• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месяц за месяцам  Віталь Вольскі

    Месяц за месяцам

    Віталь Вольскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1969
    51.29 МБ
    Над зеленавата-жоўтымі завушніцамі вярбы гудуць, трапечучы крыламі, першыя пчолы. Ажылі мурашкі. На «сцежках», якія ідуць ад мурашнікаў, пачаўся мітуслівы рух. На вільготнай, пакуль яшчэ халаднаватай зямлі з’явіліся непаваротлівыя рапухі.
    Вы ідзяце далей.
    Аднекуль выпырхнула з лісця маленькая зялёная птушка. Гэта — чыжык, заўсёды вясёлы і рухавы. Вясной і ў пачатку лета вы часта можаце яго ўбачыць у сасновым лесе. Тут ён гняздзіцца і выводзіць сваіх птушанят. Калі ж малыя падрастуць і навучацца лятаць, чыжы перабіраюцца ў пладовыя сады, дзе кормяцца рознымі насякомымі, якіх у садзе болып, чым у лесе.
    Вы прайшлі праз увесь лес і выйшлі ў поле. Над кустамі ля дарогі ляціць матылёк светла-жоўтага коле-
    ру — крушынніца. Высока ў небе звініць спеў жаваранка. Зямля навокал падсохла, усюды зелянее маладая рунь.
    Вы падыходзіце да сажалкі. У веснавой вадзе чуюцца аднастайныя гукі:
    — У... у... у...
    Гэта «вухаюць» жарлянкі — невялікія цёмныя жабкі з аранжавым брушкам, пакрытым чорнымі плямкамі.
    Час ад часу ўсплываюць на паверхню вады трытоны. Пачуўшы вашы крокі, з берага ў ваду плюхаюцца вялікія зялёныя жабы.
    На камень, каля самай вады, ускочыла прыгожая зграбная птушка з вузкім, доўгім хвастом. У яе чорная галоўка з белымі шчочкамі і вострай дзюбкай, а ўся яна светла-шэрая.
    Гэта — пліска. Яна заўсёды трымаецца каля вады. Шпарка скача непаседлівая птушка па беразе, ківаючы на кожным кроку галоўкай. Доўгі хвосцік яе то ўзнімаецца, то апускаецца. Яна ўся быццам на спружынах.
    У садах свішчуць шпакі. Яны ўжо выселілі захопнікаў-вераб’ёў, адрамантавалі гнёзды, ачысцілі шпакоўні і гадуюць цяпер сваіх дзяцей.
    У вясёлым спеве шпака можна пачуць і чырыканне вераб’я, і галасы другіх птушак, і мяўканне кошкі, і прарэзлівы свіст гарэзнага хлапчука, і розныя іншыя выпадкова пачутыя і поранятыя гукі. ІІІпак хутка і ахвотна засвойвае ўсё, што чуе. Прыручаны, ён можа паўтараць чалавечыя словы таксама, як крумкач і папугай.	.
    На рэках не скончылася яшчэ паводка. гэкі вьшшлі з берагоў і злучыліся ў нізінах з ляснымі рэчкамі, раўчукамі і балотамі ў адзін вялікі вадзяны прастор. Асобныя ўзвышшы ператварыліся ў астраўкі, на якіх ратуюцца ад вады лясныя звяры.
    Вось сядзіць пад кустом цэлая грамадка зайцоў. Яны прытуліліся адзін да аднаго. Каля іх можна часам убачыць і лісіцу. Трывожна бегае яна па астраўку, паглядае на ваду, а на зайцоў не звяртае ніякай увагі, быццам іх тут зусім няма.
    У сваю чаргу і палахлівыя, заўсёды асцярожныя зайцы нібы зусім не заўважаюць свайго лютага ворага. Перад тварам стыхійнага няшчасця і агульнай небяспекі старая, адвечная варожасць часова забыта.
    Калі падплысці да такога астраўка, можна ўсіх гэтых звяркоў пабраць рукамі і пасадзіць у лодку. Яны
    будуць сядзець ціха і мірна, як у вядомым вершы Някрасава «Дзядуля Мазай і зайцы», пакуль лодка не наблізіцца да цвёрдай зямлі. Тады ўсе пасажыры паўскакваюць адразу са сваіх месц і, не чакаючы каманды, знікнуць у лесе, не падзякаваўшы нават за ратунак.
    Толькі ласі не баяцца высокай вады. Паводкі для іх не страшны. Смела пераплываюць яны вялікія прасторы, затопленыя вадой.
    He баяцца вады і бабры. Але паводка непакоіць часам нават і гэтых прыроджаных вадзяных жыхароў. Веснавая вада разбурае гаці і грэблі, пабудаваныя бабрамі на лясных рэчках, пагражае іх хаткам. Пасля паводкі руплівьія бабры рамантуюць свае пабудовы.
