• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месяц за месяцам  Віталь Вольскі

    Месяц за месяцам

    Віталь Вольскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1969
    51.29 МБ
    У русака такой перавагі няма. На працягу ўсяго юда ён застаецца ў сваім нязменным шэра-бурым уб-
    ранні. Таму і стараецца русак трымацца там, дзе менш снегу, дзе многа дрэў і кустоў, сярод якіх ён не так рэзка вылучаецца сваім колерам. А ворагаў у небаракі шмат. Асабліва трэба яму баяцца ваўка і лісы.
    Яркім полымем мільганула ліса на белым снезе. Нячутна крадзецца яна пад зялёнымі лапамі ялін, што навіслі нізка над зямлёй. Вострая хітрая мордачка прынюхваецца да снегу. Лясныя мышы пракапалі сабе пад снегам хады
    і галерэі да сваіх зімовых кладовак пад карэннямі дрэў. Добры нюх лісы дапамагае ёй знаходзіць і выкопваць мышэй з іх падснежных сховішчаў. Ловіць яна і зайцоў, і птушак, падбіраецца часам і да курэй, але зімою, калі снег глыбокі, мышы з’яўляюцца асноўным кормам лісы.
    Хай сабе мышкуе на здароўе рыжая красуня! За гэта можна ёй толькі падзякаваць, бо вялікую карысць прыносіць нам ліса, знішчаючы шкодных грызуноў. Улетку ловіць яна таксама і нямала насякомых, шкодных для сельскай гаспадаркі — конікаў і розных жукоў, асабліва хрушчоў і іх лічынак.
    Мы смела можам лічыць лісу адным з нашых добрых памочнікаў у справе аховы ўраджаю. А цёплае і прыгожае футра, якое ліса дае чалавеку? За ўсё гэта можна дараваць лісе тое, што з’есць яна часам курыцу ці качку на двары, цецерука ці курапатку ў лесе. Карысці ад лісічкі-сястрычкі куды болып, чым шкоды.
    Ліса шукае сабе спажывы пад дрэвамі і кустамі, а на верхніх паверхах лесу гаспадарыць куніца, найзлейшы вораг вавёркі. Спрытна і шпарка пераскаквае вавёрка з дрэва на дрэва, з галіны на галіну, але і куніца гоніцца за ёю з няменшай імклівасцю. Часам знойдзе куніца вавёрку, калі тая спіць у сваім цёплым гняздзе, у дупле старога дрэва, з’есць гаспадыню і сама ляжа спаць на яе месца.
    Бывае і так, што вавёрка адчуе небяспеку, выскачыць з гнязда і памчыцца па заснежаных дрэвах, па самых вершалінах, а куніца за ёю. Канец для вавёркі заўсёды адзін, бо куніца ўмее лазіць і бегаць па дрэвах не горіп за яе.
    Футра куніцы мяккае, цёплае і пушыстае, высока цэніцца і мае промыславае значэнне.
    Можа, вы бачылі на сваім двары ці на вуліцы шэра-
    бурых чубатых птушак з тонкай і вострай дзюбкай і шпорамі на нагах? Яны пералятаюць з месца на месца невялікімі чародкамі разам з вераб’ямі.
    Гэта — чубатыя жаваранкі.
    Зімою яны прылятаюць у гарады і сёлы падкарміцца, пашукаць зярнят аўса ў вулічным снезе, а вясной заспяваюць першымі ў небе над полем.
    Холадна і марозна ў студзені, але дзень ужо трошкі павялічыўся. Што далей, дзень будзе рабіцца ўсё даўжэйшым, а ноч карацейшай.
    Люты
    To разбяжыцца,
    To пухам засцелецца, Гойкае, кружыць, Спявае мяцеліца.
    Пятрусь Броўка.
    Люты лічыцца апошнім месяцам зімы. Лютуюць халодныя, рэзкія вятры, завеі, мяцеліцы. Гэта месяц снежных заносаў. Зіма нібы збірае апошнія сілы, каб спагнаць сваю злосць перад сконам.
    3 кожным днём усё цяжэй лясным жыхарам знаходзіць сабе корм. Асабліва церпяць ад холаду і бяскорміцы казулі.
    Летам лёгкія і спрытныя казулі могуць добра бегаць і высока скакаць, але зімой ім гэта не ўдаецца. Тонкія і высокія ногі казулі з маленькімі вострымі капыткамі
    правальваюцца ў глыбокі снег і хутка стынуць ад марозу, а там, дзе няма снегу, слізгаюць па мерзлан зямлі. Пасля адлігі цвёрдая абледзянелая снежная паверхня, шарон, раніць іх ногі да крыві. Кожны раз, скокнуўшы, казуля вязне ў глыбокім снезе, з якога ёй цяжка выбрацца.	. м
    Амаль адзіным кормам казулі у гэты галодны і халодны час з’яўляюцца голыя абледзянелыя галінкі маладых дрэўцаў і кустоў. Казулі слабеюць ад недахопу корму, ад барацьбы з завеямі, з глыбокім снегам і часта становяцца здабычай ваўкоў.
