Міфы бацькаўшчыны
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 109с.
Мінск 1994
Адзінкавае прыстасаванне Каснаў амаль бясшкоднае. Калі ж нападзенне зроблена двума-трыма Каснамі, то, пакуль адзін ля ахвяры, астатнія спяшаюць склікаць таварышаў, прычым яны так пішчаць, што пачуць той піск ахвяра можа толькі ў тым выпадку, калі мае з сабою «чацвярговую соль».
Нйкйфоровскйй II, с. 38—39.
КІКІМАРА
(ВЕШЧЫЦА)
Кікімары (Вешчыцы) — юныя істоты, што жывуць па сядзібах, выключна жаночага полу, загубленыя да хрышчэння дочкі ці праклятыя маткаю яшчэ ў чэраве. Дзякуючы свайму юначаму ўзросту, які не мяняецца з гадамі, Кікімары зусім бясшкодныя, хоць і засылаюцца Ў дамы людзей з варожай мэтаю. Галоўным чынам Кікімары збіраюцца ў тыя дамы, дзе адбылося забойства дзяцей, пракляцце і паблізу якіх быў схаваны трупік. 3-за свае дзяціннасці і часткова полу Кікімары зусім забываюцца пра мэты знаходжання ў доме, загульваюцца і пе-
рашкаджаюць жыхарам хіба адной валтузнёй, ад якой чуваць няпэўны шум уперамешку з рэдкім знямоглым піскам і віскам. Але сярод самай ажыўленай валтузні Кікімары часам спыняюцца: гэта значыць увага іх прыцягнута хатняй абстаноўкай, тою ці іншаю работаю, немаўлятамі, якіх пестуюць іх мацяркі. Тады Кікімары не па-зямному, неяк асабліва ўздыхаюць, чым выказваюць зайздрасць да чужой ласкі і недасягальнае жаданне завалодаць ёю самім. He ведаючы іншай работы, Кікімары часцей за ўсё накідваюцца на пакладзенае некім шытво і пражу, каб дагадзіць ласкавай маці ці яе дачцэ, і працягваюць перапыненую работу. Мэта, аднак, не дасягаецца: крывыя і няўмелыя швы, няроўнасць выпрадзеных нітак і г.д. раніцой разбіраюцца сталымі жанчынамі і ў адрас майстрых выказваюцца дакоры, заўвагі, нават лаянка. Усё гэта ячшэ больш засмучае бедных Кікімар, выклікае больш цяжкія ўздыхі.
Звычайна месцазнаходжанне Кікімар у доме — пляцоўка на паверхні печы і падпечак, куды яны нябачна спускаюцца. У тыя рэдкія імгненні, калі Кікімары прымаюць цялесны воблік, іх няцяжка злавіць і разгледзець. Калі здагадлівы чалавек хуценька выстрыжа ў Кікімары валасы на цемені крыж-накрыж, яна назаўсёды застанецца чалавекам і працягвае звычайны рост дзіцяці, хаця ў будучым не можа пазбегнуць таго ці іншага недахопу: непрапарцыянальнасць форм, крывізна асобных органаў, касавокасць, немата, заіканне, благая памяць і розум — вось непазбежныя недахопы былой Кікімары, якая з узростам зусім забывае пра сваё даўняе жыццё.
Нйкйфоровскйй II, с. 64—65.
КЛАДНІК
(КЛАДАВІК)
Многія памыляюцца, калі ахоўнікамі кладаў (скарбаў) лічаць Лесуноў і Пушчавікоў. Безумоўна, у лясах і пушчах схавана шмат скарбаў, але наўрад ці менш схавана іх на сядзібных участках, у палях і лугах, у лагчынах і розных вадаёмах, куды ні Лесуны, ні Пушчавікі не могуць нават заходзіць, Тады ў роўнай меры давялося б лічыць гаспадарамі скарбаў сядзібных нячысцікаў, Палевікоў і Вадзянікоў з іх братамі — Балотнікамі, Багнікамі, Аржавеннікамі. На самай справе яны — ці паасобныя вартаўнікі на службе ў Кладнікоў, ці, як гаспадары дадзеных абсягаў, толькі ведаюць месцазнаходжанне скарбаў, якія, аднак, перадаць нікому не могуць. Такім чынам, застаецца прызнаць, што сховішчы скарбаў маюць асобных гаспадароў — Кладнікоў, ці Кладавікоў.
