахода. На палубе ўзнялаоя мітусня. Капітан кінуўся ў каюту па стрэльбу. Праз некалькі хвілін ён вярнуўся на палубу і пачаў страляць па ваўку. Але стрэльба была зараджана дробным шротам, разлічаным на качак.
    Воўк плыў пасярэдзіне ракі і толькі вушамі матляў,
    адмахваючыся ад шрацінак, нібы ад надакучлівых мух. ІІасажыры на параходзе бачылі, як воўк даплыў да супрацьлеглага берага, выбег з вады і знік у прыбярэжных кустах.
    У жніўні пачынаюць ліняць вавёркі. Летняе яркарыжае ўбранне яны паступова змяняюць на зімовае — шэрае. Лінька ў вавёрак заканчваецца ў лістападзе. Зімовае футра іх цэніцца высока і мае промыславае значэнне.
    Вавёркі кормяцца цяпер арэхамі і рыхтуюць сабе запасы на зіму. Арэхі і жалуды вавёрка хавае ў глыбокім дупле старога дрэва. Прынясе арэх ці жолуд і кіне ў дупло. Робіць яна кладоўкі і пад карэннямі дрэў.
    У такіх кладоўках вавёрка трымае толькі добрыя, паўнацэнныя арэхі. Яна ўмее адрозніваць арэх з добрым зернем пад шкарлупкай ад пустога ці чарвівага.
    Вавёрка — дбайная і клапатлівая гаспадыня. На зіму яна нарыхтоўвае сабе запасы не толькі з арэхаў і жалудоў. Вавёрка збірае і грыбы.
    Вы ідзяце па лесе і раптам бачыце ў сябе над галавой апеньку на дрэве. А вось тырчыць недалёка ад яе на адзінокім голым сучку і другі грыбок!
    Якім чынам трапілі яны сюды? Грыбы ж на дрэве не растуць, ды яшчэ так высока над зямлёй!
    Хто іх тут прымацаваў?
    Гэта работа вавёркі.
    Грыбы сохнуць на паветры і зімой спатрэбяцца гаспадыні. Асноўным жа кормам вавёркі з’яўляецца насенне яловых шышак.
    У гады, калі шышак многа, вавёркі сустракаюцца ў вялікай колькасці. Калі шышак няма, яны перабіраюцца ў другія мясцовасці, часам вельмі далёка — туды, дзе ўраджай на яловыя шышкі ў лясах багаты.
    Падраслі маладыя зайцы першых вывадкаў гэтага года. Іх цяпер цяжка адрозніць ад дарослых. Старыя зайчыхі прыносяць у жніўні дзе-небудзь у пералеску, пад кустом ці ў полі апошні прыплод малых зайчанят. Зайчаняты не патрабуюць ні догляду, ні руплівага
    і дбайнага выхавання. Дзён шэсць пакорміць іх маці густым і тлустым малаком, а потым пабяжыць па сваіх справах, пакінуўшы малых на тым месцы, дзе яны нарадзіліся. Дні праз два-тры зайчыха вяртаецца і кліча сваіх дзетак, хлопаючы вушамі. Зайчаняты збягаюцца да маці. Яна корміць іх і зноў знікае на некалькі дзён.
    Здараецца часам, што старая зайчыха, спяшаючыся да малых, сустрэне па дарозе чужых зайчанят. У такім выпадку яна ніколі іх не міне, абавязкова накорміць, не пакінуўшы малака для ўласных дзетак. Але малыя не бядуюць. He дачакаўшыся маткі, яны знойдуць чужую зайчыху, і тая ў сваю чаргу дасць ім малака.
    На восьмы ці дзесяты дзень зайчаняты пачынаюць скубці траву. Але месяцы два яшчэ, побач з расліннай ежай, яны не прапусцяць выпадку пасмактаць і малака, калі спаткаюць дзе-небудзь старую зайчыху.
    3 набліжэннем восені зайцы, і старыя і маладыя, пачынаюць наведваць агароды. Часам яны забіраюцца нават у пуні. Скубуць зайцы таксама азімую рунь.
    Верасень
    Ужо верасень. Ветры-вандроўнікі Аж праз вокны нясуць халады Як шары, Наліліся антонаўкі
    I да долу прыгнулі сады.
    Пятрусь Броўка.
    Верасень лічыцца па календары першым месяцам восені.
    Сады і лясы змяняюць паступова сваю летнюю зялёную вопратку на асенняе ўбранне. Лісце на дрэвах пачынае жаўцець, набываючы розныя колеры і адценні. Сярод цёмных, вечназялёных лапак ялін і сосен зіхаціць залатое лісце бяроз, ліп, клёнаў, вольхі, арэшніку.
    У садах паспелі яблыкі, грушы.
    У высокім сінім небе не чуваць ужо над полем звонкага спеву жаваранка. He відаць у садах ні берасцянкі, ні чыжыка, ні шпакоў. Даўно ўжо няма салаўя. Па каменнях каля рэчкі не скачуць жвавыя пліскі. Усе гэтыя птушкі паляцелі на поўдзень, і мы іх не ўбачым да наступнай вясны.
    Вада ў рэчках і азёрах становіцца празрыстай і халоднай.
    Мянтуз пакідае сваё летняе сховішча пад берагам і пачынае жыраваць у мелкай вадзе.
    Плоткі, акуні, галаўні, язі і іншыя рыбы збіраюцца ў чароды і шукаюць сабе глыбейшых мясцін.
    Толькі шчупак па-ранейшаму палюе ў адзіноцтве, але і ён, ратуючыся ад холаду, ідзе ў глыб вадаёмаў.
    У пачатку восені рыбы ў рэках і азёрах харчуюцца асабліва ўзмоцнена. Яны назапашваюць тлушч, які дапаможа ім перажыць зіму ў халоднай вадзе пад лёдам. 3 надыходам халадоў рыбы становяцца ўсё менш рухавымі і паваротлівымі.
    Пакінулі свае дазорныя вышкі канюкі, пільныя абаронцы палёў ад шкодных мышэй палёвак.
    На апусцелых нівах палёўкам няма чаго рабіць. Яны перабіраюцца бліжэй да чалавека і да збожжа — у гумны, хлявы, скляпы і стайні. Следам за палёўкамі перасяляюцца сюды на зіму і ласкі. Ад маленькай і спрытнай ласкі палёўкам цяжка схавацца. Маючы доўгае гнуткае тулава на кароткіх ножках, ласка можа пралезці за мышамі ў самую вузкую шчыліну, у самую цесную норку.
    Палёўкі застаюцца на зіму ў полі толькі ў тым выпадку, калі яны здолелі на працягу лета назапасіць у норках пад зямлёй дастатковую колькасць збожжа і насення розных раслін.