Міфы бацькаўшчыны
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 109с.
Мінск 1994
Кйркор, с. 274.
ТАЛАКА
Талака — апякунка жніва і ўрадлівасці. Яна ў вялікай пашане ва ўсіх беларусаў і, здаецца, па ўсёй Беларусі вядома пад адным гэтым імем. Свята ў яе .гонар бывае не ў адзін час: у адных мясцінах раней, у іншых пазней, гледзячы дзе і калі бывае ўборка ўсіх пасеваў, а парою толькі хлеба. Святкаванне ў гонар Талакі бывае вельмі ўрачыстае, радаснае... На дажынкі,... калі дажынаюць апошні загон... звязаўшы агульны сноп і зрабіўшы талаковы вянок, талачэйкі кідаюць жэрабя, каму быць Талакою. Выбраўшы Талаку, карагод упрыгожвае яе рознымі кветкамі, дае ў рукі дажынкавы сноп, а на галаву яе надзявае талаковы вянок з доўгім белым пакрывалам накшталт шаля. Пасля reTara карагод акружае Талаку і... танцуе, прыпяваючы... Пастаўшы за ёю папарна... ідуць у дом гаспадара... Гаспадар падносіць хлеб-соль Талацэ, кланяецца ёй у пояс. Талака... аддае ўзамен... дажынкавы сноп... Гаспадар і гаспадыня бяруць Талаку пад рукі і саджаюць яе на кут... Пасля заканчэння вячэры карагод з Талакою падыходзіць да гаспадароў і дзякуе за пачастунак пацалункамі. Затым Талака здымае з галавы вянок і аддае яго гаспадару, пакрывала ж застаецца ў яе на памяць. Карагод талачэек абавязаны адвесці Талаку да самага яе дома.
Древлянскйй, с. 111 — 120.
ХАЛЕРА
Халеру ўяўлялі нейкай жанчынай на каровіных нагах, якая раз'язджала на тройцы вараных коней і надзвычай любіла нюхаць табаку.
Запісаў у 1839 г. Ул Радкевіч // НАРБ, ф. 2507, eon. 1, спр. 75, л 62.
Халера прымае выгляд худога чалавека, а часам — такой жа жывёлы, ходзіць уночы па хатах і «затручываіць» квас і іншае пітво, пакінутае непакрытым. Таму ў халерны час трэба як мага старанней прыкрываць ваду, квас, «берку» (бярозавы сок), сыроватку і малако.
Нйкйфоровскйй I, с. 270.
«Халера — то чорная, худая, страшная баба, яна зусім бы то з імглы злеплена была: дзе яна пяройдзе, то там зараз народ пачне ўміраць».
Federowski, s. 145.
Халеру ўяўляюць сабе беларусы ў вобразе жахлівай жанчыны з доўгімі светлымі валасамі і бліскучымі вачыма. Яна раскідвае на вялізную адлегласць зерне хваробы, вымаючы яго з невычэрпнага кошыка. Робіць яна гэта часцей за ўсё вясною, і зерне яе прымешваецца да агароднага насення і заражае яго. Так народ тлумачыць шкоду, якую прыносіць у халерны год гародніна.
Малюецца яна таксама і іншым вобразам — халоднай прыгажуняй, якая махае з-за могільніка на сяло чырвонай ці чорнай хусцінай, з-за чаго людзі мруць як мухі... Злосныя сабакі могуць не пускаць Халеру Ў двор.
Ляцкйй II, с. 34—35.
«Халера прыходзіць у вёску ці ў пастаці старое жанчыны, ці каровы, або якога-небудзь іншага жывёла. Як толькі дзе блізка праявіцца Халера, то трэ сцерагці, каб яна як-небудзь не прабралася на вёску, а для гэтага лепш усяго нікога і нічога не пускаць, раскладваючы на дарозе агонь, які трэ выцерці дзеравамі аб дзерава. Агонь павінен гарэць дзень і ноч. Часамі гэтая погань прыкінецца якою-небудзь беднаю жанчынаю, каторая папросіцца, каб яе падвезлі, а як толькі яе давязуць да вёскі, дак яна і пачне касіць і старых і малых.
Як хто першы захварэе на халеру, то лепш усяго пахаваць яго жыўцом, то тагды разам з хворым пахаваецца і халера».
Сержпутоўскі, с. 269.
«Халеру народ уяўляе як старую кабету, замучаную і вельмі брыдкую. Ідзець яна па вадзе, заражаючы яе».
Werenko, s. 171.
ХЛЕЎНІК
(ХЛЯЎНІК)
Хляўнік — Дамавік, які жыве ў хляве. Хляўнік наброжы — чужы Дамавік, які адолеў мясцовага Дамавіка і выжыў яго з месца жыхарства; такі наброжы Хляўнік лічыцца шкодным.
Хляўніца — Дамавіха, што жыве ў хляве.
