• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфы бацькаўшчыны  Уладзімір Васілевіч

    Міфы бацькаўшчыны

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 109с.
    Мінск 1994
    42.2 МБ
    БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
    /Нф>і
    Укладальнік У.А. Васілевіч
    мінск "БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ" ІМЯ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ
    1994
    ББК 82.3 Бел-4 М 68
    УДК 882.6
    Мастак Т.В.Шабунько
    8820600000 — 015
    М	8—94
    М 318(03) — 94
    ISBN 5-85700-162-5
    © Укладанне. У.А.Васілевіч, 1994
    © Афармленне. Т.В.Шабунько, 1994
    ПРАДМОВА.
    Пры слове «міфалогія» найперш прыходзяць на памяць антычныя богі і героі, займальныя апавяданні пра якіх многія з нас ведаюць яшчэ з дзяцінства. Шматлікія вобразы, створаныя ў старажытнай Эладзе, перажыўшы стагоддзі, і сёння застаюцца недасягальным Алімпам ва ўсёй сусветнай культуры. Яшчэ далёка было да ўзнікнення рэлігій, кожная з якіх сваёй ідэяй і вераю аб'ядноўвала цэлыя групы народаў, а чалавецтва, імкнучыся разабрацца ў таямніцах сусвету і ўласнага існавання, дапытлівым, шмат у чым наіўным розумам і акрыленай фантазіяй малявала тыя патаемныя сілы, якія нібыта кіруюць Прыродаю і людскімі паводзінамі. Але калі глыбей знаёмішся з гісторыяй розных народаў, з іх вуснай творчасцю, то пераконваешся, што не толькі старажытныя грэкі, а літаральна ўсе этнасы планеты мелі свае галерэі міфічных вобразаў. I гэта яшчэ больш пацвярджаецца, калі бярэш у рукі важкі, цудоўна выдадзены двухтомнік «Мнфы народов мнра» альбо «Мнфологнческнй словарь». Але чаму пры гэтым узнікае ў нас адначасова крыўда і засмучэнне? A таму, што ў ліку аўтараў мы не знаходзім ніводнага імя з Беларусі, а ў паказальніку народаў і плямёнаў, чые міфы выкарыстаны, няма беларусаў. Свет не ведае нашых міфаў, нашых міфалагічных герояў. Магчыма, тут віна і беларускіх вучоных, якія да гэтага часу не сабралі разам матэрыялы, назапашаныя даследчыкамі на працягу амаль двух стагоддзяў. Наша кніга — пачатак гэтай вялікай справы. I не трэба скептычна супастаўляць беларускі параўнальна сціплы збор міфалагічных постацей з антычным пантэонам багоў. У кожнага народа свая гісторыя, свая геаграфія. У каго — велічныя горы ці бяскрайнія стэпы, у каго — лясы, рэкі і балоты. На-
    ваколле часцей за ўсё падказвала сюжэты і прадвызначала ва ўяўленні прашчураў знешні воблік і характар выдуманых імі істот.
    Самабытнасць беларускай міфалогіі, яе падкрэсленая заземленасць зусім не азначаюць, што яна не мела пэўных аналагаў з сусветна вядомымі міфічнымі і дэманічнымі персанажамі, паколькі абапіралася на ідэнтычныя прыродныя з'явы, на тыя ж агульначалавечыя катэгорыі дабра і зла. Хрысціянская рэлігія трансфармавала некаторыя вобразы, і часта яны працягвалі суіснаваць у свядомасці народа і ў архаічнай, і ў абноўленай іпастасях (Пярун — Ілля, Ярыла — Юр'е і г.д.). Багамі і дэманалагічнымі істотамі ў беларусаў некалі была напоўнена ўся навакольная прырода — ад зямных нетраў да недасягальнага Космасу. Фантастычныя вобразы насялялі лясы, палі, рэкі, ім знаходзілася месца ў хатах, на гарышчах, у коміне, падпеччы, у лазні, хляве і іншых гаспадарчых пабудовах. На іх ускладалася апекаванне свойскай жывёлы і палеткаў, яны павінны былі назіраць за ўсімі гаспадарчымі працэсамі і справамі селяніна. Іх шанавалі, стараліся задобрыць і разам з тым баяліся, асцерагаючыся пакарання. Адных любілі, другіх ненавідзелі, з трэціх пасмейваліся. Сваіх міфічных антыгерояў народ ствараў паводле сваіх жа чалавечых заган і хібаў, не ашчаджаючы самых брудных фарбаў на іх пачварныя партрэты. Ну, а калі чаго ў гэтым жыцці не хапала для каларытнасці сюжэта, абмалёўкі знешнасці ці характару, у ход ішла нястрымная фантазія.