Кладнікі валодаюць незлічонымі багаццямі. Апранаюцца яны ў сярэбраныя світкі, абуваюцца ў гэткія ж лапці, зрэдку — у боты з залатымі насамі; канічныя шапкі Кладнікоў — з літога золата, паясы — залатыя путы з вялізным замком (нагадваюць жалезныя путы для коней); іх дарожныя кіі — з чыстага серабра з залатымі булдавешкамі і наканечнікамі. Акрамя таго, і ўся хатняя абстаноўка Кладнікоў блішчыць золатам, серабром, каштоўнымі камянямі, якія, між іншым,
служаць для асвятлення дома і ў дарозе. Але пры сваіх незлічоных багаццях Кладнікі — няшчасныя беднякі, таму што са свайго велізарнага дабра яны не выдзяляюць на харчовыя патрэбы нават шпількавай галоўкі. Ідзе, напрыклад, Кладнік, заліты золатам ды серабром — і ад худобы ледзьве перасоўвае ногі; у сярэбраным кашалі яго валяецца хлебная скарынка, то недаедзеная некім, то ўкрадзеная, то выпрашаная як міласціна, паколькі Кладнікі не грэбуюць самымі бессаромнымі сродкамі здабычы харчавання.
Магчыма, незвычайная сквапнасць і выпрацоўвае ў Кладнікоў адпаведную злосць не толькі да людзей, але і да сваіх братоў: з першымі яны не ўступаюць ні ў якія здзелкі, а ў другіх бачаць пасягальнікаў на дабро, якое ахоўваюць. Згодна з сатанінскімі запаветамі гэта дабро павінна нарошчвацца за кошт ахвяры, а яшчэ лепш — пагібелі душы гэтай ахвяры. 3 вялікай гісторыі пра скарбы і іх шукальнікаў відаць, што Кладнікі загубілі шмат людзей, таму што тыя звычайна самі навыперадкі ідуць да Кладнікоў, а не вышукваюцца імі; гэтак, несумненна, будзе і надалей, пакуль людзі не перастануць цягнуцца да скарбаў, як матылі да свечкі, пакуль як належыць не ацэняць тое, што так старанна шукаюць.
Пра скарбы трэба сказаць, што, за малымі выключэннямі, яны з'яўляюцца крадзеным, здабытым разбоем і рознымі няпраўдамі дабром; калі яно не абмыта чалавечаю крывёю, дык у назапашванні яго мелі месца прагнасць і сквапнасць, паволі, але трывала падточвалася жыццё сквапнага чалавека, — што зноў жа адгукаецца забойствам. Па гэтай прычыне на скарбах ляжыць прамы і ўскосны праклён, які, уласна, і губіць тых, хто знаходзіць скарбы, якія большай часткаю прагульваюць і знойдзенае дабро, і сваё напрацаванае.
Калі ўладальнік дабра пажадае схаваць яго ў зямлю і тут жа наложыць закляцце, Кладнік пільнуе момант закрыцця скарбу першым слоем зямлі, падхоплівае і нясе яго ўглыбіню. Пасля гэтага ўжо і той, хто паклаў скарб, — не гаспадар схаванага дабра, якое ён можа зноў убачыць хіба для таго толькі, каб нешта дакласці; выкарыстае яго іншы карысталюбец, скнара, шукальнік лёгкай нажывы. Кладнік падымае скарб да паверхні зямлі і злосна назірае за карысталюбцам, які ўжо не адыдзе прэч, пакуль не заключыць пагібельную здзелку з Кладніком і ўласным гонарам.
У рэдкіх выпадках Кладнік падымае на паверхню зямлі то адзін, то другі скарб для праветрывання. Гэты момант самы зручны для захопу клада без страты для таго, хто яго знайшоў, толькі б на гэту пару ля клада не было яго страшнага гаспадара. Але гэта здараецца так рэдка, [і ўдаецца] такой абмежаванай колькасці шчасліўцаў, што на іх цяжка і ўказаць.
Нйкйфоровскйй II, с. 73 —75.
КУМЯЛЬГАН
Кумяльган — злы дух у абліччы чалавека і каня. Беларусы ўяўляюць яго з чалавечым тулавам, пакрытым конскай шэрсцю, і
такімі ж рукамі і нагамі; з конскай галавой і такімі ж капытамі на руках і нагах, і вераць, што ён ходзіць часам, як конь, на карачках, а часам, нібы чалавек, на задніх нагах... Прызначэнне яго — мучыць, псаваць, раніць коней; падмешваць у іх корм якую-небудзь атрутную расліну і г.д. Яшчэ добра, кажуць, што Кумяльган слабы — іначай ён мог бы перадушыць усіх коней... Затое Кумяльган шмат выйграе спрытнай сваёй выкрутлівасцю. Забраўшыся ў хлеў уночы, ён звычайна ўскоквае па чарзе на кожнага каня... і ўсяляк ягодушыць, цісне і курчыць да той пары, пакуль, нарэшце, конь выб'ецца з сіл і ўпадзе як мёртвы, потым залазіць у другое, трэцяе стойла і такім чынам на працягу ночы паспявае замучыць усіх коней...
