• Газеты, часопісы і г.д.
  • Міфы бацькаўшчыны  Уладзімір Васілевіч

    Міфы бацькаўшчыны

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 109с.
    Мінск 1994
    42.2 МБ
    Варыянт: Соболевскйй, с. 23.
    ЛЯСУН
    (ЛЕСАВІК, ЛЕШЫ, ЛЯСНЫ ДЗЕД)
    Паходжанне Лешых такое ж, як і ўсюды. Яны родныя з Дамавікамі, Вадзянікамі, з Русалкамі, з паветранымі д'ябламі (віхурамі) — словам, з усім, што вядома на Беларусі пад агульнай назваю «чарцё, чартоўе, чартоўня»... Лешыя — гэта тыя духі, якія ўпалі ў лясы. Яны пасяліліся ў лясных гушчарах. У іншых месцах яны з надыходам маразоў хаваюцца ў пекле і толькі з вясною паяўляюцца на паверхні. Беларускія Лешыя, прынамсі большасць іх, не баяцца маразоў і застаюцца на ўсю зіму. Наадварот, у моцную сцюжу яны больш чым калі палохаюць і наводзяць жах на людзей. Некаторыя нават ператвараюцца ў дэманаў зімовых завірух. Лешы ростам роўны з самымі высокімі дубамі і іншымі дрэвамі, але калі паявіцца на паляне, ён роўны з травою. Беларусы сцвярджаюць, што рост яго менавіта і залежыць ад вышыні тых дрэў, паблізу якіх ён стаіць ці праходзіць. Беларускія Лешыя часам прымаюць аблічча лясных цмокаў, г.зн. змей, якія высмоктваюць у кароў малако. Лешы — цар лясоў. У кожнага ёсць свой участак, яны пільнуюць, аглядаюць іх, і не абыходзіцца без таго, каб не адбывалася спрэчак і боек між суседнімі ўладальнікамі ўчасткаў. Лешы, як і Русалка, любіць гойдацца на галінах дрэў, і ў яго, як і ў Русалкі, валасы зялёныя. Ён заўсёды кульгавы і лысы, а таму часта завецца гэтым імем, таксама як і «ліхім», «нялёгкаю», «нячыстым» і г.д. Іх шмат парод: ёсць калдыга, кляскун, дабрахот і інш. У кожнага свой характар, свае ўладанні і свае абавязкі. Так, напрыклад, жывуць: клецьнік і падклецьнік, падкольнік і падпечнік і т.д. У час абходу сваіх уладанняў Лешы робіць дзікія гукі, якія прыводзяць чалавека ў жах і трапятанне: ён то свішча, то рагоча, то пляскае ў далоні. Парою іржэ, як конь, мычыць, як карова, брэша, як сабака, мяўкае, як кошка. Гэтыя дзікія гукі, смех, свіст, плясканне, шалёныя крыкі чуваць на дзесяткі вёрстаў. Калі Лешы зловіць чалавека, ён гэтаксама, як Русалкі, заказыча яго да смерці. Але не заўсёды бывае такім жорсткім Лешы. Часцей ён любіць забаўляцца, палохаючы чалавека, асабліва ўночы. У таго, хто едзе ці йдзе ў начной летняй цемры, ёсць звычайна свае прыкметы, дарожныя знакі, каб не заблукаць. Лешы пацяшаецца, калі перастаўляе гэтыя знакі з аднаго месца на другое. Дзе-небудзь на перакрыжаванні дарог стаяў магутны дуб, там праез-
    джы раптам бачыць невялікі куст; вось тут была палянка, бач, а тут ужо невялікае возера і дарогі няма. Гэтымі штукамі ён збівае з дарогі, прымушае блукаць, давядзе да роспачы і тады рагоча, як шалёны. A то раптам прытворыцца добрым знаёмым падарожніка, завядзе з ім размову і просіць трошкі падвезці. Той згаджаецца. Праехалі крыху, раптам сані пераварочваюцца ў раўчук а спадарожнік знікае і толькі дзесьці ўдалечыні чуваць яго свіст і плясканне. Здараецца і так, што праезджы чуе збоку енк, які разрывае душу, ці плач дзіцяці, ці бачыць перад сабою раку. Вопытны беларус ведае, што гэта азначае, яго не разжаляць гэтыя стогны і плач, не спалохаецца ён і ракі — ідзе ён ці едзе, не прыпыняючыся і не паварочваючы ўбок. Але гора таму, хто паверыць і прыме за сапраўднасць хітрыкі Лешага. Яму не пазбегнуць смерці, альбо ён трапіць у такую багну, што толькі ўдзень, пры дапамозе людзей вызваліцца з яе.