    Разам з веснавой вадой расплываюцца па лугах і поймах рыбы. Усю зіму правялі яны на дне рэк, азёр і сажалак у стане здранцвення. Цяпер, калі лёд сышоў і вада пацяплела, рыбы ажывіліся, плаваюць усюды і шукаюць сабе корм, набіраюцца сілы для нерасту. Калі вада ўвойдзе зноў у берагі, многія рыбы не змогуць вярнуцца ў раку. Высахнуць пад сонцам вялікія лужыны, у якіх апынуліся яны ў палоне. Многіх рыб чакае тут пагібель ад недахопу вады, ад звяроў і птушак.
    У такі час варта пайсці на паплавы з вядром ці кошыкам, пазбіраць малых рыбак і пусціць іх у рэчку. Хлапчукі, якія гэтак робяць, прыносяць карысць нашай рыбнай гаспадарцы, бо з выратаваных малявак вырастуць з часам вялікія рыбы.
    Тэрміны нерасту ў рыб розныя. Шчупак нерастуе ў сакавіку — красавіку; акунь, галавень і язь — у красавіку — маі; ёрш — у пачатку красавіка; плотка — у маі — чэрвені, а некаторыя рыбы і яшчэ пазней.
    Ікру рыбы мечуць у вялікай колькасці. Акунь адкладвае ў час нерасту каля трыццаці тысяч ікрынак, плотка да ста тысяч, карась да трохсот тысяч, а карп ад двухсот да пяцісот тысяч.
    Найменшую колькасць ікрынак, усяго каля сотні, адкладвае маленькая рыбка колюшка. Затое яна дбайна ахоўвае іх, чаго не робяць усе іншыя рыбы.
    Колюшка, якая вядзецца ў Нёмане, Заходняй Дзвіне і амаль ва ўсіх іншых рэках і азёрах Балтыйскага басейна, будуе для сваіх ікрынак круглае гняздо са сцяблоў вадзяных раслін. Самка колюшкі адкладвае ў гэтае гняздо ікру і адплывае прэч, а самец застаецца каля гнязда. Ён абараняе ікрынкі, а потым і малявак ад ворагаў. Усе іншыя рыбы не клапоцяцца аб лёсе свайго патомства.
    Шчупак, акунь, карась і карп мечуць ікру сярод зараснікаў вадзяных раслін. Болыпая частка ікрынак гіне. Толькі з нязначнай часткі іх выводзяцца маляўкі. У сваю чаргу і маляўкі знішчаюцца вялікімі рыбамі і птушкамі. 3 усіх бакоў пагражаюць маляўцы розныя небяспекі. Толькі вялізная колькасць ікрынак выратоўвае многія віды рыб ад канчатковага знішчэння.
    Сотні, калі не тысячы цэнтнераў рыбы гіне ў час нерасту ад злачынных рук браканьераў. Малявак жа, ікрынак — і не пералічыць. Бязлітасныя грабежнікі роднай прыроды загадзя рыхтуюць толавыя зарады для падводных выбухаў, рамантуюць недазволеныя ры-
    балоўныя сеткі, востраць асцё. Толькі за 1960—1961 гг. у нашай рэспубліцы было выяўлвна і афіцыяльна зарэгістравана каля шасці тысяч выпадкаў драпежніцкага знішчэння рыбы. А колькі іх засталося невядомымі! Колькі браканьераў і да гэтага не выкрыта, не пакарана!
    На Беларусі шмат вялікіх і малых рэк і азёр, багатых на рыбу. Для таго каб колькасць рыбы ў гэтых вадаёмах не змяншалася, а павялічвалася, патрэбны спецыяльныя мерапрыемствы. Існуюць шматлікія рыб-
    ныя гаспадаркі, у якіх выводзяцца ў сажалках найбольш каштоўныя пароды рыб. Прывозяцца і выпускаюцца ў натуральныя вадаёмы такія промыславыя рыбы, якія да гэтага часу не вяліся на Беларусі, але могуць тут жыць і размнажацца ў прыродных умовах.
    у азёрах рэспублікі паспяхова акліматызаваліся прывезеныя сюды судак, серабрысты карась і сазан з Амура, сіг з Чудскога і Ладажскага азераў. Але добрыя вынікі дасць гэта толькі тады, калі мы будзем адносіцца да рыбы ашчадна, разумна, па-гаспадарску.
