• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфы бацькаўшчыны  Уладзімір Васілевіч

    Міфы бацькаўшчыны

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 109с.
    Мінск 1994
    42.2 МБ
    Злы дух, каб ашукаць чалавека, не толькі можа прыняць яго аблічча, але робіцца такім падобным да таго, чыім двайніком хоча стаць, што нават жонка не ў стане адрозніць яго ад свайго ўласнага мужа...
    «Часам бывае, што Чорт сам увойдзе ў чалавека, калі чалавек надыдзе або над'едзе на віхар, як пясок круціць, а часам вядзьмар увашле або праз злосць якую, або як яму прыйдзе тая пара, што ён мусіць каму ўваслаць, то і ўвашле або ветрам, або дасць у чом з'есці ці выпіці. Чорт заўсёды губаю ўходзіць у чалавека, асабліва, калі, рана ўстаўшы, не перажагнаешся, але ўпярод Чорта спамяне. Як нячысты ўходзіць ветрам у чалавека, то дмухне яму ў твар халодны вецер, што аж ён зжахнецца і ўжо увайшоў».
    «Чалавек, у которум Чорт пражывае не з яго волі, але праз ліхія людзі, карысці ад Чорта жаднае не мае. Наадварот, ён яшчэ яго мучыць, вядзе яго ў крыніцы, у балота, адбірае яму розум, пад'юрувае яго з людзьмі біцца, або сварыцца, а калі прывядуць такога чалавека да ксяндза... то не раз людзі чуюць, як Чорт просіцца: «Што я вінен! He наракайце на мяне, я ўвасланы, а я слухаць мушу сваіх старшых. Мяне той і той уваслаў, але пазвольце мне выйсці, кудою я схачу, то я выйду». Але Чорт заўсёды просіцца выйсці то праз ногу, то праз руку, то праз палец мізіны на руццы або на назе, або праз голаў, a ксёндз не можа пазволіць, бо ён бы адарваў гету часць цела. Ксёндз гаворыць, свенцячы: «Выходзь тудою, кудою ўвайшоў». Калі выскачыць Чорт праз горла, то чалавек з гадзіну або і больш ляжыць сіні, без жыцця, покі яго ксёндз то тым, то сім, то камуняю святою агуціць.
    але то рэдка здарываецца, бо і ксяндзоў мала такіх шчаслівых, каторыя Чартоў могуць выганяць».
    Народ верыць, што вельмі часта да жанчыны ці дзеўкі, якая сярод ночы не пакідае думаць пра мёртвага мужа ці каханка, прыходзіць д'ябал у вобразе любага ці таксама ў яго целе.
    Federowski, s. 20—22.
    «Няможна думаці ніколі ўночы ані аб умерлым, ані аб каханку дзеўцы, ані хлопцу аб дзяўчыне, каторую любіць, бо ўночы Чорт у тае асобы постаці будзе прыходзіць».
    Federowski, s. 250.
    «Як святы Міхайла, надзеўшы на шыю Лапцыхвіру ланцуг, да яго самога ў пекле прыкаваў к жалезнаму стаўпу, а Бог Чарцей перунамі разагнаў на ўсе стораны, то яны паўцякалі, куды каторы глядзеў: той у балота, той у лозу, той у лес, а то і па хатах пахаваліся, да яшчэ дзе можна».
    «3 гэтай легендай звязаны некаторыя назвы, нададзеныя Чорту: Чорт, Чорт з балота, Чорт лазаты, альбо Чорт лесавы, Чорт смаляны, Чорт кашлаты, Чорт рагаты, Чорт кульгавы альбо храмы, Чорт з лапамі. Іншыя назвы: Кадук, Бес, Сатана, Нячыстая сіла, Нячысты (Нялёгкая сіла, Нялёгкі), Ліха, Штось, Нешта, Яно, Дамавік, Дамавы альбо Хлоплік (Хохлік)».
    Pietkiewicz II, s. 187—188
    He ўсе, аднак, Чэрці сядзяць у пекле: жаданне шкодзіць, наколькі магчыма, людзям цягне іх на паверхню зямлі. 3 гэтай мэтаю Чорт падшуквае сабе жытло бліжэй да чалавека і туліцца ў тых месцах, дзе вельмі часта даводзіцца бываць чалавеку. Але як бы там ні было, Чорт больш за ўсё выказвае сімпатыі да вады і балота; вада і балота — яго стыхія і паблізу іх ён стараецца выбраць галоўнае сваё жытло.
    Демйдовйч, гл. I, с. 99.
    He па ўсіх месцах Чорту можна блукаць па зямлі, напрыклад, яму нельга залятаць туды, дзе раслі лён, каноплі, пшаніца, таму што з іх вырабляюцца алей і прасфоры, якія пастаянна ўжываюцца ў царкве; Чорту нельга таксама знаходзіцца ў вадзе ад Вадохрышча да Раства Іаана Прадцечы (Купалля), садзіцца на вярбу з Вербнай нядзелі да Вадохрышча і на ўсе наогул травы ад Раства Іаана Прадцечы да зімы. Беларус кажа, што Чорт ад Вадохрышча да Вербнай нядзелі сядзіць на вярбе, з Вербнай нядзелі да Раства Прадцечы — на травах, а з Раства Прадцечы да Вадохрышча — у вадзе.
