Міфы бацькаўшчыны
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 109с.
Мінск 1994
Нйкйфоровскйй II, с. 57—59.
Ёўнік жыве ў ёўні, у печы ці на печы; па знешнасці ён адрозніваецца ад Дамавіка толькі тым, што гэты апошні «здаецца» ў белым насове, а Ёўнік — чорны (трэба меркаваць — ад пастаяннага куродыму бяструбнай печы), толькі вочы як вугалі гараць. Той і другі з выразнымі гаспадарчымі схільнасцямі: Ёўнік па начах замятае гумно, вее зерне, надае яму «спорню», а ў разумных гаспадароў нават малоціць ранкам.
Калі насаджваюць ёўню, г.зн. кладуць снапы для прасушкі, то кідаюць сноп у агонь; таксама пасля заканчэння малацьбы пакідаюць сноп жыта ў ёўні, каб Ёўніку «была занятка». Калі прагнявіць яго, то ён пачне кідаць снапы ў агонь і спаліць ёўню, — так тлумачаць беларускія сяляне іх частыя пажары з-за няўмелай насадкі снапоў.
Богдановйч, с. 69 — 70.
Ёўнік і Лазнік... несумненна «вогненнага паходжання», таксама ўвасабленне агню. Яны атрымалі свае вотчыны: першы — ёўню, другі — лазню. Беларускія ёўня і лазня па сваім уладкаванні вельмі мала адрозніваюцца адна ад адной, і ёўня нярэдка замяняе лазню. FaTax жа мала адрозніваюцца адзін ад аднаго іх захавальнікі, так што мы можам лічыць Ёўніка і Лазніка роднымі братамі і бліжэйшымі сваякамі Дамавіка.
Богдановнч, с. 69.
ЖАЛЕЗНАЯ БАБА
У палях і агародах жыве яшчэ Жалезная баба. Гэта злая нізкарослая старая з жалезнымі вялікімі грудзямі хапае жалезным круком тых дзяцей, якія асмельваюцца заходзіць адны ў палі і агароды, каб паласавацца бобам, гарохам, макам, гароднінай, кідае іх у сваю жалезную ступку, таўчэ і есць...
Романов, с. 290.
Жалезная баба жыла ў студні і ўцягвала туды ўсіх, хто ў яе заглядаў, а ўжо асабліва дзяцей.
Шаховіч, с. 134.
жыж
(ЖЫЖАЛЬ, ЗНІЧ)
Жыж — бог агню, тое ж, што Зніч у літоўцаў (ці, лепш, старажытных яцвягаў). Беларусы вераць, нібыта Жыж тое і робіць, што расхаджвае пад зямлёю і так выпускае з сябе агонь. Калі ён ходзіць паціху, то праз гэта, кажуць, саграваецца зямля; калі ж хутка, то зямля загараецца, адсюль здараюцца ў розных месцах зямной паверхні пажары; пажары гэтыя, кажуць, знішчаюць лясы, выпальваюць сенакосы, сушаць агароды, палі, ад чаго яны робяцца бясплоднымі.
Зрэшты, пра Жыжа мала вядома на Беларусі: яго ведаюць толькі, здаецца, у Мінскай губерні. Прыслоўі: «Жыж унадзіўся» — г.зн. засуха ці пажар сталі часта ўзнікаць; «Няўмычны, як Жыж» — неадчэпны, прыліплівы, як Жыж; «Жыжка села» — нешта накшталт высыпкі ці лішая села, узнікла (на губах). Жыжка ва ўласным значэнні — прышч на губах, вогнікам іначай названы ў Беларусі.
Древлянскйй, с. 93—94.
ЖЫЦЕНЬ
Жыцень — бог восені. Беларусы ўяўляюць Жыценя крыху грозным, нібыта вечна некім незадаволеным... Жыцень нізкага росту, худы, нават кашчавы, даволі сталага веку, з трыма вачыма (трэцяе на патыліцы); ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся, з ускудлачанымі валасамі. Расхаджвае ён па палях і агародах, каб агледзець, ці ўсё добра прыбрана, як павінна быць у добрай гаспадарцы. Калі Жыцень знойдзе на жніўніку шмат каласоў, пакінутых жнеямі, збірае іх і, звязаўшы ў адзін сноп, пераносіць на іншы жніўнік, дзе сабрана ўсё чыста, з ашчаднасцю. Вынікам гэтага здараецца неўраджай у наступным годзе на тым месцы, дзе Жыцень знайшоў шмат пакінутых каласоў, і, наадварот, вялікі ўраджай на той ніве, дзе пакінуў ён сноп.