Добровольскйй II, с. 961.
Хлеўнік. Як толькі дазнаюцца, што ён завёўся, адразу ж стараюцца яго выжыць... Згодна з павер'ем, ён псуе скаціну: па начах ён ездзіць у канюшні на конях, ад такой язды конь хутка худзее, слабее і, калі не пазбавіць яго ў час ад Хлеўніка, то неўзабаве акалее. Часам ён ездзіць папераменна то на адным, то на другім кані, а іншы раз чапляецца да якога-небудзь аднаго, улюбёнага. Конь б'ецца, кідаецца, стараецца скінуць Хлеўніка, але яму гэта не ўдаецца. Ён іржэ, кліча на дапамогу гаспадара, а калі той увойдзе — нікога няма, толькі конь узмылены і не можа аддыхацца. Тое ж здараецца' і з каровамі, — і на іх Хлеўнік ездзіць. Каровы бегаюць па хляве, мычаць, хутка худнеюць і перастаюць даваць малако.
Хлеўнік чамусьці баіцца сарокі, і вопытныя фурманы вешаюць гэту вешчую птушку над дзвярыма канюшні.
Самы лепшы сродак выгнаць Хлеўніка наступны. Трэба звіць з «пасконі» (канаплі) пугу ў тры «стволкі», на канцы завязаць тры вузельчыкі; ад іх на адлегласці адной пядзі яшчэ тры, а праз пядзю і яшчэ тры. У тую ноч, калі настае маладзік, бітую пугу навязаць на асінавае пугаўё, перад варотамі паставіць жароўню з асінавымі палаючымі вуглямі; зрэшты, вуглі могуць быць і іншыя, але асінавыя нібыта лепш. Калі ўсё гэта гатова, трэба ўзяць карову ці кабылу за хвост і гнаць яе цераз хлеў да дзвярэй, сцябаючы наводмаш пугай і стараючыся перагнаць цераз жароўню. I гэтак перабраць усіх кароў і коней. Пры гэтым трэба прыгаворваць: «Пайшла, хіра (немач, хвароба, погань), на ўзвей вецер!»... Калі на якой-небудзь жывёлё і сядзеў Хлеўнік, то ад уздзеяння пугі з «пасконных» валокнаў, якая рассякае яго цела да крыві, агня, якога ён баіцца, і, нарэшце, замовы, якой надаецца чароўная сіла, ён не адважыцца вярнуцца назад і пакіне статак у спакоі.
Богдановйч, с. 71—72.
Калі пад раніцу конь будзе спацелы і знясілены, несумненна, уночы на ім ездзіў Хляўнік, якога неабходна адвадзіць ад хлява. Калі ў наступную ноч каравуліць Хляўніка ў хляве з незапаленай грамнічнай свечкай, дык ён, зразумела, не ўвойдзе туды, а апоўначы стане свістаць і гучна шумець перад хлявом. Тады трэба перахрысціць свечкаю месца перад сабой і з насмешкаю сказаць: «Прыходзіў ён і відзіў мяне, ды злякнуўся і вярнуўся». Прысаромлены Хляўнік больш не падыдзе да каня. На ўсякі выпадак грамнічную свечку неабходна павесіць над яслямі кнотам уніз.
Нйкйфоровскйй I, с. 143 — 144.
Многія не адрозніваюць Дамавіка ад Хляўніка, бо лічаць, што ў доме і хляве дзейнічае адзін і той жа Дамавік, які па волі і ў залежнасці ад абставін часова перасоўваецца туды і сюды, каб аддаць сябе службе ў доме ці ў хляве. Гэта несправядліва: у той час, калі ў доме паспяхова
нараджаюцца, гадуюцца і бяруць шлюб дзеці, спраўна ідзе работа, паляпшаецца дабрабыт, расце пашана, у хляве — блага вядзецца скаціна, хварэе, падае, няма ў яе сілы. Гэта значыць, што Дамавік апякуе, а Хляўніка ці зусім няма, ці ён шкодзіць гаспадарцы...
Праўда, Дамавік і Хляўнік вельмі падобныя адзін да аднаго характарам, дзівацтвамі, звычкамі, абодва стараюцца спрыяць сваёй гаспадарцы, але ў дабрадзейнасці таго і другога ёсць і розніца: Дамавік не пойдзе ў хлеў, а Хляўнік — у дом; кожнаму на сваім месцы дастаткова работы.
