• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфы бацькаўшчыны  Уладзімір Васілевіч

    Міфы бацькаўшчыны

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 109с.
    Мінск 1994
    42.2 МБ
    3 часу свайго падзення Люцыпыр вольна жыў на свеце, і тады шмат цярпеў чалавек ад яго і служак яго. Але вось ужо некалькі стагоддзяў гэты першы чалавеканенавіснік запёрты ў змрочным пекле за дванаццаццю дзвярыма, за дванаццаццю замкамі, прыкаваны дванаццаццю жалезнымі ланцугамі... Ад яго шалёных кіданняў і парыванняў што-
    месяц разбураюцца адны дзверы, разрываецца адзін замок і ланцуг; яшчэ крыху — і Люцыпыр гатовы знішчыць апошнія перашкоды, сарвацца з месца і апынуцца на вольным свеце... Але ў гэты менавіта момант чуецца паўночны велікодны звон — і разбураныя дзверы, замкі і ланцугі зноў набываюць цэлы выгляд, змрочнае пекла робіцца яшчэ больш змрочным. Тады ў знямозе ад бяссільнай злабы горды ўладар зла падае ніц і застаецца нерухомым да Ушэсця, пасля чаго ён зноў бярэцца за сваю векавую работу — грызе, кідаецца, енчыць...
    Пры ўсім тым без волі і ўказання Люцыпыра не творыцца ніводная чартоўская справа... Перад канцом свету Люцыпыр, аднак, вырвецца на ранейшую, хоць і кароткатэрміновую волю, наробіць шмат зла людзям, што будуць жыць на той час, але хутка загіне з усім мноствам падначаленых Чарцей... Як хутка збудзецца ўсё гэта — нікому са створаных істот не дадзена ведаць...
    Нйкйфоровскйй II, с. 33—35.
    «Адзін старшы ангел, збунтаваўшыся, хацеў пабратацца з Богам, a Бог яго так піхануў, дак ён і паляцеў сторч галавою проста ў пекла, да там зрабіўся чортам Лапцыхвірам (Люцыфер). Патом яшчэ доўга ўслед за ім чорнаю хмараю сыпаліся Чэрці з яго дружыны, аж цёмна стала на свеце.
    Як Чорту ў пеклі стала н’адта горача, ведама, яшчэ не прывыкшаму, то ён не выцерпеў, да й пабег шукаць вады, штоб пакупацца. Бяжыць ён да бяжыць, аж бачыць возера да велічэзнае, што і берагоў не відаць. Зірнуў у воду да й вельмі спужаўся, пабачыўшы там сваю паганую морду чортаву. Тады давай каламуціць ваду; каламуціў-каламуціў, пакуль з возера не зрабілася балота. Тут зараз напаўзло гадзюк, вужоў, яшчарыц, жаб да ўсякае іншае нечысці, бо й акурат пад той час у бусла паўцякалі з мяшка ўсе гады».
    Pietkiewicz II, s. 186—187.
    «Трон боскі зроблены высока, а Люцыпер хацеў быць роўным з Богам і казаў сабе зрабіць такі самы трон, як у Бога. Так Бог яго за тае скінуў з яго анёламі да пекла і парабіліся чартамі...»
    Federowski, s. 14.
    «Пекла — бо гэта аграмніста гара на канцы свету. Падыходзячы да яго, здалёк ужо чутно, як людзі енчаць, і відно, як дым з яго валіць, a на ўсіх дарогах грэшнікі да яго на вазох ковалы смалы саматугам валочаць. Каб хто ўвайшоў у сярэдзіну, то ўгледзеў бы б пасерад пекла да слупа дванаццацьма ланцугамі прыкутага Люцыпара. Навакол яго стаяць катлы з душамі, а рэшта то так і без катлоў валяюцца. 3 падыспаду пячэ іх агонь, а зверху смала распалена льецца. У гэтых катлох самы кролі, паны, ксяндзы: ім было на гэтым свеце добра, то затое на том свеце кепска. Навакол пекла мужыкі з сакерамі ўвіхаюцца: рубаюць, смалу возяць да пекла і кладуць пад катлы.
    Пекла ёсць у найніжшым небе, у ём двое жалезных вароцяў: адны надта шырокія, а другія надта цесныя. Праз шырокія душы да пекла
    ідуць, а праз цесныя з пекла да неба, калі катора выпакутуецца... У пекле незмярона моц чарцей і кацёл вялізны са смалою, дзе грэшныя душы кіпяць і сам найстаршы чорт Люцыпар сядзіць, на ланцугу жалезным прыкаваны і пілнуе, каб увесь час агонь клалі пад кацёл, каб нігдачкі душы не пераставалі кіпець у смале.