    He ўсе міфічныя вобразы былі роўныя па рангу, не ўсе мелі аднолькавую папулярнасць у народзе. Ад успамінаў пра адных засталося ўсяго па некалькі радкоў. Пра другіх можна было б скласці цэлыя кнігі. Здаралася, што адзін і той жа персанаж бачыўся ў розных мясцовасцях па-свойму, а часам меў нават супрацьлеглыя характарыстыкі знешнасці і нораву. Сёння наўрад ці хто-небудзь усур'ёз успрымае язычніцкіх бажкоў і дэманаў як магчымы аб'ект рэлігійнага пакланення. Яны хутчэй выглядаюць забаўнымі казачнымі персанажамі, якімі можна злёгку настрашыць дзяцей, расказаўшы адзіндругі сюжэт на ноч.
    Для кніжкі, якую чытач трымае ў руках, былі адабраны матэрыялы з 45 крыніц (спіс выкарыстанай літаратуры, дзе расшыфраваны скарачэнні пад кожным прыведзеным фрагментам, прыводзіцца асобна). Найчасцей гэта — вытрымкі з цяжкадаступных сённяшняму чытачу зборнікаў, артыкулаў, нарысаў, архіўных запісаў. Прадстаўленыя тут звесткі былі запісаны ў самых розных кутках Беларусі. У адных выпадках
    збіральнікі стараліся з максімальнай дакладнасцю перадаць асаблівасці мясцовай гаворкі, пачутай з вуснаў субяседніка. Тут мы пазбягалі спакусы што-небудзь падпраўляць, прыгладжваць, прыводзіць да літаратурнай нормы і заключалі мову інфарматара ў двукоссі (глядзі, напрыклад, матэрыялы Федароўскага, Пяткевіча, Сержпутоўскага і інш.). У другіх выпадках пачутыя ў народзе гісторыі фалькларысты пераказвалі сваімі словамі. Такія матэрыялы публікаваліся ў свой час на старонках польскага, расійскага ці беларускага друку, а ў нашай кнізе падаюцца паводле норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Незалежна ад свайго іерархічнага становішча, ад распаўсюджанасці ўсе персанажы беларускай міфалогіі размяшчаюцца паводле алфавітнага прынцыпу. Парадак падачы інфармацыі пра пэўную міфалагічную істоту вызначаецца ўнутраным развіццём вобраза. Калі знаходзіліся вельмі блізкія па змесце тэксты, перавага аддавалася больш поўнаму. Варыянты згадваюцца ў якасці бібліяграфічных спасылак.
    Відавочна, што не ўся фальклорная спадчына, якая датычыцца нашых міфаў, сабрана пад гэту вокладку. Што ж, можа гэта і да лепшага: будзе чым дапаўняць сціплую першую спробу. Каб з цягам часу максімальна выяўлены і навукова асэнсаваны матэрыял лёг трывалым падмуркам у энцыклапедыю «Беларуская міфалогія».
    Уладзімір Васілевіч
    АРЖАВЕНЬ
    (АРЖАВЕННІК)
    Аржавень — брудна-руды, з надзвычай тоўстым жыватом і тонкімі, як сцябліна хвашча, нагамі, з іржавымі прыліпамі да ўсяго яго покрыва; увесь час рыгае і не можа прыцягнуць да сябе ўвагу нават неразборлівых нячысцікаў — усе жывыя істоты абыходзяць яго жытло. Такім чынам Аржавенніку вельмі рэдка даводзіцца мець ахвяру: жывёла забягае ў аржавенне (балотнае месца, пакрытае іржою) паспешліва, ратуючыся ад драпежнікаў, а чалавек зойдзе хіба што ў ненармальным стане. У час, калі Балотнік і Багнік могуць зімою, напрыклад, падмануць прахожага і праезджага, Аржавенніку не ўдаецца закрыць свайго сараматнога жытла: калі аржавенне абы-як закрылася ільдом і зацерусілася снегам, той і другі абавязкова выдадуць знаходжанне аржавенніка сваёю бура-жоўтаю афарбоўкаю.
    Аржавеннік больш спакойны, чым яго браты — Багнік і Балотнік, таму што спякотнае лета не высушвае аржавенне, а людзям не патрэбна гэтая неўрадлівая зямля: нячысціку застаецца валяцца на дне свайго жытла, абрастаць ліпкімі слаямі і падтрымліваць каламуць у аржавенні.
    Нйкйфоровскйй II, с. 83 —84.
    БАБА-ЯГА
    (ЯГІНЯ)
    «Баба-Яга», ці «Ягіня», ... гаспадыня ўсіх ведзьмаў: яна страшна, чорна, старая, раскудлачана, у яе заміж ног жалезныя таўкачы, то яна як ідзе лесам, то лес ломіць і дарогу сабе цярэбіць тымі таўкачамі».
    «Баба-Яга ўсіх ведзьмаў цётка».
    Federowski, s. 80.
