• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфы бацькаўшчыны  Уладзімір Васілевіч

    Міфы бацькаўшчыны

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 109с.
    Мінск 1994
    42.2 МБ
    (Дамавікі, Лесуны і інш.) раней былі «яжгалы», г.зн. анёлы, але на чале са старшым сваім захацелі пазбавіць Бога нябеснага ўладарання, за што Бог паразіў іх грамамі, перунамі, і яны паляцелі на зямлю. Ад-
    ны трапілі ў балота і засталіся там, іншыя запыніліся ў лясах, трэція ўпалі ля чалавечага жытла.
    Ляцкйй I, с. 29 —30.
    Кожны асілак мае ў сабе «чортава рабро», якое даецца яму наступным чынам. У адзін час і ў адным доме з асілкам нарадзілася Чарцяня, якое, як вядома, не п'е матчына малако. Пакуль хрысціянскае дзіця не атрымала хрышчэння, карыстаючыся матчыным і бабчыным недаглядам, Чорт прыносіць дзіця сваёй жонцы, каб здаіць малако, прычым апяразвае яго чортавым поясам між грудзьмі і жыватом. Пояс упіваецца ў цела, а ў час хрышчэння зацвердзявае і ўтварае новую пару рабрын.
    Ншшфоровскйй I, с. 82—83.
    Беларусы ўяўляюць, што на дне непадступнай дрыгвы сядзіць старшы Чорт і адтуль рассылае падуладных яму Чарцей для спакусы людзей, слухае справаздачы пра іх дзейнасць, падае ім парады, як дасягнуць больш паспяховых вынікаў, і карае гультаяватых. Між імі існуе даволі доўгая іерархія, але сумленнасці ў іх асяроддзі няма і паміну; наадварот, падначаленыя ўсяляк імкнуцца падмануць начальнікаў, ухіліцца ад зададзенай работы, асабліва калі яна цяжкая і непрыемная, і пазбегнуць кары... Мяркуецца, што яны маюць палавыя і ўзроставыя адрозненні: ёсць Чэрці, Чартоўкі і Чарцяняты. Аднак Чорт не супраць уступіць у палавую сувязь і са звычайнай смяротнай. Ад такога кантакту нараджаюцца пачвары і вырадкі, якія не маюць ніякага падабенства з чалавекам. Адразу ж пасля нараджэння яны знікаюць з віскам і рогатам.
    Богдановйч, с. 130—131.
    Нячыстая сіла даволі шматлікая. Сярод яе вылучаюць Д'ябла, Чорта, Сатану, Беса, Нячыстага духа, Анціпку бяспятага, Кадука, Паралюша. Сатана і Д'ябал старшыя, а ўсе астатнія — радавыя нячысцікі. Самым старшым лічыцца дзядуля Люцыпер, які развёў Чарцей. Чэрці жэняцца на Чарціхах і маюць дзяцей. Але акрамя Чарціх Чэрці знаюцца і з жанчынамі-ведзьмамі. Ад такой сувязі нараджаюцца пачвары з рагамі ці калматыя, са свіным лычом, ці без рук і ног. Чэрці жэняцца яшчэ на самазабойцах-жанчынах, а Чарціхі выходзяць замуж за самазабойцаў-мужчын... Чэрці лятаюць да сваіх жонак-ведзьмаў у выглядзе вогненных змеяў, праз комін. Чырвоныя змеі носяць ведзьмам грошы, жоўтыя — жыта, хлеб, белыя — воўну, а таксама муку.
    Романов, с. 285—286.
    Нават самае малое дакрананне Чорта да Чартоўкі адразу ж дае Чарцяня; калі ж чортава пара ўвайшла ў ваду, у балота ды ўзялася за рукі — паміж рук пачынаюць плёскацца Чарцяняты, якіх за чвэрць гадзіны можа з'явіцца добрая сотня. Атрымліваюцца чыстакроўныя
    вольныя нячысцікі, адразу гатовыя да чартоўскай дзейнасці; для разводу іх толькі патрэбна Чартоўка.
    Нйкйфоровскйй II, с. 22—23.
    Нячысцікаў шмат размнажаецца толькі ўвосень, менш — зімою і зусім мала — увесну, да першага грому — магутнага знішчальніка іх на працягу ўсяго лета. Нямала гіне Чарцянят пры самым іх нараджэнні. Напрыклад, калі момант нараджэння Чарцяняці супаў з паўдзённым ці паўночным крыкам пеўня, які нябачна знаходзіўся паблізу, нованароджаны гіне ад «разрэзу», г.зн. ад уздзеяння пеўневага голасу: ён рассякаецца папалам, прычым раз'яднаныя часткі ўжо нё могуць з'яднацца зноў.
    Нйкйфоровскйй II, с. 28.