    Чорт худы, страшны, чорны, з рагамі і з хвастом. Ён можа зрабіцца катом, сабакаю, канём, чалавекам і чым толькі захоча.
    Нячысты ходзіць заўсёды ў кароткім адзетку і ў чырвоным капялюшыку».
    Federowski, s. 15—16.
    «Між палескіх Чарцей асобнае месца займае смаляны Чорт, а пры ім, нібы напалову Чорт — наглядчык смалярні, атаман. Бадай, на ўсім абшары Беларусі нідзе так выразна, як на Палессі, не вызначаецца роля гэтага Чорта, які жыве ў першабытнай смалакурні (майдан альбо леч), у лейкападобных ямах рознай велічыні, якія нагадваюць малыя гарадзішчы. Жыве ён у падземным калідоры (прыгрэбіца), які вядзе да лейкі, з якой выбіраецца смала, у чыстай ці смаляной бочцы, у будане рабочых у час іх адсутнасці, у дуплах, што застаюцца пасля дзятлаў, і часам на сасне, якая павінна быць звалена на смалякі.
    Калі мужык падкопуе хвою на лучыну, то Чорт, седзячы на ёй, жджэ, пакуль ён дакапаецца да старчавіка да стане клесці, а тагды ўхопіцца за шчык, завісне да й паваліць да долу. Так стараецца, штоб больш было смалы ў пекле.
    Смаляны Чорт заўсёды ў добрых адносінах з атаманам. Дапамагае яму не толькі ў смалярні пры вырабе смалы, але і за яе сценамі апякуецца ім.
    Чорт за атамана вельмі журыцца, бо ён толькі спераду быццам то чалавек, а ззаду такі самы каўтунаваты Чорт смаляны. Яго Чорт любіць і вучыць знахарству за тое, што ён гоніць смалу, штоб было ў чэм варыць грэшнікаў у пеклі. Атаманы пераймаюць ад Чорта ўсякае знацце і ўхваткі — кожны нешта знае.
    3 работнікамі ён не так запанібрата, як з атаманам, але ім таксама дапамагае ў рабоце — і тым, што робяць у смалярні, і тым, хто дастаўляе смалякі; часам толькі ладзяць дробныя гарэзы.
    Як хто хваліцца да хвастае, што без Чорта абыйдзецца ў рабоце каля смалы, то ён яму зараз і адпора якуюсь чартоўскую штучку. Знай, маўляў, што без мяне нічога не зробіш...
    Смаляны Чорт назірае за смалою, якая перавозіцца ў бочках да прыстані над Прыпяццю, і плыве з ёю на плытах Дняпром аж да Краменчуга — і нічога дзіўнага, бо смала, як лічыць палескі люд, — гэта яго ўласнасць. (Паляшук ведае для чаго служыць такая вялікая колькасць смалы, і тым не менш верыць, што ідзе яна ў пекла.)
    Як вязуць бочкі з смалою да берагу ў Юравічы або ў Ламачы, то і Чорт едзе вечарам за падводамі. Ён не пад'язджае блізка да прыастаецца ззаду... сколькі раз азірнешся, то пабачыш, што на каню сядзіць нешта чорнае, да тут было, а тут і шчэзла. Калі ў дарозе прыйдзецца начаваць, то ўночы чорны казёл ходзіць паміж бочак да нюхае тую смалу, што падчас цячэ з бочак.
    Лоцманы кажуць, што чорны казёл бывае і на плытах, да не такі рахманы, як у нас; уночы выскачыць з вады, прабяжыць на плыту да й боўць у воду, а ўдзень то толькі выткне морду з рагамі, да й нырне.
    Смаляны Чорт адрозніваецца ад сваіх пабрацімаў толькі шэрсцю, заўсёды ўскудлачанай, у выніку доўгага ацірання аб смаляны посуд... Уночы ён ператвараецца чорным казлом, а ўдзень набывае воблік селяніна ці пана.
    Як Чорт смаляны пабратаўся з панамі да з немцамі, то па заводу казлом чорным ходзіць толькі ўночы, а ўдзень надзявае панскі храк з хвастом, чырвоны капялюш да панчохі доўгія, як у жыда. Чаравічкі скрыпяць, як цвыркуны, а як ідзе чы то па пяску, чы па балоце, то адзінакава курава падымаецца. Ведама, прыгледзеўся к немцам, як ставілі завод, да й сам у немца ўклепаўся. Цяпер ужэ мужыцкую люльку пакінуў, да смокча панскага цыгана (цыгару), уваткнуўшы ў таўстую чараціну, да носіць дзыгарак, а на нос чапляе акуляры. 3 атаманамі стаў строгі — дзяржы вуха! А як каторы чуць што прашкапіць, то ад яго смолу адбярэ, да занясе ў завод, a то яшчэ і дурнем зробіць. Тады пан таго атамана па шыі, да «пашоў вон, дурню, з маго майдану, бо ты нічога не знаеш»...