    Демйдовйч, гл. I, с. 99—100.
    Варыянт: Нйкйфоровскйй II, с. 12.
    Вербніца. У гэты дзень «вярбу свецяць і з вярбы выганяюць нячыстага духа». Няма куды падзецца нячысцікам. Бягуць яны з гэтага дня
    ў траву. Настане Іванаў дзень, і іх з травы святой вадой выганяюць. Тады яны кідаюцца ў ваду і жывуць там да Хрышчэння. У гэты дзень іх пераганяюць зноў у лазу, калі апускаюць крыж на «Ірдані». Так і ганяюць іх, як сабак, цэлы год.
    Пшелко, 161, с. 2.
    «Па жытнім полі, таксама, як і ўсюды, Чорт можа хадзіці, а Русалкі ўвесь час у жыце жывуць, покі жыта перарасце».
    «Да пшаніцы Чорт прыступу не мае таму, што з яе пякуць аплаткі і камунію (для прыгосця)...»
    «На пшаніцы і пшонніку чалавеку найбяспечней, бо там Пярун не ўдарыць і ліхі вецер не падвее».
    «Да пшаніцы, да льну, мёду і воску ніколі нічога злога не прычэпіцца».
    «Да льну, паводле пераканання мясцовага народа, таксама ніводная нячыстая сіла не прыступіцца: «Бо з лёну робяцца кноты да свецаў касцельных і лямпаў».
    Federowski, s. 170—171.
    Галоўным месцазнаходжаннем Чарцей лічацца балоты, асабліва бурыя, тарфяныя... Другім любімым месцам знаходжання Чарцей лічацца лазні. У вольны час Чэрці гоняць смалу, у якой гараць у пекле грэшнікі.
    Романов, с. 286.
    Улюбёнымі месцамі чортавых зборышчаў, як і паасобных блуканняў, трэба лічыць пусткі, пакінутыя сялібы, старыя і напаўразбураныя пабудовы, млыны, пераважна ветраныя, месцы самазабойстваў, яры і наогул мясціны, куды рэдка ступае нага чалавека і куды даўно не заносіўся асвечаны прадмет, а з бойкіх мясцін — вядомыя «ростынькі». Шмат іх туліцца ў розных вадаёмах, адкуль, аднак, яны імгненна выскокваюць пры кожным асвячэнні тут вады, садзяцца на бліжэйшыя прадметы — дрэвы, камяні, узгоркі — і горка плачуць па пакінутым месцы. Тут зімою яны падпільноўваюць баб, што прыходзяць праць бялізну, а летам — першых купальшчыкаў: як толькі пачуюцца першыя ўдары праніка аб лёд ці купальшчык ступіць у ваду — туды ж радасна ўскокваюць і нячысцікі. Калі ні адно ні другое не здарыцца на працягу года — нячысцікі так і праседзяць на навакольных прадметах цэлы год, пакуль не выберуць новыя месцы.
    Нйкйфоровскйй II, с. 25.
    У збожжы часам у адным месцы вырастаюць прыгожыя каласы, высокія, нібы цёмны буйны астравок, які адрозніваецца ад цэлага поля. Менавіта там сядзіць д'ябал у выглядзе вужа, ад подыху якога там буяе збожжа. Ен вельмі доўгі, не мае ног. Аднак падскоквае, нібы мае ногі, і высока падымае галаву. Уночы ён выпаўзае са збожжа на пашу, каб
    укусіць каня ці вала. Укушаная жывёла гіне без ніякай відавочнай прычыны, таму што той не пакідае след ад укусу.
    Kibort, s. 397.
    Каб убачыць д'ябла, трэба апоўначы пайсці ў лес ці ў балота, паклікаць тройчы сваім іменем, і ён прыйдзе.
    Szukiewicz, z. 4, s. 436-
    «Чорт касцельны. У кожным касцёлі пры імшы канешне мусіць быць Чорт, каторы сядзіць у бабіньцы з валоваю скураю. Яго людзі не бачаць, але ён усіх нават і праз сцену бачыць і як хто аглянецца ці засмяецца, не моліцца альбо так зграшыць, так ён зараз і запісувае на валовай скуры. Уночы Чорт лятае наўкол касцёла і бароніць уваход у яго. Нават ксёндз як адзін, то вайсці ўвойдзе, а выйсці не дасць рады».
    Federowski, s. IS.
    «У каторум дому не жывуць людзі, то там ужэ Чэрці жывуць; яны там свішчуць, скачуць».
