Месяц за месяцам
Віталь Вольскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1969
У пачатку XX стагоддзя ўзнікла зацікаўленасць да андатры, як да промыславага звярка, і ў еўрапейскіх 154
краінах. У 1905 годзе першыя некалькі пар андатраў былі прывезены з Амерыкі ў Чэхаславакію і выпушчаны на волю ў ваколіцах Прагі. Патомкі гэтых звяркоў рассяліліся амаль па ўсіх краінах Еўропы. У 1922 годзе андатра была выпушчана ў Фінляндыі, адкуль сама перабралася ў ваколіцы Ленінграда. У 1925 годзе яна з’явілася ў Польшчы, а ў 1928 годзе — у Францыі.
Некалькі сот андатраў былі прывезены ў 1929 годзе з Амерыкі ў Савецкі Саюз. Цяпер на прасторах нашай радзімы андатра сустракаецца ў прыродных умовах ад Карэліі да Казахстана.
Футра андатры недарагое, прыгожае, мяккае і трывалае. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца андатравыя шапкі, якія не баяцца ні снегу, ні дажджу. Попыт на іх ўвесь час павялічваецца.
У пяцідзесятых гадах пачалося планавае засяленне андатраю вадаёмаў Беларусі. Умовы для яе тут вельмі спрыяльныя. Асабліва добра прыжыліся андатры ў азёрах Браслаўшчыны. Па волі чалавека жывёльны свет Беларусі ўзбагаціўся яшчэ адным новым дзікім пушным звярком, карысным для народнай гаспадаркі.
Вось што такое андатра, вось чаму яна варта ўвагі, і вось чаму я паехаў у Браслаў.
Замкавая гара
Раніца была пахмурная і халаднаватая.
Я прачнуўся ў маленькім пакойчыку раённай гасцініцы і адразу пайшоў знаёміцца са старажытным, але новым для мяне горадам.
Браслаў раскінуўся на перашыйку між азёрамі. Адна з дзвюх яго асноўных вуліц — Савецкая — цяг-
нецца па беразе возера Навяты. Другая, паралельная першай, Ленінская — уздоўж возера Дрывяты.
Паміж гэтымі вуліцамі высіцца пасярод перашыйку гара, на якой знаходзіўся калісьці замак. Ён быў пабудаваны ў часы полацкага князя Брачыслава, між 1001 і 1054 гадамі. Па імені князя горад і называўся раней — Брачыслаўль, а потым і да нашага часу — Браслаў.
Замак, як відаць, быў вялікі. Магчыма, на гары былі нават два замкі. Цяпер тут нічога няма, акрамя абеліска, устаноўленага на сродкі мясцовага насельніцтва ў памяць папулярнага на Браслаўшчыне ўрача Нарбута. Унізе захаваліся па схілах нязначныя рэшткі мураванай сцяны, якая апаясвала калісьці ўсю гару. Характэрная сярэдневяковая кладка з каменя і цэглы нагадвае рэшткі замка Гедыміна ў Вільнюсе.
У стратэгічных адносінах месца для Браслаўскага замка было выбрана ўдала. Гара пануе над ваколіцамі. 3 вышыні замчышча далёка відаць усё наваколле. Подступы да Браслава ў тыя часы лёгка было абараняць. Аховай служылі шырокія водныя прасторы.
Вада акружае горад амаль з усіх бакоў. Уражанне такое, быццам знаходзішся на востраве. 3 вяршыні гары відаць на даляглядзе цэлы ланцуг азёр, малых і вялікіх, даўгіх і круглых. Рэчка Друйка звязвае іх, як пацеркі, у адну агульную водную сістэму. Іх тут каля трохсот. Край сініх азёр — так называюць Браслаўшчыну.
Духам старажытных паданняў веяла ад гэтай мясцовасці. Я стаяў на высокай гары, глядзеў на замчышча, на бліскучыя люстры азёр, і думкі мае перанесліся ў нейкі казачны свет. У памяці ўзніклі радкі летапісаў, паўсталі вобразы «Слова аб палку Ігаравым», эпізоды напаўміфічнага жыцця князя Усяслава Чарадзея.
Але на гэты раз мяне цікавілі не старадаунія руіны і звязаныя з імі паданні, не рамантыка псторыі Мэта майго падарожжа андатра. I я спусціуся па вузкан і крутой сцежцы ўніз, на гарадскую вуліцу.
Перад школай
Мне сказалі, што ў Браславе андатру доўга шукаць не трэба. Звяркоў тут развялося так многа, што яны жывуць нават у самым горадзе.
