Мой Картаген
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2015
Думаю, што беларусы ў адказ на гвалтоўную дэнацыяналізацыю апошніх трох стагодзьдзяў змогуць адказаць не аналягічнай беларусыфікацыяй, але нармальнай, узважанай і доўгатэрміновай беларусізацыяй.
Ахвяры, пакладзеныя беларускім народам на алтар незалежнасьці і беларушчыны толькі ў XX стагодзьдзі, і памяць пра іх не даюць нашай краіне ніякага іншага шляху, як шлях нармальнай нацыянальнай дзяржавы. За апошнія 100 гадоў беларускія палітыкі, прафэсары, акадэмікі, настаўнікі, пісьменьнікі і самыя здольныя і таленавітыя сяляне ішлі ў Сыбір і Курапаты цэлымі пакаленьнямі. Пралітая імі кроў, памяць пра гэтыя ахвяры — наймагутнейшы імунітэт народу ад заняпаду і зьнікненьня.
Калі паўстане наша новая квітнеючая радзімаБеларусь з адзінай дзяржаўнай беларускай мовай і датрыманьнем правоў усіх нацыянальных мяншыняў, вам, спадарства прыхільнікі расейскай
мовы і стварэньня на ёй беларускай культуры, спадзяюся, стане сорамна. Прынамсі тым з вас, хто яшчэ захоўвае рэшткі сумленьня.
31 кастрычніка 2012 году.
Куды зьнікаюць беларусы
Узяцца за гэты тэкст мяне прымусіді апубдікаваныя нядаўна вынікі перапісу наседьніцтва Чэхіі, праведзенага ў 2011 годзе. Аказадася, што ў Чэскай Рэспубдіцы жывуць 4129 грамадзянаў Рэспубдікі Бедарусь. Зь іх 2013 вызначыді сваю нацыянадьнасьць як бедарускую, a 826 чадавек заявіді, што іх родная мова — бедаруская.
Мяне гэтыя вынікі непрыемна ўразіді. Асабдіва тое, што менш за падову грамадзянаў Бедарусі, што жывуць у Чэхіі, дічаць сябе бедарусамі!
Напярэдадні Кадядаў па старым стыді я ўкдючыў быў бедарускую дзяржаўную тэдевізію. У расейскамоўным выпуску навінаў карэспандэнтка, стоячы перад быдым менскім кдяштарам бэрнардынак, дзе цяпер месьціцца правасдаўная катэдра, казада нешта накштадт такога: «Сегодня у правосдавных Сочедьннк. Такое названме канун Рождества подучмд от сочнва — траднцнонного рождественского бдюда. Его готовят мз тодченой пшенмцы с добавденмем мёда, мзюма н другнх сдадостей...»
Праз гадзіну па гэтай самай тэдевізіі пачаўся бедарускамоўны выпуск навінаў. I там карэспандэнтка заявіда нешта такое: «Сёньня ў правасдаўных бедарусаў Куцьця. У гэты дзень да стада падаецца традыцыйная бедаруская посная куцьця,
якую гатуюць з панцаку і прыпраўляюць мёдам і макам...»
«Куцьця» і «СочельнйК»... Можна сказаць, што гэта тая самая страва і тая самая зьява (хоць і розьняцца яны рэцэптамі прыгатаваньня — адна пераважна гатуецца зь ячменю, а другая з пшаніцы). Але можна сказаць і інакш: паміж гэтымі стравамі — прорва, якая падзяляе два суседнія народы, адзін зь якіх спрадвеку імкнецца падбіць і дэнацыяналізаваць другі, а той другі — усё яшчэ квола бароніцца.
Для мяне тыя два выпускі навінаў сталі чарговым сьведчаньнем рацыі Максіма Гарэцкага, які знайшоў у беларусаў «дзьве душы». Так з тымі дзьвюма душамі мы і жывем далей. I прыкладаў гэтаму процьма. To банэры з заклікамі за мову вывешваюць, то заяўляюць, што ВКЛ — беларуская дзяржава і ганарацца Радзівіламі, Сапегамі і іх замкамі, то кажуць, што мы з расейцамі адзін народ і плятуць нешта пра прапахлую нафталінам трыадзіную Расею.
Гэтае беларускае хістаньне добра праявілася ў выніках чэскага перапісу. Менш за палову грамадзянаў Беларусі, прысутных у Чэхіі, лічаць сябе беларусамі, і толькі пятая частка іх называе роднай мовай беларускую. Беларусы, па вялікім рахунку, усё яшчэ гной гісторыі — яны ўгнойваюць суседнія народы сваімі талентамі і сваімі генамі, бо ж уцякаюць у суседнія краіны і дэнацыяналізуюцца найбольш актыўныя.