Тое ж бывае і з агародамі, якія наведвае Жыцень і ў якіх знаходзіць нядбайнасць, гаспадарскія непарадкі. Убачыўшы каго-небудзь з гаспадароў агарода, Жыцень падыходзіць да яго і грозіць яму пальцам: гэта значыць у тым агародзе трэба чакаць неўраджаю. На Беларусі ёсць павер'е, нібыта Жыцень з'яўляецца часам у выглядзе жабрака, як звычайна, з суровым тварам, грозячы пальцам кожнаму стрэчнаму. 3 ява гэта, кажуць, заўсёды бывае прадвесцем усеагульнага голаду ці вялікага неўраджаю на наступны год. Зрэшты, у гэтым выглядзе Жыцень з'яўляецца беражлівым і старанным гаспадарам... каб папярэдзіць іх пра надыход небяспек і такім чынам даць ім магчымасць падрыхтаваць запас хлеба на галодны год.
Жыцень, паводле беларускага падання, прысутнічае ў полі пры восеньскай сяўбе... Жыцень у час пасеваў расхаджвае з грозным выгля-
дам па пасеяным жыце і нібыта ўсё прыглядаецца да чагосьці ўнізе, утоптвае ўсялякае зерне, каб лепш увайшло ў зямлю і хутчэй апладнілася зямельнымі сокамі... Жыцень пераважна вядомы ў Магілёўскай і Мінскай губернях. Прымаўкі: «Жыцень хлеба даў»; «Баржджэй на Жытня, калі ў засеку хлеба не прытне», «Жыцень з кабзой, голад на двор».
Древлянскйй, с. 93—94.
Варыянт: Соболевскйй, с. 24-25.
ЗЛЫДНІ
Злыдні — малыя, гарбатыя, скурчаныя стварэнні, у вялізных ботах і шапках; час ад часу яны нападаюць на пэўную хату, і тады там ужо нічога не вядзецца. Звычайна жывуць пад печчу, робяць адтуль выправы па ўсёй гаспадарцы і адбіраюць розныя набыткі. Заглядваюць у гаршкі з ядою і ў лепшую кашу падсыпаюць пяску, у самае тлустае малако наліваюць вады, псуюць у дзежцы хлеб, у курэй крадуць яйкі... Ва ўсім шкодзяць і.перашкаджаюць, так, што хата, у якой яны пасяліліся, бяднее і галее. Часам яны ўзнікаюць без прычыны, іх можна таксама выклікаць, дзякуючы вялікаму жаданню разбагацець, празмернасці ў працы. Калі, напрыклад, хтосьці ў час яды працуе, можна з упэўненасцю сказаць, што злыдні нападуць на яго.
Jelenska, s. 503.
ЗМЕЙ
Змей, які носіць грошы. Пра кожнага больш-менш багатага селяніна на Беларусі кажуць, што «яму Змей грошы носіць»... Такія змеі, паводле расказаў, выводзяцца штучна. Пра гэта існуе такое павер'е. Калі чорны певень пражыве сем гадоў, то пад канец сёмага года знясе асаблівага выгляду яйка, якое па форме нагадвае нібыта ракавіну звычайнага смаўжа. Гэтае яйка трэба насіць пад пахаю тры гады. Тады вылупіцца з яго маленькае Змеяня. Яго трэба пеставаць, трымаць у цяпле, карміць яечняй (гэта яго выключная ежа) і нічым не раздражняць. Вырасшы, ён пачне лятаць, адшукваць скарбы і насіць грошы свайму гаспадару. Жыве змей у клеці, нікому не паказваецца. Туды яму гаспадар ці гаспадыня штодзённа носіць свежую яечню. Але яе чамусьці нельга саліць: нічым так не ўгнявіш Змея, як пасаліўшы яму яечню. За гэта ён спальвае ўсё гаспадарова дабро і сам адлягае. Наогул, ён, раззлаваўшыся, помсціць пажарам. Калі хто-небудзь убачыць, як ён нясе грошы, і зняважыць яго непрыстойнасцю, то ён грошы рассыпле, а свайго гаспадара чамусьці спаліць.
Большасць лічыць, што ён падобны да звычайнага вужа, толькі значна большы за яго — увесь залаты, гарыць як жар і мае крылы. Другія прыпадабняюць яго да чалавека, які ўмее лятаць.
