Месяц за месяцам
Віталь Вольскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1969
іншыя. Яны не маюць патрэбы ў трывалым гняздзе. Іх птушаняты становяцца самастойнымі вельмі рана. 3 дня нараджэння яны бегаюць усюды за маткай і ву-
чацца самі здабываць корм і хавацца ад небяспекі.
Гняздо вывадкавы»! птушкам неабходна толькі для выседжвання яек. Ледзь толькі птушаняты з’явяцца на свет, патрэба ў гняздзе адпадае. Таму гнёзды ў вывадкавых лтушак простыя, нескладаныя. Знаходзяцца яны на зямлі, у невялікіх ямках між травы, пад кустамі, на лузе, у полі, на балоце.
У палях, калі пачынае каласаваць жыта, разводзіцца шмат мышэй палёвак. На гэтых шкоднікаў палююць днём канюкі і сокалы-пус-
тальгі, а ноччу совы.
Канюка часта можна ўбачыць на шасце ці на сухім адзінокім дрэве сярод поля. Нерухома сядзіць ён, уцягнуўшы галаву з загнутай уніз дзюбай, і нібыта спіць. Але гэта толькі здаецца. Пільна сочыць канюк
сваім жоўтым вокам за тым, што робіцца ў траве. Убачыўшы палёўку, ён імкліва кідаецца ўніз і, схапіўшы кіпцюрамі шкодніка, вяртаецца на свой дазорны пункт. За дзень гэтая птушка знішчае ў сярэднім трыццаць мышэй. Ловіць яна таксама і гадзюк.
49
4 В. Вольскі
Знішчаюць палёвак і маленькія злыя ласкі — спрытныя звяркі з доўгім тулавам на кароткіх лапках, рыжай спінкай і белым брушкам. У летні час ласкі часта жывуць у збажыне, пад кучамі каменняў, у разорах ля межаў — бліжэй да палёвак.
У ціхі летні вечар, калі заходзіць сонца, з’яўляюцца ў паветры кажаны. Няроўны, бясшумны палёт кажаноў часам палохае людзей, якія не ведаюць, што гэта сябры чалавека, што іх не трэба баяцца.
Кажаны не горш за птушак знішчаюць шкодных насякомых. За адну ноч кажан з’ядае больш трыццаці хрушчоў. Днём кажаны спяць у дуплах дрэў, пад страхою будынкаў. Яны вісяць уніз галавой, зачапіўшыся кіпцюрамі задніх лапак за які-небудзь выступ і захутаўшыся, нібы ў плашч, у перапончатыя крылы. 3 надыходам змроку кажаны пакідаюць сваё сховішча і да раніцы ганяюцца за насякомымі.
Лятаюць яны так хутка, што часам іх нялёгка і заўважыць у паветры.
А вось паўзе між градак агарода, ляніва адштурхваючыся заднімі лапамі, яшчэ адзін наш сябар — тоўстая, непаваротлівая рапуха.
Далёка ёй да жвавай і лёгкай на скок жабы!
Лапы ў рапухі значна карацейшыя і слабейшыя, чым у жабы, таму і пасоўваецца яна марудна і скача цяжка і невысока.
Скура ў рапухі не гладкая, як у жабы, а пакрытая бугаркамі. Днём рапуха хаваецца ў цёмных і вільгот-
ных месцах — у ямах, скляпах і сутарэннях, пад мохам, між карэннямі дрэў, а вечарам, калі сцямнее, вылазіць і палюе на насякомых.
Ыекаторыя людзі баяцца рапух, выдумляюць пра іх розныя недарэчныя байкі, але мы з вамі добра ведаем, што непрыгожая з выгляду рапуха не толькі зусім бяскрыўднае, але і вельмі карыснае стварэнне. Яна надзейны памочнік кожнага садавода і агародніка. Дзе рапуха, там няма жыцця слімакам і вусеням. Дзе шмат рапух, там у агародзе добры ўраджай.
Рапуха жыве на зямлі, але размнажаецца, як і жаба, у вадзе. Яна кладзе сваю ікру ў невялікіх вадаёмах, і маленькія рапухі вырастаюць, як і жабкі, з апалонікаў.
Спачатку апалонік — адна толькі галава і хвост. Паступова хвосцік пачынае змяншацца, вырастаюць заднія лапкі, потым з’яўляюцца пярэднія. Нарэшце хвосцік адпадае. Апалонік ператвараецца ў маленькую жабку. Цяпер гэтая жабка дыхае не жабрамі, як раней, а лёгкімі.