    Кйркор, с. 271'
    Абсяг дзейнасці Лешага — уся лясная плошча ад узлеску да ўзлеску, з усімі ўзгоркамі, нізінамі, ярамі і палянамі, за выключэннем вадаёмаў, дзе маецца асобны нячысцік — Вадзянік. У глыбіні гэтай тэрыторыі знаходзіцца дом Лешага, дзе жывуць яго жонкі і дзеці. Сам жа ён дома не сядзіць — больш вандруе, адпачывае і начуе ў выпадковых мясцінах: на вершалінах высокіх дрэў, у дуплах, густых зарасніках, у ламаччы, бураломах, у лагчынах і прадоннях. Хаця Лешы здольны прымаць розныя воблікі, ператварацца ў любыя прадметы свайго абсягу, але часцей за ўсё паўстае ў вобразе старога з белым, як бяроста ці як воск, ніколі не загарэлым тварам, з вялізнымі цьмянымі вачыма свінцова-сіняга колеру, якія нерухомыя і ніколі не закрываюцца. Адны кажуць, што Лешы мае сплюшчаны, рабром наперад, доўгі твар, доўгую — клінам — бараду, адно вока і адну нагу пятою наперад. Калі ж ён ператвараецца ў звычайнага чалавека, то... пазнаць яго можна толькі па тым, што левае крысо адзення ў яго будзе пакрываць правае, г.зн. зусім іначай, чым у хрышчоных людзей, а правае вока будзе нерухомае і заўсёды большае, чым левае.
    Лешы здольны перадаваць галасы ўсіх жыхароў свайго краю — ад мядзведжага рыку да піску камара ўключна; калі ж ён падае свой уласны голас, голас нябачнай істоты, то ці глушыць чалавека, ці лашчыць пяшчотным шэптам, каб выканаць мэты свайго каварства. Але якім бы ні быў гэты голас, вопытны слых разбярэ ў ім дзікія пералівы, злоснае павіскванне нячысціка...
    Лешы — дзікі, няўмольны нячысцік, якога можна падмануць, калі назавеш пры ўваходзе ў лес няправільны кірунак мяркуемага шляху ці апрануць на ўзлеску адзенне навыварат. Калі гэта не зроблена — Лешы адразу падступаецца да ахвяры і зласліва цешыцца з яе пакут, збіўшы з належнага накірунку. Ён прымушае чалавека кружыць па лесе некалькі гадзін, праходзіць па адным і тым жа месцы некалькі разоў, заводзіць у глыбіню лесу, у самы гушчар; калі ж ахвяра страціць усякую развагу і даходзіць да адчаю, Лешы злосна рагоча, і яго рогат чуваць за вёрст сорак на акрузе. Часам па пяпярэдняй дамоўленасці з Вадзяніком ці Балотнікам ён прыводзіць сваю ахвяру да
    іх, у іх уладанні, нягледзячы, што іншым разам Лешыя і Вадзянікі — непрымірымыя ворагі, прычым Вадзянік заўсёды першы напаскудзіць Лешаму.
    Акрамя гэтай сатанінскай забавы над чалавекам, у Лешых ёсць і свае, сярод якіх вылучаюцца вяселлі Лешых. На іх, як і на кумаванні, нячысцікі любяць пагуляць, разгарнуцца на ўсю чартоўскую шырыню. Дзе відаць паласа паваленага лесу, ляжыць ламачча, там несумненна праімчаўся вясельны поезд Лешых, але той самы поезд любіць лясныя дарожкі і сцежкі і абавязкова спыняецца для бясчынстваў на лясных скрыжаваннях. Лешаму ў гэтым вясельным руху папярэднічае вецер, па якім можна дазнацца, куды накіроўваецца Лешы, адзін ён ці ў кампаніі, але той самы вецер і віхор замятае сляды Лешага. Па гэтай прычыне асцярожны лясны падарожнік не ходзіць па такіх дарогах і сцежках, не садзіцца на іх, як і на скрыжаваннях, для адпачынку, бо рызыкуе быць знішчаным ці зганьбаваным...
    Ад Лешага і Ляшухі нараджаецца пачварная істота, вельмі мала падобная да сваіх бацькоў. Для апошніх такое ненажэрнае дзіця з'яўляецца цяжарам, і яны імкнуцца падмяніць яго неахрышчаным хрысціянскім дзіцем, якога адразу ператвараюць у Лешага. Сапраўднае Лешаня застаецца ва ўяўных бацькоў гадоў да 11 і потым хаваецца ў лесе, адкуль нябачна для выхавацеляў плаціць ім рэчыўнай падзякаю, прыносіць нават грошы. Дакрананне грамавой стралы да такога паўлешука ператварае яго, як і кожнага Лешага, у раз’юшанага лютага драпежніка — мядзведзя, ваўка, рысь, арла, якія да канца свайго жыцця шукаюць магчымасці загубіць чалавека.