— Іх можна бачыць на маленькім азярку перад школай,— так мне сказалі ў рэдакцыі раённан газеты.
Я ішоў і любаваўся маляўнічым гарадком. Вуліцы з плітачнымі тратуарамі, з прыгожымі домікамі у густой зеляніне садоў віюцца між узгоркау. У садах квітнеюць яблыні, грушы, вішні. Усюды пахне бэзам і язмінам. Усюды ліпы, клёны і сосны. .
Сярэднюю школу № 1 я знайшоў даволі хутка. Знаходзіцца яна ў самым канцы пясчанай Чырвонаарменскай вуліцы, на ўзгорку пад маладымі соснамі.
Вакол драўлянага будынка школы квітнее сад. Сярод дрэў стаяць вуллі з пчоламі. На двары, пад соснамі — сталы і лаўкі для заняткаў на свежым паветры.
Перад школай зіхаціць у нізінцы невялікае азярко. 3 усіх бакоў наступае на вадзяное люстра густая зяленая расліннасць. Пройдзе яшчэ некаторы час і азярко ператворыцца ў балота.
Я падыходжу да вады. „
Бераг азярка тарфяністы. У ярка-зяленан сакавітай траве жаўцеюць адуванчыкі. Каля вады бялеюць ландышы. 3 супрацьлеглага боку азярко ледзь не да паловы зарасло рагозам. Дзе-нідзе высяцца сцяолы чароту.
Пасярод азярка я заўважыў некалькі хатак андатры. Яны ўзвышаюцца над вадою як маленькія астраўкі. Пакрытыя жоўтымі сухімі сцябламі рагозу, яны з выгляду вельмі падобны на бабровыя хаткі, толькі значна меншыя памерам. Па хатках весела скачуць шпакі. Нізка над вадою лятаюць ластаўкі.
Каля самага азярка стаяць на пясчаным узгорку дамы. Агароды спускаюцца па схілах ледзь не да самай вады. Каля кладкі плёскаюцца ў вадзе белыя качкі. Тут жа пасвіцца на беразе стрыножаны конь.
Такое блізкае суседства з чалавечым жыллём, з хатняй жывёлай і птушкай андатру, відаць, зусім не трывожыць. На азярку можна ўсюды заўважыць сляды яе дзейнасці. Пянькамі тырчаць сцяблы рагозу, як нажом зрэзаныя вострымі зубамі андатры крыху вышэй паверхні вады. Зараснікі рагозу няроўныя — v адным месцы яны густыя, а ў другім нібы выстрыжаны.
3 дома, каля якога я стаю, выскачыу хлапчук гад У трынаццаці. Ён падыходзіць да мяне і з цікаунасц глядзіць на незнаёмага чалавека.
Што гэта такое? — пытаюся я і паказваю, нібы нічога не ведаючы, на хаткі андатры.
Хлапчук ажывіўся.
Гэта андатравыя хаткі,— адказвае ен і, не ча каючы далейшых пытанняў, тлумачыць мне, піто гэта за звярок і адкуль ён узяўся.
Завуць хлапчука Уладзікам, жыве ен у доме кал. возера, а вучыцца ў школе насупраць.
— А сам ты бачыў андатру?
Хлапчук смяецца, паціскае плячамі. Пытанне зда-
ецца яму недарэчным: „ ..
Кожны дзень!.. Пад вечар яны заўседы вылазяць з хатак і плаваюць. Тады іх і можна бачыць.
— А людзей хіба не баяцца?
Не. іх ТуТ ніхто не чапае, вось яны і не баяцца.
— А на агародах не шкодзяць?
— Што вы,—здзівіўся хлапчук,— Яны кормяцца толькі тым, што расце ў возеры. Калі якая і выйдзе на бераг, то ад вады далёка не адыходзіць.^ Па зямлі яны хутка’ рухацца не могуць. He тое, што ў вадзе. Летась адна андатра выйшла на бераг, тады яшчэ^лёд не ўсюды сышоў, дык яе наш сабака злавіў. Я кінуўся, хацеў адняць, толькі не паспеў. Сабака яе задушыў.
— Дзе ж ты яе падзеў?
— Мы з хлопцамі аднеслі мёртвую а^ндатру у школу, і настаўнік Мікалай Антонавіч зняў з яе шкурку. Яна і зараз захоўваецца.
