• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месяц за месяцам  Віталь Вольскі

    Месяц за месяцам

    Віталь Вольскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1969
    51.29 МБ
    апошнія гады ўсурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся па лясах рэспублікі. Яны сустракаюцца цяпер і пад Мінскам, і пад Гомелем, і ў Белавежскай пушчы, за многа тысяч кіламетраў ад сваёй радзімы.
    Далёкаўсходні звер, якога называюць часам японскай лісіцай, добра прыжыўся ў беларускіх лясах, зрабіўся прадстаўніком мясцовай фауны.
    Усурыйскі янот любіць мясцовасць з узгоркамі і пералескамі, з нізінамі і паплавамі каля невялікіх, звілістых рэчак, балот і азёраў. Геаграфічныя асаблівасці Беларусі цалкам адпавядаюць яго жыццёвым патрэбам. Вось чаму ўсурыйскі янот так лёгка і хутка размножыўся ў нашай рэспубліцы.
    — Цяпер на яго нават і паляванне дазволена,— закончыў свой раеказ Віктар Фёдаравіч.
    На волі ўсурыйскі янот днём спіць, а ўночы выходзіць на пошукі корму. Ён знішчае мышэй, слімакоў і розных шкодных насякомых. Ловіць ён таксама змей, жаб, яшчарак і дробную рыбу, есць ягады.
    У вальеры на станцыі юных натуралістаў Палахлівец есць тое, што і Борка, толькі, вядома, значна менш. За час свайго жыцця на станцыі гадаванец юннатаў вырас, падужэў, поўсць на ім зрабілася густая, пушыстая і прыгожая.
    Пад восень янотападобны сабака, як і барсук, робіцца сонным і вялым. Спіць ён зімою многа, але сон яго нямоцны. На некалькі дзён засынае ён толькі ў вялікі мароз ці ў завіруху.
    Прыручаецца ўсурыйскі янот нялёгка, але Палахлівец прывык да свайго памяшкання, прывык да людзей.
    Мянушка, якую звярок атрымаў у першыя дні свайго жыцця на станцыі, цяпер ужо і не падыходзіць яму, але новага імя юныя натуралісты так і не прыдумалі.
    ПАВОДКА
    Я пазнаёміўся з гэтым хлапчуком выпадкова.
    Ён стаяў каля магазіна і разглядаў у вітрыне чучала гагары. Калі я падышоў, ён звярнуўся да мяне:
    — Дзядзька, што гэта за птушка?
    Я адказаў.
    Тады хлапчук пачаў распытваць мяне пра гагару. Пытанням яго не было канца.
    Хлапчука звалі Віця. Выявілася з размовы, што бацьку яго я ведаю даўно. Ён быў лясным інжынерам і працаваў у міністэрстве.
    Віця вельмі любіў жывёл. Убачыўшы ў вітрыне магазіна чучала якога-небудзь невядомага яму звярка ці птушкі, ён мог гадзінамі стаяць перад ім, забыўшы пра ўсё на свеце.
    Урокі заалогіі ў школе былі для яго самымі любімымі. Нішто так не цікавіла яго, як расказы настаўніка
    пра звяроў. Кніжкі пра жывёл, пра жыццё дзікай прыроды Віця здабываў усюды, дзе толькі мог, і чытаў іх з захапленнем. Ён пасябраваў нават з адным, не вельмі ўжо і вартым гэтага, хлопцам толькі таму, што той бачыў неяк у лесе жывую вавёрку.
    Жыў Віця з бацькамі ў горадзе. 3 прыродай ён сустракаўся толькі ў піянерскім лагеры, і гэта было для яго недастаткова. Ён марыў аб жыцці ў дзікім, некранутым сякерай лесе, на беразе вялікага возера, аб удзеле ў небяспечных экспедыцыях і падарожжах, аб назіраннях за звычкамі рэдкіх і малавядомых звяроў.
    Аднойчы, вярнуўшыся з работы, бацька сказаў, што яго пераводзяць па службе ў раён, які мяжуе з Барысаўскім бабровым заказнікам. Гэтая навіна вельмі засмуціла маці. Ёй не хацелася перабірацца з горада ў сельскую мясцовасць. Затое радасці Віці нельга было перадаць ніякімі словамі.
    Пераехалі ў раён адразу пасля таго, як скончыліся заняткі ў школе і Віця перайшоў у V клас. Бацька Віці працаваў цяпер у леспрамгасе.
    Усё падабалася хлопчыку на новым месцы. I дом з сасновых бярвенняў з прыемным пахам жывіцы ў пакоях, і свежае, чыстае паветра, і малако з гарачай бульбай на вячэру, і вялікі лес каля самага пасёлка, і славутая, гістарычная рака Бярэзіна з шырокімі зялёнымі паплавамі.
