• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфы бацькаўшчыны  Уладзімір Васілевіч

    Міфы бацькаўшчыны

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 109с.
    Мінск 1994
    42.2 МБ
    Натуральная смерць не насцігае Ваўкалакаў: пасля заканчэння тэрміна ператварэння кожны з іх захоўвае той выгляд, у якім знаходзіўся ў момант зачаравання. Адзіным выпадкам смерці Ваўкалака можна лічыць смерць ад выстрала стрэльбы. Калі паляўнічы, які забіў Ваўкалака, стане здымаць шкуру, то ён знойдзе пад ёю чалавечае адзенне, часам ужо сатлелае, каралі і крыж на шыі; калі ж забітым акажацца адзін з маладых, то на пальцы пярэдняй лапы будзе і пярсцёнак. Акрамя пакут, голада і пакутлівага ўсведамлення свайго становішча, Ваўкалакі не перажываюць ніякіх хвароб.
    Ёсць шмат выпадкаў, калі ці ўсе Ваўкалакі, ці адзін з іх заканчвае сваё ператварэнне раней таго тэрміну, на які зачараваны былі «вясельнікі»... Нямала ёсць сродкаў дапамагчы Ваўкалакам скараціць ператварэнне. 3 мноства сродкаў найбольш дзейсныя наступныя: а) трэба зайграць на скрыпцы вясельныя песні і ўпрашальна-дакорліва гаварыць: «Ці ня досыць жа вам хадзіць, людзей смяшыць, сабак дражніць?! Ідзіце лепш дамоў!» Як толькі зайграецца месца песні, на якім заспела зачараванне, Ваўкалакі радасна крычаць і становяцца людзьмі; б) трэба перакінуць цераз Ваўкалака суконны пояс, часам граблі, часам вілы так, каб кінуты прадмет закрануў яго толькі заднім канцом і пераляцеў ад галавы да хваста; в) трэба зняць уласную Ka-
    шулю ці штаны, адным узмахам разарваць іх і цераз галаву кінуць да ног Ваўкалака: апошні ператвараецца ў чалавека, як толькі дакранецца да кашулі ці штаноў; г) трэба перацягнуць цераз дарогу (калі сустрэча на дарозе) суровую нітку і, прапусціўшы праз яе Ваўкалака, адразу разарваць папалам. Акрамя гэтых сродкаў ёсць і іншыя, дзе Ваўкалакі ратуюць сябе выпадкова, без удзелу сваёй волі і разумення. Так, напрыклад, Ваўкалаку дастаткова прашмыгнуць пад тою дугою, якая была ў першым экіпажы зачараванага вяселля, з'есці кавалак украдзенага на вяселлі каравая, быць пагрызеным сапраўднымі ваўкамі ці, ратуючыся ад іх, нечакана кінуцца ў ваду, пераважна бягучую.
    Hi сам чараўнік, які зачараваў вяселле, ні другі, больш моцны, не могуць спыніць тэрміна, на які асуджаны няшчасныя Ваўкалакі. Калі надыдзе апошняя хвіліна чараў, яны радасна і дружна клічуць і падскокваюць угору, прычым з іх спадае воўчая шкура і сатлелая адзежа. Месцам ператварэння галоўным чынам бывае гумно, ток ці пуня, якія належаць дому, адкуль выехалі апошні раз няшчасныя «вясельнікі». Родная сям'я спяшаецца да дарагіх гасцей, апранае іх і вядзе ў дом, дзе наскора робіцца і тут жа заканчваецца перапыненае вясельнае свята.
    Калі ў зачараваным вяселлі знаходзілася цяжарная жанчына, — што можа здарыцца з-за няведання, паколькі цяжарная не дапускаецца да вяселля, — то пасля заканчэння ўзаконенага тэрміну, яна — Ваўкалак — нараджае чалавека. Убачыўшы такую маці з дзіцем, здагадлівы чалавек сцеле на зямлі ўласны пояс, ручнік, хустку ці вымаўляе жаноЧыя імёны: як толькі Ваўкалак пераступіць падасланае ці пачуе сваё імя, тут жа ператвараецца ў чалавека. Мужчына дапамагае такому Ваўкалаку зусім беспакарана, у той час як жанчына, якая дапамагае, можа і сама стаць Ваўкалакам, асабліва калі носіць аднолькавае з ім імя.
    Дзеці, прыжытыя ў «ваўкалацтве», бываюць Ваўкалакамі да ператварэння сваіх бацькоў. Але, зрабіўшыся людзьмі, няшчасныя становяцца нехрысцямі і падманшчыкамі... нягледзячы на зробленае над імі хрысціянскае хрышчэнне, якое да іх не прыстае, хіба што яго правядзе свяшчэннік, які сам быў калісьці Ваўкалакам.