Хляўнік пераважна звязаны з гаспадаровымі коньмі (Канёўнік) і каровамі, вельмі рэдка — з авечкамі і ніколі — з козамі і свіннямі; ён ледзьве пераносіць іх прысутнасць у хляве. Летам і зімою Хляўнік пастаянна застаецца ў хляве, займаючы ў ім ці задні кут, ці залазячы на бэльку, на курынае седала, адкуль назірае за скацінаю, кожны раз падыходзячы да парога хлява, калі скаціна выпраўляецца ў поле ці вяртаецца ў хлеў. Здараецца, найбольш любімую жывёлу Хляўнік суправаджае часам да самрга месца яе адлучкі, нават застаецца пры ёй ледзь не да вяртання дадому. Калі ж у час гнойнай талакі ці пашкоджання хлява скаціна заганяецца ў іншую гаспадарчую пабудову, у палявую загараду і начуе там, Хляўнік ідзе за жывёлай і займае свае прывычныя месцы — кут, бэльку ці жэрдачку.
Калі ўпадабаў Хляўнік гаспадароў, калі даспадобы прыйшоўся яму падбор масці жывёлы — ён песціць і чысціць кожную скаціну, а коням нават заплятае грывы і хвасты, носіць любімцам ваду хатнімі вёдрамі, цішком падхопленымі ў сенцах ці пад паветкаю, падкладае паболей корму, не дапускае да крыўды адных жывёл'другімі і інш. У адваротным выпадку ён кудлаціць, нават выдзірае шэрсць, грывы і хвасты скручвае ў каўтуны, трывожыць уночы, гойсае да апошніх сіл жывёлы па хляве. Болей за ўсіх дастаецца нялюбай кабыле, на ёй Хляўнік выязджае на двор, у гумно, носіцца з канца ў канец па вёсцы, праскача вёрст пяць па дарозе ці па полі, і за адну толькі ноч давядзе яе так, што кабыла спадзе з цела. Акрамя таго, ён адштурхоўвае жывёлу ад корму і пойла ці пераносіць іх да любімца, які такім чынам адкормліваецца за кошт нелюбімца. Апошні худнее, марнее, самкі скідваюць плод, нованароджаныя бываюць са скрыўленнямі, арганічнымі парокамі.
Ва ўсіх такіх стасунках з жывёламі Хляўнік застаецца нябачным і толькі зрэдку ўзнікае ў вобразе скурчанага, зморшчанага, худога чалавека: здаецца, нібы шкілет хлопчыка памясцілі ў скуру дарослага. Ён можа дзейнічаць і ў цемры, аднак абыходзіць скаціну і дае распараджэнне пры свечцы з сінім полымем, якую запальвае падаўнейшаму: крэсівам і трутам.
Хляўнік пераборлівы ў густах: адзін не любіць вараных, другі — шэрых, трэці — двухжыльных коней; усе ж яны цярпець не могуць стракатых, лапленых: на апошніх ён звычайна заязджае ў хлеў, калі толькі датуль не было яго там, і псуе ўсю жывёлу. Неяк мірачыся з казою, Хляўнік не пераносіць казла (самца), і калі пажадана вывесці Хляўніка, дык варта пасяліць з іншым таварам казла, і тут жа, у канюшні, павесіць забітую сароку. Хляўнік рашуча не выносіць яе; калі яна часта садзіцца на хлеў і сакоча, выдаючы гэтым знаходжанне
Хляўніка, дык той робіцца раз'юшаным і пачынае шкодзіць любімым жывёлам і, нарэшце, зусім сыходзіць з хлява.
У тых адзінкавых выпадках, калі Хляўнік жартам ці ў раптоўным гневе патрывожыў скаціну ўночы, яго можна спыніць, прысарамаціўшы: увайшоўшы цішком у хлеў з прыхаванай, незапаленай грамнічнай свечкай, пры першым шамаценні падняць свечку і дакорліва сказаць, што, маўляў, бачу твае хітрыкі, яны зусім непрыстойныя...
Пры згадванні Хляўніка імя яго не называецца. Асцярога забараняе глядзець у кут, на бэлькі і шасты, дзе, мяркуецца, знаходзіцца Хляўнік. Пры неабходнасці крануць бэльку, жэрдку, трэба спачатку назваць гэтыя прадметы, каб папярэдзіць Хляўніка, які са сну можа нарабіць нямала бяды.
Тэрміны жыцця, як і магчымая пагібель Хляўніка, аднолькавыя з Дамавіком, але Хляўнік старэе і гніе ад знаходжання ў брудным хляве хутчэй за Дамавіка, асабліва калі яму даводзіцца цярпець ад паразітаў, што... прыстаюць да яго ад жывёл. Калі Хляўнік не дрэмле, то так неміласэрна цярэбіцца, скідваючы паразітаў і кару ад наліплага гною, прычым скура яго лысее... Калі хлеў утрымліваецца неахайна і недастаткова абаронены, Хляўнік больш сядзіць у сваіх патаемных месцах і скацінаю мала займаецца, тады і найбольш любімыя ім жывёлы застаюцца без яго догляду, робяцца бруднымі... Паморак скаціны — гэта альбо помста Хляўніка, які заносіць заразу, ці неабходная ахвяра пры яго пагібелі. Дзе такім чынам загінуў Хляўнік, там ніколі не развядзецца скаціна.