У гэтай сувязі зноў прыгадваюцца леташнія дыскусіі пра патрэбу стварэньня беларускай культуры на расейскай мове. Здаецца мне, што 2116 грамадзянаў Беларусі, якія жывуць у Чэхіі і ня лічаць ужо сябе беларусамі, ніякай патрэбы ў беларускай культуры ня маюць — хоць беларускамоўнай, хоць расейскамоўнай, хоць якой іншай. Яны ўжо маюць культуру — «велмкую русскую культуру» і «велнкнй й могучнй русскпй язык», а разам зь імі расейскамоўныя газэты і часопісы Чэхіі, расейскія крамы з савецкімі доктарскай каўбасой, ікрой і грэчкай, гастролі расейскіх зорак эстрады і расейскіх тэатраў, і, натуральна, спадарожнікавую расейскую тэлевізію. Да гэтага ж ліку можна дадаць і 1187 грамадзянаў Беларусі, якія маюць іншыя, чым беларуская, родныя мовы.
I няважна, што «велнкме й могучме» культура і язык сёньня выхадцамі з нацыянальных ускраінаў былога СССР практыкуюцца ўжо ў іх масавых формах. Калі тэлевізія, то сэрыялы і танныя шоў, калі літаратура, то Дар’я Данцова, калі мова, дык «по жйзнй», «в натуре», «зуб даю», «мочйть», «облом» і г. д.
Па вялікім рахунку, можна сказаць, што мы маем справу з Расейскай імпэрыяй, якая ў сваім савецкім выданьні ўсё яшчэ існуе калі не на мапе сьвету, дык у душах мільёнаў прадстаўнікоў народаў, якія фармальна ў яе ўжо не ўваходзяць.
Гэта і засьведчыў перапіс насельніцтва Чэхіі 2011 году. (Хоць поўнага даверу да гэтых лічбаў
быць не павінна. Напрыклад, мая сям’я і яшчэ 20-30 маіх знаёмых адказалі на адно з пытаньняў аднолькава, але ў канчатковых выніках перапісу нашы адказы аказаліся ніяк ня ўлічаныя — супраць таго парамэтру стаяла лічба «0». Таксама не на карысьць Чэскага статыстычнага камітэту і лічбы па носьбітах расейскай мовы — там няясна, куды дзеліся больш за 60 тысяч неўкраінскамоўных грамадзянаў Украіны.)
Тым ня менш вось вынікі чэскага перапісу па ўкраінцах. Грамадзянаў Украіны ў Чэхіі жыве 116 139 чалавек. Украінцамі сябе лічаць 53 253 чалавекі, а роднай моваю ўкраінскую назвалі 48 250. 3 аднаго боку, тут бачым спадчыну СССР і савецкі народ, але зь іншага — амаль усе, хто лічыць сябе ўкраінцамі, назвалі роднай мовай украінскую. Вядома, тут мова ідзе пераважна пра выхадцаў з Заходняй Украіны.
А вось вынікі па расейцах. Грамадзянаў Расеі тут 31 545 чалавек. Расейцаў сярод іх паводле нацыянальнасьці — 17 872 чалавекі, што ня дзіўна з увагі на шматнацыянальную структуру Расеі. A вось людзей, якія жывуць у Чэхіі і лічаць сваёй роднай мовай расейскую — набралася аж 31 622. Зразумела, што большасьць беларусаў у гэты лік і трапіла.
Якія ж высновы? Можна шмат захапляцца зьменамі ў лепшы бок, якія адбываюцца цяпер у сьвядомасьці жыхароў Беларусі, асабліва сярод моладзі. Можна шмат гаварыць аб фэномэне беларускамоўнай музыкі або аб маладых таленаві-
тых літаратарах. Можна шукаць праяваў беларускай сьвядомасьці сярод чыноўнікаў рэжыму. Тым ня менш не абвергнуць і таго факту, што Беларусь сёньня перажывае стан пэрманэнтнай нацыянальнай катастрофы, якая не спыняецца з XVII стагодзьдзя. Цуд і ласка нябёсаў, што мы ўсё яшчэ ёсьць.
Здаецца, што ў стане гэтай нацыянальнай катастрофы і рэжыму, які яе падтрымлівае і паглыбляе, ніякая палітыка ў Беларусі ўжо не магчымая. Застаецца толькі культурны супраціў.
