• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфы бацькаўшчыны  Уладзімір Васілевіч

    Міфы бацькаўшчыны

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 109с.
    Мінск 1994
    42.2 МБ
    У стане ператварэння бедныя ахвяры бываюць па некалькі дзён, месяцаў і нават гадоў, але ніколі не бываюць усё жыццё: гэтага, кажуць беларусы, не зможа падрабіць знахарская моц.
    Шпйлевскйй, с. 3—4, 10— 11, 14 — 15, 18, 20.
    Ваўкалаку лёгка адрозніць ад звычайнага ваўка; у яго вакол шыі белая палоска, вочы чалавечыя і вые ён не па-воўчы, а нібыта стогне і плача.
    Ляцкйй I, с. 40.
    Ваўкалак — гэта чалавек, які ператвараецца ў ваўка. У воўчым выглядзе ён зжырае і людзей і скаціну. Такі воўк-пярэварацень надзвычай крыважэрны і таму небяспечны. Ростам ён большы за звычайнага ваўка; асабліва вялікая ў яго галава; у яго чатыры вокі; два на ілбе, два на патыліцы, так што ён бачыць ва ўсе бакі.
    Каб пераўвасобіцца ў ваўка, трэба тройчы перавярнуцца цераз нож, уторкнуты ў зямлю, вымаўляючы пры гэтым асаблівае закляцце...
    Калі такі воўк уволю нап'ецца чалавечай крыві і захоча зноў стаць чалавекам, ён павінен тройчы перавярнуцца цераз той жа нож, але ў адваротны бок. А калі хто-небудзь падсцеражэ гэтыя ператварэнні і ў адсутнасць Ваўкалака вырве нож з зямлі, то Ваўкалак так назаўсёды і застанецца ваўком.
    Богдановйч, с. 145. Варыянты: Шейн 111, с. 485; Szukiewicz, z. 4, s. 436; Сержпутоўскі, с. 275.
    Маючы якія-небудзь нядобрыя мэты, чараўнік ператварае самога сябе ў ваўка. У розных месцах і рознымі асобамі гэта ператварэнне адбываецца па-свойму. Так, адзін адшуквае ў лесе асінавы пень, які, калі секлі дрэвы, не перахрысцілі, хапаецца зубамі за яго край і праз галаву перакідваецца на супрацьлеглы бок пня. Другі кладзе на такі пень шчотку і грэбень ці трэску, якая са свістам адскочыла ўбок, калі секлі дрэва, і ў сваю чаргу куляецца цераз пень тройчы. Трэці ўтыркае ў зямлю сем аднолькавых нажоў вастрыём угору і куляецца цераз іх. Ва ўсіх гэтых выпадках, апынуўшыся на другім баку пня, нажоў, калоў, чараўнік робіцца ваўком, які значна адрозніваецца ад Ваўкалака нават па знешнім выглядзе. Чараўнік выбірае для свайго ператварэння найбольш зацішныя месцы, схаваныя ад самых блізкіх да яго асоб, распранаецца дагала і ў такім выглядзе куляецца. Калі ж надыдзе час ператварэння ў чалавека, пярэварацень падыходзіць да месца куляння з супрацьлеглага боку і куляецца адваротным парадкам. Калі хто-небудзь парушыць, забярэ пакінутыя чараўніком прадметы ці хаця б частку старанна прыхаванага адзення, то пярэварацень назаўсёды застанецца ваўком.
    Нйкйфоровскйй I, с. 264.
    Часамі чараўнік не насылае чартоў, а робіць ліха сам, а дзеля таго пераварочваецца воўкам, шуляком або чым-небудзь іншым. Пераварочваюцца ўсялякімі спосабамі. Хто ўбівае ў зямлю чатыры асінавыя калочкі і перакульваецца цераз іх, хто проста куляецца цераз асінавую калоду ці цераз пень і як толькі тое зробіць, то становіцца воўкам ці чым іншым, што яму трэба. Потым ён такім жа чынам куляецца назад. Але як яму што-небудзь ці хто перашкодзіць, то ён на-
    заўсёды застаецца воўкам ці чым іншым. Такога воўка можна адразу пазнаць, бо ён усё бегае толькі адзін, а не ў пары.
    Калі Ваўкалакі пераскочаць цераз працягнуты па зямлі пояс, то стануць зноў людзьмі.
    Сержпутоўскі, с. 243, 258.