За апалонікамі ганяюцца дзікія качаняты. Яны,
ледзь толькі вылупяцца з яйка, адразу самі пачынаюць хадзіць за маткай. На другі дзень пасля нараджэння качаняты ідуць у ваду, плаваюць між трысця, асакі і чароту, куляюцца дагары нагамі і самі здабываюць сабе корм з дна вадаёма. Качаняты ядуць і зялёную траву, і карэнні вадзяных раслін, і чарвякоў, і жабак.
У лясных і палявых пту-
4 *
£1
шак з сямейства курыных — глушцоў, цецерукоў, курапатак, перапёлак — птушаняты, як мы ўжо ведаем, таксама з першага дня ўсюды ходзяць за маткай, вучацца лавіць жукоў і чарвякоў, разграбаць лапкамі зямлю, збіраць зярняткі і ягады, а ў выпадку небяспекі хавацца ў траве і пад леташнім лісцем, між каменняў і камякоў сухой зямлі.
У рэках і азёрах не скончаны яшчэ нераст у плоткі і ляшча, а карась і карп у чэрвені толькі пачалі адкладваць ікру, таксама як і сом.
22 чэрвеня — самы вялікі дзень у годзе і самая кароткая ноч. Даўжыня ночы толькі чатыры гадзіны. Сонца ў гэты дзень знаходзіцца на самым вышэйшым за ўвесь год пункце неба.
Ліпень
...Па-над роднаю зямлёй
Стаяла ціша. Быў вакол спакой. У люстрах рэк пялёсткі зараніц Плылі павольна; на палях жыты Купаліся ў тумане; пах суніц, Як мора, разліваўся па лясах...
Кастусь Кірэенка.
Ліпень у нас самы гарачы месяц. Гэта — сярэдзіна лета. Дні стаяць спякотныя. Высока ззяе ў ясным бязвоблачным небе яркае сонца, і пад яго пякучыгяі праменнямі млее зямля. У палях пад павевамі лёгкага ветрыку пераліваецца хвалямі каласістае жыта.
У цёплы летні вечар над вадой снуюць кволыя падзёнкі, падобныя на вялікіх камароў, з доўгімі
ножкамі. Падзёнкі — прывабная здабыча для рыбы. Акуні, плоткі, язі, ляшчы выскакваюць з вады, каб на ляту схапіць падзёнку ў паветры.
У ціхай, прагрэтай сонцам вадзе плаваюць сярод зараснікаў каля берага залацістыя карасі. Яны кормяцца лічынкамі камароў, дафніямі, тванню і вадзянымі раслінамі.
На карасёў і іншых невялікіх рыб палюе ў адзіночку зубасты драпежнік — шчупак.
Маладыя акуні, такія ж пражэрлівыя разбойнікі, чародкамі плаваюць між трысця, а буйнейшыя з іх абследуюць у пошуках здабычы глыбокія мясціны. хапаючы без разбору і дробных рыбак, і чарвякоў, і насякомых, і рачкоў, і ўсё, што можна праглынуць.
На самым дне вадаёма, у глыбокай і цёмнай яміне, ляжыць, як калода, вусаты сом. Ён падпільноўвае тут здабычу. Гэтая вялізная, тлустая і непаваротлівая рыбіна можа праглынуць часам і качку.
На дне вадаёма з ціхай плынню, корпаючыся там у глеі ці хаваючыся ў зарасніках, праводзіць летні час і лянівы лінь.
Пад карчом каля берага, у цёмным і зацішным месцы, схаваўшы галаву ў нары, стаіць нерухома мянтуз. Улетку ўсе рыбы кормяцца, адпачываючы пасля нерасту. Толькі мянтуз у летні час амаль нічога не есць.
У ліпені паспяваюць ягады — суніцы, чарніцы, маліны, парэчкі. Цвіце ліпа — адсюль і паходзіць назва гэтага месяца. Пчолы напаўняюць свае соты светлым і духмяным ліпавым мёдам.
Цвіце грэчка. Там, дзе яе многа, мёд у сотах цямнейшага колеру.
У лесе кормяцца салодкімі сакавітымі ягадамі маладыя цецерукі. Яны падраслі, змянілі пух на
пер’е і могуць цяпер пералятаць з месца на месца, але пакуль што ўсё яшчэ ходзяць за маткай. I мядзведзь частуецца ягадамі, асабліва малінай, да якой ён вельмі ласы, таксама як і да мёду.
Малыя лісяняты часта выходзяць са сваёй цёмнай нары. Яны таксама падраслі, гуляюць і спяць на сонцы. Маці вучыць іх лавіць мышэй, жабак, яшчарак, конікаў, матылькоў. Яна прыносіць лісянятам параненых птушак, мышэй, зайчанят, і малыя вучацца хапаць жывую здабычу. Кожнае з лісянят цягне здабычу сабе. Пры гэтым у іх часта ўзнікаюць бойкі. Перамагае дужэйшы і спрытнейшы, яму і дастаецца здабыча.
