Месяц за месяцам
Віталь Вольскі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 176с.
Мінск 1969
Калі сабака параўняўся са старой ліпай, што расла каля плота, невядомы звярок саскочыў з яго і ўзлез на дрэва. Схаваўшыся там у густым лісці, ён звесіў
уніз галаву і насмешліва глядзеў услед Жуку, які ляцеў па вясковай вуліцы, узнімаючы клубы пылу.
Язэп з дзецьмі падбеглі да дрэва.
Звярок асцярожна пайшоў па суку, трымаючы выцягнуты хвост крыху ўгору. Дзеці сачылі за кожным яго рухам, як зачараваныя. Раптам звярок павіс на адных толькі пярэдніх лапах, як на руках. Перабіраючы імі, нібы акрабат, ён спрытна дабраўся да тонкага канца сука, а там, разгойдаўшыся і ўзмахнуўшы хвастом, перакінуўся на суседняе дрэва.
Дрэў паблізу болыл не было. Звярок спусціўся па ствалу ўніз, перабег цераз лугавінку і знік у лесе.
Усё гэта адбылося ў адно імгненне, але дзеці паспелі заўважыць, што ў звярка пушыстае футра шэра-жаўтаватага колеру, а на хвасце некалькі шырокіх цёмных кольцаў.
— Тата, гэта малпа? — няўпэўнена запытаўся ў бацькі Міхась.
Язэп пачухаў патыліцу.
— He,— адказаў ён нарэшце пасля невялікага роздуму.— Адкуль тут можа быць малпа?
— Можа, са звярынца ўцякла? — выказала свае меркаванні Лена.
Язэп нічога не адказаў.
— Тады хто ж ён такі? — не адступаў ад бацькі Міхась.
— He ведаю,— прызнаўся Язэп.— Ніколі гэтакіх не бачыў. Гэта не тхор, не куніца, не ліса, не барсук, а больш мне ніхто такі невядомы.
Падумаўшы яшчэ з хвіліну, Язэп дадаў:
— Падобны ён крыху на ўсурыйскага сабаку, які цяпер і ў нас, на Палессі, сустракаецца. Я сам бачыў, як адзін паляўнічы забіў, але ж той павольны, тоўсты, няспрытны і па дрэвах лазіць не ўмее.
Доўга яшчэ абмяркоўвалася ў сям’і Язэпа Хведашчэні гэтае здарэнне. Доўга пільнавалі дзеці незнаёмага звярка на двары, каля пуні, але дарэмна. Пасля сутычкі з сабакам начныя візіты невядомага госця спыніліся.
Начны бадзяга
Калі я пачуў ад Язэпа і яго дзяцей пра невядомага звярка, у мяне з’явілася адразу пэўная здагадка, тым болып, што я ведаў сёе-тое, чаго не ведалі мае знаёмыя і што магло мець некаторае дачыненне да падзей на двары. Але здагадку неабходна было праверыць. Таму я нічога не сказаў і пайшоў аглядаць навакольную мясцовасць.
Хата Язэпа Хведашчэні была ў вёсцы самай крайняй. Адразу за сядзібай пачынаўся лес. Пад самы двор падступалі старыя дубы і ліпы.
Увесь бліжэйшы ўзгорак за хатай быў пакрыты змешаным лесам. Тут раслі бярозы, сосны, асіны, рабіны, алешнік, але пераважалі дубы — старыя, дуплаватыя, разгалістыя. Далей за лясістым узгоркам, «востравам», як тут кажуць, цягнулася балота.
Я знаёміўся з наваколлем, звяртаючы асаблівую ўвагу на старыя дрэвы. Так, усё, як я і думаў!
Мясцовасць вельмі падыходзіла для звярка, які наведваў двор Язэпа.
Цяпер заставалася толькі ўбачыць яго самога і пераканацца ў правільнасці сваёй здагадкі.
Познім кастрычніцкім вечарам, свежым, але сухім, я пайшоў на тое месца, якое выбраў учора для свайго назіральнага пункта. Гэта быў невысокі ўзгорак, на якім раслі старыя дубы з раскідзістымі кронамі.
Тут я і заняў пазіцыю з такім разлікам, каб гэтыя дрэвы знаходзіліся цалкам у полі майго зроку.
Я ўзяў з сабою электрычны ліхтарык, але патрэбы ў ім пакуль што не было. Хутка з’явіўся на цёмным небе поўны месяц і асвяціў невялікую лугавінку, дубы, кусты алешніку і бераг ручая, за якім пачыналася балота.