    У Прушыне кішыць ад Чарцей, а махайнік, лысы пан, той, што смалу гоніць, не то штоб быў з імі ў хаўрузі, да бы нача за прыганятага над імі настаўляны. Уночы каўтунаватыя смалявікі пруць яму цэбрамі смалу адусюль: то ад атамана, правініўшагася, тоз пекла, а ён сядзіць сабе ў пакоях да й люльку курыць. Пад той час чорны казёл па катлах скача да й скача, а далей як стане балбатаць, дак пан зараз і прыбяжыць у завод; паходзіць, нешта пашэпча, тады балбатня сціхне, змяя зашыпіць, а Чорт давай жорыць у два малаткі: лап! лап! лап! лап! Аж пакуль пеўні заспяваюць. Настане божы дзень, дак пракляты немчык збыту не дае: куды ні зірні, то ён тут — пакажацца, да й скрозь зямлю пойдзе, то перабяжыць да й шчэзне».
    Pietkiewicz II, s. 204, 206 —208.
    Згодна з перакананнем людзей, жыве ён у пекле, якое памяшчаецца недзе ў глыбіні зямлі. На зямлю выходзіць толькі дзеля спакушэння чалавека і авалодання яго душою ды з дапамогаю ведзьмарам і чарадзеям... Чорт — гэта постаць, пакрытая цёмнай поўсцю, сваім выглядам ён нагадвае крыху чалавека. Так, як і той, ходзіць на дзвюх нагах, але закончаных капытамі. Неразлучнай рысай яго знешнасці з'яўляюцца хвост і рогі, якія нагадваюць рогі маладога козліка. Вушы заўсёды адтапыраныя і даволі вялікія.
    Другі воблік Чорта ўзалежнены абставінамі, у якіх ён знойдзецца на зямлі. Часта прыходзіць ён туды, выкліканы шматлікімі варожбамі маладой дзяўчыны, якая хоча ўбачыць свайго будучага мужа. I тады набывае постаць прыстойнага элегантнага мужчыны ў капелюшы. 3 твару смуглы і пацяглы, з арліным носам ды рэдкай спічастай бародкаю. Але ёсць і пэўныя пастаянныя рысы. Заўсёды застаюцца пад капелюшом рогі... гавораць, што застаецца таксама і хвост. Таму чалавечая фантазія апранае Чорта ў доўгі чорны плашч... На нагах у яго
    замест чаравікаў — капыты..., бачылі яго і на курыных лапах. Здараецца і такое, што абуваюць яго ў чорныя бліскучыя боты...
    Чорт-жартаўнік прыходзіць найчасцей у выглядзе багата апранутага мужчыны, які сустракаецца на дарозе чалавеку і завязвае з ім гандлёвыя адносіны... Чалавек застаецца ашуканым і абсмяяным.
    Чорт-спакушальнік, высланы з пекла па душы людзей, або які прыйшоў з намерам звесці чалавека з добрай дарогі..., набывае розныя постаці. Неаднаразова сам ён знаходзіўся ў гумарыстычным святле, быў ашуканы чалавекам, які атрымаў ад яго багацце або нейкую дапамогу ўзамен за сваю душу...
    Супрацоўніцтва з Чортам, паводле народнага веравання, давала карысць чалавеку толькі пры жыцці. Потым поўнасцю Чорт авалодваў яго душою і спіхваў яе ў пекла на вечныя пакуты. Паслядоўнасцю re­Tara супрацоўніцтва было дакучанне сям'і памёршага. Чорт пасяляўся ў яго хаце і муціў яе спакой — біў пасудзіну, ламаў мэблю, перарываў начны сон.
    Шаховіч, с. 127—130.
    Чорт ператварае людзей у звяроў. Беларускі народ перакананы, што д'ябал можа ператварыць чалавека ў хоць якое стварэнне...
    Чорт, як толькі захоча, можа вокамгненна зрабіцца чалавекам. Бывалі выпадкі, што д'ябал у вобразе валацугі здабываў сэрцы найпрыгажэйшых дзяўчат і нават ездзіў на спаборніцтва да самой каралеўны...