Міфы бацькаўшчыны
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 109с.
Мінск 1994
Вось цырымонія свята Шчадраца. Вечарам збіраецца вялікі карагод хлопцаў, якія апранаюцца ў розныя касцюмы і нават нібыта маскіруюцца... Але галоўную ролю між пераапранутымі іграе той, Karo прыбіраюць Шчадрацом... — звычайна дзецюка высокага, мужнага. Яго апранаюць у шырокі плашч ( пераважна яркага колеру), абвешаны рознымі званочкамі, каляровымі абрэзкамі і разнастайнымі доўгімі тасёмкамі; на галаву яму надзяваюць своеасаблівую карону з бліскучай паперы, на твары — пачварная маска з чырвонымі шчокамі і носам; з-пад кароны... распускаюцца доўгія валасы з конскага хваста; у рукі даюць тоўстае жазло, аздобленае рознакаляровымі тасёмкамі... Шчадраца саджаюць на спецыяльна зроблены для гэтага выпадку вазок, асветлены ліхтарамі і абвешаны рознымі стракатымі анучамі і званочкамі. Вазком гэтым кіруе так званы Шчадранец, яму дапамагаюць... і іншыя пераапранутыя — Шчадраванцы. Гэты стракаты карагод пад ігру музыкаў і спевы... ходзіць па вуліцах і спыняецца ля кожнага дома...
Древлянскйй, с. 121—123.
ШЭШКІ
Шэшкі — вольныя нячысцікі — уяўляюць нешта радаснае ў чартоўскім гурце, што выражана і ў ласкальным імені іх — «Шэшачкі». Гэтаму, зрэшты, адпавядае сціплы рост Шэшкі — не большы за велічыню рослай кошкі. Вёрткі, рухавы і ў той жа час легкадумны Шэшка здольны быць выдатным чартоўскім сышчыкам, разведчыкам грахоўных рухаў чалавека; асабіста ён не можа ўхапіць ахвяру, а тым больш — давесці да канчатковай пагібелі. Сапраўдныя нячысцікі... не шукаюць яго ненадзейнай дапамогі... [Яны] глядзяць на Шэшку, як на блазнаватага; чалавека ж ён падкупляе ласкавымі заляцаннямі, гуллівасцю, гарэзлівасцю... Шэшка раптоўна набліжаецца да чалавека, дражніць, адрывае ад справы ў дарагі момант, хапае з-пад рук і выносіць прэч патрэбныя прадметы, цешачыся злосцю чалавека і тратаю часу на пошукі згубленага прадмета. У доўгія вольныя вечары, калі чалавеку няма чым заняцца і яго ахопліваюць грэшныя думкі, Шэшкі паяўляюцца гуртам, мітусяцца вакол яго, заляцаюцца, чапляюцца... Такое прыставанне Шэшак гуртам бывае адносна рэдка; яны жывуць і дзейнічаюць пераважна паасобку.
Нйкйфоровскйй II, с. 37—38.
ЯДЗЕРКА
«У моры жывуць тры родныя сёстры — Ядзеркі, яны морскія каралюўны. Яны ўсе высокія, ценькія, сукні на іх і чаравікі срэбныя, іх валасы і бровы залатыя, а твар такі харошы, што сказаць трудна. Як катора Ядзерка выйдзе з мора, то з такім блескам, што аж у вачах засвеціцца».
«Як Ядзерка ідзе, то перад ею дыяментавая раса, як зоры коціцца.
Ядзеркі вельмі дзікія, да іх няможна бліжай прыступіцца, як на мілю, а хто бы прыступіўся бліжай, зараз нарабілі б крыку, а падданыя як учулі б, то ўхапілі б якога чалавека і страцілі. У іх ест падданыя, коні і ўсяка жывіна».
Federowski, s. 108.
ЯРЫЛА
Гэта малады, прыгожы юнак, ён раз'язджае на белым кані... і ў белым плашчы; на галаве ў яго вянок, у руках каласы, ногі босыя. Ярыла — бог урадлівасці і пачуццёвага кахання. У Юр'яў дзень Ярыла... па загадзе маці адмыкае вароты неба і на белым кані прыязджае на зямлю, а з яго ўзнікненнем пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты ж дзень упершыню выпускаюць скаціну ў поле... I ў наступныя дні, да канца красавіка, беларусы ўшаноўваюць Ярылу. Яшчэ нядаўна святкаванне яго суправаджалася карагодам, песнямі, потым папойкаю. Паданне малявала Ярылу як апекуна пачуццёвага кахання. Таму не лічылася злачынствам пад яго покрывам і саграшыць у каханні... Дзяўчаты выбіраюць самую прыгожую, прыбіраюць яе Ярылам і садзяць на белага каня. Ярылу акружаюць не толькі дзяўчаты, а ўсе жыхары паселішча, старыя кіруюць карагодам, а ў кожнага з прысутных вянок са свежых кветак. Ярыла едзе па засеяных нівах, а карагод спявае песні, дзе паказана, як народ разумее Ярылу, як той спрыяе ўрадлівасці зямлі і нараджэнню дзяцей. У адной песні гаворыцца:
А гдзе ж ён нагою — там жыта капою,
А гдзе ж ён не зырне — там колас зацвіце!