Богдановйч, с. 73—74:
зюзя
Зюзя — бог зімы. Паходзіць ад дзеЯслова зюзець — мерзнуць, калець ад марозу. Вось якім уяўляюць Зюзю беларусы: ён, кажуць, стары, з белымі, як снег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой, нізенькага росту, тоўсты; увесь у белай цёплай вопратцы; ногі ў яго босыя і галава нічым не пакрытая. У руцэ носіць жалезную булаву. Зюзя, кажуць беларусы, большую частку зімы праводзіць у лесе... Часам ён заходзіць у вёску па розных прычынах: ці для таго, каб папярэдзіць сялян пра жорсткую суровую зіму на будучы год, ці затым, каб дапамагчы каму-небудзь; напрыклад, вызваліць ад холаду няшчасную бедную сям'ю ці проста для таго, каб наесціся куцці... Каб як-небудзь задобрыць Зюзю, беларусы напярэдадні Новага года гатуюць, як звычайна, куццю, адкладваюць частку яе ў асобную талерку (ці лепш міску) і пакідаюць на ноч на асобным стале: куцця застаецца цэлая, але агульнае павер’е сведчыць, што яе з'ядае Зюзя.
Кажуць, нібыта Зюзя, раззлаваўшыся на людзей, звычайна стукае сваёй булавой у які-небудзь пень і гэтым магутным ударам робіць такі пераварот, такую ломку па ўсёй зямлі, што зямля, а часам і дамы трэскаюцца. Здаралася, кажуць, быць у лесе ў гэты час і пытаць: «Хто гэта там стукае?» На гэтае пытанне быў адказ: «Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае».
Пра Зюзю беларусы гавораць з нейкай асаблівай павагай. Прымаўкі: «Зюзя ў хаце, а тут ужо ні снапа на палаце...», «Зюзя на fleapa — куцця на стале».
Древлянскйй, с. 96—97.
КАДУК
Кадук — самы старэйшы злы дух... Жыве ў самым цёмным лесе, да таго ж у самым багністым балоце; тут... на службе ў яго знаходзяцца ўсе злыя духі меншыя, падначаленыя яму; тут Кадук чыніць расправу над імі; адсюль ён пасылае іх да людзей чыніць розныя шкоды. Бяда, калі чалавеку выпадзе няшчасце трапіць у гэта балота: пагібель непазбежная. Нейкі фурман нападае на чалавека, «ходзіш па ўсіх напрамках балота, а між тым, бач, стаіш на адным і тым жа месцы». Кадук рэдка сам выходзіць са свайго балота: ён вечна заняты шматлікімі распараджэннямі, і расправамі, і выдумваннем шкод супраць людзей. Ён тады толькі выходзіць са свайго балота і выпраўляецца да людзей, калі нейкі падначалены дух не здолее выканаць яго даручэнне. Беларусы вераць, што Кадук есць жывых маленькіх дзяцей, якіх носяць яму яго падначаленыя духі... Кадук вядомы амаль па ўсёй Беларусі.
Древлянскйй, с. 98.
Кадук нагадвае здалёк капу сена ці кучу моху, якія могуць напалохаць чалавека хіба сваім нязвыклым для людзей рухам.
Нйкйфоровскйй II, с. 45.
«Кадук — гэта такая страшэнная пачвара: ні чалавек, ні звер, але больш змахвае на звера з вялізазнай калматаю галавою і з шырокім горлам аж да самых вушэй. Як разявіць ён сваю халяву, у каторуй блішчаць белыя зубы да чырванее, бы агонь, язык, дак от так здаецца, што ён гатоў пракаўтнуць цалкам з касцямі і патрахамі. Часамі людзі сярдзітыя кажуць: «Каб яго ўзяў Кадук« ці «Вазьмі яго Кадук», але Кадук рэдка бярэ, бо ён праяўляецца толькі ў ліхую часіну, а такая часіна бывае адзін момант пры ўсходзе сонейка, у самы поўдзень і ў самую глупась сярод ночы. Гэтая пачвара пахапала б усіх людзей, каб ёй было вольна аб'яўляцца заўжды, але Бог так даў, што яна сама не мае ўлады над чалавекам, а чакае, покуль ён назаве ў такі ліхі момант, у які што чалавек ні скажа, то ўсё станецца».
Сержпутоўскі, с. 231.
«Калі скаццё з начы ў хляве застаюць мокрае, дык гэта ўсю ноч Кадук на ім ездзіў і цяпер на ім сядзіць. Каб адвучыць Кадука ездзіць на тэй жывёле, дык трэба гальнік [галень — спрацаваны венік] абрабіць у самы горшы бруд ды біць тым гальніком па хрыбце тую жывёліну і прамаўляць: «Які госць, такая й чэсць».
Забабоны, с. 9.
КАСНЫ
Касны... дзейнічаюць абавязкова гуртам... Напаўшы на ахвяру, яны прысмоктваюцца да яе, нібы п’яўкі, і не пакідаюць да тых часоў, пакуль не давядуць да смерці... Касны тым з большай сілаю і злосцю прыстаюць да ахвяры, чым больш тая супраціўляецца. Злоба ап'яняе Каснаў...