Міфы бацькаўшчыны
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 109с.
Мінск 1994
Романов, с. 317.
«Як Чорт да чалавека прычэпіцца, то трэба яго ўдарыць на одлег леваю рукою, то ён як бач так згіне».
Federowski, s. 271.
«Калі Чорта заклікаць, трэба хоць у які чацвер перад поўначчу стаць на скрыжаванні дарог, і як толькі надыдзе поўнач, свіснуць тры разы, то Чорт абавязкова прыляціць».
Federowski, s. 271.
«Калі хто схоча ўбачыць нячысціка, то трэ ў самую глупась пайці ў лес і там трэйка пазваць яго па іменю, дак ён і з'явіцца, але трэ ўмець, як ад яго адкаснуцца, a то завядзе дзе-небудзь у балота, да там і загубіць».
Сержпутоўскі, с. 275.
Паўсюль баяцца Чарцей уночы. Існавала вераванне, што апоўначы ўчыняюць яны паміж сабою кулачную бойку. Часта замест таго, каб сказаць: «Яшчэ няма поўначы», кажуць у нас жартам: «Яшчэ Чэрці не браліся на кулачкі», а поўнач вызначаюць словамі: «Калі Чэрці на кулачыкі бяруцца».
Sielicki, s. 211.
Чорт увесь час знаходзіцца ля чалавека, з левага яго боку і стараецца схіліць яго на ліхое. Каб ахоўваць чалавека, яму пры хрышчэнні дадзены Анёл-ахоўнік, які заўсёды трымаецца з правага боку. Таму пляваць на правы бок ці кідаць што-небудзь грэх: можаш трапіць у Анёла. Гэтаксама грэх пляваць у акно ці што-небудзь выкідваць. Нарэшце, грэх наогул пляваць на падлогу і не расціраць пляўкоў: з кож-
нага пляўка нараджаецца бес. Як Чорт, так і Анёл-ахоўнік вядуць запісы спраў чалавека; першы — благіх, другі — добрых. Ад кожнай благой справы чалавека Анёл плача, а Чорт радуецца.
Романов, с. 288.
*
Кожны чалавек мае свайго Чорта, які сядзіць на ім вярхом на сцёгнах ззаду, таму ўбачыць яго няможна. Калі чалавек моцна прыціскаецца плячамі да сцяны, тады чуе стук. Гэта Чорт капыткамі стукае ў сцяну, каб яна адсунулася.
Kibort, s. 395.
Каб адагнаць Д'ябла, трэба пакадзіць ядлоўцам.
Szukiewicz, z. 4, s. 436 Варыянт: Сержпутоўскі, с. 275.
У вёсцы лёгка пазнаць жытло Ведзьмы па тым, што ў яе гародзе шмат маку расце. Мак гэты сее яна для Д'ябла, макам тым лечыць яна людзей, апантаных Д'яблам. Калі хворы памірае, Д'ябал сядзіць на парозе, Анёл — ля ложка. У самую хвіліну канання Д'ябал кідае на Анёла жменю маку, узятага ад Ведзьмы. Анёл засынае, Д'ябал хапае душу. Анёл стаіць на дарозе да могілак, каб вызваліць душу. Калі звоняць у час, як вязуць мёртвага, ён вызваляе душу; калі не — Д’ябал забірае яе ў пекла. Анёл ведае, каму будуць званіць, а каму не... Калі не збіраюцца званіць, то ён становіцца на дарозе, як вязуць памерлага. Часам здараецца, што чалавек нібыта здаровы, толькі ўсярэдзіне ў яго штосьці драпае, кусае, аж сам чуе, як яму ў грудзях штосьці нібыта кроў п'е, ды так гучна, што і іншыя часам чуюць. To ні што іншае, як Д'ябал сядзіць усярэдзіне і п'е кроў, разрывае вантробы. Ведзьма тады вылечыць, але вядома: з аднаго выганіць Д'ябла, да другога загоніць. Яна дае есці шмат маку, і чалавек сам не пачуе, калі Д'ябал выйдзе.
Kibort, s. 393.
«Як Чорт паселіцца ў чалавеку, то вельмі над ім знушчаецца: выкрыўляе яму рукі і ногі, самога гне ў дугу, або раскарачывае, бы нача крокву на хаце. Гаворку яго так скаламуціць, што нічога не разбярэш; толькі Чэрці, што снуюцца кругом чалавека, усё адгадываюць да й дражняцца з ім. Хацеўшы іх пабачыць, трэба засвяціць свечку з лою мерцвяка, да прыкрыць шапкаю пакойніка. Чараўнікі да ведзьмы падчас маюць етыя свечкі...