    Хутка прамінула лета. Віця добра паправіўся, загарэў і падужэў за час канікулаў. У яго з’явіліся новыя сябры, і ён прывык да новай школы.
    Ад хлапчукоў Віця даведаўся, што ў трох ці чатырох кіламетрах ад пасёлка знаходзіцца бабровая хатка. 3 гэтага часу Віця не ведаў спакою. От, каб паглядзець на гэтую хатку! А што, калі яму пашанцуе, і ён сваімі вачамі ўбачыць самога бабра — жывога, сапраўднага?
    Але хутка яму давялося расчаравацца. Выявілася, што ўбачыць бабра, гэтага цікавага, амаль казачнага для Віці звярка, не так лёгка. Днём бабёр спіць у сваёй хатцы. Выходзіць ён з дому толькі ўночы, калі спіць Віця.
    I наведаць хатку амэль немагчыма, бо знэходзіцца яна ў забалочанай мясцовасці. Вакол — дрыгва, ні прайсці, ні праехаць. Дабрацца да бабровай хаткі можна хіба толькі на лодцы, калі вада высокая. Так казалі мясцовыя людзі.
    Колькі разоў прасіў ён тату пабываць разам ля бабровай хаткі. Тата заўсёды згаджаўся, абяцаў зрабіць гэта абавязкова, калі будзе «вольны час», але, на жаль, «вольнага часу» ў таты якраз ніколі не знаходзілася. Адпусціць жа Віцю аднаго ці ў кампаніі з іншымі хлопцамі ў падарожжа па балоце ні тата, ні мама не згяджаліся. Так абяцанне і засталося няздзейсненым.
    Пра гэтую сваю бяду Віця расказаў мне, калі я прыехаў у пасёлак ранняй вясной і спыніўся ў яго бацькоў.
    Я рашыў дапамагчы хлапчуку. Мне ўспомнілася маё маленства і такое ж, як у Віці, нястрымнае захапленне жывёльным светам і дзікай прыродай. Як часта шукаў я парады і дапамогі ў дарослых і рэдка знаходзіў!
    Mae інтарэсы супадалі з інтарэсамі Віці. Даўно ўжо збіраўся я паглядзець на баброў у час веснавой паводкі. Чаму ж мне не ўзяць хлапчука з сабою?
    Адным словам, я дамовіўся з Уладзімірам Міхайлавічам, бацькам Віці, аб тым, каб у бліжэйшую нядзелю паехаць нам усім разам на лодцы па Бярэзіне.
    Стаялі цёплыя, вільготныя дні. Нядаўна прайшоў першы дождж, палі вызваліліся з-пад снегу, і рака выйшла з берагоў. Каламутная веснавая вада затапіла ўсё наваколле, злучыўшы старыцы Бярэзіны з асноўным яе рэчышчам.
    У такі час вельмі зручна наглядаць жыццё звяроў. На лодцы можна дабрацца да самых недаступных мясцін і ўбачыць нямала цікавага.
    Лічаныя дні, якія засталіся да нядзелі, прайшлі ў зборах і падрыхтоўцы да паездкі. Віця не траціў часу дарма. Здавалася, ён толькі і жыў будучым падарожжам і гаварыў толькі аб ім.
    — «Балельшчык» няшчасны,— смяялася маці.— Людзі цікавяцца футболам, машынамі, а ён толькі лесам ды рэчкай.
    Хаваючы ўсмешку і надаючы свайму твару штучнасур’ёзны выраз, яна папярэджвала сына:
    — Глядзі, «следапыт», каб у цябе сшыткі былі ў парадку, бо, калі схопіш двойку, не пушчу!
    Але Віцю не трэба было папярэджваць. Ён адчуваў адказнасць моманту і рыхтаваў урокі з найвялікшай руплівасцю і стараннасцю.
    Нарэшце нядзеля надышла.
    Абуўшы гумавыя боты і ўзяўшы з сабою неабходныя прылады і харч на ўвесь дзень, мы селі ў лодку, пазычаную Уладзімірам Міхайлавічам у лесніка.
    Рака разлілася шырока, ператварыўшы лугі і балоты ў адно вялікае возера. Над бясконцай вадзяной прасторай узвышаюцца толькі асобныя астраўкі з голымі дрэвамі і кустамі.
    Неўзабаве мы пакінулі рэчышча Бярэзіны і плывём цяпер па затопленай пойме туды, дзе знаходзіцца бабровая хатка, якую я ведаю больш дзесяці год.
    Над намі вісіць шэрае неба. Вільготнае паветра пахне вясной.
    Дрэвы стаяць у вадзе. Верхавіны маладых бярозак тырчаць з вады, як маленькія кусцікі.
