• Газеты, часопісы і г.д.
  • Месяц за месяцам  Віталь Вольскі

    Месяц за месяцам

    Віталь Вольскі

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 176с.
    Мінск 1969
    51.29 МБ
    3 таго дня я пачаў часта наведваць ліса на станцыі. Я цікавіўся яго жыццём у няволі, назіраў за яго звычкамі і паводзінамі. 3 сабой я заўсёды прыносіў пачастунак — курыныя косткі, лапкі, галовы і кішкі. Ліс прывык і да мяне. Неўзабаве мы пасябравалі.
    Маё з’яўленне ліс вітаў радасным цяўканнем. Ён кідаўся на краты, бегаў, скакаў, круціўся, махаў пушы-
    стым хвастом і лашчыўся, як сабака. Ён падстаўляў галаву, каб яго пагладзілі, пачухалі за вушкам, і жмурыў ад асалоды вочы. Корм ён заўсёды браў з рук.
    Вось я разгортваю паперу і вымаю прынесеныя косткі і галаву качкі. Ад нецярплівасці ліс пачынае верашчаць і падскакваць, але галаву качкі не хапае, а бярэ з рукі далікатна, асцярожна. Узяўшы галаву ў рот, ліс узбуджана бегае, робячы кругі па вальеры. На дварэ снежаньскі мароз, і галава добра прамерзла. Сваім дыханнем ліс адаграваў галаву качкі. Калі галава адтаяла, ліс пачаў есці. Хутка ад галавы нічога не засталося. Нават цвёрдую дзюбу ён разгрыз і праглынуў. 3 курынымі галовамі ліс спраўляўся яшчэ хутчэй.
    Звычайна ён адкладваў убок атрыманы пачастунак і чакаў, ці не дадуць чаго-небудзь яшчэ смачнейшага. Толькі пераканаўшыся, што больш нічога няма, хітры ліс браўся за ежу.
    Праз год у суседняй з лісам пустой вальеры з’явілася маладая лісіца. Яе злавілі, калі яна ўжо выйшла з дзіцячага ўзросту і пачала жыць самастойна. Да людзей лісіца ніяк не магла прывыкнуць. У супрацьлегласць лісу яна заставалася дзікаватай. Ніколі не брала корм з рукі, не падыходзіла да кратаў і трымалася заўсёды ў заднім кутку вальеры. Яна не любіла, калі на яе глядзяць. Кінуты ёй корм лісіца хапала нібы зладзейка і адразу ўцякала з ім у далёкі і цёмны куток, баязліва аглядаючыся. Яна была меншая за ліса. Футра ў лісіцы было не такое пушыстае, прыгожае і яркае. У шэрсці пераважаў шаравата-жоўты колер. Пад’еўшы, лісіца закопвала тое, што заставалася, у снег у розных кутках вальеры. Пярэднімі лапамі яна разграбала мёрзлы снег і клала туды костку, носам закідвала ямку снегам. Потым мачылася ля кучкі снегу, пад якой ляжала костка.
    Toe самае рабіў і ліс. Рабілі яны гэта, мабыць, для таго, каб па востраму паху знайсці потым схаванае ці каб хто-небудзь чужы не спакусіўся адкапаць і з’есці іх законную ўласнасць. Так робяць лісіцы на сваім паляўнічым участку ў лесе. У вальеры такой патрэбы ў іх, зразумела, не было, але яны не пакінулі гэтую звычку і ў няволі.
    У адзін з лютаўскіх дзён 1958 года да вальеры падышоў з групай юных натуралістаў Віктар Фёдаравіч. Ён расказваў сваім вучням пра жыццё лісіц на волі. Спыніўшыся, Віктар Фёдаравіч уважліва паглядзеў на ліса і лісіцу. Абодва выглядалі добра.
    Дзень быў пахмурны, з шэрага неба церушыў сняжок, а ліса не пакідаў вясёлы настрой. Ён проста не ведаў, што рабіць ад лішку энергіі і сілы. Ліс бегаў па сваёй вальеры так шпарка і спрытна, што падскакваў ледзь не да самай столі і з разгону прабягаў далей некалькі крокаў па сцяне.
    Юным натуралістам вельмі спадабаліся смешныя выхадкі ліса.
    3 задавальненнем і смуткам любавалася Люда лёгкасцю і паваротлівасцю свайго выхаванца. Сёння яна была тут апошні раз. Апошні раз накарміла ліса, пачысціла вальеру, пагуляла з лісам па двары. Надышоў час развітацца з ім. Бацькі Люды пераязджалі ў другі горад. Цяпер ліса будуць даглядаць іншыя юныя натуралісты. He хацелася дзяўчынцы расставацца з лісам, якога яна даглядала больш як тры гады, са станцыяй і школай, але дапамагчы ёй не мог ніхто. Заўтра Люда мусіла ехаць з бацькамі.