Чорта з чалавека можа выгнаць толькі знахар. Ён доўга, а падчас і вельмі доўга шэпча і трудзіцца да ўмору, і хоць няскора, а ўсё ж такі сваго дакажа і нячыстага пражане туды, дзе перац расце».
Pietkiewicz II, s. 208—209.
Кажуць, колькі часу чалавеку трэба глянуць, столькі Чорту пераляцець у тое месца.
Federowski, s. 20.
Паводле ўяўленняў беларускага народа, Д'ябал прывык толькі ненасытную прагнасць багатых люта ўтаймоўваць; на народны погляд, да сапраўды бедных ён заўсёды літасцівы і, як надарыцца магчымасць, шчодра ім дапамагае. У карысць таго, што Сатана больш абгавораны, чым на самай справе злы, гаворыць і тая акалічнасць, што ён звычайна бывае гасцінны, таварыскі, любіць запрашаць людзей на вяселлі і гулянкі, на якіх есць, п'е і гуляе з імі, як на добрага кампанейца патрапіць.
Federowski, s. 25.
«Калі чалавек, забыўшыся чы не хочучы, не перажагнаецца устаўшы, то ў такі дзень можа Чорт ухапіцца».
«Чорт захопліваецца ў чалавека, халодным ветрам дмухнуўшы ў вочы: чалавек зжагнецца, губу раздавіць, а Чорт ужэ ў ём».
3 надыходам смерці душа апантанага ідзе прама на неба.
Federowski, s. 104.
«Увасланцава душа не будзе на тым свеце праклятая, бо ён яшчэ адпакутуе свае грахі на гэтым свеце. Чорт яго целам камандуе на гэтым свеце, а да душы права не мае. Чорт забірае душу ўвасланцаву толькі тую, калі бацькі яго, яшчэ ў няхрышчанага, Чорта увашлюць і душу яго даручаюць».
Federowski, s. 105.
Чорт, каб толькі ўзяць душу, усё даць можа чалавеку: здароўе, доўгае жыццё, шчасце, заступніцтва, дастатак, талент — адным словам усё, чаго толькі чалавек жадаць і прагнуць можа.
Federowski, s. 28.
Народ лічыць, што хоць Д'ябал і моцны, дужы, хітры, разам з тым ён крыху дурнаваты, бо чалавечых думак ніколі адгадаць не можа. Таму калі толькі чалавек хітры, дасціпны, ён заўсёды з лёгкасцю можа яго ашукаць.
Federowski, s. 29.
«Чорт іншага каня надта любіць, корміць яго, поіць і грыву ў косу яму заплятае і ад іншых коней адбірае, а свайму дае; а іншага так зненавідзіць, то і яду ад яго адбірае і штоночы на ём ездзіць і так яго змэнчыць за ноч, што назаўтры анно шума на ём стаіць і бакі пасцяганы і скура паабівана і за драбінаю няма нічога. На іншум патуль ездзіць, пакуль астатні раз не заездзіць».
Federowski, s. 40.
«Каб Чорт не ездзіў на каню, то трэба яго чалавечым памётам вышмараваць альбо лепш павесіць сароку забіту там, дзе конь стаіць, бо за памёт часам са злосці пераломіць ногу каню альбо праб'е чым каня».
«...Каб Д'ябла адстрашыць ад свае стайні, гаспадары звычайна вешаюць у ёй т.зв. «Стралу», г.зн. сякерку ці молат з каменнай эпохі, якіх лічаць справай рук Бога».
Federowski, s. 271—272.
«Хто знайдзе пазура, што Чорт згубіў, то шчаслівы, бо ён вельмі памоцны».
Federowski, s. 166-
Чорт бабы надта баіцца і кажуць, што з дарогі ўступае.
Federowski, s. 40.
«Чорт надта баіцца пеўневага спявання».
Federowski, s. 184.
ЧУМА
(MOP, MAPA, ЧОРНАЯ НЕМАЧ)
Чума... уяўляецца ў вобразе чорнай жанчыны, паветранай істоты, стыхіі, якая валодае вогненнымі стрэламі. Калі яна набліжаецца да прызначанай мясцовасці, то ператвараецца ў цёмную птушку, часцей за ўсё пугача ці саву, і носіцца ў паветры, намячае сабе ахвяры. Часам уночы, праследуючы якога-небудзь чалавека, яна кліча яго па імені і стогне, каб падарожны азірнуўся назад. Але той павінен, не азіраючыся, ісці наперад і шаптаць пра сябе малітву; іначай — смертаносная красуня праткне яго сваёй стралою, чорная атрута разальецца ў крыві, і агідная смерць занясе сваю нястомную руку з касой. Складкі белага адзення Чумы шырока развяваюцца... і закрываюць ззянне месяца. Яна не церпіць ні крыку пеўня, ні сабачага брэху, таму ўсюды, дзе яна пануе, сабакі перастаюць брахаць, а петушыны спеў робіцца хрыплы («У халеру і жаба не квакне»).
