Мой Картаген
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2015
Беларушчыну, вядома, душаць і ціснуць. Але яна ўсё роўна струменіцца з усіх шчылінаў дзяржаўнага і грамадзкага аргангзму, бо зьяўляецца ўжо арганічнай і неад’емнай іх часткай. Я б сказаў нават болып. Калі разумець народ ня як штучна створаную супольнасьць грамадзянаў, але як таямніцу нябёсаў, частку наасфэры і біялягічнай папуляцыі, дык беларушчына сёньня — гэта таксама частка сьвету, частка зямлі, космасу і мэтафізыкі. I так будзе датуль, дакуль фізычна будуць існаваць носьбіты беларушчыны — эліта. А каб гэтак не было, трэба эліту фізычна зьнішчыць. Думаю, што сёньня ў суседзяў ды іх пятай
калёны ў Беларусі на гэта ўжо ня хопіць ні сілаў, ні магчымасьцяў, ні часу. Бо час ужо ня той.
Тыя ж, хто заклікае да ліквідацыі «беларускамоўнага гета», забываюцца, што краіна сёньня мае некалькі элітаў — культурную (асноўную), палітычную (уладную і апазыцыйную), чыноўную, спартовую і г. д., і моцна недаацэньваюць ступень уплыву асноўнай — культурнай — эліты і яе ідэяў на ўсе астатнія. Фактычна, культурная эліта мае свае «пятыя калёны» ў кожнай з астатніх прафэсійных ці сацыяльных элітаў краіны. Усе проста чакаюць часу X.
Таму яшчэ раз паўтаруся — асабліва для розных правінцыйных талставедаў, сацыёлягаў, лінгвістаў і нават этнапсыхафальклярыстаў. Тое, што нашы непрыяцелі называюць гетам, насамрэч — нацыянальная эліта дэнацыяналізаванага ўжо ў значнай ступені народу. Расейскамоўныя ў Беларусі ўсё яшчэ азіраюцца на блаславёныя для іх часы СССР, які быў ні чым іншым як новым выданьнем Расейскай імпэрыі. Расейскамоўныя «аскепкі імпэрыі» хочуць, каб іх называлі «таксама беларускімі». Але гэтыя людзі мелі б зразумець, што як бы яны сябе ні называлі, яны заўсёды застануцца «таксама...», а можа і «тожа беларусамі». Людзі гэтыя ўсьвядомлена ці неўсьвядомлена разумеюць, што «гета» — гэта эліта, і ім таксама хочацца туды. Проста яны ня хочуць мяняцца. Кожны зь іх дзеля розных прычынаў хоча захаваць сябе нязьменным, але ў беларускуюэліту трапіць. Гэта нахабства і псыхіятрычная праб-
лема — патрабаваць каб дзеля твайго камфорту зьмяніўся нехта іншы, а ня ты сам. 3 двух такіх «патрабуючых» рацыю мае толькі нехта адзін, бо рацыя, як і праўда, заўсёды адна. I ўсе мы разумеем — якая зь дзьвюх. Таму ў мяне да «аскепкаў» вельмі простае пытаньне. Ці ня лепш быць проста беларусамі — расейскага, польскага, украінскага, габрэйскага ці якога іншага паходжаньня? Так як гэта ёсьць з такім самымі немцамі ці палякамі ў Нямеччыне, Польшчы ці яшчэ дзе.
Я думаю, што ў Беларусі некалі ўвесь народ падцягнецца да сваёй эліты. Як гэта ня раз ужо бывала ў Эўропе зь іншымі наРОДамі. Як гэта і павінна быць. Як гэта непазьбежна і будзе.
17 кастрычніка 2012 году.
Маральная сіла беларушчыны і амаральнасьць яе непрыяцеляў
Бываючы ў Менску і іншых гарадах краіны, я практычна заўсёды (за рэдкімі выкдючэньнямі) карыстаюся бедарускай мовай. За апошнія 10-15 гадоў я HI РАЗУ не сутыкаўся з адмоўным стаўденьнем да маёй мовы і да мяне як да яе носьбіта. Наадварот, дюдзі пераважна прыязна ўспрымаюць бедарускую гаворку, а многія ў адказ нават спрабуюць сказаць пару сдоваў на ёй. Часам можна сустрэцца зь няёмкасьцю таго, хто ня можа адказаць па-бедаруску. Таму я сьцьвярджаю, што гдыбока, у падсьвядомасьці расейскамоўныя бедарусы маюць замідаваньне да бедарускай мовы як да нечага роднага, што дзедя незразумедых прычынаў аказадася чамусьці гнанае. Я сьцьвярджаю, што бедарусы дюбяць бедарускую мову, разумеюць неабходнасьць яе існаваньня і карыстаньня ёю. Мідьёны дюдзей у Бедарусі, прыехаўшы зь вёсак у гарады, быді вымушаныя пакутдіва сябе дамаць, цярпець зьдзекі гарадзкіх са свае гаворкі і свайго вымаўденьня і таму, сустрэўшы бедарускамоўнага, сьвядома ці падсьвядома яму сымпатызыюць.
