Міфы бацькаўшчыны
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 109с.
Мінск 1994
Ёсць Вадзянікі, якім не суджана было сумесна жыць разам з Русалкамі таму, што ў іх уладаннях дагэтуль не было ніводнай самагубцы. Такія Вадзянікі злосныя да крайнасці і не прапускаюць ніводнай ахвяры, спадзеючыся сустрэць у ёй жанчыну.
У сувязі з тым, што стасункі не настолькі прыбытковыя, як з іншымі нячысцікамі, а ўмовы цяжкія (пасля ўтаплення аддавай душу, а зараз — кінь у ваду нацельны крыж ды адцурайся радні!), з ім уступа-
юць у саюз нямногія адчайныя людзі, якім, бадай, няма чаго губляць, няма чаго выракацца.
Нйкйфоровскйй II, с. 75— 79.
Вадзяніка просты народ уяўляе ці старым дзедам, у якога барада па калена, ці паўчалавекам, ці паўрыбаю... Вадзянік можа ператварыцца хоць у якую рыбіну. Пад вадою ў Вадзяніка ёсць цудоўны палац, з якога ён у пэўны час дня і ночы выходзіць на дно рэк і азёраў і тут у якім-небудзь віры альбо завадзі чакае здабычы. Ратаваць тапельца, г.зн. адбіраць здабычу ў Вадзяніка, баяцца, каб не ўгнявіць дзядулю Вадзяніка. Купальшчыка Вадзянік часта хапае за ногі і стараецца яго заліць. Асабліва небяспечна купацца і лавіць рыбу, на думку сялян, апоўдні і апоўначы. Тапельніц Вадзянік ператварае ў Русалак. Часам Вадзянік жыве пад млыном; калі ён захоча, можа перашкодзіць будаўніцтву млына... У багністых мясцінах, на думку народа, Вадзянік мае выгляд гарбатага і барадатага старога з нагамі і хвастом як у каровы; небяспечна гуляць па лясным балоце ва ўладаннях гэтага Вадзяніка. Гэты Вадзянік паказваецца людзям то ў вадзе, то паблізу вады, то ў выглядзе шэрай пачвары на карачках.
Вадзянікі далёка ад свайго месца жыхарства не адыходзяць, людзей палохаюць гучным рогатам і моцным плясканнем у далоні; з таго, хто заблудзіць, яны смяюцца.
Добровольскйй II, с. 74 —75. Варыянт: Жйвая старйна. 1908. Вып. 1, с. 11 — 12.
Пра Вадзянікоў расказваюць, што яны любяць жыць ля млыноў, пад шлюзамі і ў завадзях рэк; што бяруць да сябе, г.зн. топяць людзей, якія ім спадабаліся... Мужчыны становяцца такімі ж Вадзянікамі, a жанчыны — Русалкамі. Пра апошніх кажуць, што вельмі часта гэта бываюць праклятыя бацькамі дзяўчаты, якія не заслужылі пры жыцці даравання. Абавязкова, верыць народ, павінны ўтапіцца тыя, якія купаюцца ў свята, калі вада павінна адпачываць, ці пасля захаду сонца. Кажуць, нібыта Вадзянікі заводзяць сем'і — жонкі іх — Русалкі, яны маюць дзяцей, такіх жа нечысцей, як самі. Менавіта напярэдадні свята Вадохрышча сяляне пераварочваюць вазкі і сані, таму што ў гэты час за імі прыходзяць Вадзянікі, каб на ўвесь наступны дзень, пакуль асвячоную ваду не знясе плынь, вывезці сваіх дзяцей, якія могуць загінуць ад апускання крыжа ў ваду. Перавернутыя сані Вадзянік чамусьці ўзяць не асмельваецца.
Ляцкйй I, с. 37.
У ноч на Івана Купалу выплываюць з глыбіняў Вадзянікі і накіроўваюцца да млыноў, дурэюць там, круцяць колы, адкрываюць шлюзы. Перамолатая ў гэту ноч мука мае глыбокае і таямнічае значэнне для беларуса: хлеб з гэтай мукі, асвечаны ў царкве, на працягу года захоўвае тую сілу, і той, хто з'есць кавалак яго, не можа ўтапіцца. Паводле агульнапрынятай думкі, млынары сябруюць з Вадзянікамі і карыстаюцца іх паслугамі для паспяховага вядзення сваёй справы і ў
тых выпадках, калі неабходна дапамога звышнатуральнай сілы... Падзьме млынар на ваду, пашэпча яму аднаму вядомыя словы — і справа зроблена, жаданне выканана. Зносіны ж з нячыстым адбіраюць у млынара магчымасць загінуць ад вады: менавіта млынары ніколі не тонуць. Многія рыбакі таксама заклікаюць яго, каб добра лавілася. Словам, ён поўны гаспадар вадзянога царства.