    Здараецца часам, што Лешы ўступае ў сумеснае жыццё з жанчынаю, якую ён трымае ў лясных сховішчах, не паказваючы сваім надзвычай раўнівым Лешым. Вынікам такога сумеснага жыцця з'яўляецца дабрадзейнае Лешаня, бескарыслівы слуга людзей, чаго, аднак, сам бацька і іншыя не дапускаюць, а пры яўнай упартасці Лешаняці губяць яго.
    Дзеля згубнай нажыўной мэты Лешы можа быць прыцягнуты чалавекам на службу. Робіцца гэта асаблівым заклікам у купальскую ноч: той, хто выклікае, становіцца на асінавы пень, тварам на поўнач і кліча прыблізна так: «Акажыся не ваўком-зверам, не воранам-птушкаю, не дрэвам іглістым, а такім, як я сам!» Лешы адразу паўстане ў чалавечай постаці і, згаджаючыся на здзелку, патрабуе за будучую працу адну толькі душу таго, хто выклікае пасля непазбежнай яго смерці ў лесе...
    Лешы помсціць, калі часта і без патрэбы згадваюць яго імя; калі Лешаму не ўдаецца помста ў адносінах да чалавека асабіста, ён адпомсціць яму пагібеллю той ці іншай хатняй жывёлы, якая трапіць у лес.
    Лешы надзейна і няспынна служыць таму, хто яго паклікаў: гоніць яму дзічыну, паказвае дарогу да борцей, ягадных і грыбных мясцін, падказвае месцазнаходжанне скарбаў і ўсяляк адводзіць шкоду сапернікаў, якіх прымушае блукаць падманнымі шляхамі, пужае лютымі звярамі... Акрамя прамой службы, Лешы дапамагае і ўскосна: да такога чалавека стануць звяртацца пры пошуках скаціны, што заблудзіла ў лесе, прасіць назваць прыбытковыя мясціны там жа і інш...
    Да свойскай жывёлы Лешы не мае варожасці, ён добра ставіцца да сабак, якім ахвотна дазваляе бегаць па лесе ў любы час. Калі ж ён заманьвае ў лес і губіць там якую-небудзь хатнюю жывёлу, то робіць гэта толькі тамў, што ловіць выпадак, каб адпомсціць гаспадару ці даць узбагаціцца свайму апекуну...
    Колькі існуе на'зямлі Лешых, няцяжка вылічыць па наяўных лясных плошчах, таму што для кожнай з іх прызначаецца адзін Леціы. Калі ж лясная плошча вялікая, то і тут можна вызначыць уладанне Лешага, якое ахоплівае не больш, як сем квадратных вёрст.
    Нйкйфоровскйй II, с. 68—72.
    Лесавікі ў Парэцкім павеце, паводле ўяўленняў мясцовых сялян, маюць выгляд людзей здаровых і мужных. Ростам Лесавікі бываюць з лес, а сілу маюць незвычайную. Начальнік Лесавікоў... Лясны цар росту велізарнага, на цэлую галаву вышэй за лес, над якім ён валадарнічае, на руках і нагах у яго закручаныя кіпцюры, падобныя на сабачыя; барада ў яго доўгая, сівая, носіць ён яе ў руках.
    Некаторыя бачылі Ляснога цара з белай, доўгай барадой, як сядзіць ён спакойна ў лесе і моцна свішча, іншы раз ён пры месячным святле пляце лапці. Ён магутны і страшны, волю яго слепа выконваюць Лесавікі, начальнікі асобных частак лесу. I цар лясны, і падначаленыя яму Лесавікі, аднак, не маюць улады за межамі свайго лесу.
    Лічаць таксама, што Лесавік мае выгляд чалавека з белымі лупатымі вачыма; выраз твару ў Лесавіка такі, які бывае ў моцна напалоханага чалавека... А яшчэ Лесавік з яўляецца людзям у выглядзе звычайнага сівенькага дзядка, у белым адзенні; яго можна пазнаць па тым, як ён хутка расце, аддаляючыся ад чалавека, і робіцца веліканам...
    Лесавік — пярэварацень. Істотная яго рыса — што ён мяняецца ў росце і прымае разнастайнае аблічча: у лесе Лесавік ідзе — ён з лесам роўны, па лузе ці полі — ён з травой і былінкай роўны. А часам ён хаваецца пад былінку, кветку ці лісток дрэва; у лесе Лесавік хаваецца ў дупло і пад каранямі выварачаных бураю дрэў; наогул Лесавік прынароўліваецца да навакольнага асяроддзя. З'яўляецца Лесавік і дзядулем, і красой-дзеўчынай, і прыгожым мужчынам, і зверам, і птушкаю і заманьвае спадарожнікаў за сабою ў непралазны гушчар лесу, адкуль цяжка выбрацца.