    — Бывай, ліс! — ціха сказала яна.
    Голас Віці перапыніў думкі Люды.
    — Глядзіце! — крычаў хлапчук з захапленнем.— Глядзіце, што ліс вырабляе!..
    — Зусім нібы той гоншчык-матацыкліст у цырку на Камароўскім базары,— засмяяўся Жора.
    — He, гоншчык так не можа,— запярэчыў Віця.— Яму за нашым лісам не ўгнацца!..
    Лісіца трымалася, як звычайна, панура і недаверліва, але і яна выглядала здаровай і сытай. Футра ў яе было хоць і не такое раскошнае, як у ліса, але куды лепшае, чым раней.
    — Так,— сказаў нарэшце Віктар Фёдаравіч.— Ну, вось што. Хай цяпер яны пажывуць разам. Калі ўсё будзе добра, мы ўбачым гэтай вясной маленькіх лісянят у вальеры.
    Паведамленне заолага выклікала бурнае ажыўленне.
    — Калі ж гэта будзе? — спытаўся Жора.
    Віктар Фёдаравіч падумаў.
    — Прыблізна ў красавіку,— адказаў ён.— А можа і ў маі.
    На другі дзень знялі перагародку, якая аддзяляла адну вальеру ад другой. Цяпер ліс і лісіца апынуліся ў адным памяшканні. Гэта было для іх непрывычна. Спачатку яны трымаліся па-ранейшаму асобна. Кожны не пакідаў сваёй паловы. Потым ліс пачаў заходзіць на ўчастак лісіцы. Ён першы асвоіўся са зменамі ў памяшканні і з новымі абставінамі жыцця. Спачатку лісіца яго праганяла, потым прымірылася з гэтымі наведваннямі, але сама ніколі не парушала нябачнай «граніцы» сваёй былой «тэрыторыі».
    3 нецярпеннем чакалі юныя натуралісты, калі ў лісіцы з’явяцца маленькія лісяняты. 3 няменшай цікавасцю чакаў гэтага моманту і я. Мне вельмі хацелася паглядзець, як гадуе лісіца сваё патомства, і як аднясецца да сям’і ліс. Але спадзяванням нашым не ўдалося спраўдзіцца.
    У красавіку 1958 года ліс і лісіца зніклі. Ноччу яны прагрызлі гнілую дошку ў аснове вальеры, зрабілі падкоп і ўцяклі.
    Ініцыятарам уцёкаў была, напэўна, лісіца. Яна ніколі не магла прымірыцца з жыццём у няволі, а ліс, хоць і лічыў вальеру сваім домам, бо іншага дома не ведаў, пайшоў за суседкан. Зрабіць іначай ліс не мог. Ён адчу ваў, што неўзабаве дзікаватая лісіца стане маткай яго будучых дзяцей.
    Праз некалькі дзён нехта паведаміў аднаму з юных натуралістаў, што на дарозе ўздоўж Батанічнага саду знайшлі мёртвую лісіцу. Яна загінула пад аўтамашынай. Па ўсіх адзнаках гэта была ўцякачка са станцыі.
    I я ўявіў сабе, як бегла яна лёгкім лісіным трушком па дарозе, калі выскачыла раптам з-за павароту машы-
    на. Лісіца спынілася на хвіліну, аслепленая фарамі, разгублена павярнула вострую мордачку. Рэзкае святло выхапіла яе з начной цемры так нечакана! У той жа момант яна адскочыла ўбок, але не паспела вывернуцца з-пад кола. Так загінула дзікаватая лісіца са станцыі юных натуралістаў.
    А ліс? Што здарылася з лісам?
    Далейшы яго лёс так і застаўся невядомы.
    Казалі, быццам праз некалькі дзён пасля гэтага здарэння знікла белая курыца з суседняга двара каля станцыі, але можа ліс быў тут не прычым? Можа гэта была і не яго работа?
    Хутчэй за ўсё ён здолеў дабрацца да блізкага лесу і зажыў там на волі.
    Прыгоды Боркі
    У жніўні 1953 года на Мінскую станцыю юных натуралістаў прывезлі невялікую скрынку. На скрынцы быў надпіс:
    Асцярожна. Кусаецца. Вельмі злосны і сярдзіты. Любіць цукеркі.
    I сапраўды, калі юныя натуралісты падышлі да скрынкі, адтуль пачуўся страшэнны шум, мітусня і злоснае фырканне. Усе міжвольна адскочылі.