    Ласі, алені і казулі трымаюцца зімою статкамі. Ад суровых, халодных і рэзкіх вятроў яны хаваюцца ў лясным гушчары. Між іншым, ласі не церпяць прысутнасці аленяў, а алені ласёў. У мясцовасці, дзе ёсць ласі, ніколі не бывае аленяў, і наадварот.
    3 капытных жывёл менш за ўсё баяцца холаду зубры. Густая і цёплая, падобная на лямец, поўсць надзейна ахоўвае іх ад марозу. У зімовы час зубры трымаюцца ў такой мясцовасці, дзе лягчэй хавацца ад халоднага ветру і дзе снег не такі глыбокі. Яны выкопваюць з-пад снегу леташнюю траву, кормяцца карой і галінкамі маладых дрэў. Але корму зімой не хапае і зубрам.
    Для таго каб дапамагчы капытным жывёлам — казулям, аленям, ласям, зубрам, дзікам — перажыць суровую сцюжу, каб падтрымаць іх сілы ў бяскорміцу, у розных месцах Белавежскай пушчы пабудаваны спецыяльныя кармушкі. Час ад часу егеры прывозяць сюды і кладуць пад паветкай сена, авёс, гародніну, a таксама соль, у якой капьітныя жывёлы адчуваюць патрэбу. Лясныя жыхары знаюць гэтыя месцы і часта наведваюцца да кармушак, каб добра там падсілкавацца. Кармушкі ратуюць іх часам ад галоднай смерці.
    1
    Зуброў падкормліваюць не толькі зімою, але і на працягу ўсяго года. У лютым месяцы яны наогул далёка ад кармушак не адыходзяць. Павольна пасоўваюцца па снезе магутныя, калматыя лясныя быкі.
    Для ўсіх звяроў і птушак люты з’яўляецца самым ліхім месяцам у годзе. Але ў прыродзе адбываюцца ўжо змены, якія сведчаць аб тым, што неўзабаве прыйдзе чаканая вясна, што панаванню зімы з маразамі, вятрамі і завеямі надыходзіць канец. I лясныя жыхары адчуваюць гэтыя змены.
    У пачатку лютага ў мядзведзіцы, якая зімуе ў бярлозе асобна ад мядзведзя, нараджаюцца малыя медзведзяняты. Яны ляжаць каля сваёй маткі, маленькія, бездапаможныя, сляпыя, і смокчуць малако. Медзведзяняты пачынаюць бачыць толькі на пятым тыдні пасля нараджэння, а мацярынскім малаком кормяцца на працягу трох месяцаў. Растуць яны ў гэты час вельмі павольна.
    Галодныя ваўкі робяцца цяпер асабліва нахабнымі. Нам вядомы выпадак, які здарыўся ў пачатку сакавіка 1955 ro­fla ў Кайкаўскім сельсавеце Мінскага раёна. Вучань сёмага класа мясцовай сярэдняй школы, узяўшы санкі і вілы, пайшоў у лес па галлё. 3 ім быў сабака. Калі хлопец наблізіўся да лесу, сабака пабег наперад. Праз некалькі хвілін пачуўся спачатку трывожны брэх
    сабакі, а потым віск, поўны роспачы і жаху. Сабака выбег з-за дрэў і, шукаючы ратунку, кінуўся пад ногі гаспадару.
    Следам за сабакам выскачыў з лесу воўк. Ён гнаўся за сваёй здабычай так імкліва, што ледзь не збіў вучня з ног. He звяртаючы на хлопца ўвагі, звер кінуўся на сабаку. Вучань схапіў вілы і з усяе сілы ўсадзіў іх ваўку ў пашчу, а потым ударьіў яшчэ і яшчэ. Неўзабаве звер быў забіты. Хлопец атрымаў за гэта прэмію, бо за знішчэнне ваўка дзяржава выплачвае грашовую ўзнагароду.
    У канцы лютага пачынаюць у бярэзніку час ад часу чуфыкаць і балбатаць цецерукі. Яны распускаюць свае прыгожыя чорна-сінія хвасты, падобныя на ліру. Над вачамі ў іх — ярка-чырвоныя бровы. Кормяцца цецерукі ў гэты час пупышкамі бярозы.
