• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфы бацькаўшчыны  Уладзімір Васілевіч

    Міфы бацькаўшчыны

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 109с.
    Мінск 1994
    42.2 МБ
    Часцей за ўсё Дамавік прымае чалавечы выгляд; тады ён — тоўсты, сярэдняга росту мужчына з паўсівою лапацістаю барадою, з прыгожым, дабрадушным тварам, блакітнь.мі адкрытымі вачыма; валасы на галаве раскудлачаны, часткова спускаюцца на лоб; за выключэннем часткі твару вакол вачэй і носа, усё цела яго, нават далоні і падэшвы пакрыты, нібы пушком, мяккаю поўсцю; зусім чалавечыя кіпці яго даўгаватыя і нейкія асабліва халодныя, што адчуваецца, калі Дамавік гладзіць. Часам ён — глыбокі стары, ростам з пяцігадовае дзіця, са зморшчаным тварам, белаю, як снег, барадою, сіва-жоўтымі валасамі на галаве, з фасфарычным бляскам вачэй, ад якіх ідуць у бакі палосы святла.
    Звычайным месцам знаходжання Дамавіка лічыцца запечны кут, адкуль ён заходзіць у падполле, у падпечак, дзе бавіць час з мышамі і курамі. Любімым жа месцам яго ў запечным куце служыць менавіта лінія злучэння запечных сцен, заўсёды насупраць кута, адкуль ён назірае за сям'ёю ў час поўнага збору яе за сталом, на сямейнай радзе, пры прыёме гасцей, для чаго ён высоўваецца над паверхняю печы па грудзі. Калі няма патрэбы, Дамавік спускаецца на самы ніз запечнага кута, дзе звычайна дрэмле.
    Акрамя месцаў у хаце, Дамавік туліцца ў сенцах, на гарышчы і ў клеці, калі там летняю парою большы час знаходзіцца і сям'я. Тут ён садзіцца на жэрдачку, на палог, на малочную скрыню, на жорнавы пастаў ці на ўбіты ў сцяну драўляны крук.
    Дзе ні размесціцца Дамавік, ён будзе сядзець у нерухомым забыцці, з якога не выводзяць яго ні петушыны спеў, ні малітоўныя воклічы
    людзей, ні кіданне прадметаў з месца на месца, ні нават зварот да яго. I толькі тады ён адхіліцца злёгку ўбок, калі кінуты прадмет асабліва брудны (як, напрыклад, знятыя з ног лапці, анучы...).
    Есць рэдкія дамы і сем'і, дзе Дамавік часта і падоўгу ўтрымлівае прыняты чалавечы выгляд. Тады, у залежнасці ад пары года і надвор'я, ён носіць то цёплую, то лёгкую адзежу. Але і летам і зімою ён ходзіць босы, без шапкі, надзявае яе толькі перад смерцю гаспадара, калі часова прысядае на яго месца, бярэцца за яго работу. Той, хто заклікаў Дамавіка раней, бачыць яго другі раз зусім такім, якім бачыў і ўпершыню. Застаецца ў доме варты пераемнік паміраючага гаспадара ці не, Дамавік не выкажа спачування, не перастане спрыяць да Ta­ro часу, пакуль да яго будуць захоўвацца пачатыя адносіны. Калі ж у кіраванне дома ўступіла жанчына і яно зацягваецца, Дамавік аслабляе сваю спрыяльную дзейнасць, а нярэдка і зусім спыняе яе, застаючыся толькі сведкам заняпаду хатняга дабрабыту.
    Сувязі з Дамавіком не лічацца злачыннымі ў той меры, як з іншымі нячысцікамі, і атрыманае пры яго спрыянні дабро не ідзе прахам. Аднак жа ад гэтай сувязі чалавек робіцца задумлівым, маўклівым ці гаворыць коратка, больш рыфмаю — тым больш бесталкова, чым глыбей сувязі; ён адасабляецца і заканчвае ці вар'яцтвам, ці самагубствам.
    Дамавік ад чарцей адстаў, а да людзей не прыстаў, ён жыве па старых законах; гэта ж пераймаюць у спадчыну і яго сыны. Таму Дамавік не ўжываецца з новаўвядзеннямі, а туліцца і дабрадзейнічае там, дзе жывуць прасцей, па-старому.
    Колькі часу жывуць Дамавікі — нікому невядома, хоць кожны ведае, што адзіная іх пагібель — ад грамавых удараў — магчыма тады, калі сам ён, у гэтым выпадку вельмі асцярожны, штосьці зрабіў не так, як трэба. Як і ўсе нячысцікі, забіты Дамавік ператвараецца ў прах, прычым нават дзеці яго не збіраюцца плакаць па бацьку.