    Ёсць такія асаблівыя чараўнікі, якія могуць ператварацца ў ваўка і рабіць спусташэнні. Такога ваўка нельга ні забіць, ні злавіць. Перад тым як ператварыцца ў ваўка, чараўнік заганяе ў зямлю пяць асінавых калоў у якім-небудзь патаемным месцы, але так, каб два калы нагадвалі пярэднія ногі, два — заднія, а пяты — хвост, і, скачучы наперад цераз усе, пачынаючы ад задняга кала, ён становіцца ваўком. Калі ж, вярнуўшыся са здабычы, ён жадае зноў ператварыцца ў свой першапачатковы чалавечы вобраз, гэты воўк зноў скача цераз тыя ж пяць калоў, але ў адваротным парадку, прычым задам наперад. Варта толькі выняць усе калы, каб.прадухіліць гэтыя скачкі, і пярэварацень назаўсёды застанецца ваўком. Калі ж не паспець выняць усе і пакінуць хоць адзін ці больш калоў, то пярэварацень назаўсёды застанецца з воўчымі членамі.
    Шейн III, с. 253.
    Пад уздзеяннем нячыстай сілы... чалавек можа быць ператвораны ў разнастайныя прадметы — адушаўлёныя і неадушаўлёныя...
    Каб ператварыцца ў нейкую жывёлу, чалавек уторквае ў глухім месцы леса, аддаленай пусткі дванаццаць аднолькавых нажоў у зямлю, вастрыём угору, і тройчы куляецца цераз іх, імкнучыся не скрануць нажоў з месца. Пасля першага куляння чалавек губляе дакладныя рысы свайго твару, пасля другога — застаецца бясформеннай жывой істотай, пасля трэцяга — набывае поўны выгляд жывёлы, у якую пажадаў ператварыцца. Калі надыходзіць час вярнуць першапачатковы воблік, пярэварацень зноў тройчы кулясцца цераз тыя ж нажы, але з адваротнага боку, прычым змена яго знешнасці адбываецца ў адваротным парадку.
    Для ператварэння ў ваўка, лісу, тхара ці ласку дастаткова сямі нажоў, цераз якія адбываецца тое ж трохразовае кулянне. Але каб ператварыцца ў дробную птушку, паўзуна ці казяўку можна абысціся і без нажоў, толькі з дапамогаю асінавага пня, які, калі сякуць дрэва, не хрысцяць. Чалавек хапаецца за верхні край пня і імкліва куляецца цераз яго — на другім баку ён адразу робіцца жаданай жывёлаю. Адваротным куляннем пярэварацень зноў ператвараецца ў чалавека.
    Калі сам пярэварацень скрануў з месца адзін з прадметаў, цераз якія куляўся, ці гэта зрабіў старонні і тым больш знёс прадметы, пярэварацень назаўсёды застанецца ў прынятым выглядзе, хіба што яго выручыць давераны ў таямніцы такога пярэваратня блізкі чалавек. Бывалі выпадкі, калі няшчасны пярэварацень падаў ад кулі, трапляў у пастку, сіло, у паляўнічую сетку; здымаючы шкуру з забітага пярэваратня, знаходзілі пад ёю струхлелае адзенне, пацеркі, завушніцы, пярсцёнкі, а ва ўсім яго целе — чалавечую форму. Часцей за ўсё пярэваратні ператвараюцца ў жывёлу для продажу — каня, карову,
    авечку, свінню, гуся, куру; але згодна з папярэдняй дамоўленасцю з блізкай асобаю пярэварацень прадаецца на базары як сапраўдная жывёла, якая неўзабаве сыходзіць ад свайго гаспадара, прададзеная ў другі раз, у другія рукі, жывёла зноў сыходзіць ці ператвараецца ў новую жывёлу, праходзіць другі продаж у некалькі рук. 3 прадметаў неадушаўлёных пярэваратні робяцца «паваротнымі рублямі» і ў такім стане адбываецца тое ж, што і ў стане жывёлы. Але апошняе ператварэнне яшчэ больш небяспечнае таму, што парою такі рубель можа пагнуцца, пераламацца, калі справа абарочваецца спрэчкаю, ці можа быць расплаўлены на іншы выраб: пярэварацень калечыцца ці канчаткова гіне.
    Дарэмна пераконваюць, што ператварэнні пярэваратняў адбываюцца беспакарана для іх саміх; наадварот, вядома, што за кожным такім дзеяннем жыццё іх скарачаецца на некалькі дзён... У выніку гэтага пад старасць пярэваратні адступаюцца ад сваёй дэманічнай дзейнасці, тым ці іншым сродкам выкупаюць жыццёвыя грахі і паміраюць звычайнымі дабрачыннымі людзьмі.
    Нйкйфоровскйй II, с. 100—103.
    Самую значную ролю іграюць між сялян знахары, г.зн. ведзьмары, чараўнікі, іх паважаюць, з імі баяцца заводзіць сваркі, а на вяселлях і іншых бяседах саджаюць на пярэдні кут і частуюць як самага ганаровага госця. Раззлаваць знахара — гэта значыць сапсаваць усё жыццё маладых.