Трэба набрацца цярплівасці, чакаць і не варушыцца.
Вакол пануе непарушны спакой восеньскай ночы. Пахне скошанай травой і сухім, пажоўклым лісцем. Знізу, ад балота, цягне вільгаццю. Паблісквае цёмная, пасярэбраная месяцам вада. Чорныя сілуэты магутных дрэў вылучаюцца ў таямнічым святле месяца. Ціха дрэмлюць красуні-бярозы, асілкі-дубы. Hi гуку не чуваць на гэтым лясістым узвышшы сярод бясконцай балоцістай нізіны.
Мінула гадзіна, а можа, і болей.
У густым лісці аднаго з дубоў нешта злёгку зашамацела, Штосьці цёмнае аддзялілася ад кучаравай кроны. Вось яно мільганула на тоўстым суку, набыўшы абрысы жывой істоты. Бліснулі ў святле месяца жвавыя вочкі на цёмнай, вострай мордачцы.
Звярок спусціўся з дрэва, чапляючыся лапамі за кару тоўстага ствала, знік у чорным ценю, які лажыўся ад дуба на зямлю, але адразу з’явіўся зноў і пайшоў па вільготнай траве ўніз да ручая.
Ён ішоў павольна, апусціўшы галаву і хвост. Але вось нешта прыцягнула яго ўвагу. Ён увесь падабраўся, вушы яго натапырыліся, рухі зрабіліся лёгкімі і спрытнымі. На хвіліну ён спыніўся і ўзняў галаву, прынюхваючыся да паветра.
Падышоўшы да вады, звярок уважліва агледзеў бераг. Пачуўся лёгкі ўсплёск. Пярэднія лапкі звярок
апусціў у ваду. Там ён схапіў, нібы рукамі, ракавінку, раскрыў яе створкі, выцягнуў малюска, агледзеў яго, папаласкаў у вадзе і тады толькі з’еў.
Усё зразумела. Сумненняў быць не можа. Здагадка пацвердзілася. Гэта — амерыканскі янот, далёкі заморскі госць. Ніхто іншы, як ён. Нездарма называюць яго яшчэ і паласкуном, бо ён мае дзіўную звычку мыць і паласкаць сваю здабычу, перш чым яе з’есці.
Сэрца маё моцна закалацілася. 3 цяжкасцю суняў я сваё хваляванне. Нарэшце давялося мне ўбачыць у лесе янота, і не дзе-небудзь у даліне Місісіпі, сярод зараснікаў ліян, а ў нас, на беларускім Палессі!
Цяпер я смела магу сказаць Язэпу і яго дзецям, хто быў іх начны госць.
Янот і янотападобны сабака
Янот тым часам увайшоў у ручай і, стоячы па бруха ў вадзе, вышукваў нешта ў густой твані. Потым ён вылез на бераг, страсянуўся, пачысціўся, пайшоў уздоўж берага і знік за кустамі.
Я гляджу яму ўслед і думаю: чым тлумачыцца знешняе падабенства паласкуна з усурыйскім янотападобным сабакам?
Гэтае падабенства заключаецца не толькі ў колеры пушыстага і трывалага футра, у аднолькавым росце і агульным выглядзе, але нават і ў такіх дробных дэталях, як чорныя «акуляры» вакол вачэй і бакенбарды па баках морды.
Між тым усурыйскі янотападобны сабака належыць, як сведчыць аб гэтым і яго назва, да сямейства сабак, а паласкун з’яўляецца адзіным прадстаўніком самастойнага сямейства янотавых. Бліжэйшы родзіч
янота, як гэта ні дзіўна, мядзведзь. Нездарма ў Амерыцы янота называюць часам «малым мядзведзем з вялікім хвастом» ці «малодшым братам мядзведзя».
Знешняе падабенства паміж усурыйскім янотападобным сабакам і сапраўдным амерыканскім янотам выклікана, відавочна, тым, што абодва гэтыя звяркі сфарміраваліся ў аднолькавых прыродных умовах і што спосаб жыцця ў іх аднолькавы. Абодва яны жывуць у мясцовасцях з пералескамі, балотамі і вадаёмамі, на паляванне выходзяць уночы, ядуць усё, што могуць знайсці, але найбольш жаб, ракаў, малюскаў, насякомых, кладуцца на зіму спаць. Розніца толькі ў тым, што янотападобны сабака, як і ўсе яго родзічы, не ўмее лазіць па дрэвах.
У аднолькавых прыродных умовах стварыўся аднолькавы знешні выгляд у двух звяркоў, якія належаць да розных сямействаў і жывуць далёка адзін ад аднаго, на супрацьлеглых кантынентах, падзеленых Ціхім акіянам.