    Нйкйфоровскйй /, с. 67—70.
    Варта на парэваратня накінуць абрус, на якім асвячаліся велікодныя стравы на свята раніцаю, — і сіла чарадзейства знікае.
    Янчук II, с. 175.
    Пры закладцы хлява гаспадар секануў сякераю па парозе тры разы і пасля заклінанняў вымавіў: «Хто пераступіць гэта месца, той скінецца ваўком на ўсё жыццё!» Той, хто вымавіў гэта закляцце, меў на ўвазе ненавіснага суседа, які цішком мог з’явіцца на будаўніцтве. Здарылася, аднак, гэтак, што ў перапынку паміж работай заклінальнік
    падвыпіў, а вярнуўшыся да сваёй работы, забыўся і пераступіў заклятае месца і адразу ж стаў ваўком, згодна з закляццем, на ўсё жыццё.
    Нйкйфоровскйй I, с. 264.
    ВОСПА
    (ВОСПІК)
    ЗлосНай, агіднай старой з бліскучымі вачыма і з адным моцным зубам, які тырчыць вонкі, малюецца ўяўленню сялян цётка-Воспіца, якая пырскае сваёю атрутнай слінаю ў намечаную ёю ахвяру... Мясцовыя назвы Воспы: Рабая, Рабуха, Шчарбачка, Ліхая і інш. Пра чалавека, твар якога захаваў сляды гэтай хваробы, кажуць у насмешку, што на яго фізіяноміі чэрці гарох малацілі ці ячменныя крупы дралі.
    Ляцкйй II, с. 33—34.
    ВУПЫР
    (ВУПАР)
    Толькі людзі, што мелі пры жыцці сувязь з нячыстай сілай, ператвараюцца пасля смерці ў Вупараў. Па начах яны прыходзяць у хаты сваіх былых ворргаў, а часам нават сяброў і родных, кладуцца на грудзі абранай ахвяры, прыпадаюць вуснамі да яе сэрца і высмоктваюць гарачую кроў. Убачыўшы Вупара, можна даведацца, кім ён быў пры жыцці, таму што асноўныя рысы ён захоўвае і пасля смерці, толькі яго вусны распухаюць ад частага смактання, а язык робіцца востры, як змяінае джала. Яго Вупар і запускае ў грудзі чалавека і потым з ранкі высмоктвае кроў. Рана застаецца невялікая, яе і не заўважыш, тым больш што Вупар яе ўмела замазвае.
    Толькі па бледным твары — так гаворыць павер е — можна пазнаць ахвяру прагнасці Вупара. Тады трэба запрасіць дасведчанага чалавека, знахара, каб даведацца, хто гэты Вупар. Зрэшты, для смельчака — гэта справа няцяжкая. Трэба на ноч схаваць пад пасудзіну запаленую васковую свечку, стараючыся, каб яна не патухла. А пасля паўночы, калі разгульвае нячыстая сіла, трэба час ад часу падымаць пасудзіну і асвятляць пакой. Пры раптоўным асвятленні Вупар відзён. Тады бі яго наводмаш асінавым паленам, загадзя, вядома, падрыхтаваным. Такім чынам яго можна адахвоціць хадзіць у гэты дом. Але каб канчаткова спыніць начныя наведванні, для гэтага павер'е рэкамендуе прыгледзецца, да каго з памерлых вядомых чараўнікоў ён падобны. Дазнаўшыся, трэба раскапаць труну гэтага чараўніка, адсекчы яму галаву і пакласці яе між ног, а цела прыбіць да зямлі асінавым калом. Гэта лічыцца радыкальным сродкам супраць Вупара.
    Богдановйч, с. 57—58.
    «Вупар» выходзіць на паверхню зямлі па ўласных пабуджэннях, каб нашкодзіць людзям. Сам іх выхад з труны адбываецца без старонняй дапамогі, і наогул, для цела іх не існуе натуральных перашкод. Цела «Вупара» на працягу ўсяго часу хаджэнняў па зямлі не паддаецца тленню, яно ляжыць у труне, як жывое, з расплюшчанымі вачыма. Ёсць павер'е, што калі чалавек, паміраючы, будзе пра што-небудзь моцна шкадаваць, то ён абавязкова дзеля гэтага прадмета будзе прыходзіць з таго свету «Вупарам».
    Демйдовйч, гл. IV, с. 140.
    Вупыр, ва ўяўленні народа, часам бывае даволі велікадушны, прынамсі, на думку тых смельчакоў, якія аказаліся ненапалоханымі.
