Месяц за месяцам
Віталь Вольскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1969
Усё гэта я растлумачыў Віцю пасля, калі мы вярталіся назад, а зараз усе нашы намаганні былі накіраваны на тое, каб утрымаць лодку на адным месцы, бо бурлівая плынь увесь час адносіла яе ўбок.
Нам дапамог тоўсты, раздвоены ствол старой, дуплаватай і разгалістай вярбы, які ўзнімаўся з вады недалёка ад бабровай хаткі. Мы падплылі да яго і зачапіліся за сук, што звісаў над самай вадой. Цяпер можна спакойна разглядаць баброў, без рызыкі наляцець знянацку на іхнюю хатку ці пранесціся міма.
Бабры ўсё яшчэ спяць, не ведаючы, што недалёка ад іх знаходзяцца няпрошаныя назіральнікі.
«Добра, што сонца няма,— думаю я.— Іначай яны не маглі б тут спаць так спакойна і бесклапотна».
У небе над намі Віця заўважае вялікую птушку і моўчкі паказвае на яе.
— Гэта — арлан-белахвост,— ціха кажу я хлапчуку.
Як толькі з’явіўся арлан, зніклі адразу вароны. He відаць больш ні каршуноў, ні шулякоў. Усе меншыя драпежнікі ачысцілі поле дзейнасці для грознага і магутнага птаха.
Спакойна і велічна плыве ён у небе, раскінуўшы вялізныя шырокія крылы.
Мы любуемся прыгажосцю яго палёту.
Ад вострага зроку арлана нішто не схаваецца. Ён ужо заўважыў, напэўна, баброў на хатцы.
Заўважыў, бясспрэчна, і нас у лодцы. I толькі, магчыма, наша прысутнасць перашкаджае яму кінуцца адразу ўніз і схапіць каго-небудзь з баброў.
Мы сядзім нерухома.
У недасяжнай вышыні кружыць арлан, але мы заўважаем, што кругі яго робяцца паступова вузейшымі і ніжэйшымі.
Ці не ўмяшацца на ўсякі выпадак?
Я бяру вясло і ўдараю плазам па вадзе. Вынікі атрымаліся выключна дзейсныя!
Усе бабры прачнуліся і з розных бакоў плюхнуліся ў ваду. Пачуліся ўдары хвастом па вадзе, узляцелі ўверх пырскі, і ўся сям’я знікла пад вадой.
Арлан страціў раптам цікавасць да гэтага месца і паляцеў кудысьці прэч.
Толькі цяпер мы загаварылі на ўвесь голас.
— Каб не вы, ён бы схапіў каго-небудзь з баброў,— з глыбокім перакананнем кажа Віця.— Адзін з іх напэўна б загінуў! Праўда?
У голасе хлапчука гучайь і гонар, і пачуццё вялікага задавальнення.
— Праўда, Віця, праўда,— пацвердзіў я.— Бабрам гэтым сёння пашанцавала.
— Пачакаем яшчэ— просіць Віця,— Можа, бабры хутка вылезуць?
— He,— кажу я.— Гэта безнадзейная справа. 3 вады яны вылезуць толькі тады, калі нас тут не будзе.
Да гэтага моманту ўвага наша была сканцэнтравана спачатку на бабрах, а потым на арлане, і мы зусім не цікавіліся дрэвам.
Цяпер мы пачалі аглядаць сваю прыстань.
Першае, што нам кінулася ў вочы, гэта мурашкі. Імі быў аблеплены ўвесь ствол і сучча вярбы. Яны бегалі ўверх і ўніз, і чым вышэй, тым было іх болей. Многія мурашкі цягалі з сабою белыя яйкі.
— Адкуль яны тут узяліся? — здзівіўся Віця.
— Недзе непадалёку знаходзіўся мурашнік,— растлумачыў я.— Пачалася паводка, і ўсё насельніцтва мурашніка перабралася на бліжэйшае дрэва. Сюды яны перацягалі і яйкі, каб не загінула іхняе патомства.
— Тата, дзядзька, глядзіце! — раптам закрычаў Віця, паказваючы на адзін з сукоў. Ён убачыў тут, у паглыбленні каля самага ствала, вожыка.
— Я вазьму ў лодку,— папрасіў Віця.— Можна?
— Можна.
Хлапчук працягнуў да вожыка рукі. Вожык сярдзіта запыхкаў і скруціўся ў клубок.
Віця спыніўся ў нерашучасці.
— Вазьмі яго ў шапку,— параіў Уладзімір Міхайлавіч.
Віця зняў шапку і накрыў ёю вожыка. Але толькі ён узяў калючы клубок у рукі, як вожык раптам фукнуў, падскочыў і сваімі натапыранымі іголкамі кальнуў Віцю праз шапку.
