Мой Картаген
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2015
Сяргей Абламейка мой КАРТАГЕН
радыё свабода
бацькам прысьвячаю
Сяргей Абламейка
мой
КАРТАГЕН
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Сяргей Абламейка. Мой Картаген. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015. 316 с.: іл.
Заснавальнік і каардынатар сэрыі
Аляксандар Лукашук
Рэдактар Сяргей Дубавец
Мастак Генадзь Мацур
Карзктар Сяргей Шупа
Кнігу складаюць аўтарскія эсэ пра актуальныя праблемы нацыянальнай кулыуры, літаратуры і сучаснай грамадзкай думкі. Асобныя разьдзслы прысьвечаны ўзаемадзеяньню бсларускай і расейскай культураў, г. зв. «русскому мі-іру», а таксама асэнсаваньню цяперашняга стану архітэктуры і гістарычнай спадчыны Менску.
Фота аўтара, Уладзімера Грыдзіна, Shutterstock.
© Сяргей Абламейка, 2015
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
FOL
ISBN 978-0-929849-72-0
Зьмест
I ўсё ж. Аляксандар Лукашук 7
Беларуская ідэя
Як я разумею беларускую нацыянальную ідэю 10
Гета або эліта? 29
Маральная сіла беларушчыны і амаральнасьць яе непрыяцеляў 34
Куды зьнікаюць беларусы 50
Далёка нам яшчэ да той Беларусі 55
Ода спорту 61
Як мы любім свой краявід 71
Каб ня справіць хаўтуры па культуры 79
Чаго ня ведаюць пра 3 ліпеня 1944 году маладыя беларусы? 87
Кананізацыя Сямашкі. Скон народу. 91
Кананізацыя Сямашкі-2 104
У чым Захад не разумее Беларусі 111
Чаму мы пішам па-беларуску 119
«Русскмй ммр»
Каму Расея хлусіць 122
Чаму Расея хлусіць 132
Як даўно Расея хлусіць 148
Расея ў нашых душах 161
«Русскме ндут» 167
Бунт маленькіх чалавечкаў або людзі-трава 176
«Русскмй ммр» і маральнасьць 186
Што нам варта ўзяць з расейскай культуры? 189
Сьмерць архітэктара
Дэфлярацыя Менску 200
Беларусаў накрыла зялёнай бляхай 207
Сьмерць архітэктара 212
Як я зрабіўся «сталіністам» 225
Людзі і справы
Як Уладзімер Арлоў не апраўдаў маіх спадзяваньняў 258
Архімандрыт Раман Пентка 263
Прафэсар на ровары «Орленок» 266
Паляк, які стаўся беларусам 270
Калі ў Менску паставяць помнік Сержуку Вітушку 275
Мальдзісава адказнасьць 280
Як Юры Хадыка выклікаў рэпрэсіі на гістфаку БДУ ...283
Працаваць з надзеяй у безнадзейны час 287
Т ці Ф? Замест пасмяслоўя 295
Паказьнік асобаў 297
Пра аўтара 306
Summary 307
I ўсё ж
Лепшай назвай гэтай кнігі быў бы пачатак легендарнай фразы рымскага консула Катонастарэйшага, які сканчаў прамову на любую тэму напамінкам пра Картаген, які трэба разбурыць: «Ceterum censeo» — і ўсё ж, я мяркую...
Ceterum censeo, «Мой Картаген» зьяўляецца напамінкам пра тое, што варта адрадзіць.
Лепшай мовай для гэтай кнігі была б лаціна — медны звон літых гукаў, якімі гаворыць гісторыя.
Ceterum censeo, беларуская сама зьяўляецца гісторыяй, пра якую гаворыць.
Лепшай прадмовай для гэтай кнігі быў бы верш Веры Рыч «Рэцэпт цуду»: вазьміце краіну, якой на мапе няма, чые колеры й знакі разам з гісторыяй забралі суседзі, наліце сьлёз, усё гэта зьмясіце ў вечным посудзе часу.
Ceterum censeo, замешваць трэба ня фарбы, a попел, які зносіць вецер забыцьця.
Лепшым эпілёгам гэтай кнігі была б соль, якой аўтар пасыпае раны мінулага, як некалі рымляне засыпалі разбураны імі горад.
Ceterum censeo, гэта соль не на мінулае, а на памяць, яна баліць, і значыць, жыве і не дае забыцца.
Лепшыя словы, вучыў Катон, прыходзяць, калі ведаеш справу.
Ceterum censeo — аўтар ведае.
