• Часопісы
  • Мой Картаген  Сяргей Абламейка

    Мой Картаген

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2015
    46.53 МБ
    Нацыі могуць складацца зь некалькіх народаў і быць шматмоўнымі, але лічыцца, што этнічная супольнасьць або этнас у стадыі сьпеласьці шматмоўнымі быць ня могуць, паколькі стадыя сьпеласьці зьвязана з выпрацоўкай адзінай літаратурнай мовы.
    Этнічныя працэсы коратка можна зьвесьці да наступных.
    Этнічная асыміляцыя, якую яшчэ называюць уцягваньнем, растварэньнем і ўключэньнем. Бываюць асыміляцыі моўная, моўна-культурная і поўная. У прынцыпе, гэта тры этапы аднаго працэсу. Асыміляцыя завяршаецца поўнай заменай
    этнічнай самасьвядомасьці і пачуцьця этнічнай прыналежнасьці. Як правіла, гэта адбываецца ў другім або трэцім пакаленьнях.
    Этнічная кансалідацыя (зьліцьцё), калі блізкія па культуры і мове этнасы зьліваюцца ў адзін, але застаюцца далей існаваць як субэтнасы ў межах новага вялікага этнасу.
    Этнічная дывэргенцыя (расшчапленьне), калі раней адзіны этнас распадаецца на некалькі новых. Часьцей гэта зьвязана з распадам геасацыяльнай адзінкі (дзяржавы). Але не заўсёды.
    Працэсы гэтыя ў дачыненьні да этнічных супольнасьцяў заўсёды адбываюцца паводле аб’ектыўных (незалежных ад этнасу) прычынаў, гэта значыць паміма сьвядомасьці і волі людзей. Я б назваў гэта біялёгіяй плянэты.
    Працэсы ж нацыянальныя заўсёды зьвязаныя з нацыянальнымі рухамі — гэта сьвядомая дзейнасьць вялікіх групаў людзей, накіраваная на дасягненьне канкрэтных мэтаў, часьцей за ўсё палітычных. Таму нацыянальныя рухі адрозьніваюцца ад этнічных працэсаў сваёй прыналежнасьцю да сфэры палітыкі.
    Як толькі ў пачатку XX стагодзьдзя беларусы стварылі першую палітычную партыю — яны пачалі працэс фармаваньня беларускай нацыі, якая павінна была ахапіць сабой беларускую этнічную супольнасьць у межах яе расьсяленьня. Гэта і была праграма рэалізацыі беларускай нацыянальнай ідэі. Яе мэта — нацыя этнічная, a не сацыяльна-гістарычная. Гэты працэс дасяг-
    нуў апагею 25 сакавіка 1918 году з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР, і затым працягнуўся ў межах савецкай квазідзяржавы БССР. Але (увага!), дзеля аб’ектыўных, не залежных ад беларускай этнічнай супольнасьці прычынаў працэс фармаваньня беларускай нацыі ня быў закончаны. Працягваецца ён і ў нашы дні, у рамках Рэспублікі Беларусь.
    Паралельна яму адбываюцца (працягваюцца) і неспрыяльныя для беларускага этнасу працэсы, зьвязаныя з палітычнымі рэаліямі і актыўнасьцю суседніх дзяржаваў (фактычна адной зь іх — Расеі). 3 нашага боку іх можна назваць моўна-культурнай асыміляцыяй. 3 расейскага — этнічнай кансалідацыяй, паколькі расейцы не прызнаюць самастойнасьці беларусаў і ўкраінцаў і аказваюць працэсам моўна-культурнай асыміляцыі магутную палітычную, культурную ды інфармацыйную падтрымку на дзяржаўным ўзроўні.
    Цяперашнія моўна-культурныя працэсы ў межах Рэспублікі Беларусь могуць завяршыцца дывэргенцыяй або расшчапленьнем, стварэньнем субэтнасу расейскамоўных беларусаў з далейшым іх зьліцьцём з астатнімі расейцамі. A могуць скончыцца і поўным зьліцьцём двух этнасаў. Многія беларусы за XX стагодзьдзе так і не пазбавіліся падвойнай сьвядомасьці. Сучасныя перапісы не фіксуюць такой зьявы, бо ня ставяць такой мэты. Тым часам этнонім «беларус» пачынае набываць значэньне палітоніму, якраз таму вулічныя апытаньні паказваюць, што, на-
    прыклад, траціна людзей думае, што ў Беларусі скасавана сьмяротнае пакараньне — тым часам як на яго накладзены мараторый ў Расеі. Фразы «мы русскме», «нашм русскме», «этм нерусскне» ў вуснах беларускіх грамадзянаў, якія на перапісах называюць сябе беларусамі, паказваюць і на адначасовае атаясамліваньне сябе з насельніцтвам Расеі...
