• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфы бацькаўшчыны  Уладзімір Васілевіч

    Міфы бацькаўшчыны

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 109с.
    Мінск 1994
    42.2 МБ
    Дамавік любіць мыцца ў лазні і парыцца венікам. Часам апоўначы можна пачуць, як ён крэкча на палку і сячэ сябе венікам; у гэты ж час ён робіць заўвагі, якія гаспадару не грэх прыняць да ведама.
    Спрадвеку ў Смаленскай губерні існаваў звычай, прымеркаваны да Чыстага чацвярга перадвелікоднага тыдня. Мыюцца ў лазні перад узыходам сонца, кажучы, што і воран перад гэтым днём купае сваіх
    дзяцей... Узыходзячы на палок, прыгаворваюць: «Хрышчоны на палок, нехрышчоны з палка». Выходзячы з лазні, пакідаюць на палку вядро вады і венік для «Гаспадара» і, перахрысціўшыся, кажуць: «Ta66, баня, на стаянне, а нам на здароўе».
    Добровольскйй I, с. 361—363, 366, 368, 371, 372, 378—379.
    Дамавік наглядвае за скацінаю, з'яўляецца перад смерцю і пераменамі ў жыцці; у некаторых мясцовасцях лічыцца святым...
    Дамавік не любіць сварак, гучных размоў і бруду ў хаце і хляве, асабліва на сцежках...
    Дамавік-чужак часта паяўляецца ў дварах, гумнах, пунях і іншых хатніх пабудовах. Ён шкодзіць гаспадару і гаспадарцы, вядзе барацьбу з хатнім Дамавіком. Часам пад уздзеяннем чужака-Дамавіка здараюцца хваробы людзей і скаціны і розныя няшчасці... Часам чужакіДамавікі ў выглядзе кошак ці іншых жывёл з'яўляюцца на гумнах і ў дварах і ўступаюць у барацьбу са сваімі Дамавікамі. Небяспечна ўмешвацца ў бойку Дамавікоў, асабліва калі гаспадар памылкова прыме бок чужака: за гэта можа атрымаць граблямі ў лоб, а яшчэ горш — наклікаць гнеў свайго Дамавіка.
    Добровольскйй II, с. 179.
    Дамавікі бліжэй за ўсіх стаяць да сялян, удзельнічаюць у найбольш важных справах хатняга жыцця... Дзённым месцазнаходжаннем Дамавіка служыць печ, а ў некаторых месцах «падпечак», адкуль яны выходзяць з надыходам ночы. Зрэшты, яны жывуць усюды, дзе ёсць печ: у сушыльнях, у лазнях і інш... Па-за домам ён пераносіць свае дзеянні пераважна на канюшню, чысціць любімых ім коней, заплятае ім грывы, але часцей ганяе і мучыць іх.
    Ляцкйй I, с. 31—32.
    У кожнай хаце, у кожнай гаспадарцы жыве гэтак званы Дамавік, істота няўлоўная і надзвычай шкадлівая. Ніхто яго ніколі не бачыў, але ўчынкі яго даюцца ў знакі кожнаму. Ён то ўночы, калі ўсе заснуць спакойным сном, заезджвае коней, гойсаючы на іх па палях і так іх замучвае, што пад раніцу бедныя жывёлы бываюць стомленыя і пакрытыя пенай (ад гэтага дапамагае павешаная над дзвярамі стайні сарока); ён дражніць сонных сабак, і тыя зрываюцца і жаласліва выюць. Ён раптам адгукаецца трэскам і грукатам у коміне і па сценах і пужае адзінокіх жанчын, выцягвае зэдлік з-пад таго, хто на ім сядзіць, і той падае на зямлю. Яго шчыра ненавідзяць, але даць рады яго выбрыкам не могуць і мусяць іх спакойна цярпець.
    Jelenska, s. 503.
    «Чорт у кожнай хаце ёсць, каторы называецца Дамавік. Каб ні чорт, сваркі ў хаце нігды не было б. Чорт любіць увесь час з чагось смяяцца, а як не мае з чаго, то паддурывае людзей да сваркі, а найчасцей
    бабы, бо і чалавеку збоку гледзячы, ёсць з чаго смяяцца, як бабы сварацца альбо б'юцца».
    Federowski, s. 18.
    «Дамавік е ўсюды: і ў мужыцкіх хатах, і ў панскіх пакоях. Наш брат з ім асвойтаўся, дак ужо не вельмі яго баіцца, а пан... ось недалёка шукаючы, памочнік махайніка, што смалу жане — Насовіч — прышоўшы з заводу, стаў поначы люлькі шукаць, да й абмацаў нейкую кашлатую морду, дак спужаўся, крыкнуў: «Ушэлькі дух Пана Bo­ra хваліць», а морда адказала: «I я хвалю», да й шчэзла. Ета быў справядлівы Дамавік, той, што ўжэ пасябраваўся з чалавекам, бо іншы чорт як пачуе такую клятву, то моўчкі ўцякае.