Сам я з адмоўнай рэакцыяй не сутыкаўся, аде разумею, што каді б такая і быда, то з боку бедаруса яна можа быць выкдіканая і тым, што сам ён некаді даўно ўжо выракся бедарускай мовы,
і цяпер раздражняецца, сустрэўшы напамін аб гэтым.
Але галоўнае вось што. Усе, хто лічыць сябе беларусамі, хто вызначае сваю нацыянальнасьць як беларускую, ня супраць беларускай мовы.
Беларускую мову ў Беларусі ня любяць небеларусы. I тут увага — я ня маю на ўвазе этнічнае паходжаньне, кроў. Я маю наўвазе сьвядомасьць. Небеларусаў паводле сьвядомасьці ў Беларусі некалькі тыпаў.
Прыежджыя людзі пераважна расейскай культуры і іх нашчадкі. Такія людзі часта беларускай мовай пагарджаюць, грэбуюць ёй і патрабуюць «дзьвюхмоўя».
Мясцовыя русыфікаваныя людзі. Гэта якраз такія ў нас часта кажуць «мы, рускія». Інтэлектуалы гэтай часткі насельніцтва часта называюць сябе «тоже белорусы». Гэта спадчына Расейскай імпэрыі і СССР зь яго брутальнай русыфікацыяй. Такіх шмат у гарадах. Яны і іх бацькі карысталіся расейскай мовай на працягу сярэдзіны-другой паловы XX стагодзьдзя і страцілі ўсякую сувязь зь беларускай культурнай традыцыяй. Яны цалкам знаходзяцца ў полі расейскай масавай (і ня толькі) культуры. Але ў параўнаньні зь сялянскім морам, якое цалкам заліло ў другой палове мінулага стагодзьдзя нашы гарады, гэтая група адносна нешматлікая.
Да гэтых «тоже белорусов» прымыкаюць і мясцовыя расейскія імпэрцы з асяродзьдзя Праваслаўнай царквы — «западноруссы», «белоруссы». У гэтую групу ўваходзяць людзі рознага паходжаньня, але ўсіх іх аб’ядноўвае ідэя трыадзінай Сьвятой Русі і яе адзіна правільнай Расейскай Праваслаўнай царквы.
Многія прадстаўнікі маладога пакаленьня беларусаў (гараджане і вяскоўцы), якое ўвайшло ў жыцьцё за часы кіраваньня А. Лукашэнкі. Гэта малакультурныя і малаадукаваныя адэпты расейскай маскультуры, ахвяры сыстэмы адукацыі, шызафрэнічнай афіцыйнай прапаганды і «патрыятычнай» рыторыкі кшталту: «Беларус — гэта расеец са знакам якасьці», «мы з рускімі адзін народ» і г. д.
Некаторыя (падкрэсьліваю, далёка ня ўсе) прадстаўнікі мясцовых небеларускіх групаў насельніцтва і некаторых рэгіянальных дыялектаў.
***
Дыскусія пра ролю і месца ў Беларусі беларускай і расейскай моваў вялася некалькі месяцаў. У кастрычніку 2012 году яна актывізавалася дзякуючы тэксту Сяргея Дубаўца «Мова дэмакратыі і мова дыктатуры»'. Я быў шчасьлівы, калі прачытаў водгук Мікалая Халезіна на тэкст Дубаўца:
* http://www.svaboda.org/content/dubaviec-mova-demakratyi-
i-mova-dyktatury/24737826.html
«...Да, безусловно, Лукашенко м его окруженне прнложмлй все уснлмя, чтобы белорусскпй язык перестал суіцествовать как факт. Но прм этом он не перестал. Более того, актмвно освамвался частью белорусов, постепенно дрейфуя в сознаннй от статуса «языка деревнм» к «языку мстеблмшмента». Сегодня для полмтнка йлй обіцественного деятеля недопустнмо отказаться дать ннтервью белорусскоязычному ресурсу на белорусском же языке. Собственно, протестное двмженме протав дмктатуры й стало трансформмровать языковую проблему, выведя ее в ранг прнорнтетной. Вряд лй сегодня найдется полйтнк демократмческого лагеря, который не согласмтся с тем, что решенме языковой проблемы станет однмм нз важнейншх прм трансформацмонных процессах... Сегодня в быту я практмческм не пользуюсь белорусскмм, н прмчмн этому нахожу гораздо больше, чем стммулов к мзмененмю этой сілтуацнн. Пожалуй, в этом я очень напоммнаю абсолютное большннство свомх соотечественннков м не могу сказать, что горд этмм — скорее, мспытываю неловкость. Неловкость, за которую благодарю Сергея Дубавца, поскольку подобный днскомфорт заставляет менять снтуацмю»'.