    У такіх умовах прапанова прызнаць расейскую мову мовай беларускай культуры выглядае вельмі несвоечасовай і вельмі небясьпечнай.
    Мітычная грамадзянская нацыя
    У спрэчках пра лёс Беларусі, нават у тэкстах салідных аўтараў, можна пачуць развагі пра патрэбу стварэньня ў Беларусі так званай грамадзянскай нацыі, гэта значыць супольнасьці людзей, патрыятызм якіх будзе грунтавацца не на этнічнай, але на дзяржаўнай прыналежнасьці.
    Што тут скажаш? Грамадзянская нацыя — гэта не навуковае паняцьце, гэта міт. Апошнія 15 гадоў пра такую нацыю загаварылі ў Расеі, гэта клопат некаторых расейскіх навукоўцаў, занепакоеных лёсам Расейскай Фэдэрацыі. Ва ўмовах сёньняшняга росту нацыянальных рухаў і ўмацаваньня нацыяналізму па ўсім сьвеце расейскія ідэолягі стаяць перад цяжкай задачай — захаваць адзінства такой вялікай і разнастайнай краіны, якой зьяўляецца Расея. Зразумела, што для гэтага не падыходзіць клясычны этнічны
    нацыяналізм. Таму ў Расеі і прыдумалі тэрмін «грамадзянская нацыя».
    Сусьветная ж навука такога тэрміну ня ведае. Ёсьць толькі тэрмін грамадзянскі нацыяналізм (Civic nationalism). Але і ён большасьцю навукоўцаў ставіцца пад сумненьне. Грамадзянскі нацыяналізм быўвынаходніцтвам невялікай групы заходніх філёзафаў-ідэалістаў (Эрнэст Рэнан, Джон Сцюарт Міл), якія вызнавалі лібэральныя каштоўнасьці. Яны проціпастаўлялі «нексэнафобны» грамадзянскі нацыяналізм нацыяналізму этнічнаму і верылі, што прыналежнасьць да пэўнага этнасу павінна быць добраахвотнай. Гэтыя ідэі аказалі пэўны ўплыў на ўладкаваньне грамадзянскіх супольнасьцяў у некалькіх краінах, у тым ліку ў ЗША, Канадзе, Мэксыцы, Бразыліі, Аргентыне. Але ня цяжка заўважыць, што ўсе гэтыя краіны былі вынікам каляніяльнай актыўнасьці вялікіх этнічных нацыяў, вынікам калянізацыі чужой тэрыторыі, навязваньня сваёй культуры карэнным этнасам і жорсткага іх культурнага задушэньня. Грамадзянскі нацыяналізм выгадны некарэнным этнасам. Але і тут нашых прыхільнікаў грамадзянскай нацыі чакае расчараваньне. Справа ў тым, што нават у названых дзяржавах іх грамадзянскія супольнасьці эвалюцыянуюць у бок супольнасьцяў этнічных. I з гэтым нельга нічога зрабіць.
    А ў выпадку Беларусі пра грамадзянскі нацыяналізм гаварыць наогул абсурдна. Беларусы жывуць на сваёй этнічнай тэрыторыі, нас тут
    большасьць. Этнічныя або нацыянальныя меншасьці Беларусі, бясспрэчна, маюць свае культурныя правы, але ня маюць права дыктаваць беларусам тып патрыятызму і навязваць ім свае культуру і мову.
    Прапаноўваць беларусам грамадзянскі патрыятызм — значыць загадзя асуджаць іх на няўдачу нацыянальнага праекту, распачатага ў канцы XIX стагодзьдзя. Гэты праект сваім вынікам якраз і мае сёньняшнюю Рэспубліку Беларусь. За такімі прапановамі хаваецца ідэя «нераспаўсюджваньня» беларускай мовы і прызнаньня канчатковага характару русыфікацыі значнай часткі беларусаў. Людзей, якія заклікаюць да стварэньня ў Беларусі грамадзянскай нацыі, я б назваў лінгвістычнымі апартуністамі. (Гэта калі казаць мякка. Пры больш жорсткім разглядзе сытуацыі акажацца, што і тут мае месца зацікаўленасьць народа-калянізатара і яго адэптаў-калябарантаў у Беларусі.)
    Таму ў ніякім выпадку нельга прызнаваць магчымасьць існаваньня расейскамоўнай беларускай нацыі, або нават дзьвюхмоўнай. Заклікі да такога прызнаньня трэба ўсяляк асуджаць. Як слушна заўважыла некалі прафэсарка Валянціна Лемцюгова, дзяржаўных моваў можа быць некалькі, але нацыянальная мова ў нас адна.