    Нйкйфоровскйй II, с. 48—53.
    Дамавікі з выгляду падобныя да людзей; некаторыя лічаць, што ў іх ёсць падабенства з гаспадаром дома. Дамахамі, ці Дамавіхамі, завуць жонак Дамавікоў; у Дамавікоў бываюць і дзеці. Дамавікі і Дамахі з'яўляюцца ў белым адзенні; у Дамах на галаве старажытнабеларускі ўбор — намітка. Нябачна ад людзей, у чалавечым жытле вядуць Дамавікі сваё існаванне, п'юць, ядуць, смуткуюць і радуюцца, нараджаюцца і паміраюць. Галоўнае месцазнаходжанне Дамавіка — у хаце за прыпечкам, ён жа бывае і пад печкай і ў пячуры. «Вылез, як чура з пячуры» (народная прымаўка). Дамавікі нас бачаць, а мы іх — не. Раней людзі часта бачылі Дамавікоў... і цяпер дастойным людзям паказваюцца Дамавікі, толькі пераважна апоўначы, у хвіліну агульнай цішыні, спакою. Здараюцца выпадкі, што Дамавікі ўступаюць у незаконную сувязь з жанчынамі, ад такіх сувязей нараджаюцца ведзьмары. У Дамахі такія ж схільнасці і заняткі, якія ў дбайнай гаспадынісялянкі: яна працалюбівая і гаспадарлівая, любіць чысціню і ад усёй душы ненавідзіць бруд, ляноту і беспарадак; яна прадзе, тчэ, вышывае і даглядае жывёлу...
    Стары дзядуля Дамавік (ён многім уяўляецца вельмі старым паважным старцам з доўгай барадой) клапоціцца пра гаспадарова дабро і блізка да сэрца прымае ўсе яго інтарэсы: ён усюды суне свой нос, яму да ўсяго ёсць справы.
    Уночы ён даглядае коней і рагатую жывёлу, раздае ім сена, авёс, заплятае коням грывы, гладзіць любімага коніка па спіне, ад чаго той з прыемнасцю выцягвае шыю, становіцца на калені і кладзецца. Але трэба задобрываць Дамавіка, трэба ўзгадняцца з яго густамі. Каб Дамавіку спадабалася жывёла, яна павінна быць пэўнай масці.
    Некаторыя лічаць, што гаспадар павінен набываць коней і кароў па масці, якая нагадвае колер уласнай барады, — гэта Дамавіку даспадобы; такія каровы і коні прыжывуцца і будуць весціся,
    Дамавік любіць гаспадароў і гаспадынь працалюбівых, рахманых і цвярозых; заўважана, што ўсе іх дзеянні яму падабаюцца...
    Дамавік бывае злосны і надзвычай капрызны. Нелюбімых коней ён замучвае, катаецца на іх верхам цэлую ноч ды блытае ім грывы. Калі падысці да хлява ці да канюшні ўночы, адразу можна заўважыць, злуецца Дамавік ці жыве ў згодзе з гаспадаром. У першым выпадку коні стаяць неспакойна, фыркаюць і стукаюць капытамі; выгляд у іх загнаны, напалоханы, яны ўсе потныя.
    Раззлаваны «Гаспадар» насылае падзеж на скаціну, чарвей на агарод, у засекі пацукоў і ўтварае поўную разруху ва ўсіх справах нелюбімага мужыка, пасяляе разлад у сямейных і грамадскіх яго адносінах.
    Вынікам няміласці Дамавіка лічыцца неўраджай на полі і разлад у сям'і... Калі хто з членаў сям'і не палюбіцца Дамавіку, Дамавік наганяе на яго сум, панурасць, нелюбімец захворвае, сохне... нарэшце, памірае, паколькі быў нежаданы. Так знахары... тлумачаць родным прычыну яго смерці...
    A то на Дамавіка нападае дух гарэзлівасці і дзікага шалу. У адным сялянскім двары Дамавік раскідаў на двары ўсе рэчы і рассваволіўся да таго, што хлопчыка, які спаў на возе, закінуў у бліжэйшую лагчыну і сухім галлём закідаў, але, зрэшты, зрабіў гэта надзвычай асцярожна: хлопчыка знайшлі ў ламаччы, калі ён спакойна спаў.
    Паколькі Дамавік вельмі капрызны, то цяжка растлумачыць прычыну яго сімпатый і антыпатый, цяжка спадабацца яму і лёгка здараецца, наадварот, раззлаваць яго да крайнасці і нажыць у ім небяспечнага ворага...