Трэба думаць, што ў старажытнасці паганскія шлюбы і выкраданні жонак спалучаліся са святкаваннем Ярылы.
Кйркор, с. 258—259.
Варыянты: Ластоўскі, с. 258; Соболевскйй, с. 23.
КРЫНІЦЫ ПУБЛІКАЦЫЙ
Бобровскйй — Бобровскнй П. Матеряалы для географян я статястякя Россян: Гродненская губерння. Ч. 1. Спб., 1863;
Богдановйч — Богдановяч А.Е. Пережяткя древнего мяросозерцаняя у белорусов: Этногр. очерк. Гродно, 1895;
Булгаковскйй — Булгаковскнй Д.Г. Пянчукн... //Зап. Нмп. Рус. геогр. о-ва по отделеняю этнографяя. Спб., 1890. T.13. Вып. 3;
Васйльева — Васяльева А.Я. Легенды я поверья в Мннской губерняя // Мян* скне губернскяе ведомостя. 1879. № 9—11;
Демйдовйч — Демндовнч П. Нз областн верованнй н сказаннй белорусов // Этнографяческое обозренне. М., 1896. Кн. 28, № 1—3;
Добровольскйй I — Добровольскнй В.Н. Данные для народного календаря Смоленской губерням в связя с народнымя верованяямя // Жявая старяна. 1898. Вып. 3—4;
Добровольскйй П — Добровольскяй В.Н. Смоленскнй областной словарь. Смоленск, 1914;
Древлянскйй — Древлянскяй П. Белорусскне народные поверья // Журн. Мян-ва нар. просвешення. Спб., 1846. Прябавлення. Кн. 1, 4;
Жйвая старйна. 1908 (Вып. 1);
Забабоны — Забабоны / Запісаў Адам Варлыга на Лагойшчыне. New York, 1972;
Кнркор — Жявопясная Россня: Отечество наше в его земельном, яст., племенном, экон. н бытовом значенмм. Т. 3, ч. 2. Белорусское Полесье. Спб.; М., 1882;
Ластоўскі — В.Ластоўскі. Колькі слоў аб даўнай веры беларусаў // Наша ніва. 1910. 15—17;
Ляцкйй I — Ляцкяй Е.А. Представленяя белоруса о нечнстой смле // Этнографмческое обозренне; М., 1890. Кн. 7, 4;
Ляцкйй II — Ляцкнй Е. Болезнь й смерть по представленмям белорусов // Этнографнческое обозренне. М., 1892. № 2—3;
Мйнскйй лйсток. 1894. № 90;
Мйнысо — Мннько Л.Н. Суевермя н прнметы: (Нстокм н суіцность). Мн., 1975;
Неверовйч — Неверовнч В. О праздннках, поверьях н обычаях у крестьян белорусского племенн, населяюіцнх Смоленскую губернню // Памятная кннжка Смоленской губерннн на 1859. Смоленск, 1859;
Нйкйфоровскйй I — Нмкнфоровскнй Н.Я. Простонародные прмметы н поверья, суеверные обряды н обычан... Внтебск, 1897;
Нйкйфоровскйй II — Ннкмфоровскнй Н.Я. Нечнстнкм. Свод простонародных в Внтебской Белорусснм сказаннй о нечнстой снле. Вмльна, 1907;
Носовйч — Носовнч Н.Н. Белорусскне песнн. Запнскм Нмп. Рус. геогр. о-ва по отделенмю этнографня. Спб., 1873. Т. 5;
Піцелко — Піцелко А.Р. Древнеславянскне празднмкм // Вятебскне губернскме ведомостн. 1904. № 165;
Романов — Романов Е.Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. Быт белоруса. Внльна, 1912;
Сержпутоўскі — Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930;
Соболевскйй — Соболевскнй Д. Белорусы н Белоруссня // Чырвоны шлях. 1918. №9—10;
Суеверйя — Суевермя н предрассудкм в Могмлевской губернмн // Могнлевскме губернскне ведомостл. 1849. № 6—8;
Шаховіч — Шаховіч М. Дэманічныя постаці і з явы ў народным вераванні на стыку полыжай і беларускай культур // Мост праз стагоддзі: 36. навук. прац. Беласток, 1982;
Шейн I — Шейн П.В. Белорусскне народные песнн... Спб., 1874;