    Гэта пацьвярджаюць і сучасныя моўна-культурныя працэсы ўрозных краінах сьвету. Рэальнасьць другой паловы XX стагодзьдзя — першай паловы XXI стагодзьдзя дае нам мноства прыкла-
    даў зваротнасьці і абарачальнасьці моўна-культурных працэсаў.
    Ірляндыя і Беларусь
    У развагах пра моўную сытуацыю ў Беларусі часта прыводзяць прыклад ірляндцаў, якія зьяўляюцца нацыяй пры амаль поўнай страце мовы. Што пра гэта можна сказаць?..
    Людзі належаць да тыпу істотаў, якія маюць дзьве нагі. Але нехта зь іх часам трапляе пад трамвай і застаецца з адной нагой. Адна нага ў чалавека — гэта ня норма, гэта інваліднасьць, выключэньне. Ірляндцы — гэта рэдкі прыклад нацыі, якая трапіла пад «суседзкі трамвай», гэта таксама выключэньне. Як вядома, у XVII стагодзьдзі брытанскі ўрад выплачваў сваім каляністам у Ірляндыі аднолькавае грашовае ўзнагароджаньне і за адстрэл шалёнага сабакі, і за адстрэл настаўніка ірляндзкай мовы... Гэта калі гаварыць літаратурна.
    Ну а калі гаварыць паводле вышэйпрыведзеных пачаткаў этнаграфіі і палітычнай гісторыі, то ў развагах пра Ірляндыю як прыклад для Беларусі моцна кідаецца ў вочы недахоп таго, што называецца temporal logic — тэмпаральнай лёгікі. Сытуацыя Ірляндыі адрозьніваецца ад беларускай дзьвюма падставовымі рэчамі. Па-першае, ірляндцы сфармаваліся як нацыя, будучы ўжо амаль цалкам англамоўнымі, тым часам як беларусы ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў
    былі амаль цалкам беларускамоўнымі. Па-другое, ірляндцы сёньня зьяўляюцца ўнікальным прыкладам не этнічнай, як беларусы, але этнаканфэсійнай (таксама выключэньне) нацыі — іх каталіцкая вера і больш чым 400-гадовае процістаяньне рэфармацыі пры страце нацыянальнай мовы сталі адным з самых істотных нацыятворчых чыньнікаў. Беларусы такога фактару ня маюць.
    Затое мы маем багатую культуру і літаратуру, тысячы тамоўэнцыкляпэдыяў, слоўнікаў, манаграфіяў, акадэмічных выданьняў у галіне гісторыі, мастацтва, фальклёру і практычна 100-працэнтнае разуменьне і веданьне насельніцтвам беларускай мовы, якая выкладаецца ва ўсіх школах краіны. Гэта добрая падстава, каб уцячы ад «суседзкага трамвая».
    Мова — як код, інструмэнт і элемэнт культуры
    Мова зьяўляецца ня толькі інструмэнтам культуры, але і яе ключавым элемэнтам. Творчасьць, акт культуры — немагчымы безь пераемнасьці. Менавіта пераемнасьць робіць магчымым самаўзнаўленьне культуры таго або іншага этнасу з пакаленьня ў пакаленьне. Па-сутнасьці, культурнае ўзнаўленьне побач зь біялягічным зьяўляецца галоўнымі ўмовамі гістарычнага быцьця этнасу. Цяжка ўявіць сабе юнака, які гадуецца на вершах Багдановіча, Дубоўкі, Янішчыц, Ка-
    раткевіча, Стральцова і Разанава, а вырасшы — пачынае пісаць па-расейску і становіцца расейскамоўным паэтам. Гэта нонсэнс.
    Зь іншага боку, цяжка ўявіць сабе і менскага расейскамоўнага літаратара, які вырас на паэзіі расейскага Срэбранага веку, на расейскіх геніяльных аўтарах ХІХ-ХХ стагодзьдзяў зь іх генэтычнай заглыбленасьцю ў культурныя і гістарычныя карані Расеі, і які возьме ды напіша нешта падобнае да паэмы Аркадзя Куляшова «Хамуціус», прысьвечанай Кастусю Каліноўскаму.
    Мова — гэта код, які адкрывае дзьверы ў тую або іншую культурную прастору. А культура — гэта пераемнасьць, спадчына, традыцыя, алюзія. Культура самым шчыльным чынам зьвязана з гісторыяй. I вось вынік цяперашняга ненармальнага стану ў Беларусі: многія лічаць Пятра I і Кацярыну II беларускімі манархамі...