Ляцкйй I, с. 37—38.
Што датычыцца Вадзяніка, то гэта безумоўна шкодны дух. Галоўны яго занятак — тапіць людзей. Але ён не супраць пасадзіць баржу на мель, абарваць вуды ў рыбака, які іх накідаў у яго вір; не супраць пацягнуць за ногі качку ў ваду. Знешнасць яго ў народным уяўленні дваіцца: адны — надрэчныя жыхары — уяўляюць яго старым вялікага росту з зялёнымі валасамі і барадою з водарасцей. Ён нярэдка апоўдні выскоквае з вады да пояса і крычыць: «Рот ёсць, ды няма каго есці!» Іншыя ўяўляюць яго сабе чалавекападобнай істотай, але чорнай, аброслай валасамі, з рагамі на галаве, з хвастом, які заканчваецца стрэлкаю, і з кіпцюрастымі лапамі замест рук і ног. Яны злыя і не толькі топяць людзей, але і мучаюць тапельцаў. Іх шмат. Яны жэняцца на дзяўчатах, праклятых мацяркамі, і на тапельніцах. На рэчках жывуць пераважна ў вірах, дзе вечныя вадаверці, а на азёрах — у такіх глыбокіх і «закаложаных» месцах, якія зусім недаступныя. Каля такіх мясцін плаваюць з вялікім страхам, асабліва ўночы, — як на зямлі са страхам праходзяць паўз балоты.
Романов, с. 289 —290.
Механік, які будуС вадзяныя млыны, а затым і млынар абавязаны знацца з Вадзяніком і ўсяляк з ім ладзіць. У адваротным выпадку Вадзянік не раз сарве млын пры пабудове і ў будучым будзе яго псаваць і ламаць. Звычайна Вадзяніку даюць залог: засыпаюць у плаціну жывую курыцу, хаця патрабуецца хрысціянская душа. У этнаграфічных запісах Гродзенскай губерні ёсць сведчанні, што ў мінулыя грубыя часы ў аналагічных выпадках закопвалі жывых сірот. Пчаляры таксама прадаюць сваю душу Вадзяніку, каб мець шмат пчол, мёду і воску. Пра такіх пчаляроў кажуць, што «ў іх у носі нешта ёсь!»
Романов, с. 290.
Вадзянік, ці Вадзяны, жыве ў «жывой» вадзе, г.зн. якая толькі што прабілася з-пад зямлі. Кожны вір мае свайго Вадзяніка; яны ж жывуць у бяздонных крыніцах, у глыбіні рэк і азёр, наогул у такіх месцах, якія зімою не замярзаюць; гэта — як тлумачыць народ — лёд растае ад подыху Вадзяніка. Захавалася дагэтуль перакананне, што Вадзянік патрабуе чалавечай ахвяры, і міжвольныя тапельцы лічацца ахвярамі яго драпежнасці: ён цягне іх да сябе на дно. У Беларусі паказваюць шмат мясцін, на якіх, згодна з паданнямі, былі некалі азёры, і ў іх жылі вельмі прагныя Вадзянікі. Яны вельмі часта цягалі людзей у вір. Тады навакольныя жыхары звярталіся да якой-небудзь знахаркі, і яна, адшукаўшы вір, смела нырала на дно, затыкала жэр-
ла — галоўны выток возера — «гарохвінамі» і закладвала зверху каменнем. Вада ў возеры мала-памалу знікала, і Вадзянік перасяляўся куды-небудзь у іншае месца.
Богдановйч, с. 76—77.
Вопытны млынар з вадзянога млына пры першых замаразках, калі вада пакрываецца тонкай коркаю ільда, апускае Вадзяному пад кола кавалак сала, «каб калёсы не скрыпелі», як растлумачыў гэта стары млынар Рыгор Парэцкі (Халопенічы Барысаўскага павета), а калі забіваюць свінню, то кідаюць і цэлае сцягно. Зрэшты, непераборлівы Вадзяны здавольваецца і часткаю свіных кішак, пакрытых кішэчным тлушчам. He прынясі млынар гэтай ахвяры Вадзяному, то не набярэшся змазкі для колаў: Вадзяны будзе вылізваць яе з буксаў і злізваць з восяў і, акрамя таго, можа шмат нашкодзіць.
Богдановйч, с. 135—136.
Вадзяны дзед — душа тапельца — быў увасабленнем брыдоты. Стары з вялікімі вылупястымі вачыма, доўгаю зялёнаю барадою ды такімі ж валасамі. На руках даўжэзныя пазуры. Выплывае ён пасля захаду сонца ды ўцягвае ў рачную тонь усіх тых, хто ў гэтую пару купаецца. Асабліва страшылі ім дзяцей.