    Глушцы, блізкія сваякі цецерукоў, трымаюцца ў лютым у сасновых барах, дзе харчуюцца амаль выключна шыпулькамі. Ідзеш па сцежцы між высокіх хваін, навокал ціха, наперадзе нікога і нічога, здаецца, няма, і раптам, патрывожаны з’яўленнем чалавека, вялікі лясны певень з шумам зрываецца з дрэва і цяжка ляціць, лопаючы крыламі. Як і ўсе курыныя, глушэц — лятун далёка не першакласны.
    Сакавік
    I пад птушы крык і гоман, Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Нёман На хрыбце магутны лёдЗазвіняць жалобна крыгі, I бурлівая вада
    Снег размоклы ў час адлігі Змые з лугу без сляда.
    Максім Багдановіч.
    Маразы і завеі змяняюцца частымі адлігамі. Паветра халоднае і вільготнае, але усё часцей праясняецца шэрае неба, снег робіцца мокрым і цяжкім. На адкрытых мясцінах паказваюцца першыя праталіны.
    У сонечныя дні на вуліцах ажыўлена чырыкаюць вераб’і. Вясёлыя і гарэзныя птушкі ўсё часцей распачынаюць між сабою шумныя заўзятыя бойкі.
    Верабей птушка зусім не шкодная, як думаюць некаторыя, а карысная. Сваіх птушанят вераб’і выкормліваюць выключна насякомымі. Вучоныя падлічылі, што адна пара вераб’ёў, кормячы двух птушанят, знішчае на працягу дня каля пяцісот розных вусеняў, мух, жучкоў і лічынак, шкодных для саду, агарода, поля і лесу. Калі ж вераб’і дзяўбуць часам ягады ці крадуць зерне, то варта лічыць гэта ўзнагародай, ці, калі хочаце, заработнай платай за пільную ахову ўраджаю ад шкоднікаў.
    Вельмі павучальным з’яўляецца ў гэтым сэнсе сумны прыклад Кітая. Там вырашылі знішчыць усіх вераб’ёў. I знішчылі — грунтоўна, па камандзе, у парадку масавага мерапрыемства, як гэта ўмеюць рабіць кітайцы. А потым прыйшлося ім закупіць вераб’ёў за граніцай, прывезці ў Кітай і выпусціць на волю, бо пасля знішчэння гэтай жвавай птушкі шкодныя насякомыя размнажаліся ў такой непамернай колькасці, што ўраджай на палях, у садах і агародах знізіўся як ніколі.
    Такім чынам, верабей цалкам рэабілітаваны нават і ў Кітаі.
    Над лесам, высока над дрэвамі прагучала кароткае, аднастайнае:
    — Кру... Кру...
    Гэта кружыць у небе адзінокі чорны крумкач. Ён лятае цяпер адзін, без сяброўкі.
    У яго часам яшчэ заснежаным гняздзе на высокім старым дрэве з’явілася першае яйка. Гняздо зроблена моцна і трывала з двух радоў галінак, а ўнутры ввіслана мохам, сухой травой, шарсцінкамі. У гэтым мяккім
    і цёплым гняздзе самка крумкача выседжвае яйкі, не зважаючы на холад і снег.
    Корміцца крумкач усім, што можна з’есці,—чарвякамі, лічынкамі, птушанятамі, зайцамі. Асабліва любіць ён усялякую мярцвячыну. Лятаючы высока над лесам і полем, крумкач здалёку знаходзіць яе на зямлі. Ён прыносіць пэўную карысць і гэтай сваёй «санітарнай службай», і тым, што знішчае шкодных насякомых, мышэй і слімакоў. Жыве крумкач вельмі доўга — да трохсот, чатырохсот год.
    Цецерукі ўсё часцей вылятаюць
    /
    на лясныя паляны і грэюцца на са-
    кавіцкім сонцы. Яны трымаюцца цяпер асобна ад цяцёрак, з якімі былі разам на працягу ўсёй зімы. Калі пад
    праменнямі веснавога сонца вызваліцца ад снегу зямля, у цецерукоў пачнецца ток.
    У канцы сакавіка, калі ў лесе яшчэ шмат снегу, па-
    чынае такаваць глушэц. Заканчваецца глушцовы ток
    у канцы мая, калі ўсё вакол зелянее. Такуе глушэц на суку высокага дрэва, каля балота. Звесіўшы крылы ўніз, ён распускае хвост веерам і выцях’вае шыю, а галаву задзірае ўгору. Глушэц пачынае такаваць на досвітку, калі вакол цёмна і лес яшчэ не абудзіўся.
    У халодным вільготным паветры далёка чуваць дзіўныя, нібы драўляныя гукі. Голас глушца ў час такавання нагадвае то скрып дрэва і трэск галінак, то нейкае шчоўканне і бульканне, то стук драўляных прадметаў. Песня глушца нібы народжана лясным шумам — гоманам сосен, шолахам вяршалін, скрыпам дрэў.