    Рыба — народнае багацце. Неабходна не толькі самім выконваць правілы і законы рыбнай лоўлі, устаноўленьія дзяржавай, але і сачыць, каб ніхто іх не парушаў. Трэба ахоўваць і рыбу, і птушак, і ўсе жывое, карыснае і патрэбнае ў прыродзе ад драпежніцкага знішчэння несвядомымі людзьмі.
    Май
    I ападаў на сад са звонам Вліскучых буйных кропель рой... А з поўдня ехаў май зялёны Да нас з вясёлкавай дугой.
    Пімен Панчанка.
    Прыйшоў на змену красавіку прыгожы і вясёлы май, паэтычны месяц маладой травы, кветак і спеваў. Нездарма ў старыя часы называлі яго па-народнаму — травень.
    Квітнеюць сады. Палі і лугі ператварыліся ў стракатыя, каляровыя дываны. Усюды кветкі — і ў зялёнай, яркай траве, і на кустах, і на дрэвах.
    Паветра напоена пахам чаромхі і бэзу. Над духмянымі кветкамі клапатліва гудуць працавітыя пчолы.
    У траве стракочуць конікі. У бліскучых праменнях сонца робяць складаныя віражы стракозы.
    У свежым маладым лісці ад зары да зары нв змаўкае шматгалосы птушыны хор.
    У зарасніках бэзу і парэчак выводзіць свае чароўныя трэлі сціплы начны спявак — салавей. Гэтая маленькая шэрая птушка з такім мілагучным і моцным галаском трымаецца вільготнай мясцовасці з густымі кустамі, непадалёку ад вады.
    Спяваюць берасцянкі, чыжыкі, шчыглы, дразды, пеначкі. У лесе кукуе зязюля. У полі скрыпіць драч. Усюды радаснае, кіпучае жыццё, усюды рух, гоман, спевы.
    Пазней за ўсіх вярнуліся з выраю ластаўкі і стрыжы. Увосень яны адляцелі першымі, а вярнуліся ў родныя мясціны апошнімі, толькі ў другой палове мая, і адразу ўзяліся ляпіць свае гнёзды з гліны, глею і ўласнай сліны пад стрэхамі і над вокнамі дамоў.
    Стрыжы і ластаўкі кормяцца насякомымі, якія лятаюць у паветры, знішчаючы іх у вялікай колькасці. Насякомыя з’яўляюцца, калі надвор’е ўжо цёплае, і гінуць, як толькі пачынае халаднець. Ад гэтага і залежаць тэрміны прылёту і адлёту стрыжоў і ластавак.
    Птушкі хутка прывыкаюць да змен у той ці іншай мясцовасці, выкліканых уздзеяннем чалавека на прыроду.
    Раней ніхто не бачыў у Мінску чаек. Калі ж было створана ў горадзе штучнае возера, у тую ж вясну 1941 года над новым вадаёмам з’явіліся чайкі, ажыўляючы пейзаж гарадской ускраіны.
    Вясной 1955 года за пятнаццаць кіламетраў ад Мінска, у тым месцы, дзе рэчкі Вяча і Ратамка зліваюцца
    з Свіслаччу, была закончана пабудова плаціны і дамбы. Свіслач перагарадзілі. Пачалося запаўненне вадою нізіны, адведзенай для вялікага вадасховішча. Тут неўзабаве ўзнікла новае возера.
    Пасля Нарачы гэта — найбольшае возера Беларусі. Агульная плошча яго дасягае каля трыццаці квадратных кіламетраў. На возеры засталося некалькі астравоў.
    Стварэнне пад Мінскам вялікага вадаёма дае магчымасць юным натуралістам і ўсім аматарам прыроды рабіць новыя, цікавыя і карысныя назіранні, бо змяніўся не толькі пейзаж і
    характар навакольнай мясцовасці, з’явіліся новыя віды птушак і звяроў, якіх тут да гэтага часу не было.
    У Мінскае вадасховішча выпушчана каля сямісот
    тысяч аднагадовых і тры тысячы двухгадовых амурскіх сазанаў, каля васьмісот серабрыстых карасёў і шмат іншых рыб.
    У маі 1955 года недалёка ад дамбы новага возера пасяліліся чайкі. 3 павелічэннем люстра вадасховішча павялічылася і колькасць новых жыхароў.
    Прыгожа, лёгка і спрытна лятаюць чайкі над вадой. Белыя крылы зіхацяць у сінім небе.
    Цяпер чаек можна ўбачыць не толькі над возерам і над новым вадасховішчам, але і ў цэнтры горада, над пашыраным рэчышчам Свіслачы, ля моста на пра-
    спекце.
    Чайкі — карысныя птушкі. Сваіх дзяцей яны кормяць амаль выключна шкоднымі насякомымі, якіх збіраюць на палях і лугах каля вадаёмаў. Рыбу з рэчкі