    Вупыр, таксама як і Сатана, можа ператварацца ў розныя стварэнні. Ен можа не толькі сам мяняць сваё аблічча, але і чалавека ператварыць у любога звера.
    Вупыр пасля смерці можа рабіць усё тое, што і пры жыцці... Бываюць, напрыклад, выпадкі, калі мярцвяк прыходзіць уночы да сваёй жонкі і застаецца з ёю ў інтымнай блізкасці, іншыя наведваюць каханку, але кожны з іх перад спевам пеўня павінен вярнуцца ў сваю магілу.
    Вупыр настолькі помслівы, што за кожную знявагу ў свой адрас, за самую малую крыўду, нават за нястрыманае слова або жывым разрывае чалавека, або адкручвае яму галаву.
    Вупыр, як і Сатана, палохае людзей і чыніць ім розныя штукі. Чалавек, калі ён толькі разумны, можа з лёгкасцю ашукаць Вупыра, бо той не ў стане дазнацца пра тое, пра што чалавек думае.
    Чалавек, прыгнечаны Вупыром, каб выйграць час, можа яго загаварыць. 3 першым спевам пеўня небяспечны час мінае: Вупыр знікае, a чалавек, дзякуючы сваёй гаварлівасці, застаецца цэлы.
    Federowski, s. 64, 66, 67, 69, 70, 72.
    Ад Вупыра. «Калі мрэц задушыць мужчыну, то каб ажыў, трэба як найхутчэй на правай руццэ і левай назе пасцінаць велькія пальцы, a калі бабу — то на левай руццэ і на правай назе».
    Federowski, s. 339.
    ГАРЦУК
    Гарцукі — чорныя духі. Беларусы вераць, што ў вялікіх гарах жывуць духі, падначаленыя Перуну... У час усходу і захаду сонца гуляюць па гарах як дзеці; у поўдзень стралою носяцца яны на конях па палях і лясах, а ноччу увыглядзе розных драпежных птушак лятаюць у ггаветры па даручэнні Перуна. Гарцукоў, кажуць, вялікае мноства: усе яны па чарзе знаходзяцца на службе ў Перуна; ... возяць па небе грамавы жарон, на якім раз'язджае Пярун з вогненным лукам... Гарцукі ўтвараюць вятры, буры, віхуры і іншыя разбуральныя з явы прыроды...
    Слова «Гарцук» паходзіць ад гарцаваць — гуляць, бегаць навыперадкі, адсюль — Гарцук...
    Древлянскйй, с. 87—88.
    ГРАМАЎНІЦА
    Грамаўніца — жонка Перуна. Як багіню лета беларус уяўляе яе прыгожай поўнай жанчынай з галавой, прыбранай спелымі каласамі і з пладамі ў руках.
    Соболевскйй, с. 23.
    ГУМЕННІК
    (ПАДАВІННІК)
    Гуменнік, ці Падавіннік, жыве пад асеццю. Гуменнік — дабрадушны дзядок маленькага росту, падперазаны саламяным перавяслам, які ахоўвае гумно і дапамагае гаспадару сушыць і малаціць збожжа. Апавяданняў пра гэтых духаў існуе шмат, і бачыць іх можна часта. Але не трэба толькі загаворваць з імі, а трэба маліцца і хрысціцца. Тады яны зробяць сваю работу і стануць нябачнымі.
    Палевіка народ блытае з Гуменнікам, сцвярджаючы, што Гуменнік жыве ў жыце і ў полі, пакуль гумны пустыя.
    Романов, с. 289.
    ДАБРАХОЧЫ
    Вераць яшчэ ў нейкага ляснога бажка, якога называюць Дабрахочы. Даўней бачылі яго, як ён хадзіў каля лясоў... Рост яго залежыць ад вышыні дрэў, вакол якіх ходзіць, таму што яго бачылі заўсёды роўным з дрэвам, пры якім ён стаяў. Гэта не злы дух, як Русалкі, а хутчэй справядлівы суддзя. Ён апякун людзей пачцівых, але сурова карае нецнатлівых. Кара яго распаўсюджваецца толькі на саму асобу вінаватага і не датычыцца яго скарбу. Пасылае пакутлівыя хваробы на вінаватага, які памірае ў страшных мучэннях, калі не пайсці за паратункам да шчасліўцаў, якія ўмеюць задобрыць гэтага бога ахвярамі. Уся ахвяра складаецца з акрайца хлеба і шчопаці солі, загорнутых у чысты шматок. Гэты шчаслівы ідзе ў лес з пакутнікам і, памаліўшыся над кавалкам хлеба і шчопаццю солі, пакідае ўсё гэта ў лесе разам з хваробаю, бо хворы вяртаецца ўжо здаровы.