    Баба-Яга — злая чараўніца, якая робіць уночы рознае паскудства і пра якую гаворыцца, што яна «ў ступе едзіць, таўкачом паганяець, a памялом след замятаець».
    Носовйч, с. 54.
    Баба-Яга... Паводле мясцовага падання, яна гоніць вятры і хмары вогненнаю мятлою... Яна таксама ляціць на Лысую гару ў жалезнай ступе, паганяючы кульбаю ці таўкачом і замятаючы след памялом.
    Але не заўсёды яна лётае ў ступе. Як і іншыя падуладныя ёй ведзьмы, яна лётае таксама на мятле, качарзе, лапаце, граблях і мыліцы.
    Кйркор, С. 273 —274.
    Паводле павер'яў беларусаў, Баба-Яга — касцяная нага і падначаленыя ёй ведзьмы харчуюцца душамі людзей, ад чаго і робяцца паветранымі, лёгкімі, як душы.
    Древлянскйй, с. 110.
    БАГНІК
    Багнік туліцца ў тарфяным балоце, якое ніколі не пакрываецца расліннасцю, якое мае выгляд чорнай бруднай лужыны. Ён ніколі не паяўляецца над паверхняю сваёй багны і прысутнасць у ёй выдае толькі бурбалкамі на паверхні ды зрэдку — дробненькімі агеньчыкамі там жа: тыя і другія суправаджаюцца асаблівым «пуктаннем» — нязначным уздрыгваннем паверхні. Гэта дыхае і пыхкае вечна бяздзейны Багнік, які не падымаецца з мяккага ложа і тады, калі ахвяра трапіла ў багну і гіне ў гразі. Ён упэўнены, што ёй не пайсці адсюль і што ахвяра сама падыдзе да яго.
    He толькі людзі, але і шматлікія жывёлы асцерагаюцца багны..., якая парою забівае атрутнымі газамі, што выпускае час ад часу Багнік.
    3 выгляду Багнік яшчэ бруднейшы, чым Балотнік. Ён таксама баіцца асушэння, але яго не палохаюць маразы, якім даволі рэдка ўдаецца закрываць багну — яна абаграваецца цёплым пыхканнем Багніка. Найбольшы страх для яго — калі прадпрыймальныя людзі вычэрпваюць багністую гразь для вырабу з яе паліва, угнаення для палёў і агародаў і гэтым вельмі трывожаць нячысціка, які, як бач, застанецца без багны. У сухое ж лета, калі багна не толькі падсыхае, але дзе-нідзе гарыць, паўмёртвы Багнік мучыцца на дне свайго жытла і ледзьве перажывае час да новага разбаўлення багны дажджамі і ручаямі.
    Нйкйфоровскйй II, с. 82—83.
    БАЛОТНІК
    Вызначальнай асаблівасцю Балотнікаў, Багнікаў, Аржавеннікаў, Лознікаў трэба лічыць іх узаемадапамогу ў праследаванні ахвяры — чалавека ці яго памочнікаў — свойскіх жывёл; але яны не бываюць супрацоўнікамі і памочнікамі Вадзяніка, які пазбягае гэтых брудных, ва ўсім неахайных нячысцікаў. Між сабою яны не маюць сувязі, хоць нярэдка і жывуць поруч. He здольны яны да пяшчоты і ласкі, таму што няўклюдныя, нерухомыя, панурыя... Гэтыя нячысцікі шукаюць ахвяру, заманьваючы прыгожымі вобразамі і гукамі, у чым і сама прырода дапамагае ім, падстаўляючы ахвяры заманлівую расліннасць, але ка-
    варную глебу, ці проста дае міраж. Яны пачынаюць дзейнічаць тады, калі ахвяра паддалася каварству і загрузла ў багне, заблыталася ў каранях і ствалах лазняка: адпаведны нячысцік хапае яе за ногі і павблі, але трывала цягне да сябе; раз’яднаная было паверхня багны сыходзіцца зноў і не пакідае слядоў пагібелі жывой істоты.
    Балотнікі, Багнікі, Аржавеннікі і Лознікі не паражаюцца грамавымі стрэламі, якія губляюць забойную сілу пры першым судакрананні з паверхняю іх жытла, і нячысцікі бясстрашна, з сатанінскаю насмешкаю падхопліваюць гэтыя стрэлы. Але для ўсіх гэтых нячысцікаў ёсць непазбежная найвялікшая небяспека — асушэнне іх жытла правядзеннем каналаў: раз адсюль сыходзіць вада і асела, згусціўшыся, зямля — нячысцік гіне, бо не ў стане выбрацца з жытла, якое цяпер робіцца яму магілаю. 3 цягам часу астанкі нячысціка зліваюцца з зямлёю і служаць угнаеннем — і адным нячысцікам робіцца меней, таму што ўсе яны вечна самотныя, халасцякі.