Ляцкйй II, с. 35.
ЧУР
Чур — бажаство родавае, продак, роданачальнік, які і пасля смерці «радзее» свайму роду і ахоўвае яго членаў ад усялякай нячыстай сілы; таксама азначае — правесці рысу вугалем ці крэйдаю ці чым-небудзь іншым на зямлі ці на падлозе, за якую, згодна з павер'ем, ніякая нячыстая сіла не можа перайсці... Чур, відаць, лічыўся ахоўнікам родавых уладанняў, ён не дазваляў іншым духам пранікаць за рысу, за
сваю мяжу. Гэта думка часткова падмацоўваецца сэнсам іншага беларускага дзеяслова — «адчурацца», што наогул азначае — не кранацца, лічыць сябе не маючым дачынення, а ў прыватнасці — адмовіцца ад бацькаўшчыны... «адчурацца ад хаты і таты». Гэта наводзіць на думку, што першапачатковы сэнс слова выражаў адмаўленне ад родавай маёмасці і роду, азначаў, так сказаць, выхад з-пад улады і нагляду Чура.
Богдановйч, с. 64 —65.
Старажытная міфічная істота Чур вядомая паўсюль... на Беларусі дагэтуль карыстаецца асаблівай павагай і мае самае шырокае пашырэнне ў жыцці. Чур беларусаў — бог, які аберагае межы зямельных уладанняў. Пагоркі ці невялікія курганкі, нярэдка агароджаныя частаколам, насыпаныя на межах участкаў як межавыя знакі, знаходзяцца пад асобаю апекаю Чура, і ніхто не адважыцца раскапаць такі ўзгорак, каб не прагнявіць бога. У той жа час Чур з'яўляецца хатнім пенатам, і такім чынам кожны дом, кожная сям'я мае свайго Чура, ахоўніка хатняга ачага, які праследуе і адганяе дэманаў змроку. Ад назвы бога і таямнічага яе значэння пайшло шмат прымавак, закляццяў і зваротаў, часта ўжо безадносных да бога. «Чур мяне!» — гаворыць беларуская дзяўчына, калі да яе чапляецца які-небудзь нахабнік, г.зн. не чапай мяне, уласна заклік да Чура, каб абараніў яе. «Чур табе на язык!» — г.зн. замаўчы, просьба, каб Чур прымусіў замаўчаць. «Чур маё!»; «Чур разам ці папалам!» — у гэтых выразах Чур з'яўляецца абаронцам правоў уласнасці. Вытворны дзеяслоў ад Чура — «чырацца», значыць пазбягаць, выракацца, чужацца. Чур заклікаецца, каб абараніў, адхіліў ад каго ці ад чаго-небудзь... Другая форма слова «чур» — гэта шчур, ад слова пра-шчур — роданачальнік, продак, што цалкам адпавядае міфу бога Чура.
Кйркор, с. 270.
ШАТАНЫ
Гэтыя нячысцікі назойлівыя і неадчэпныя, як і Касны, але жывуць і дзейнічаюць паасобку, не дзелячыся намерамі з іншымі Шатанамі. Панурыя, маўклівыя, гэтыя нелюдзі не пойдуць на дапамогу адзін аднаму, а пры патрэбе не папросяць да сябе... [бо] не церпяць адзін аднаго.
«Не так Шатан, як Шацяняты» — кажа выслоўе... На шчасце, гэтыя нячысцікі ў сваёй большасці гінуць у час чартоўскіх прыставанняў. Яны мала размнажаюцца, таму што пануры Шатан рэдка мае стасункі са сваёю Шатаніхаю і цярпець не можа Ведзьмаў, якія беспакарана дражняць Шатанаў і прымушаюць іх да ўцёкаў...
У вольны час Шатаны плятуць лапці або майструюць дарожныя палкі, і тыя і другія ў іх хутка зношваюцца.
Нйкйфоровскйй II, с. 39—40.
ШЧАДРЭЦ
Шчадрэц, бог балявання, бяседы... Свята ў гонар Шчадраца... пачынаюць святкаваць на Беларусі напярэдадні першага студзеня і працягваюць да пятага і далей...