Пра гэта я думаў, назіраючы ў кустах на ўзгорку за янотам.
Першае знаёмства
Раніцой я вярнуўся ў хату і паведаміў пра вынікі сваіх начных назіранняў.
Міхася і Лену гэта не задаволіла.
— Але якім жа чынам трапіў янот на Палессе? Як апынуўся ў нас? — пыталіся яны ў адзін голас.
Прыйшлоея расказаць ім падрабязна пра гісторыю з’яўлення амерыканскага звера ў ваколіцах Петрыкава.
Упершыню я ўбачыў янота ў Ленінградскім заалагічным садзе, калі яшчэ быў хлапчуком. Мяне зацікавіў гэты рухавы звярок з хітраватай мордачкай,
пушыстым паласатым хвастом і чорнымі лапкамі, падобнымі на рукі.
Я мог гадзінамі стаяць каля вальеры з янотам і глядзець, якія штукі ён вырабляе, як лазіць па дрэве, як мыецца ў місцы з вадой і як палошча корм, перш чым яго з’есці.
Я прачытаў пра янота ўсё, што мог дастаць, даведаўся аб яго жыцці і звычках.
У Амерыцы на янота палююць ноччу, з ліхтаром і сабакамі. Спецыяльна трэніраваныя сабакі знаходзяць янота па слядах у лесе і гоняць звярка з дрэва на дрэва, пакуль паляўнічы яго не застрэліць.
Маладыя яноты хутка прыручаюцца, прывыкаюць да чалавека і робяцца зусім свойскімі.
Амерыканскія фермеры, мусіць, нездарма любяць, калі ў лясах па суседству жывуць яноты, бо гэтыя звяркі знішчаюць нямала насякомых, шкодных для сельскай гаспадаркі.
Футра янота, добрае, густое і цёплае, мае промыславае значэнне.
Як часта я шкадаваў, што ў нашых лясах няма такога звярка!
А што, калі прывезці з-за акіяна некалькі дзесяткаў янотаў і выпусціць іх у нас на волю? Хай жывуць і размнажаюцца!
Як добра было б, калі б янот прыжыўся ў ваколіцах Ленінграда, Масквы, Мінска і зрабіўся нашым, тутэйшым зверам! Ён быў бы і для нас карысны.
Я часта думаў аб гэтым, стоячы перад вальерай. Тады гэта здавалася нязбытнай марай, дзіцячай фантазіяй, якой не суджана здзейсніцца. I калі я казаў пра свой праект сябрам, усе толькі смяяліся.
Мінула шмат год. I вось надышоў час, калі мара майго дзяцінства ажыццявілася!
У нашай краіне пачалі праводзіць вопыты па акліматызацыі амерыканскіх янотаў, прывезеных з-за ыяжы. Невялікія партыі заморскіх звяркоў, выпуіпчаныя ў 1936 годзе ў Кіргізіі, а ў 1941 годзе ў Азербайджане, прыжьіліся там добра.
Вопыт гэтых першых выпускаў паказаў, што развядзенне янота на волі, у прыродных умовах, можна праводзіць у больш шырокіх маштабах і не толькі на поўдні. Надышла чарга і да Беларусі.
У верасні 1954 года ў Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці былі прывезены пяцьдзесят два яноты-паласкуны і выпуіпчаны ў Снядзінскім лясніцтве.
Звярок, які аблюбаваў двор Язэпа Хведашчэні, быў адным з гэтых янотаў,
На новым месцы
Мяне зацікавіў лёс начнога бадзягі.
Я пачаў збіраць звесткі аб ім у леснікоў і паляўнічых. I вось паступова ўдалося аднавіць гісторыю яго прыгод на новым месцы.
Пакінуўшы клеткі, у якіх яны былі прывезены, яноты адразу залезлі на бліжэйшыя дрэвы.
На працягу некалькіх дзён заморскія госці трымаліся разам непадалёку ад палянкі, дзе іх выпусцілі. Яны хутка прызвычаіліся да новых умоў і лёгка знаходзілі сабе корм.
На пяты дзень на палянцы нікога не засталося. Усе яноты разбрыліся між азёрамі Бабровае, Любень, Доўгае.
Наш янот пакінуў паляну адным з першых. Гэта быў малады, дужы і спрытны звярок. Захапіўшыся лоўляй жаб, якія сустракаліся тут ледзь не на кожным кроку, ён прасоўваўся ўсё далей і далей.