Мой Картаген
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2015
Іншым разам бачыў я зьбіральнікаў і выдаўцоў беларускага фальклёру, якія ацэньвалі песьні паводле... даўніны запісу. Тыя людзі з хваляваньнем гаварылі пра песьні, запісаныя аж у 60-х гадах XX стагодзьдзя. Што тут скажаш... Няўжо цяпер у кансэрваторыі і музычных вучэльнях не выкладаюць нацыянальны мэляс? Народныя ж песьні адрозьніваюцца зусім ня часам іх запісу. Гэта таксама цэлы сьвет, носьбіты якога яшчэ жывуць па беларускіх вёсках і не забыліся пра
песьні абрадавыя, каляндарныя. Музычнае мастацтва народу разьвівалася па лініі ўскладненьня мэлёдыкі і спрашчэньня рытму — гэта яго агульная эвалюцыя. У часы маёй працы ў Музэі народнай архітэктуры і побыту ў канцы 80-х гадоў нам здаралася ў лясных вёсках паміж Сьвірам і Нараччу запісваць народныя песьні з прымітыўнай мэлёдыяй і музычным памерам 7/8 — гэта творы, складзеныя не пазьней за XV стагодзьдзе!
Дваццаць апошніх гадоў стварылі такую сытуацыю ва ўсіх сфэрах мастацтва і культуры, што людзі як бы пачынаюць зь белага аркуша ўсю сваю дзейнасьць, нібыта да іх нічога не было. Інтэрнэт адарваў моладзь ад чытаньня кніг, але не адарваўяе ад жаданьня кнігі пісаць. У выніку пісаньнем і выданьнем займаюцца часта тыя, хто не чытаў і ня ведае папярэднікаў і папярэдняе.
Для ўсіх, хто дбае пра беларускую культуру і яе разьвіцьцё, важна захаваць культурную пераемнасьць. Зрабіць гэта можна перавыданьнямі ўсяго лепшага, што было напрацавана папярэднімі пакаленьнямі творцаў і навукоўцаў. Беларуская гуманітарыстыка ў позьнім СССР (1970-80-я гады) была на найвышэйшым узроўні свайго разьвіцьця. Сёньня, з адлегласьці часу, ужо добра відаць, што гэта была адна з нашых вяршыняў.
Думаю, цяпер знойдзецца нямала людзей, якія б хацелі прачытаць выкладзеную займальна і папулярна гісторыю беларускай мэдыцыны. Але такой кнігі няма на кніжных прылаўках. Тым часам, такая кніга ўжо створана. Выйшла яна ў
1987 годзе і называецца «С факелом Гмппократа. йз нстормм белорусской меднцмны». Напісаў яе выбітны беларускі гісторык і лекар Валянцін Грыцкевіч, які ўвесну 2013-га памёр у Санкт-Пецярбургу. У той кнізе — процьма цікавых гістарычных фактаў. Чаго варты толькі адзін зь іх — упершыню ў гісторыі сусьветнай мэдыцыны гіпс для лячэньня пераломаў прымяніў менскі лекар Карл Гібенталь у 1812 годзе! Наогул, Валянцін Грыцкевіч напісаў зь дзясятак надзвычай таленавітых гістарычных і навукова-папулярных кніжак, якія сёньня ўсе вартыя перавыданьня.
Вартыя перавыданьня папулярнымі фарматамі кнігі пра культуру мовы Фёдара Янкоўскага, Яна Скрыгана ды іншых. Вартыя перавыданьня культуралягічныя і навуковыя кнігі Сьцяпана Александровіча, Адама Мальдзіса, Генадзя Кісялёва, Міколы Ўлашчыка, Станіслава Цярохіна, Арсеня Ліса, Уладзімера Содаля, Яраслава Пархуты, Генадзя Каханоўскага, Міколы Ермаловіча, Зянона Пазьняка і шмат, шмат каго іншага — гэта мноства імёнаў, бо пра літаратуру, гісторыю, культуру, архітэктуру пісалі сотні людзей. Найлепшае з гэтага масіву ведаў трэба перадаць нашай моладзі наноў.
Шмат выдатных і карысных кніг, здольных абудзіць цікавасьць да гісторыі і культуры Беларусі, напісалі беларускія эмігранты. Вартыя перавыданьня працы беларускага гісторыка Вацлава Пануцэвіча, мэмуары доктара Язэпа Малецкага і шмат іншых цудоўных кніг.