    Асцерагаючыся добрай сілы як праціўніка сатанінскай, нячысцікі асабліва баяцца верхаводцаў граманоснай сілы — святых Юр’я і Іллі, з якіх першы кіруе грамамі вясною, а апошні — у астатні час, да самай глыбокай восені. Людзям ніколі не пералічыць, колькі тут гіне Чарцей: дакладна вядома, што кожны ўдар грому абавязкова трапляе ў нячысціка, а калі маланка бліснула накрыж і запаліла прадмет, за якім ці ў якім несумненна схаваўся нячысцік, — апошні загінуў.
    Нйкйфоровскйй II, с. 28—29.
    Пярун — гэта ні што іншае, як стрэл, якім святы Юрай забівае Чарцей. Пачуўшы першы ўдар, астатнія Чэрці пачынаюць хавацца за розныя прадметы, жывёл і людзей, якія маюць мала «хрышчонага», прычым накіраваны ў Чорта ўдар часам трапляе не ў яго, а ў прадмет, які засланяў яго. Таму, калі пачынаюцца грымоты, трэба перахрысціцца і перахрысціць месца вакол сябе, каб не падступіўся Чорт.
    Нйкйфоровскйй I, с. 212.
    Асабліва любіць Чорт жартаваць з п'янага. Пойдзе п'яны чалавек дадому, Чорт абавязкова прычэпіцца да яго па дарозе і выцягае яго ўсюды, дзе толькі сам пажадае. Загнюсіцца, замочыцца чалавек за гэты час — проста страх! I галоўнае, пакуль чалавек не падазрае, што з ім робіцца, то можа хадзіць па самых багністых балотах і азярынах, як па гладкай дарозе, хоць і бачыць будзе, што ідзе па непраходных месцах. Але як толькі прасветліць чалавека здагадка пра сапраўднае становішча спраў, то Чорт пакідае яго на тым самым месцы, чалавек губляе сваю чароўную здольнасць.
    Демйдовйч, гл. I, с. 113.
    Чорт рухавы, дасціпны і зласлівы, часта пляце людзям розныя штукі, парою шкодзіць. Уночы, напрыклад, водзіць ён па балотах п'яных людзей ці падарожнікаў, здараецца, некалі так зрок зату-
    маніць, што чалавеку штосьці зусім іншае ўявіцца, чым тое, на што глядзяць яго вочы. Адным словам, ён невычэрпны ў сваіх штуках.
    Federowski, s. 23.
    Людзям чэрці з'яўляюцца апоўдні і апоўначы і пераважна «на ростаньках» — перакрыжаваннях. I такія «бесы палудзённыя» вельмі небяспечныя, асабліва летам. У гэты час і здараецца ад іх больш за ўсё небяспекі: тыя, хто купаюцца ці ловяць рыбу, топяцца, жнеі рэжуць рукі, падарожнікі, паляўнічыя і леснікі блудзяць і г.д. Стараюцца таму поўдзень перачакаць. Асабліва любяць Чэрці п'яных. Напускаюць на іх туман, ваду і заводзяць у балота. Тут садзяць іх на купіну і, калі п'яны — музыкант, прымушаюць іграць, а самі скачуць. Ці пераконваюць п'яных, што яны знаходзяцца ў лазні. Тыя распранаюцца і лезуць у багну, а зімою ў гурбы, дзе і замярзаюць.
    Калі на ноч не накрыць пасудзіну з вадою ці гарэлкаю, ці гладыша з малаком, то Чорт абавязкова апаганіць іх. I калі чалавек вып’е такой вады, гарэлкі ці малака не перахрысціўшыся, то Чорт і яго апаганіць. Гэтым тлумачаць шаленства тых п'яных, якія п'юць з раніцы. Відаць, з гарэлкаю яны выпілі бесавы спражненні. Ва ўсякім выпадку тыя, што пілі, апаганяцца і прахварэюць. Гэтаксама трэба хрысціць рот, калі пазяхаеш, інакш Чорт і там нагнюсіць.
    Романов, с. 286—287.
    На зямлі дзейнічае Злы, які ўмее прымаць разнастайныя абліччы, шкодзіць людзям, спакушае іх на благія ўчынкі, падгаворвае на п'янства і крадзеж, гарэзнічае, напрыклад, на роўнай дарозе пераварочвае цяжка напоўненыя вазы, у зімовую пару засылае снежныя віхуры, указвае падманныя дарогі і г.д.
    Jelenska, s. 502.
    У некаторых мясцінах Чорт запальвае агеньчык побач з зямлёю і гэтым святлом гэтак затуманьвае вочы, што кожны мусіць заблудзіць, нават калі ішоў па ўласнай ніве.
    Kibort, s. 397.
    He трэба, ідучы праз лес, пераступаць цераз нявысахлыя галіны, што ляжаць каля дрэў, бо калі яны адламаліся без дапамогі ветру, то значыць — дзякуючы Д'яблу. Такім чынам можна заблудзіцца і не выбрацца, пакуль хто-небудзь не пакажа дарогу.