    «Калі чорт улюбіць сабе які пусты будынак, а чалавек улезе яму ў дарогу, то тады кідае ўсім, гракаціць датуль, пакуль чалавек не ўступіць».
    Federowski, s. 40.
    «Людзі кажуць, што Чорт любіць сядзець у сухой дуплястай вярбе».
    Federowski, s. 173.
    «Чорт вельмі настырнёны ў самую глубасць (смелы апоўначы), а як толькі першыя пеўні запяюць, то ён уцякае або дабрэе і не лезе сляпіцаю ў вочы. Уночы Чорт прыходзіць у хату праз комін. Калі Чорт лезе ў хату чэраз комін, то ўюшкі брашчаць, бо ён іх рагамі падымае; бывае, да ўюшак не датыркаецца, да пхне засланачку, да й вылезе на печ, а то за тым, што гаспадыня, кідаючы ў печ дровы пасля хлеба, укіне так, што падчас два палена пакладуцца наўхрэст.
    Чорт праз трубу ад лучыны ў хату не ўваходзіць, таму што пад ёю прымацоўваюць лучыну, сплеценую з прутоў, а гэта яму нагадвае крыж. Пазбягае таксама і акна, бо рама таксама перакрыжаваная; гэту апошнюю дарогу выбірае толькі ў выпадку крайняй неабходнасці, пра што нават прыказка гаворыць: «Зачыні Чорту дзверы, то ён у вакно».
    Pietkiewicz II, s. 202.
    Калі віхор падымае слупы пылу на полі, кажуць, што Д'ябал са сваёй маткай жэніцца.
    Szukiewicz, z. 4, s. 436-
    Чэрці жэняцца, маюць дзяцей і жывуць сем'ямі. Калі падымаецца віхор, то беларус перакананы, што гэта едзе «чортава вяселле». Калі ў гэты час кінуць у віхор якую-небудзь вострую прыладу, то на ёй можна заўважыць кроў; гэта азначае, што кінутая прылада трапіла ў Чорта.
    Демйдовйч, гл. 1, с. 101.
    Сам Чорт, аднак, можа быць добрым мужам і сем'янінам. Існуе перакананне, што жэніцца ён на адной з Ведзьмаў пасля свята Вадохрышча і ў час яго вяселля бывае вялікая завіруха... Жонка яго жыве на высокай гары, куды людзі не могуць узабрацца і Чорт носіць ёй у выглядзе ласунка воўчыя ягады, а напярэдадні Івана Купалы прыносіць папараць-кветку, сарваўшы якую, Чорт пакідае на кусце знак сваёй рукі — сіні агеньчык, які не гасне ўсю гэту ноч. Гэты агеньчык і ёсць верная прыкмета скарба, закапанаіа паблізу нячысцікам у знак узнагароды зямлі за папараць-кветку.
    Віхор уяўляе чортава вяселле, у якім удзельнічаюць і Ведзьмы. Калі кінуць у сярэдзіну слупа ад віхра нож, то ён упадзе на зямлю скрываўлены...
    Чэрці не паміраюць, і іх можа забіць толькі гром. Грому яны вельмі баяцца. Гэта відаць з таго, што вяселлі свае яны гуляюць толькі ў вельмі добрае надвор'е, калі нельга чакаць навальніцы. У час навальніцы яны хаваюцца нават у ваду і ператвараюцца ў рыб. Вопытныя рыбаловы нізавошта не стануць есці злоўленай у час навальніцы рыбы, у якой чырвоныя вочы. Гэта, несумненна, Чэрці. Чэрці крадуць у жанчын неахрышчаных дзяцей ці падменьваюць сваімі. Калі такое Чарцяня панясуць хрысціць, яно зробіцца чорным катом ці казлянём, а таксама бараном ці сабакам (абавязкова чорнымі) і пабяжыць з рогатам. Тады Чэрці вяртаюць парадзісе ўкрадзенае дзіця.
    Романов, с. 286.
    Паводле некаторых апавяданняў, у Чорта ёсць дзеці, якім строга адведзены сферы іх дзеянняў, — гэта Дамавікі, Лесавікі, Вадзянікі і Русалкі (Купалкі, Вадзяніцы). Таму, народжаныя ад шлюбу з Ведзьмаю, жыхаркаю зямлі, чортавы дзеці жывуць выключна на зямлі і не заглядваюць у пекла. Кожны дом, згодна з народным павер'ем, мае свайго Дамавіка, кожнае больш-менш значнае возера ці рака мае свайго Вадзяніка і Русалак; вялікі гай, густы дрымучы лес служыць жытлом свайго асобнага Лесуна. Чым гусцей і шырэй лес, тым страшней яго Лясун. Чым глыбей возера ці шырэй балота, тым больш грозны Вадзянік, які ў ім жыве і наадварот... Паводле другіх крыніц, Дамавікі, Лесуны і інш. паходзяць ад людзей, якія зрабілі цяжкае злачынства ці загінулі без надзеі на Бога — без крыжа на шыі і г.д.