Таму далучаюся да закліку Станіслава Шушкевіча і Сяргея Дубаўца да ўсіх, каму дарагая Беларусь — загаварыць па-беларуску. I дадаю яшчэ адзін заклік. Кожны беларускамоўны інтэлектуал, які можа, хай напіша кніжку па-беларуску. А лепш — некалькі.
10 студзеня 2013 году.
Дадёка нам яшчэ да той Беларусі...
Некалі мне напісалася сэнтэнцыя «У Беларусі ня ўмеюць хваліць сваіх...» Прайшло больш за дзесяць гадоў, і цяпер бачу, што справа значна горшая. Цяпер я напісаў бы інакш. Напрыклад, так: «У Беларусі ня ўмеюць хваліць сваіх. Тут хваляцца самі...» Або так: «Беларусы — гэта людзі без герархіі ў галаве і салідарнасьці».
Апошнія месяцы вырашыў я больш уважліва паглядзець, што робіцца ў беларускім сеціве і беларускім сэгмэнце сацыяльных сетак — што і як людзі камэнтуюць, пра што спрачаюцца, якія дыскусіі і абмеркаваньні вядуць. Прычым, чытаў я пасты і камэнтары пераважна беларускамоўных, бо менавіта ўсіх іх, а ня толькі супольнасьць творчых людзей, лічу лепшай, перадавой часткай беларускага народу, яго сапраўднай элітай.
Высновы я зрабіў дзьве. Першая: вельмі шмат там прыстойнага, годнага і вартага. А пра другую варта сказаць больш падрабязна.
Ад актыўнасьці пэўнай часткі беларускамоўных у інтэрнэце сумна мне стала. Прымітыўныя выперадкі эгаізмаў, самасьцьвярджэньне за кошт зьнявагі і прыніжэньня іншых, зьвядзеньне асабістых рахункаў і пыха, пыха — у каго адкрытая, а ў большасьці — схаваная і злая, бо не задаволеная.
Тут нічога дзіўнага. У адукаваным асяродку, як, зрэшты, і ў жыцьці наогул — кожны сам за сябе... Але ўсё ж тыя, каго мы называем элітай, мелі б валодаць мінімальным культурным багажом і адукацыяй, якія б не дазвалялі ім апускацца ніжэй за пэўны ўзровень, вызначаны самой супольнасьцю. У нармальных народаў гэта — датрыманьне герархіі каштоўнасыдяў і аўтарытэтаў, а таксама салідарнасьць.
Народ, нацыя — гэта герархічныя структуры. Мы сваю герархію страцілі ў выніку цяжкага гістарычнага лёсу. Наша эліта (шляхта) нам здрадзіла і пакінула нас, прыняўшы польскую культуру і нацыянальнасьць, мяшчане таксама былі разабраныя Польшчай і Расеяй, а калі рэшта верных свайму народу шляхты і мяшчанаў нарадзілі ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў новую нешматлікую эліту, то яе зьнішчылі ў 1930-я гады. Так мы засталіся сялянскай нацыяй амаль без эліты, а тая, што памалу нарадзілася зноў — была ўжо сялянскага паходжаньня. Для нармальнай жа эліты патрэбная патомнасьць — пакаленьні і пакаленьні адукацыі і дабрабыту. У выніку для нашай постсялянскай эліты 1950-80-х гадоў характэрнаю была ўжо малаадукаванасьць і ня надта высокая культура.
Гэтая слабасьць і дала аб сабе знаць, калі ў сярэдзіне 1990-х гадоў пачаліся разбуральныя для грамадзтва і культуры працэсы. У выніку выцясьненьня інтэлектуальных асяродкаў на маргінэс грамадзтва, пазбаўленьня іх доступу да
дзяржаўных мэдыяў, у выніку цэнзуры і рэпрэсіяў адбылася атамізацыя культуры і тых, хто яе стварае. Агульны ўзровень гуманітарыстыкі і так быў ня надта высокі на мяжы 1980-х і 90-х гадоў, а цяпер ён наогул абрынуўся.
Але ёсьць і нешта горшае. У выніку атамізацыі культуры і творцаў адбылося разбурэньне той кволай нацыянальнай герархіі, якую мы назіралі ўпозьнім СССР і раньняй Рэспубліцы Беларусь. Моцнай стратай для нацыянальнай герархіі стаў сыход у 2003 годзе Васіля Быкава.
Заканамерным вынікам разбурэньня герархіі каштоўнасьцяў і аўтарытэтаў стала самасьцьвярджэньне драбнаты — і ў культуры, і ў палітыцы, і ў апазыцыі, і ва ўладзе. Прычым, у культуры як афіцыйнай, так і неафіцыйнай.