    Pietkiewicz II, s. 37.
    Пыл слупам і віхор звычайна падымае Чорт, які хаваецца ад людзей ці ад святога Юр'я і нясецца ў віхурным вузле. Заўважыўшы апошні, кожны чалавек павінен саступіць убок, іначай Чорт як стукне неасцярожнага, то назаўсёды пашкодзіць ці ўсё цела, ці адзін член, ці зробіць яго слабым на розум.
    Нйкйфоровскйй I, с. 214.
    Калі здараецца летняй парою, віхор падніме слуп пылу, кажуць, што Д'ябал па полі гарцуе. Трэба ў такі слуп пырнуць нажом, і тады, калі трапіш у Д'ябла, на канцы ляза з'явіцца кропля крыві. Тыя кроплі трэба захаваць, і Д'ябал любое жаданне выканае.
    Szukiewicz, z. 3, s. 272.
    Ён [Чорт] абавязкова прысутнічае на кожным вяселлі... і імкнецца ўсімі сіламі перашкаджаць выезду жаніха і нявесты ў царкву: нябачна трымае каня, які ўздрыгвае, пераступае з нагі на нагу, часта «абмірае» — словам, не дае паязджанам рушыць да тых пор, пакуль не ахрысцяць прастору перад канём і не перавядуць лейцы з аднаго боку хамута на другі. Гэтым не заканчваюцца свавольствы нячыстага. Па дарозе ў царкву ён можа перабегчы дарогу чорным зайцам, ваўком, і гэта заўсёды прадказвае няшчасце. Пасля вяртання маладых з царквы любімай забаваю «нячысціка» служыць сварка і бойка мужыкоў паміж сабою... Наогул, кажуць мужыкі: «Чорт бывае ўсюды, дзе толькі ёсць гарэлка: на гульнях, ігрышчах, на васэллі, на рынках».
    Ляцкйй I, с. 27.
    Нячысцікі нават бываюць у гасцях і на папойках адны ў адных; але што гэта за папойкі! Замест гарэлкі тут п'ецца чалавечая кроў, на смажаніну ідзе чалавечае мяса, прычым непрыстойныя і сараматныя часткі цела смакуюцца, як ласункі!
    Нйкйфоровскйй II, с. 24.
    Дзе плакаў нячысцік і праліваў свае слёзы, там тры гады не будзе расці трава, а на ніве столькі ж год не будзе ўзыходзіць пасеянае.
    Нйкйфоровскйй II, с. 30.
    Калоду, на якой сякуць дровы, ніколі не кладуць у паленніцу, бо лічаць яе д'ябальскай прыладай. Калі дзіця будзе прыдаўлена маткаю ў моцным сне, кажуць, гэта д'ябальскі жарт. Д'ябал выкрадае дзіця ў маткі і на яго месца кладзе палена, на якім сякуць дровы.
    Шейн III, с. 488.
    Лічыцца грахом калыхаць пустую люльку; хто гэтак робіць, той калыша Чорта. Хто, седзячы, трасе каленам, той таксама робіць нядобра: «Чорта цешыць», «Чорта калыша».
    Добровольскйй I, с. 372.
    Варыянт: Жйвая старйна, 1908, Вып. 1, с. 8—9.
    Слова «чорт» нельга вымаўляць у хаце. Бываюць такія хвіліны сярод дня, калі Чорт на гэта слова можа з'явіцца. Таму замест «чорт» гавораць: «шут», «ідал», «ён», «тэй». Трэба ў роўнай меры быць асцярожным і з пракляццем: «А каб ты пракляты быў!» Калі пракляцце прыпадзе на тыя хвіліны, то яно збудзецца. Нягледзячы на тое, што
    Чорт ператвараецца ў чорных катоў, сабак, казлоў і бараноў, гэтых жывёл чорнай масці гаспадары трымаюць, але ў час навальніцы ўсё ж выганяюць іх з дому.
    Паколькі апоўдні і апоўначы Чэрці з'яўляюцца галоўным чынам на ростаньках, то, каб аддаліць іх, набожныя людзі ставяць тут крыжы. Да гэтых жа мясцін прыстасоўваецца ўстанаўленне крыжоў у час асвячэння палёў. Нарэшце, тут ставяць крыжы людзі бяздзетныя ці такія, у якіх паміраюць дзеці.
    Романов, с. 287.
    На перакрыжаваннях, «ростаньках», абавязкова трэба хрысціцца, паколькі ростанькі з'яўляюцца звычайным месцам для зборышча Чарцей. Тут яны разам задумваюць, якую б шкоду зрабіць таму ці іншаму чалавеку. Тут жа ведзьмары выракаюцца Бога і прадаюцца Сатане, падвязваючы крыж пад абутак і топчучы яго. Тут жа Сатана навучае іх вядзьмарству.