Ад нечаканасці Віця выпусціў шапку з рук. Вожык плюхнуўся ў ваду.
— Што ж ты нарабіў? — крыкнуў я.
Плынь падхапіла вожыка і панесла ўздоўж лодкі. Але Уладзімір Міхайлавіч паспеў апусціць руку ў ваду і падхапіць вожыка знізу, пад жывот. У тую ж хвіліну вожык апынуўся на дне лодкі.
— Усё ў парадку,— сказаў Уладзімір Міхайлавіч.— Адзін пасажыр ёсць!
— А вось і другі,— зазначыў я, паказваючы на вужа, які скруціўся на супрацьлеглым суку вярбы.— Старая вярба ўсіх прымае гасцінна, усім дае прытулак.
Віця запляскаў у далоні. Хлапчук не чакаў такой разнастайнасці. Ён спадзяваўся ўбачыць толькі бабровую хатку, а тут раптам столькі цікавага, непрадбачанага, і ўсё разам.
— I гэта, мабыць, далёка яшчэ не ўсе пастаяльцы, калі паглядзець як след.— кажу я, паказваючы на даволі шырокае дупло, якое цямнее пасярэдзіне дрэва, амаль над самай вадой.— Ці няма і там каго?
— А вось мы зараз паглядзім,— адгукнуўся Уладзімір Міхайлавіч.— Можа, тут, сапраўды, хто-небудзь сядзіць.
Ён зірнуў у дупло, а потым сунуў туды руку.
— Ага, ёсць!.. Вось дзе ты хаваешся?.. Вылазь, не бойся!
3 гэтымі словамі лясны інжынер выцягнуў з дупла за вушы маладога зайца.
— Тата, тата, пакажы’ — закруціўся вакол яго Віця.— Пакажы!
— Ціха, лодку перакуліш!
I Уладзімір Міхайлавіч падняў зайца вышэй, каб Віця мог яго добра разгледзець, а потым пусціў на дно лодкі.
Заяц перабраўся, нязграбна перастаўляючы доўгія заднія лапы, на самы нос і павярнуўся да нас спіною.
Мы ўзяліся за вёслы.
Пакуль мы плывём, заяц нерухома сядзіць і глядзіць толькі наперад. Вушы яго тырчаць угору. Мы для яго, як быццам, і не існуем.
— Толькі ў час паводкі ты можаш убачыць зайца ў дупле, а вожыка на дрэве,— кажу я Віцю.
— I толькі ў час паводкі можна злавіць зайца голымі рукамі,— дадае Уладзімір Міхайлавіч.
— А чым ён карміўся? — з цікавасцю пытаецца Віця.
— Толькі карою,— адказваю я.— Звярам часта даводзіцца галадаць у час паводкі. Некаторыя нават гінуць з голаду, калі высокая вада трымаецца доўга.
Як толькі мы наблізіліся да берага, заяц высока падскочыў, нібы нейкая сіла падкінула яго, зрабіў шырокую дугу між лодкай і берагам і, апынуўшыся на сухой зямлі, з усіх ног кінуўся наўцёкі. Праз хвіліну ён знік за ўзгоркам.
— Нават і не развітаўся! — смяецца Віця.— Бясплатны пасажыр!
— Нічога не зробіш, сапраўдны «заяц» — і ў прамым, і ў пераносным сэнсе,— кажу я.
Мы весела смяёмся. Нас не пакідае нейкі радасны, святочны настрой.
Лодка наша тым часам уткнулася ў бераг.
Віця ўзяў вожыка. Цяпер ён ужо не баяўся сярдзітага фукання і дзейнічаў смела. У шапцы ён вынес калючага пасажыра з лодкі 1 пусціў яго на зямлю.
Вожык хутка пабег дробным трушком і схаваўся ў кустах пад леташнім лісцем.
У _ Экскурсія праведзена, як кажуць, на высокш узроўні,— жартуе Уладзімір Міхайлавіч, дапамагаючы мне выцягнуць лодку з вады.
Неба пачынае цямнець. Набліжаецца вечар. Канец лня і канец падарожжа!
Стомленьія, але ўзбагачаныя ўражаннямі, вяртаемся мы дахаты. .
Наперадзе ідзе Віця. Хлапчук бязмежна шчаслівы.
Твар яго ззяе, вочы блішчаць. _
Перты раз у сваім жыцці пазнаёміуся еніз оаорамі на Бярэзіне, і з паводзінамі звяроў у час паводкі. Яму бчдзе што расказваць заўтра сябрам у школе.
Перад маім ад’ездам у горад Віця ўзяў з мяне слова, што я абавязкова буду браць яго з сабою ва усе экспедыцыі, якія толькі могуць быць летам у гэтых краях.