Шейн II — Шейн П.В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. Т. 1, ч. 1 // Сборннк Отделенля русского языка н словесносгм АН. Спб., 1887. Т. 41, № 3;
ІПейн III — Шейн П.В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населенмя Северо-Западного края. Т. 3. Спб., 1902;
ІПпйлевскйй — Шпнлевскмй П.М. Нсследованне о вовколаках на основанмн белорусскмх повернй // Москвнтяннн. 1853. Т. 2, 5;
Эгйлевскйй — Эгплевскнй. Белорусскне поверья // Маяк. 1844. Т. 17, кн. 34, гл. 5;
Эремйч — Эремнч Н. Очеркн Белорусского Полесья. Вмльна, 1868;
Янчук I — Янчук Н.А. По Ммнской губерннн: (заметкн т поездкн в 1886 году). М., 1889;
Янчук JI — Янчук Н.А. Этнографнческіій очерк Белорусснм // Курс белорусоведенмя. М., 1918—20;
Czarnowska — Czarnowska М. Zabytki mitologii stowianskiej w zwyczajach wiejskiego ludu na Biatej Rusi dochowywane. [Gub. Mohilewska] // Dziennik Wilenski. 1817. T. 6, Nr 34;
Federowski — Federowski M. Lud Biatoruski na Rusi Litewskiej. T. 1. Krakow, 1897;
Jelenska — Jelenska E. Wies Komarowicze w powiecie Mozyrskim // Wisfa. 1891. T. 5;
Kibort — Kibort J. Wierzenia ludowe w okolicach Krzywicz w powiecie Wilejskim //Wista. 1899. T. 13;
Moszynski — Moszynski K. Polesie wschodnie. Warszawa. 1928;
Pietkiewicz I — Pietkiewicz Cz. Bostwa rolnicze w wierzeniach biatorusinow // Wiadomosci ludoznawcze. 1933. Z. 1—2;
Pietkiewicz II — Pietkiewicz Cz. Kultura duchowa Polesia Rzeczyckiego: Materjaly etnograficzne. Warszawa, 1938;
Sielicki — Sielicki F. Wierzenia na dawnej Wilejszczyznie // Slavia Orientalis. 1986. T. 35, Nr 2;
Szukiewicz — Szukiewicz W. Wierzenia i praktyki ludowe // Wisla. 1903. T. 17, z. 3—4;
Werenko — Werenko F. Przyczynek do lecznictwa ludowego // Materjafy antropologiczno-archelogiczne i etnograficzne. Krakow, 1896. [T.] 1;
НАРБ — Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Цэнтр гістарычнай дакументацыі.
ЗМЕСТ
Прадмова 3
Аржавень 6
Баба-Яга 6
Багнік 7
Балотнік 7
Бялун 9
Вадзянік 9
Вазіла 14
Ваўкалак 15
Воспа 21
Вупыр 21
Гарцук 22
Грамаўніца 23
Гуменнік 23
Дабрахочы 23
Дамавік 24
Дзікія людзі 33
Дзявоя 33
Ератнікі 33
Ёўнік 34
Жалезная баба 35
Жыж 36
Жыцень 36
Злыдні 37
Змей 37
Зюзя 38
Кадук 38
Касны 39
Кікімара 39
Кладнік 40
Кумяльган 41
Купальскі дзядок 42
Лада 42
Лазавік ... 43
Лазнік 44
Ліхаманка 44
Лойма 47
Люмбел 47
Ляля 47
Лясун 48
Мара 55
Мароз . 57
Марэна 58
Меша 58
Начніца 58
Ох 59
Паветрыкі 59
Падвей 59
Палявік 60
Паляндра 61
Паралікі 61
Паўночнікі 62
Прахі 62
Пуннік 62
Пушчавік 63
Пякельнікі 63
Пярун 64
Рай 65
Русалкі 66
Сарэны 74
Спарышка 75
Стрыга 75
Талака ' 76
Халера 76
Хлеўнік 77
Хут 80
Цёця 81
Цмок 81
Чорт 82
Чума 100
Чур 100
Шатаны 101
Шчадрэц 102
Шэшкі 102
Ядзерка 103
Ярыла 103
Крыніцы публікацый 104
Літаратурна-мастацкае выданне
МІФЫ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
Укладальнік Васілевіч Уладзімір Аляксандравіч
Загадчык рэдакцыі Т.М.Кароткая
Рэдактары Т.А.Меляшкевіч, І.П.Хаўратовіч
Мастацкі рэдактар Т.В.Шабунько
Тэхнічны рэдактар І.І.Цыцаня
Карэктары: В.І.Багдановіч, Г.Дз.Навіцкая, Т.Ф.Піліповіч