    У скрынцы сядзеў барсук.
    Піянеры злавілі яго ў лесе каля свайго лагера ў Стайках, на беразе Свіслачы. Барсуку было ў той час каля двух месяцаў. Ён быў яшчэ малады, нявопытны і не здолеў уцячы ад хлапчукоў.
    Нарадзіўся гэты сярдзіты звярок у пачатку красавіка ў сасновым лесе, у глыбокай і цёмнай нары на сухім
    узгорку, які густа зарос верасам. У вывадку было трое барсучанят. Усе яны былі вельмі маленькія, меншыя за пацука, і сляпыя, з белай шэрсткай, толькі па абодвух баках мордачкі выразна вылучаліся цёмныя палоскі.
    На працягу месяца барсучаняты смакталі матчына малако. Раніцай маці выносіла іх часам з нары, і яны грэліся ў цёплых праменнях веснавога сонца.
    У маі, калі малыя падраслі, барсучыха-маці пачала іх вучыць, як трэба здабываць сабе корм — выкопваць з-пад зямлі лічынак жукоў, знаходзіць чарвей, слімакоў і вусеняў, лавіць мышэй і жабак.
    Падрастаючы, барсучаняты рабіліся ўсё болып самастойнымі. Яны ўсё далей адыходзілі ў час начнога палявання ад маці і ад роднай нары. Раніцай, на досвітку, кожны з іх вяртаўся дамоў з розных канцоў лесу, праходзячы па два-тры кіламетры.
    Аднойчы, як і заўсёды, перш чым ісці на паляванне, старая барсучыха высунула пасля захаду сонца морду
    з нары і пачала прынюхвацца да вячэрняга паветра. Пераканаўшыся, што небяспекі няма, яна вылезла павольна з логава. За ёю выскачылі, штурхаючыся, барсучаняты.
    Наш барсучок адлучыўся неўзабаве ад астатніх. Ноч была цёмная і ціхая. На кожным кроку, і ў траве, і пад кустамі, у леташнім лісці, ён знаходзіў багатую здабычу. За ноч барсучок выкапаў з-пад зямлі і з’еў болып за дзвесце лічынак хрушчоў, адшукаў некалькі дзесяткаў слімакоў, злавіў маладую гадзюку і пару мышэй. Укусы змяі былі для яго не страшны, ад іх ратавала барсука яго шчыльная, грубая шэрсць. Па дарозе ён разбурыў гняздо земляных вос, з’еўшы яго разам з усімі жыхарамі. Дабраўшыся да балота ў нізіне каля рэчкі, барсучок напіўся вады і заадно праглынуў некалькі жабак, а потым знайшоў у трысці гняздо нейкай птушкі і паласаваўся яйкамі. Спажывы было многа, а здабываць яе дапамагаў яму востры нюх, бо зрок у яго быў слабы. Як і ўсе барсукі, ён бачыў толькі з блізкай адлегласці.
    Захапіўшыся ўдалым паляваннем, барсучок адышоў на гэты раз асабліва далёка ад дому. Раніца напаткала яго ў незнаёмай мясцовасці. Сонца ўзнімалася ўсё вышэй. Стомлены і сонны, спяшаўся ён дахаты.
    Да роднага ўзгорка было яшчэ далёка, калі ён на адкрытай пляцоўцы, асветленай сонцам, спаткаўся раптам з хлапчукамі. Схавацца не было дзе.
    Піянеры акружылі яго з усіх бакоў. Шлях да адступлення быў адрэзаны. Кіямі хлапчукі загналі барсука ў мяшок і прынеслі ў лагер.
    Хоць і невялікі быў барсучок, але вельмі злосны. Калі да яго падыходзілі, ён выскаляў зубы, фыркаў і кідаўся на чалавека. Супакоіць звярка можна было толькі прапанаваўшы яму цукерку ці кавалачак цукру. Ён вельмі любіў салодкае.
    Калі лагер быў закрыты і піянеры раз’ехаліся дадому, барсука прывезлі ў Мінск.
    На станцыі юных натуралістаў новага госця назвалі Боркам. Яго змясцілі ў прасторнай вальеры і пабудавалі там будку. Падлога ў вальеры была з дошак, каб ён не мог падкапацца і ўцячы.
    Злоўленыя дарослымі барсукі ніколі не робяцца свойскімі, але ўзятыя маладымі ад маці, яны пры добрым доглядзе прывыкаюць да людзей даволі хутка.
    Борка прызвычаіўся да новых абставін і з сярдзітага стаў лагодным. Ён ужо не злаваў, калі да яго падыходзілі. У будцы ён зрабіў сабе гняздо з саломы і спаў там цэлы дзень.