ЗЛМОРСКІ госць
«Нячыстая сіла»
3 некаторага часу на двары ў калгасніка Язэпа Хведашчэні пачалі адбывацца дзіўныя рэчы.
Нехта краў яйкі з-пад курэй.
Потым знікла немаведама дзе малое кураня.
Куры оылі так напалоханы, што нв хацелі ісці ў куратнік. Цяжка было загнаць іх туды на ноч.
Нарэшце прапаў шчупак, якога злавіў сам Язэп у рэчцы. Шчупак ляжаў на лаўцы каля адчыненага акна.
На двор ніхто не заходзіў, а кошкі ў Язэпа няма. Шчупак, праўда, быў не надта вялікі. Страта, вядома, нязначная, але ўсё ж такі крыўдна! Галоўнае, што сам злавіў.
А за дзень перад гэтым нехта зняў талерку з міскі, якая стаяла на стале, і выпіў малако.
— Што за чартаўшчына? — дзівіўся Язэп.
Дзеці Язэпа, Міхась і Лена, сцвярджалі, быццам бачылі неяк вечарам на страсе пуні нейкую дзіўную істоту.
Міхась казаў, што ў яе былі рукі, як у чалавека, толькі чорныя ды маленькія, а Лена аж прысягала, што бачыла ў яе на галаве чорныя рожкі, а на твары чорную маску.
— Гэта, мусіць, нячыстая сіла,— катэгарычна заявіла старая бабка Хрысціна і адразу завойкала: — Божа мой, божа, няўжо гэта сам чорт з балота да нас унадзіўся?
Сам Язэп быў чалавек бывалы, цвярозага, практычнага розуму і ў нячыстую сілу не верыў.
— Чорт не чорт,— пярэчыў ён бабцы,— але чорт яго ведае, што гэта такое.
He верылі ў нячыстую сілу, вядома, і Міхась з Ленай. Яны вучыліся ў школе і былі піянерамі.
— Навошта чорту шчупак, малако і курыныя яйкі? — смяяліся дзеці.
Такім чынам, бабчыну версію ніхто не падтрымаў. Яна была рашуча адхілена як ненавуковая, Але хто ж гэта мог быць? Хто хатні злодзей?
На ўсякі выпадак Язэп абследаваў куратнік і знайшоў дзірку, якая была працярэблена ў страсе. Далейшыя пошукі нічога не далі.
Сабак на двары ў Язэпа не было, і гаспадар узяў на некалькі дзён Жука ў суседа.
На світанні ўсе ў хаце прачнуліся ад жудаснага поўнага роспачы брэху сабакі і выскачылі на двор. Там перад Язэпам і яго сям’ёй разыгралася незвычайная сцэна.
Каля пуні стаяў, натапырыўшы шэрсць і ныгнуўшы спіну, як кот, невядомы звярок, ростам з лісіцу. Пушысты хвост яго тырчаў угару, як комін.
Стаяў гэты звярок хоць і ў ваяўнічай позе, але вельмі спакойна, не выказваючы ніякіх адзнак страху. 3 вялікай вытрымкай і нават з цікавасцю сачыў ён за паводзінамі сабакі, які шалёна брахаў і скакаў перад ім, але не адважваўся кінуцца на незнаёмца.
Цяпер кожны мог пераканацца, што гэта не «нячыстая сіла» і не «чорт з балота». Што датычыцца чорных «рожкаў», якія нібыта бачыла Лена, то гэта былі не рожкі, а чорныя натапыраныя вушы.
На брэх Жука прыбеглі яшчэ два сабакі. Натхнёны з'яўленнем дапамогі, Жук перайшоў да актыўнага наступлення і кінуўся на звярка. Той спакойна чакаў. Толькі шэрсць на яго спіне і плячах узнялася яшчэ болып, як шчацінне. Ён ціха бурчаў і фыркаў.
Калі ж сабака наблізіўся, звярок раптам лёг на спіну, выставіўшы наперад усе чатыры лапы. Жук спыніўся над ім у нерашучасці. У тую ж хвіліну звярок учапіўся пярэднімі лапамі за шыю збянтэжанага сабакі, а заднімі за жывот і бакі, і пачаў яго кусаць.
Перш чым Жук паспеў разабрацца ў сітуацыі, звярок апынуўся на спіне свайго ворага. Ухапіўшыся пярэднімі лапамі за вушы сабакі, незнаёмец кусаў яго зверху за морду.
Пачуўся жаласны енк Жука, поўны болю і роспачьі. Астатнія сабакі, спалоханыя віскам свайго сябра, кінуліся наўцёкі. За імі пабег з двара і Жук з дзіўным пушыстым седаком на спіне.