    Ёсць рэчы, якія Дамавік катэгарычна не любіць. Дамавік цярпець не можа шуму і сваркі, неахайнасці, бруду, абыякавасці і неакуратнасці ў рабоце. Асабліва трэба асцярожна трымаць сябе ў хляве... апоўдні трэба асцерагацца лаянкі, буйных размоў, асабліва кляцьбы. Апоўдні збываецца кляцьба маці. Ці не ад таго, што апоўдні Дамавік моцна спіць, а калі пабудзіць яго і патрывожыць, то ён не ў настроі і злуецца?
    Часам Дамавік бывае вельмі крыўдлівы: не спадабаецца яму якоенебудзь слова, ён у цемры, у небяспечным месцы штурхае пад калена, збівае з ног і робіць калекам. Хоць у час малітвы да Дамавіка ніхто не хрысціцца, Дамавік цярпець не можа, каб яго называлі чорным імем «чорт».
    Дамавікі, як і людзі, б'юцца і вядуць між сабою адчайную барацьбу... Справа ў тым, што ў кожным доме, у кожным падпечку хаты можа жыць толькі адзін Дамавік; калі ж задумае ў гэтым доме пасяліцца другі, то між імі заўсёды адбываецца барацьба, якая заканчваецца тым, што пераможаны чужы Дамавік пакідае дом, ці чужак, выжыўшы мясцовага Дамавіка, пасяляецца ў чужым доме, не забываючы і пра сваю гаспадарку.
    Прыблудны Дамавік ці Хлеўнік («гвалтоўнік») не надта клапоціцца пра чужы двор, дзе часцей за ўсё ён пераварочвае ўсё дагары нагамі, А напалоханы непарадкамі ў доме гаспадар звычайна не адважваецца аб'явіць адкрытую вайну прыблуднаму Дамавіку ці Хлеўніку, баючыся розных непрыемных выпадковасцей, хваробы і нават смерці; ён звяртаецца за парадаю і непасрэднаю дапамогаю да знахара, якому вядомы тайны быцця Дамавікоў, Лесавікоў, Палевікоў і Вадзянікоў, які добра разумее іх узаемныя адносіны і адносіны гэтых «гаспадароў» з людзьмі...
    Дамавік даволі чула ставіцца да няшчасця ў двары гаспадара; акрамя таго, ён дальнабачлівы, празорлівы і таму часта папярэджвае гаспадароў пра розныя няшчасці. Перад вялікай бядой Дамавік плача, стогне; апоўначы сярод усеагульнай цішыні можна чуць такія стогны, якія з'яўляюцца сумным прадказаннем. Дамавік часта прадказвае будучыню, паведамляючы стукам у дзверы ці сцяну хаты; ён жа з'яўляецца перад бядой ці перасяленнем гаспадару альбо яго блізкім: родным, слугам. Часам Дамавік-прадказальнік душыць таго, хто спіць, балюча сціскаючы горла, а здараецца — кладзе на яго сваю руку; калі рука калматая і цёплая — гэта на шчасце, дакрананне голай і халоднай рукі прадказвае бяду.
    Прысыпанне дзяцей народ тлумачыць тым, што прыспанага выкрадае Дамавік, а замест яго кладзе цурбан. Жанчына асабліва павінна асцерагацца сёмага і семнаццатага тыдня пасля родаў: калі яна ў гэты час, кладучыся спаць, забудзецца перахрысціць дзіця альбо неасцярожна вымавіць: «чорт», то чэрці возьмуць дзіця, а замест яго пакладуць у люльку «балвана» (абрубак дрэва). Знесеныя Дамавікамі вяртаюцца тады, калі на Дамавікоў падзейнічаюць ахвяры ці старанныя малітвы. I ўкрадзеных Дамавікі вяртаюць неахвотна.
    На думку народа, памерлыя ў доме становяцца Дамавікамі гэтага дома. А паколькі дом не можа існаваць без Дамавіка, то ў кожным новым доме хтосьці ды павінен памерці, і ў хуткім часе: дом без нябожчыка не бывае. Сталыя людзі не любяць будавацца, прытрымліваючыся прыкметы: «Як пачнеш пад старасць будавацца, так і памрэш, дом абновіш».
    Некаторыя думаюць, што нядаўна памерлы жыве на могілках і вартуе іх, пакуль каго-небудзь не пахаваюць пасля яго; гэтыя нядаўна памерлыя і з'яўляюцца ў дамы, дзе ёсць людзі, гатовыя змяніць іх.