Аляксандар Лукашук
Радыё Свабода
БЕЛАРУСКАЯ ІДЭЯ
Як я разумею беларускую нацыянальную ідэю
Два мае калегі паспрачаліся. Адзін сказаў, што ў 1994 годзе паразу пацярпеў БНФ. Іншы яму запярэчыў і сказаў, што тады паразу пацярпела беларуская нацыя.
А я сядзеў і думаў, што тут для мяне якраз tertium datur — трэцяе дадзена. На маю думку, у 1994 годзе тактычную паразу пацярпела беларуская нацыянальная ідэя.
I гэта была ў XX стагодзьдзі ўжо трэцяя параза беларушчыны. Па вялікім рахунку, у мінулым стагодзьдзі беларусы тройчы «ўздымалі галаву» — у 1917-1918 і некалькіх наступных гадах; у 1941-1944 годзе, пад акупацыяй; і ў 1991-1994 гадах, у часы распаду СССР. I ўсе тры разы Беларусь уздымалася тады, калі... падала Расея. Гэта значыць, што нацыянальныя сілы атрымлівалі магчымасьць стваральна працаваць на нацыянальнай глебе толькі тады, калі слабеў расейскі кантроль над нашай краінай.
Гэтае назіраньне і дае нам адказ на пытаньне, дзе ж «закапаны сабака».
Тры кіты беларушчыны
Хто, калі і як сфармуляваў беларускую нацыянальную ідэю? На чым яна грунтуецца? Для мяне гэта тры пастуляты трох нашых вялікіх продкаў.
Першы належыць найвыдатнейшай пэрсоне беларускай гісторыі, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Ляву Сапегу. Гэта яго словы з прадмовы да Статуту ВКЛ 1588 году. Вось яны:
«А калі якому народу сорамна права свайго ня ведаць, дык пагатоў нам, якія не чужой якой мовай, але сваёй уласнай правы запісаныя маем і ў любы час, калі нам трэба даць адпор усякай крыўдзе, ведаць іх можам».
Так наш вялікі канцлер сфармуляваў тэзіс пра нацыянальна-культурную і дзяржаўна-прававую самастойнасьць беларусаў.
Другі пастулят сфармуляваў нацыянальны герой, патрыёт і незалежнік Кастусь Каліноўскі. Гэта яго словы з разьвітальнага запавету, так званых «Лістоў з-пад шыбеніцы», напісаных перад пакараньнем сьмерцю (1864 г.). Вось яны:
«Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе».
Гэта — тэзіс пра дзяржаўную незалежнасыдь краіны. Такі палітычны запавет будучым пакаленьням пакінуў Кастусь Каліноўскі. I незалежнікам я яго назваў невыпадкова, бо менавіта ён у часе паўстаньня 1863 году ўсчаў з Варшавай
спрэчку за будучыя дзяржаўныя межы паміж Польшчай і Літвой-Беларусьсю.
I, нарэшце, трэці пастулят належыць выбітнаму пачынальніку нашай новай літаратуры Францішку Багушэвічу. Гэта знакамітыя словы з прадмовы да «Дудкі беларускай» (1891 г.):
«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!»
Гэта — тэзіс пра наш імунітэт ад нацыянальнакультурнай і дзяржаўна-палітычнай сьмерці.
Усе гэтыя тры пастуляты беларускай нацыянальнай ідэі аказаліся прарочымі. I гэта са змрочнай неабвержнасьцю пацьвердзіла трагічная беларуская гісторыя XX стагодзьдзя. I яны ж даюць нам просты і ясны адказ, як трэба рухацца наперад.
Што адбываецца цяпер?
Апошнімі гадамі ў беларускай інфармацыйнай прасторы зноў і зноў узьнікаюць спрэчкі пра ролю і статус расейскай мовы ў Беларусі. Прапануецца нават прызнаць гэтую мову адной з моваў беларускай нацыянальнай культуры.
Адэпты такіх поглядаў адмаўляюцца разглядаць і ўлічваць пстарычныя прычыны ўзьнікненьня цяперашняй моўнай сытуацыі ў Беларусі. Хоць добра вядома: каб пасьпяхова лячыць хвароОу, варта ўлічваць прычыны яе ўзьнікненьня. Калі, напрыклад, чалавек знаходзіцца ў стане клінічнай сьмерці, то для пасьпяховай рэаніма-
цыі лекару трэба ведаць, што пацыента да такога стану давяло: старасьць, хранічнае захворваньне або нажавы ўдар у грудзі. Адпаведна і становішча з мовай у Беларусі нельга разглядаць без уліку гвалту, жорсткіх рэпрэсіяў і прымусовай русыфікацыі савецкіх часоў. Але прызнаўшы ненатуральнае паходжаньне «моўнай хваробы», давядзецца прызнаваць і патрэбу яе наступнага лячэньня ў форме комплексу дзяржаўных захадаў, які называецца пазытыўнай дыскрымінацыяй беларускай мовы.