He менш шкодным лічаць беларусы Кумяльгана і ў час начлегаў. Кумяльган... адводзіць з табуна па адным кані ў бок лесу і там мучыць іх гэтак жа, як і ў хляве. Кумяльган адводзіць таксама жарабят ад кабыл, але не мучыць іх, а пакідае на здабычу драпежным звярам. Прычына, чаму Кумяльгану часта ўдаецца прабірацца ў табун незаўважаным, у тым, што ён вельмі падобны на каня, да таго ж ён можа прымаць любую масць шэрсці і такім чынам падманвае гаспадароў: прыняўшы масць каня якога-небудзь гаспадара, ён спакойна ўваходзіць у хлеў, не сустракаючы з боку гаспадара ніякай перашкоды, часам нават гаспадар сам адмыкае яму хлеў, прымаючы яго за свайго каня. Слова Кумяльган паходзіць ад «кумель» ці «камель» — ніжняя частка тулава жывёл, заднія ногі, лапы ці ад «кумяльганіць» — станавіцца на заднія лапы.
Древлянскйй, с. 100—101.
КУПАЛЬСКІ дзядок
Купальскія кветкі бесперашкодна збірае толькі Купальскі дзядок; ён ходзіць з кошыкам і напаўняе яго кветкамі, таму кошык гарыць, як жар. Купальскі дзядок — добры. Калі сустрэцца з ім і разаслаць перад ім белы абрус, то ён кіне на яго адну кветку. Хапай тады хутчэй яе і, разрэзаўшы далонь правай рукі, кладзі пад скуру: адтуль нячысцік не дастане. Шчаслівы ўладальнік цудоўнай кветкі атрымлівае дар ведаць пра ўсё на свеце і асабліва ведае, дзе якія скарбы ляжаць і як да іх прыступіцца, ведае, якія закляцці на іх накладзены і як іх адчараваць. Зразумела, што нячысцікі, якія сцерагуць скарбы, усімі сіламі стараюцца адабраць кветку.
Богдановйч, с. 30—31.
ЛАДА
Лада трымаў парадак на зямлі — лад, і пад яго апекай усё ішло парадкам, ладам, кругам: пасля дня наступала ноч, пасля зімы — лета, і ўсё ў сваім парадку, усё ў ладзе.
Год састаўляў круг Лада і ў гаду было тры Ладавых святкі і адно дзядовае свята. Святы гэтыя прыпадалі якраз на пералом сонечнага году на вясну, лета, восень і зіму.
Ластоўскі, с. 237.
ЛАЗАВІК
(ЛОЗНІК)
Лазавік — нейкі лясны бог, які жыве ў лазе. Беларусы ўяўляюць яго старэнькім карлікам, не большым за пазногаць, аднавокім, з аршыннаю барадою, які заўсёды носіць з сабою доўгую (у сем сажняў) пугу. Ён, кажуць, звычайна жыве ў лазе, у маленькім дамку, акружаным балотам; дамок гэты без д'звярэй і вокнаў, толькі з маленькай адтулінай на страсе, куды звычайна залазіць сам гаспадар Лазавік. Дамок гэты недаступны для людзей: як толькі хто-небудзь задумае падысці да яго, дома як і не было на тым месцы, пойдзе далей; чалавек за ім — дамок далей ад яго. Лазавік, кажуць, часта расхаджвае па розных балотах. Тут яго адразу пазнаеш: вочка яго бліскае, як агеньчык... Што робіць Лазавік сваёй пугай і навошта носіць з сабою, беларусы самі не ведаюць. Лазавік вядомы ў Беларусі пад рознымі іншымі імёнамі; у некаторых месцах яго завуць Балотнткам, які жыве ў балоце, а ў іншых — Вадавіком, які жыве ў вадзе.
Древлянскйй, с. 101 — 102.
Лознікі ўтвараюць асобны гурт хутчэй надводных, чым падводных нячысцікаў. Жытлом ім служаць густыя кусты пераплеценага лазняку, у залежнасці ад якога афарбавана іх цела. Самі па сабе Лознікі — драбнюткія гуллівыя чарцяняты, яны не маюць намеру загубіць тую ахвяру, якую заблытваюць у куст лазы, у яе карэнні ці прымушаюць правальвацца ў прыхаванае вадзяное акенца ў багне. Усё гэта робіцца не як сатанінскае насланнё, а як гульня, жарт, пасля якіх яны самі дапамагаюць ахвяры, падсоўваючы ёй куст лазы, трыснёг, аер і інш. Калі і пры такой дапамозе ахвяра не выратавалася, значыць яе падхапіў буйны нячысцік, які жыве тут — Вадзянік, Балотнік, Багнік...