Вось як трэба сябе захоўваць у гэтай сытуацыі расейскамоўнаму чалавеку! Вось якія словы трэба казаць і якую пазыцыю займаць! Здымаю
* Нмколай Халезнн. Смндром нсмоты. — http://kilgor-trautt. livejournal.com/1082629.html
капялюш перад маральным падыходам Мікалая.
Уявім сабе зьбітага хуліганамі ў кроў чалавека, які ляжыць на вуліцы. Што мае зрабіць прыстойны чалавек, які праходзіць побач? Зразумела, дапамагчы чалавеку ўстаць, абцерціся, магчыма, адвесьці ў лякарню і г. д. Іншымі словамі, прыстойны мае дапамагчы чалавеку вярнуцца да нармальнага стану. Але, аказваецца, ёсьць і іншы варыянт паводзінаў. Напрыклад такі. Падскокваюць да зьбітага людцы і цынічна кажуць яму: ну што ж, так сталася, нічога не паробіш, такое жыцьцё, ляжы цяпер такі, скрываўлены, ня трэба ўставаць, ня трэба абцірацца, што зробіш, ляжы... Памрэш? Ну што ж, значыцца так мусіла стацца.
Вось так і з нашай беларускай мовай. Нас б’юць і плакаць не даюць. Нам кажуць, ну што ж зробіш, калі так сталася, нічога ўжо ня зьменіш, трэба з гэтым неяк жыць. Ёсьць расейская мова ў Беларусі, ёсьць яе адэпты, іх большасьць і беларускамоўнае гета з гэтым павінна лічыцца і не навязваць людзям сваю «мову». Больш за тое, беларускамоўным цяпер прапануюць прызнаць расейскую мовай беларускай культуры. I тады паўстае пытаньне: нашто бараніць слабейшую беларускую? Усё роўна ж застанецца нейкая Беларусь і нейкая яе культура на расейскай мове.
А самыя вытанчана-цынічныя нават кажуць, што гэта і ёсьць выратаваньне беларускасьці, маўляў, ня можам беларускамоўную беларус-
касьць уратаваць, дык уратуем хаця б расейскамоўную...
Мяне ўвесь час зьдзіўляюць адэпты расейскай мовы і культуры ў Беларусі сваімі бясконцымі сьцьвярджэньнямі, што наяўную сытуацыю трэба прыняць як зыходную і ад яе «плясать». А чаму?
У адказ зьяўляюцца аргумэнты пра сучасную сацыялёгію і этнаграфію, нейкія рэкамэндацыі. ААН, тэорыі фармаваньня мадэрных нацыяў і г. д. Паглядзіш — і сапраўды там пішуць дзіўныя рэчы. Напрыклад, у паперах ААН рэкамэндуецца вызначаць нацыянальнасьць чалавека выключна паводле яго ўласных цьверджаньняў, а родную мову — паводле той мовы, на якой ён навучыўся гаварыць і на якой гаварыла яго маці. На маю думку, мэтадалягічна — вельмі хібная рэкамэндацыя. А чаму і мову нельга вызначаць паводле простага адказу чалавека на пытаньне, якая яна ў яго родная? Або чаму трэба браць на веру цьверджаньне неадукаванай беларускамоўнай цёткі-каталічкі зь Мядзельшчыны, што яна палячка?
Здаровы сэнс кажа, што трэба або так, або так — або толькі суб’ектыўна, або толькі аб’ектыўна. Аж не, аказваецца мадэрныя трэнды не такія. Некаму недзе выгадна менавіта так, каб нацыянальнасьць вызначалі па самасьвядо-
масьці, а мову — не па самасьвядомасьці, а паводле рэальнага факту. Гэта сумнеўна ў навуковамэтадалягічным пляне і тым больш сумнеўна з пункту гледжаньня маралі. Якраз такая спрэчная мэтадалёгія заклікае нас забыцца пра папярэднюю гвалтоўную русыфікацыю і асыміляцыю. Іншымі словамі, гэтая мэтадалёгія заклікае не аказваць дапамогі зьбітаму ў кроў чалавеку на зямлі, міма якога вы праходзіце...