ІПаховіч, с. 134.
У вадзе сядзіць чорт у выглядзе чорнага сабакі, які заваблівае да сябе людзей. Часам выходзіць ён на бераг у выглядзе чалавека. Каб прывабіць да сябе купальшчыкаў, вядзе іх на глыбіні, зацягвае на дно, выпівае з іх дух, цела кідае, і яно выплывае на паверхню, але як бяздушны труп.
Плывучы на лодцы, хрысцяць сябе і ваду, каб не ўбачыць таго чорнага сабаку. Хто яго ўбачыць, той павінен плюнуць на чатыры бакі свету і павярнуць галаву са словамі: «I чэрці ад Бога моц узялі». Узірацца ў яго — гэта значыць добраахвотна аддаць яму сябе на здабычу. Ён усюды знойдзе і ўтопіць калі-небудзь, хай сабе і ў малой вадзе, у рове ці багне.
Kibort, s. 395 —396.
ВАЗІЛА
(КАНЬКАЧ, ТАБУННІК, ВІСУСНІК)
Вазіла — конскі апякун. Беларусы ўяўляюць яго ў чалавечым абліччы з конскімі вушамі і капытамі, у чалавечым адзенні... Кожны гаспадар мае свайго Вазілу, які клапоціцца пра размнажэнне коней і засцерагае ад хвароб і прыпадкаў. Вазіла, кажуць, большую частку жыве ў конскіх хлявах, але таксама заўсёды прысутнічае на начлегах, калі коні пасуцца вялікімі табунамі... Пастухі... звычайна забіваюць на месцы начлега вялізны шост і надзяваюць на яго конскі чэрап.
спадзеючыся, што гэта сімвалічная выява Вазілы выратуе табун ад усіх магчымых небяспек.
Беларусы асабліва паважаюць Вазілу... за тое, што ён нібыта ноччу прывозіць на сабе нейкую асаблівую траву і падмешвае яе ў корм коням, ад якой тыя дужэюць і растуць... Вазіла ў вялікай пашане на Беларусі, але ён не ўсюды вядомы пад адным і тым жа імем: дзе называюць яго Канькачом, дзе — Хлеўнікам, дзе — Табуннікам, а дзе — Вісуснікам. »
Древлянскйй, с. 85—87.
ВАЎКАЛАК
(ВАЎКАЛАКА, ВАЎКАЛЕКА, ПЯРЭВАРАЦЕНЬ)
Ваўкалака <ці Ваўкалека) — пярэварацень, г.зн. чалавек, ператвораны кім-небудзь ці які ператварыўся сам сабою, па сваім жаданні ў ваўка.
Беларусы думаюць, што ў Ваўкалака не ўсё цела пакрыта поўсцю, а толькі месцамі, так што дзе-нідзе відаць чалавечае цела. На думку беларусаў, ёсць два віды Ваўкалак. Да першага адносяцца Ваўкалакізнахары, да другога — няшчасныя ахвяры, ператвораныя ў ваўкоў: першых беларусы вельмі баяцца, а другіх шкадуюць.
Ваўкалакі-знахары, як і наогул знахары, паводле беларускага разумення, знаходзяцца ў сувязі з нячыстай сілаю — чортам, якому яны перадаюць сваю душу, у выніку чаго атрымліваюць уладу ператвараць людзей у ваўкоў і потым па жаданні зноў адрабляць у людзей.
Паводле ўяўленняў беларусаў, Ваўкалакі-знахары набываюць звярыныя ўласцівасці, робяцца таксама драпежнымі і крыважэрнымі, як і сапраўдныя ваўкі, нават больш драпежныя за іх, таму што Ваўкалакі не столькі нападаюць на свойскую жывёлу і душаць яе, як ваўкі звычайныя, колькі на людзей, асабліва на маладых і пераважна на дзяцей. Яны, аднак, не ядуць іх, а толькі высмоктваюць з іх кроў, як расамахі, мозг, думаючы гэтым амаладзіць сябе... Нападзенні іх тым жахлівей, што ніякая чалавечая сіла не можа супрацьстаяць ім...
Зусім інакш успрымаюць на Беларусі Ваўкалак другога віду, г. зн. ахвяр знахарскіх ператварэнняў... Кажуць, што гэтыя Ваўкалакі зусім ручныя, як хатнія жывёлы, выюць вельмі жаласліва ці то па-воўчы, ці то па-сабачы, а часта глуха стогнуць, як цяжка хворыя людзі, таму што, нягледзячы на ператварэнне ў ваўкоў, яны не губляюць чалавечых пачуццяў і нават некаторай свядомасці. 3 выгляду гэтыя Ваўкалакі — зусім як ваўкі, толькі большай часткаю бываюць аднавокія і нават сляпыя на абодва вокі...