    У сялян Бабруйскага і Мазырскага паветаў існуе павер'е, што бывае час, калі знахар абавязкова павінен каго-небудзь зачараваць, нават ні ў чым не вінаватага, а таму, калі едзе вяселле, усе прахожыя хаваюцца, каб пушчаная знахарам порча не трапіла ў іх.
    Самая велізарная порча — гэта ператварэнне ўсяе вясельнае бяседы, у тым ліку і маладых, у ваўкоў; многія расказваюць, што Ваўкалакі ходзяць па некалькі гадоў, ядуць авечак, ходзяць разам з ваўкамі на здабычу, заходзяць нават у двары сваіх родных, разумеюць, што гавораць людзі, самі ж не могуць ім адказваць і стараюцца збегчы ад людзей. Аднойчы, калі нехта забіў ваўка і калі знялі шкуру, тады пад ёю ўбачылі труп жанчыны ва ўсім вясельным строі нявесты.
    Васйльева, 9.
    Ваўкалакі — людзі, чарадзейнай сілаю ператвораныя ў ваўкоў. Са шматлікіх апавяданняў пра Ваўкалакаў відаць, што гэта ператварэнне робіцца магутным чарадзеем ці асабіста над сабою, дзеля чарадзейных мэт, ці над вясельным поездам.
    Гвалтоўнае ператварэнне ў ваўкоў можа быць здзейснена над такім вясельным поездам, дзе едзе 12 асоб. Зласлівы чарадзей робіць гэта ператварэнне пры самым ад'ездзе: з вядомымі яму аднаму заклінаннямі ён кідае цераз поезд гарошыну, узятую са струка з 12 зернямі; робіць гэта і ў час, калі едзе вяселле, перацягваючы нітку цераз дарогу. Часцей за ўсё магутны чарадзей ператварае вяселле моцным заклінаннем — што зручней зрабіць на месцы, дзе сустрэліся і пабіліся два вяселлі. Дзе б ні было зроблена ператварэнне, яно ўсё-такі часовае, і
    ні адзін чарадзей не можа ператварыць яго на ўсё жыццё, як не можа зрабіць ператварэнне на цотную колькасць гадоў.
    Як толькі адбылося ператварэнне, ваўкі саскокваюць з вазоў і, жаласна выючы, ідуць у бок ад дарогі, а пёрапалоханыя коні ў большасці вяртаюцца дадому: чары не распаўсюджваюцца на жывёл. Трымаючыся адзін аднаго, Ваўкалакі з апушчанымі галовамі ўвесь час ходзяць паблізу паселішчаў, хоць і не забягаюць туды, як звычайна ваўкі. Спераду зграі звычайна ідуць адзін ці двое больш бадзёрых ваўкоў: гэта — ці маладыя, ці адзін з іх, у залежнасці ад таго, хто быў у зачараваным вясельным поездзе. Надзвычай асцярожныя пры сустрэчах з паляўнічымі, Ваўкалакі не палохаюцца, калі на іх нападаюць з палкамі; заўважаюць нават, што яны стараюцца трапіць пад удары палак.
    Ваўкалакі харчуюцца выключна расліннаю ежаю. Бадзяючыся па палях і дарогах, яны старанна падбіраюць рэшткі ежы і крошкі, кінутыя людзьмі, не грэбуюць косткамі ядомых жывёл. У цяжкіх выпадках ваўкалакі з'ядаюць знойдзеныя на дарозе кавалкі вупражы, падэшвы і нават санныя «завірты». Толькі ў дні разгавення Ваўкалакі ядуць мяса, здабытае драпежніцтвам, але не ў родным і блізкім сяле, а ў аддаленых мясцінах, прычым яны пароўну дзеляць мясную здабычу, якая б малая яна ні была. Hi падлы, ні мяса нячыстых жывёл Ваўкалакі не ядуць нават у час галадовак.
    Спосаб жыцця Ваўкалакаў розніцца ад звычайнага воўчага. Так, Ваўкалакі выюць на ўсход ці ў бок сваіх вёсак, калі кладуцца спаць і падымаюцца, — гэта малітва; пад галавою выкладваюць мох, траву, сухое галлё ці абрубак дрэва і каменя; раніцой мыюцца, водзячы мордаю па расяной траве; падпарадкоўваючыся звычцы, у першую веснавую пару яны разграбаюць зямлю — аруць. Зразумела, ва ўсіх гэтых дзеяннях няма жыццёвага сэнсу, а толькі слабы водгалас іх чалавечай звычкі.