А тое, што не напісалі і ня вывучылі некалі нашы гуманітарыі, даўно ўжо зрабілі іх польскія калегі. Шмат чаго, што непасрэдна датычыць беларускай гісторыі і культуры, можна перакласьці з польскай мовы. Я, напрыклад, не чытаў нічога лепшага пра беларускае XV стагодзьдзе, чым гісторыка-папулярная кніга польскага пісьменьніка Марка Баруцкага «Jak w dawnej Polsce krolow obierano», якая выйшла яшчэ ў 1976 годзе і з таго часу ня раз перавыдавалася. Ніхто лепш за гэтага паляка не апісаў нахабную польскую экспансію ў Літву-Беларусь пасьля Крэўскай і Гарадзельскай Уніяў.
Прыйдзеш сёньня ў кнігарню, а там тэксты, тэксты, тэксты. Вершы, апавяданьні, раманы, якіх (пакладзем руку на сэрца!) амаль ніхто ніколі не прачытае. Магчыма, некаторым са стваральнікаў тых тэкстаў варта было б заняцца перакладамі і перавыданьнямі — ад гэтага было б непараўнана болыіі плёну і карысьці і для іх саміх, і для беларускай культуры.
На заканчэньне працытую чэскага мэцэната Яна Младка, чыя калекцыя мастацкіх твораў легла ў аснову вядомага праскага Музэю Кампа. Младэк некалі сказаў: «Выстаіць культура — выжыве народ».
Ад сябе дадам: культура важнейшая за палітыку. Або так: культура — гэта і ёсьць палітыка, наша палітыка.
3 красавіка 2014 году.
Чаго ня ведаюць пра 3 ліпеня 1944 году маладыя беларусы?
Вызваленьне Менску 3 ліпеня 1944 году дагэтуль застаецца падзеяй, якая гісторыкамі асьветлена і маштабна, і падрабязна, зь безьліччу дэталяў, але — аднабакова. Націск робіцца менавіта на вызваленьні і вяртаньні ў горад савецкай улады, і амаль зусім ігнаруецца тое, што прынесла з сабой вызваленьне Менску як гораду яго вызваліцелям і менчукам.
Дык чаго ня ведаюць пра вызваленьне Менску сёньняшнія пакаленьні беларусаў? Пра што не прынята гаварыць у сувязі з вызваленьнем?
Гэтая тэма вартая кнігі і, можа, не адной. Тут і шматгадовыя спрэчкі і барацьба за памяць пра падпольле, якую органы НКВД-КГБ і ўдзельнікі падпольля вялі за яго герояў і здраднікаў, ігнараваньне габрэйскага гета і подзьвігу Машы Брускінай, і многія іншыя. Калі ж казаць коратка, дык ня ведаюць сёньня новыя пакаленьні беларусаў пра вялікія разбурэньні, якія прынесла Менску вызваленьне гораду ў ліпені 1944-га і пра трагічны асабісты лёс тысяч менчукоў, зьвязаны з вызваленьнем.
Пачну з разбурэньняў. Савецкая прапаганда здолела так трывала ўкараніць думку, што за ўсе разбурэньні падчас вайны адказныя немцы, што
сёньня любыя адваротныя цьверджаньні ўспрымаюцца ў штыкі. Тым часам у 1941 годзе, падчас савецкага адступленьня, беларускія гарады палілі і так званыя зьнішчальныя батальёны. Былі цалкам спаленыя Полацак, Ворша, Гомель. Пажар у Менску ў чэрвені 1941 году быў выкліканы ня толькі нямецкімі бомбамі, але і савецкімі агентамі, якія падпальвалі важныя дзяржаўныя будынкі разам з архівамі, што не пасьпелі вывезьці. Падчас акупацыі менчукі былі ўражаныя падкрэсьлена цынічнымі савецкімі бамбаваньнямі гораду на савецкія сьвяты. ГІершае такое адбылося на 8 сакавіка 1942 году, а адным з самых моцных было бамбаваньне на 1 траўня 1943 году. Але самыя моцныя бамбардзіроўкі Менск і менчукі зазналі ў чэрвені 1944 году — у апошнія тыдні перад вызваленьнем.
Гэта тое, пра піто ня любяць гаварыць афіцыйныя прапагандысты. Бамбаваньне 1 траўня 1943 году стала нагодай для напісаньня аповесьці «Каханы горад», якую пад псэўданімам Юстапчык напісаў Антон Адамовіч. Ён быў карэнным менчуком і вельмі любіў і шкадаваў свой горад. Старыя менчукі так і не змаглі ніколі забыць жахаў тых савецкіх бамбаваньняў. Я, напрыклад, вырас пад аповеды бабулі пра налёты савецкай авіяцыі. I цяпер, калі я праходжу па вуліцы Камсамольскай ці па вуліцы Бэрсана, заўсёды ўздрыгваю на тых месцах, дзе, паводле расказаў маіх блізкіх, на слупах і дрэвах віселі чалавечыя кішкі.