Таму прыхільнікі культурнага дзьвюхмоўя адмаўляюцца разглядаць сытуацыю ў яе генэзісе і не спыняюцца перад несумленнымі трактоўкамі гісторыі Беларусі пачатку-сярэдзіны 1990-х гадоў, зусім блізка падыходзячы да таго, што называецца фальсыфікацыяй. Некаторыя нават ідуць на маніпуляцыю з тэрміналёгіяй, абвяшчаючы колькасны рост у Беларусі за апошнія дваццаць гадоў тых, хто вызначае сваю нацыянальнасьць як беларускую... беларусізацыяй. Хоць добра вядома, што «беларусізацыя» — гэта гісторыкапаліталягічны тэрмін, які азначае нішто іншае, як укараненьне беларускай мовы ва ўсе сфэры дзяржаўнага і грамадзкага жыцьця. Але некаторыя нашы аўтары наўмысна або праз гуманітарную неадукаванасьць блытаюць дэмаграфічныя і гісторыка-паліталягічныя паняцьці і зьявы.
У 2012 годзе дыскусія пра ролю і месца расейскай мовы ў Беларусі была пераведзена ў ма-
ральную плоскасьць'. I шмат хто зь ліку як беларускамоўных, так і расейскамоўных аўтараў падтрымаў гэтыя аргумэнты. Але, як і належала чакаць, ня ўсе ўдзельнікі дыскусіі згодныя зь пераводам тэмы ў сфэру маралі. Гэта — рэалісты і рацыяналісты, якія абапіраюцца строга на статыстыку і сацыялёгію. Яны кажуць, што беларускія патрыёты ня ведаюць тэорыі мадэрных нацыяў, што нацыяналісты спазьніліся на 100 гадоў, час страчаны, моўную сытуацыю ўжо ніколі ня ўдасца разьвярнуць на 180 градусаў, апэлююць да Ірляндыі, чый прыклад тыпалягічна вельмі адрозьніваецца ад беларускага і г. д.
Тым часам кожны, хто знаёмы з сучаснай этнаграфіяй, антрапалёгіяй, палітычнай гісторыяй і філязофіяй гісторыі, ведае, што сучаснае паняцьце нацыі не адкідае і не перакрэсьлівае паняцьця этнічнай супольнасьці і тым больш паняцьця народ. Наадварот, гэта неабходныя інструмэнты для вызначэньня і азначэньня розных працэсаў і зьяваў, якія адбываюцца з насельніцтвам плянэты. У ангельскай мове паняцьці «нацыя» і «дзяржава» часта атаясамліваюцца. У нашай мове тое самае адбываецца са словамі «на-
* Сяргей Дубавец. Мова дэмакратыі і мова дыктатуры. — http://www.svaboda.org/content/dubaviec-mova-demakratyii-mova-dyktatury/24737826.html; Нмколай Халезмн. Спндром немоты. — http://kilgor-trautt.livejournal.com/1082629. html; Сяргей Абламейка. Маральная сіла беларушчыны і амаральнасьць яе непрыяцеляў. — http://www.svaboda.org/ content/article/2475642I.html або С. 34 гэтай кнігі.
цыянальны» і «этнічны». Тым ня менш тэрміны нацыя, этнічная супольнасьць, народ (па-грэцку eOvoc; — этнас) абазначаюць розныя зьявы і розныя паняцьці.
Азы этнаграфіі і палітычнай гісторыі
Нацыя не ідэнтычная этнасу, паколькі можа ўключаць у сябе некалькі этнасаў. Нацыі бываюць двух тыпаў. Першы тып — гэта так званая этнічная нацыя або этнанацыя. Другі тып — так званая сацыяльна-гістарычная нацыя, якая фармуецца паводле прыкметы прыналежнасьці яе членаў да аднаго геасацыяльнага арганізму (дзяржавы). Да першага тыпу належаць большасьць старых эўрапейскіх нацыяў, да другога — некаторыя поліэтнічныя эўрапейскія нацыі і нацыі Новага сьвету.