    Дамавік пляце толькі дробныя гарэзы, якія не прыносяць надта вялікай шкоды. Дзякуючы яму, рвецца на кроснах у час работы прадзіва, нітка ў вушка іголкі цяжка прасоўваецца альбо блытаецца ў час шытва. «Як Дамавік плутае нітку, то трэба яе мазаць тым воскам, што капае з свечкі, як яна гарыць у цэркві».
    Часта наракаюць на Дамавіка за тое, што ён выхоплівае з-пад рук розныя прадметы і на хвіліну хавае іх ці пераносіць у іншыя месцы. Падчас пэўнай работы, напрыклад, пляцення лапцей, гаспадар шукае інструмент, які хвіліну перад гэтым трымаў у руцэ:
    — А дзе ж мая падплётка? Паглянь, аж дзе ляжыць; бач, куды запраторыў Хоплік (Дамавік) пракляты.
    Калі пасля доўгага шукання згубленае знойдзецца паблізу, то выкрыквае:
    — Тху ты, нячыстая сіла! Чорт хвастом накрыў, дак досі не відаць было.
    Вельмі часта даводзіцца чуць нараканні ці перасцярогі ў гэтым сэнсе:
    — Прапала! Мабыць чорт хвастом накрыў; прыйдзецца доўга шукаць, як чорт хвастом накрые; пільнуй, штоб чорт хвастом не накрыў, і Г.д.
    Дамавік як захоча завесці сварку паміж суседзей, то ўсякую капасць прыдумае. Нажане курэй або свіней ад аднаго суседа к другому ў гарод, узбударажыць дзяцей, штоб пачубіліся за якісь пусцяк да штоб на іх крык збегліся маткі і палаяліся, a то шчэ і пабіліся. Чорт тагды смяецца, а людзі кажуць: «Дзеткі за шчэпкі, а маткі за дзеткі».
    Найбольш яго карціць, штоб у самой хаце як найчасцей была звада, дак настырняе жонку на мужыка, пакуль не пасварацца, або напусціць туман на глузды, так што яна не ўпамкі трэйчы пасоліць боршч, а мужык, сербануўшы, трэсне ложку аб зямлю, а жонцы накладзе па шыі. He ўздумаеш яго ўсіх ухваткаў, як і калі ён наскуе адно на адно, штоб узяліся за грудкі або ўхапіліся за качаргу да за вілкі.
    Як Дамавік упадабае каня, то на ём ездзіць штоноч, аж пакуль конь, хварэючы, не здохне. Хацеўшы, штоб етаго не было, то трэба каля коней дзяржаць чорнага казла на прывязі, а над яслямі або над дзвярыма павесіць сароку. Калі ета не паможа, то трэба ўзяць у цэркві свечку, засвяціць да й накрыць хлебнаю дзяжою, а як Дамавік сядзе на
    каня, дзяжу швыдка падняць. Як. людзі пабачаць Дамавіка на каню, чы на іншай рабоці, то ён етага больш ужэ рабіць не будзе».
    Pietkiewicz I, s. 202—204.
    Дамавой... з'яўляецца таібеама свайго роду чортам, які жыве ў хаце або гаспадарчых будынках і апякуецца жывёлай. Кажуць, калі палюбіць ён нейкую карову, дык будзе пра яе дбаць, будзе дасыпаць корму, каню будзе заплятаць грыву. Але дастаткова яго нечым прагнявіць, і ў гаспадарцы пачнуцца ўбыткі, жывёла будзе худнець і падаць.
    Шаховіч, с. 131.
    Дамавікі бывалі ў старых людзей, а сёння ўжо адышлі. Дапамагалі людзям, а тыя душу ім за гэта аддавалі. Частавалі Дамавікоў некаторымі стравамі... Насілі ім штосьці то ў стайню, то ў піўніцу...
    Moszynski, s. 172.
    ДЗІКІЯ ЛЮДЗІ
    «За морамі жывуць Дзікія людзі, у іх анно па адном воку на лобе, і яны больш нічога не робяць, анно ляжаць каля дарогі і забіваюць нашых людзей і ядуць. А калі зарэжуць барана, так зара кладуцца каля яго, дудачкі ў горла паўстаўляюць і ссуць кроў».
    «Дзікі народ за морамі ў чужом краю, без адзення, толькі шэрсць на іх парасла, з хвастамі доўгімі і з велькімі вушамі, як у вала, і не гавораць, толькі пішчаць».
    Federowski, s. 232.
    дзявоя
    (КАЛАЯ, ГОЖНЯ, СЕВА)
    Дзявоя — багіня цнатлівасці. У беларусаў ёсць звычай пры выхадзе дзяўчыны замуж святкаваць апошні дзень яе дзявоцтва... Са стратаю дзявочай залатой вольніцы кожная дзяўчына пазбаўляецца апякунства Дзявоі...