Падраслі і ваўчаняты, якія нарадзіліся ў красавіку. Спачатку яны карміліся толькі матчыным малаком. Потым бацька, вяртаючыся з палявання, даваў ім у дадатак да малака частку сваёй напалову ператраўленай здабычы. Цяпер воўк і ваўчыха пакідаюць ваўчанят у логаве адных. Ваўчаняты могуць ужо есці ўсё, што ім даюць.
Знаёмы кінамеханік з Узды прывёз мне неяк у ліпені ваўчаня. Малому было каля трох месяцаў. Ваўчаня было вельмі забаўнае. Усімі сваімі звычкамі і паводзінамі яно нагадвала сабаку. Калі я прыходзіў дамоў, ваўчаня кідалася мне насустрач, віляла хвосцікам, круцілася ля маіх ног, лажылася на спіну і, жартуючы, злёгку пакусвала мне рукі. Ноччу яно залазіла ў ложак і спала ў мяне ў нагах.
Я карміў яго поліўкай з кавалкамі хлеба, варанай гароднінай, касцямі і ўсім, што заставалася пасля абеду. Толькі сырога мяса не даваў яму ніколі.
Ваўчаня жыло ў мяне некалькі месяцаў. За гэты час яно значна вырасла. Знікла шчанячая нязграбнасць. Ваўчаня набыло выгляд маладога ваўка. Яго апетыт рос з кожным днём. Яно магло з’есці ў тры разы болып,
чым звычайны дваровы сабака такога ж росту. Трымаць яго ў гарадской кватэры рабілася ўсё цяжэй і складаней. Я аддаў свайго выхаванца ў звярынец.
У ваўка шмат агульнага з сабакам, які з’яўляецца яго бліжэйшым родзічам. Летам 1946 года мне давялося быць у Вялаўскім лясніцтве. Неяк цудоўным ліпеньскім раннем маці бухгалтара лясніцтва, якая прыехала ў госці да сына з горада, выйшла на ганак. Перад самым домам стаяў вялікі сабака і, схіліўшы галаву, нюхаў нешта на зямлі. Старая здзівілася: адкуль узялася тут такая прыгожая аўчарка? Жанчына спусцілася з ганка і пайшла да сабакі.
— Хадзі, хадзі сюды! He бойся! — голасна паклікала яна сабаку.
«Аўчарка» ўзняла галаву, паглядзела на старую ўважлівым, разумным позіркам жоўтых вачэй. Потым павярнулася і павольна, не спяшаючыся, пайшла ў лес.
Толькі цяпер, убачыўшы цяжкі, апушчаны хвост «сабакі», жанчына зразумела, што гэта была не аўчарка, а самы сапраўдны воўк.
У ліпені птушкі ў лясах і садах спяваюць рэдка. Толькі ў высокім ясным небе над палямі можна пачуць па-ранейшаму звонкі спеў жаваранка. Ды ў вяршалінах дрэў гучыць яшчэ час ад часу працяглы, чысты і мілагучны, як флейта, свіст івалгі. Галава, спіна і брушка ў івалгі яркага, залаціста-жоўтага колеру, а крылы чорныя. Таму і называюць яе часам — «жаўтабрух». Гзтая прыгожая птушка вяртаецца з выраю позна — у маі, а адлятае рана — у канцы жніўня.
У большасці дробных птушак дзеці выраслі і пакінулі гнёзды. Яны вучацца лятаць, лавіць здабычу, збіраць корм, набіраюцца сілы да адлёту ў вырай. Некаторыя птушкі, у тым ліку берасцянкі і ластаўкі, гадуюць у гнёздах другі вывадак птушанят.
Пачынаецца раздолле для аматараў грыбоў. У ліпені з’яўляюцца ў вялікай колькасці, асабліва пасля цёплых дажджоў, усялякія грыбы — баравікі, падбярозавікі, падасінаві-
кі, грузды і іншыя. Збіраючы грыбы, не вырывайце іх з коранем, а зрэзвайце ножыкам. Тады вы зможаце, запомніўшы гэтае месца, знай-
сці тут новыя маладыя грыбы, якія вырастуць на змену
зрэзаным.
Пад дрэвамі і кустамі трэба вельмі асцерагацца гадзюкі. Гэтая атрутная змяя даволі часта сустракаецца ў драбналессі, каля старых пнёў, вакол якіх расце малады хмызняк. Корміцца гадзюка мышамі і насякомымі. У гарачы ліпеньскі дзень на сцежцы сярод хмызняку