Са 100 тысяч менчукоў, якія заставаліся ў горадзе пасьля зьнішчэньня гета, у вызваленым Менску было ня болей за 30 тысяч — 20 тысяч падаліся ў эміграцыю, a 50 тысяч уцяклі ад бальшавікоў і іх бомбаў у навакольныя лясы.
Якраз летам 1944 году стары менскі цэнтар зазнаў найбольшыя разбурэньні, якія пазьней былі абвешчаныя вынікам нямецкай акупацыі.
Другая рэч — гэта трагічныя асабістыя лёсы тысяч менчукоў, зьвязаныя з вызваленьнем. Справа ў тым, што ў 1941 годзе немцы наступалі так імкліва, што заходняя і цэнтральная часткі Беларусі зусім не былі адмабілізаваны — усё прыдатнае да службы ў войску мужчынскае насельніцтва засталося. Тое самае і ў Менску. I вось калі Чырвоная Армія ішла на захад, яна забірала ўсіх падчыстую. А ў Менску гэты хапун быў падзелены на дзьве часткі — адных бралі ў войска, другіх арыштоўвалі НКВД і СМЕРШ за супрацоўніцтва з акупантамі. Паколькі ў часе акупацыі ў Менску працавала большасьць прадпрыемстваў — то практычна ўсе менчукі аказаліся, кажучы па-расейску, «пособннкамй» фашыстаў. У выніку былі зламаныя лёсы тысяч людзей. У турмы трапілі члены Саюзу Беларускай Моладзі, акторы, мастакі, інжынэры, выкладчыкі школаў і ВНУ, лекары — усе, хто адыгрываў у часе акупацыі больш-менш значную ролю ў сваёй спэцыяльнасьці. Напрыклад, мой дзядзька, які ў 1941 годзе трапіў у акружэньне, вярнуўся ў Менск і працаваўу часе акупацыі інжынэрам на менскім
радыё, атрымаў 10 гадоў лягераў і адбыў поўны тэрмін. Разам зь ім, дарэчы, працавала і жонка ІІятра Глебкі.
Прычым, мову тут я вяду не пра проціпастаўленьне аднаго гістарычнага бачаньня іншаму і не пра балянс інфармацыі, а проста пра праўдзівую гісторыю Беларусі.
2 ліпеня 2009 году.
Кананізацыя Сямашкі.
Скон народу...
Дачуўся я летась у лістападзе, што беларускі Экзархат Расейскай Праваслаўнай царквы вырашыў кананізаваць мітрапаліта літоўскага Іосіфа Сямашку. Навіна моцна ўразіла. Але пісаць я ня стаў. Вырашыў пачакаць месяцы тры, можа нехта з праваслаўнай беларускай інтэлігенцыі выкажацца. Усё ж шмат у нас пісьменьнікаў, навукоўцаў, журналістаў праваслаўнага веравызнаньня, нехта, думаў я, абавязкова выкажацца, напіша, засьцеражэ беларусаў ад такога кроку.
Ніхто нічога не напісаў...
Што ў нас сёньня ведаюць пра Сямашку? Што ён арганізаваў далучэньне «западнорусскмх уннатов» да Расейскай Праваслаўнай царквы. Яшчэ гэтую падзею называюць «ліквідацыяй Уніі». Зьмест гэтай падзеі ў нашых галовах — чыста канфэсійны. Маўляў, была Унія, стала Праваслаўе. Мы думаем, што такі акцэнт на канфэсійнасьць прымушае нас рабіць наша трагічная гісторыя. Гэта так і ня так. Насамрэч, гэты канфэсійны падыход да гісторыі нам навязала ў XIX стагодзьдзі праз сваю гістарыяграфію Расея.
А падыход можа быць ня толькі канфэсійны. Ён можа і, на маю думку, павінен быць нацыянальны. Вось прыклад, як сам 1839 год і дзей-
насьць Сямашкі могуць быць трактаваныя з нацыянальных пазыцыяў.
У 1839 годзе ўпершыню ў гісторыі датуль больш за 500 гадоў самастойную беларускую мітраполію, якая ў розныя гістарычныя пэрыяды бывала то ўніяцкаю, то праваслаўнаю, то зноў уніяцкаю, далучылі да расейскай царквы, да Масквы. Гэта значыць, саму беларускую царкву ўпершыню тады далучылі да расейскай. У 1839 годзе наша царква, якая да таго, паўтараю, бывала то праваслаўнаю, то ўніяцкаю, перастала існаваць.