    Дзявоя вядомая амаль ва ўсёй Беларусі, толькі пад рознымі імёнамі (напрыклад, Калая, Гожня, Сева і інш.).
    Древлянскйй, с. 88—93.
    ЕРАТНІКІ
    У Ератніках многія хочуць бачыць ведзьмароў і ведзьмаў, якія перад смерцю жадаюць адрачыся ад сваіх агідных паводзін, але ім не дазваляюць іх уладары — чэрці... Кожную ноч яны павінны паяўляцца
    на дарогах, чакаць тут і мучыць запозненых падарожнікаў, рабіць тое ж з людзьмі і на іх уласных дварах, у сярэдзіне пабудоў.
    Ератнікі пачынаюць згубную дзейнасць пасля вячэрніх прыцемкаў і працягваюць яе да першых пробліскаў ранішняга золку... Дзёрзкі ератнік раптоўна прыстае да ахвяры і абхоплівае яе аберуч ці хапае за горла; у тым і другім выпадку ахвяра губляе прытомнасць ці кідаецца, пакуль не развітаецца з жыццём. Тады Ератнік, нацешыўшыся са страху і пакут ахвяры, п'е цёплую кроў, а цела нявечыць. Нават калі ахвяра пры першым подступе Ератніка і не разгубілася, то далей не ў стане ад яго адбіцца.
    На шчасце, Ератнікоў адносна няшмат, ды і нішчаць яны адзін другога. У такіх выпадках у поўнай начной цішыні два Ератнікі неміласэрна грызуцца, драпаюцца, душаць адзін аднаго, і не было яшчэ выпадку, каб адзін з іх застаўся цэлы... Акрамя таго, і людзі навучыліся зжываць са свету Ератнікоў, якія, не баючыся грамавых стрэл, могуць быць паранены вострымі металічнымі прадметамі і хутка гінуць ад уколаў, парэзаў. Пры кожнай пагібелі Ератніка матэрыяльнае рэчыва яго ператвараецца ў смярдзючы прах, які разбуральна дзейнічае на здароўе людзей і нават жывёл, калі праз ежу і пітво трапляе ў цела.
    Нйкйфоровскйй II, с. 61—62.
    ЁЎНІК
    (АСЕТНІК)
    Ёўнік, ці Асетнік, туліцца ў сушні, дзе нязменна панура сядзіць у куце — ці ў запечным, ці на рагу печы, што выступае на сярэдзіну сушні, ці на сушыльнай жэрдцы і толькі зрэдку падыходзіць да акна, каб выхаркаць пыл і сажу; яшчэ радзей пераступае ён ганак сушні, каб агледзець ток, склады снапоў, накіраваць ці адхіліць вецер, неабходны ў час веяння збожжа, паглядзець на малацьбу і на тых, хто працуе ў ёўні. У тых выпадках, калі ў ёўню заходзяць непатрэбныя тут асобы, Ёўнік узнікае ў розных месцах ёўні і палохае прышэльцаў; калі ж у ёўню прыйшоў ненавіснік Ёўніка, апошні пільна сочыць за ім, каб, счакаўшы хвіліну, патрывожыць яго сон, нагнаць дыму, удушыць чадам і нават спаліць разам з дабром, што тут захоўваецца.
    Пры міралюбных адносінах Ёўнік клапоціцца, каб правільна палілася сушыльная печ і сушыліся снапы і зерне, не ломіць саломы, пасылае патрэбны для веяння скразняк... дапамагае, спорыць работу. Калі сушня служыць і для першапачатковай апрацоўкі пянькі і ільну, Ёўнік таксама дружалюбна служыць ля мялкі і трапалкі, хаця і не пераносіць смуроду адмочанай і адлежанай пянькі і ільну. Вельмі падабаецца таксама Ёўніку, калі сушня замяняе лазню: тут у яго ёсць адзіная магчымасць змыць сажу і лыл...
    Калі Ёўнік прымае зрокавы вобраз, [то ўяўляе] чалавекападобную масу, дзе сажа, пыльныя ніткі павуціння, наліплая мякіна з-за паўзмроку ў сушні не даюць магчымасці разгледзець асобныя формы. Але Ёўнік пераважна застаецца нябачным.
    Ёўнік не баіцца простага агню, і пажар у ёўні з-за людской неасцярожнасці мала трывожыць яго; ён выходзіць са свайго жытла і спакойна назірае за тым, што адбываецца, а пасля пажару і адыходу людзей залазіць у печ, на абгарэлае бервяно, і тут жыве, пакуль не адбудуецца новая ёўня, куды адразу і пераходзіць. Крыху інакш з пажарам ад маланак: тут нярэдка Ёўнік гіне ад нечаканасці грамавога ўдару. Мякінны пыл лёгка ўспрымае полымя, і Ёўнік згарае, не пакідаючы пасля сябе ні пылінкі. Калі гэта здарылася з адным Ёўнікам, другі не пойдзе ў ёўню, адбудаваную на тым самым месцы: ёўня застаецца без Ёўніка.