    На голых галінках скурчыліся цёмнымі камячкамі мышы, Іх тут гіне нямала. У вадзе мышэй хапаюць
    галодныя шчупакі, на астраўках — змеі, ласкі, лісіцы і драпежныя птушкі. Звесіўшы ўніз мокрыя хвасты, цярпліва чакаюць мышы на дрэвах, пакуль спадзе вада.
    3 хрыплым карканнем нізка лятаюць шэрыя вароны, Каму бяда, а каму радасць! Паводка дае гэтым нахабным зладзейкам, грабежніцам чужых гнёздаў, багатую спажыву.
    У шэрым небе кружаць каршуны, шулякі, луні. Яны таксама выглядаюць сабе лёгкую здабычу. А здабычы вакол нямала. На астраўках ратуюцца і зайцы, і пацукі, і мышы. Выбірай, каго хочаш!
    Астраўкі невялікія, і звяркам няма дзе схавацца ад зоркіх вачэй і вострых бязлітасных кіпцюроў крылатых драпежнікаў. Зямля аголеная, размытая, на ёй ні травінкі. Калі ж на якім астраўку і ёсць кусты, то і гэта прытулак ненадзейны, бо галінкі на кустах без лісця, усё відаць наскрозь.
    Па вадзе плыве шмат усякага галля, розныя трэскі, сукі, дровы. На іх сядзяць часам пасажыры — мышы, жабы, яшчаркі.
    — Тата, тата, глядзі! — крыкнуў Віця, паказваючы на ваду каля лодкі.
    Міма нас праплывае вуж. Галава яго прыўзнята над вадой, а цела звіваецца зігзагам.
    Па нашых разліках мы дабраліся, здаецца, куды нам трэба. Вось тут, між лазняку каля затокі, павінна быць вялікая бабровая хатка, велічынёю з добры стажок сена.
    Але дзе ж яна?
    I дзе наогул затока, дзе лазняк? Нічога не відаць!
    Усё навокал змянілася, стала зусім непазнавальным. Зніклі ўсе прыкметы, адзнакі, па якіх можна было б арыентавацца ў знаёмай нам мясцовасці.
    Няма ні хаткі, ні балота, ні затокі, ні зараснікаў
    лазы і вольхі. Замест іх шырока раскінулася бязмежная вадзяная прастора.
    — Гэта, мусіць, не тут,— хвалюецца Віця.— Трэба шукаць далей!
    Наперадзе цямнее на паверхні вады нейкі невялікі ўзгорачак. Мы падплываем бліжэй.
    Вось яно што! Перад намі «дах» бабровай хаткі, той самай, якую мы шукаем.
    Вада ўзнялася так высока, што затапіла ледзь не ўсю хатку. Толькі самы верх застаўся над вадой.
    ІПто ж цяпер робяць бабры?
    Жыллё іх затоплена вадой. Дзе ж яны жывуць, дзе спяць, дзе адпачываюць, дзе хаваюцца ад ворагаў, небаракі?
    Наша лодка падплывае ўсё бліжэй да затопленай хаткі. Зоркія вочы хлапчука ўгледзелі нешта на «даху».
    — Тата,— шэпча ён.— На хатцы нешта ляжыць. Мы падплылі яшчэ бліжэй.
    Сапраўды, на хатцы ляжыць нешта цёмнае. Але гэта зусім не «нешта», а жывыя гаспадары хаткі.
    На галлі, з якога складаецца верх будовы, ляжаць, прытуліўшыся адзін да аднаго, чатыры бабры.
    — Цэлая сям’я,— кажу я ціха Уладзіміру Міхайлавічу і Віцю,— Бацька, маці і двое малых леташняга прыплоду.
    Стаміўшыся ў барацьбе з высокай задой, якая затапіла іх дом, бабры вылезлі на «дах», на адзінае месца, якое крыху ўзвышаецца над вадой, і заснулі.
    Тут яны будуць чакаць, пакуль узровень вады знізіцца. Тады бабры возьмуцца за нарыхтоўку будаўнічага матэрыялу і за рамонт хаткі, за ліквідацыю пашкоджанняў, выкліканых паводкай. Зверху накідаюць новых палак, а знутры атынкуюць сцены глінай і глеем.
    У хатцы зімавала, можа, і болей баброў. Але маладыя бабры, якім пайшоў трэці год, у час веснавой паводкі пакідаюць бацькоў і плывуць з высокай вадой увялікае падарожжа, шукаючы сабе месца для самастойнага жыцця. 3 бацькамі застаюцца толькі леташнія бабраняты-гадавікі. Яны будуць жыць у хатцы, дзе нарадзіліся, да наступнай вясны.