Ці даўно жывуць андатры на гэтым азярку'
Трэці год,— адказаў хлапчук.— Як прывезлі іх аднекуль, каб выпусціць у возера Цно, то нейкі дзядзька ўзяў самца і самку ды пусціў іх сюды, перад нашан
школай, каб паглядзець, што з гэтага будзе, а яны тут і прыжыліся. Спачатку была ў іх на азярку адна хатка, а цяпер аж дзевяць. Адсюль не ўсё відаць, але я вам магу і з таго боку паказаць. Можаце падлічыць, калі хочаце.
Я падлічыў разам з Уладзікам. Хатак сапраўды дзевяць. Хлапчук задаволены.
" Іх ТУТ усюды многа, на ўсіх азёрах,— гаворыць ён’ j ™чыРая радасць гучыць у яго словах,— але больш за ўсё на Друйцы, каля Заборных гумнаў.
Заборныя гумны? — перапытаў я.— Што ж гэта такое і як туды трапіць?
Так называецца ў нас ускраіна горада, у самым канцы Ленінскай вуліцы,— удакладніў мой субяседнік.
Ён паказаў мне напрамак і дадаў:
— Калі вы так цікавіцеся, то трэба вам пагаварыць з настаўнікам. Мікалай Антонавіч усё пра іх ведае.
— Дзе ж яго знайсці?
— Ён жыве ў канцы Савецкай вуліцы, у фінскім доміку, каля аптэкі.
Сёння нядзеля, школа закрыта, і знайсці Мікалая Антонавіча можна было толькі дома. Я хутка адшукаў яго па адрасу, які мне даў Уладзік.
Настаўнік толькі што прыйшоў з кіно. Гэта быў жвавы і гаваркі чалавек гадоў каля трыццаці пяці. Скончыўшы Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, ён вярнуўся ў свой родны горад і выкладае прыродазнаўства ў той самай сярэдняй школе, каля маленькага азярка, у якой вучыўся калісьці і сам.
Мікалай Антонавіч вельмі любіць Браслаў і яго ваколіцы. Адразу і нават ахвотна згадзіўся ён паехаць са мною на рэчку Друйку і паказаць месцы, заселеныя андатрай.
Мы выйшлі з доміка, у якім ён жыве, і паехалі ў самы канец горада. Апошнія хаты ўскраіны засталіся ззаду.
— Вось гэта і ёсць Заборныя гумны,— сказаў Мікалай Антонавіч.— Мой вучань даў вам правільны арыенцір.
Рэчка Друйка
Пераехаўшы па драўляным мосце цераз Друйку, мы пакінулі машыну на дарозе і пайшлі па балоцістай пойме.
Друйка, невялікая рэчка з павольнай плынню, злучае азёры вакол Браслава з Заходняй Дзвіной. Пойма ў Друйкі вельмі шырокая. Вясной, у час паводкі, яна ўся затапляецца вадою, зліваючыся ў адно цэлае з возерам Цно, якое пачынаецца адразу за мостам, які мы толькі што праехалі.
Мы ідзём паўз бераг рэчкі, якая густа зарасла рагозам, асакой і чаротам.
— У Друйцы шмат вугроў,— гаворыць мой спадарожнік.
Вакол пануе незвычайная цішыня. Падышоўшы да шырокага плёсу, за якім пачынаецца паварот рэчкі, мы спыніліся.
— Андатра асабліва любіць рагоз,— ціха сказаў Мікалай Антонавіч.— Тут для яе сапраўдны рай. Кармавыя ўгоддзі выключна багатыя, вады ўсюды многа, умовы для існавання і размнажэння вельмі спрыяльныя. Вясной тут можна бачыць андатру не толькі вечарам, але і днём. У гэты час адбываецца ў іх шлюбны перыяд і рассяленне, узнікаюць новыя сем’і, якія шукаюць сабе вольныя месцы для жылля. На працягу сакавіка і красавіка андатры праяўляюць вялікую актыў-
11 В. Вольскі
161
насць і плаваюць усюды і днём, і ноччу. На сухіх берагах яны, як і бабры, жывуць у норах, а на балоцістых месцах будуюць сабе хаткі.
Настаўнік уважліва глядзіць на ваду.
Над соннаю рэчкай нізка навісла перадвячэрняе неба. Дзьме халаднаваты вецер, і ад яго павеваў светлашэрая, нібы алавяная паверхня вады пакрываецца серабрыстаю рабізною.
Мікалай Антонавіч схапіў мяне за руку.
— Глядзіце!..
У вадзе, недалёка ад берага, хутка рухаецца нейкая цёмная кропка.
Андатра! Зусім, як тая, што падстрэліў індзеец Куанеб. Толькі плыве яна не па канадскаму возеру, а па беларускай рэчцы.