Мой Картаген
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2015
Насамрэч, выкіданьне мошчаў са Сьвятадухаўкі — гэта гвалт над нашымі духоўнымі кара-
нямі. Парэшткі беларускіх дзеячоў — ігуменьні Кацярыны Сапяжанкі, мітрапаліта Антонія Сялявы (як і сотняў іншых, розных веравызнаньняў, якія былі апаганеныя або яшчэ будуць апаганеныя) — былі і ёсьць сапраўдным духоўным карэньнем нацыі, мэтафізычным сховішчам нашага нацыянальнага духу, яго апірышчам. Нацыянальны дух нябачна і неадчувальна бруіўся і бруіцца адтуль, з-пад зямлі, і падмацоўвае жывы арганізм нашага народу. Такім містычным духоўным апірышчам і крыніцай духу зьяўляюцца наогул усе старажытныя муры нашых гарадоў і мястэчак. Таму ворагі заўсёды дратавалі і дратуюць ня толькі гісторыю, памяць і матэрыяльныя яе ўвасабленьні, але і магілы продкаў, могілкі. У 2010 годзе растапталі і апаганілі яшчэ адну містычную крыніцу народнага духу ў падмурках менскай Сьвятадухаўкі.
I тут (зноў кажу) ня важна, да якой канфэсіі належалі выдатныя дзеячы нашай гісторыі, магілы якіх былі апаганеныя апісаным вышэй спосабам. Такой самай жорсткай маральнай ацэнкі заслугоўваў бы і факт апаганьваньня магілы некага з праваслаўных ці пратэстанцкіх дзеячоў нашай гісторыі.
Адзіна, на маю думку, слушны і адзіна правільны падыход да гісторыі нам у XIX стагодзьдзі падмянілі падыходам канфэсійным. I сёньня ўжо не разабрацца, дзе, што і як перакручана ў беларускіх галовах, нават у лепшых зь іх. Сёньня я магу адназначна сьцьвярджаць, што
ня можа існаваць праваслаўнай дзяржавы «Беларусь» зь беларускай дзяржаўнай мовай. Як яе сёньня і няма. Многія і многія людзі, лепшыя людзі Беларусі, кандыдаты і дактары навук, не разумеюць, што ня можа ўжо ў прынцыпе быць праваслаўнай Беларусі, а можа быць толькі праваслаўны расейскамоўны Паўночна-Заходні край. Праваслаўная Баўгарыя магчымая, праваслаўныя Сэрбія, Румынія і Расея магчымыя, a вось Беларусь — не. Беларусь можа быць толькі шматканфэсійнай. I толькі тады — маральнай.
Я ўсё ж веру, што некалі і наша краіна стане маральнаю, што некалі і ў нас пачнуць паважаць ня толькі большасьці, але і меншасьці.
Вядома, маліцца да Сямашкі таму, хто гэтага хоча, не забароніш. Людзі маюць на гэта поўнае права. Але, на маю думку, ушаноўваць Сямашку ў Беларусі, а тым больш маліцца да яго, можа толькі той, у каго нелюбоў да іншай канфэсіі большая за любоў да свайго народу і да сваёй радзімы. А гэта ўжо — фанатызм, які ня мае нічога агульнага з хрысьціянскай маральлю, або — сьвядомы палітычны выбар.
Неяк цяжка ўявіць беларускамоўнага беларуса перад абразом з выявай мітрапаліта Іосіфа...
17 траўня 2012 году.
V чым Захад не разумее Беларусі
У юбілейныя дні 90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР мне думаецца не аб беларускай палітыцы, але аб беларускай культуры. У наш час, ва ўмовах глябалізацыі, размываньня або зьнікненьня дзяржаўных межаў, культура — гэта тэрыторыя сувэрэнітэту нацыі.
Сёньня, калі ў сьвеце гавораць і пішуць аб Беларусі, практычна ўсе згаджаюцца з тым, што рэжым у Беларусі — аўтарытарны, што ў нашай краіне парушаюцца асноўныя правы чалавека. Многія ўплывовыя міжнародныя структуры, як АБСЭ, Эўразьвяз, а таксама праваабарончыя арганізацыі дамагаюцца ад рэжыму выкананьня міжнародна прызнаных правоў чалавека — права на свабоду слова, сходаў, асацыяцый і гэтак далей. Але сёньня ў сьвеце мала гавораць або практычна не гавораць аб тым, што ў Беларусі брутальна парушаецца права цэлага народу і яго кожнага асобнага прадстаўніка на карыстаньне сваёй роднай мовай і сваёй нацыянальнай культурай, на выхаваньне дзяцей у роднай мове і нацыянальным асяродзьдзі.
На маю думку, можна сьмела казаць, што сёньня ў Эўропе і ЗША мае месца трагічная недаацэнка важнасьці нацыянальнай культуры для дэмакратызацыі Беларусі.
Захад сёньня як бы не заўважае, што ў Беларусі адбываецца татальная гвалтоўная русыфікацыя. Лепшыя прадстаўнікі нацыянальнай эліты выкінутыя з працы ў дзяржаўных газэтах, часопісах і дзяржаўных выдавецтвах, звольненыя з інстытутаў Акадэміі навук і з унівэрсытэтаў. Любая праява нацыянальнага духу разглядаецца ўладамі як апазыцыйная, падазроная або варожая. У краіне дзейнічае жорсткая ідэалягічная цэнзура, са старонак газэт і часопісаў, з экранаў тэлевізараў і з дынамікаў радыё беларусаў пераконваюць, што яны нічым не адрозьніваюцца ад расейцаў. Менш за 25 працэнтаў школьнікаў вучацца па-беларуску. Людзей часам арыштоўваюць і зьбіваюць на вуліцах толькі за тое, што яны размаўляюць па-беларуску. Можна гаварыць пра татальны разгром нацыянальных здабыткаў пачатку 90-х гадоў XX стагодзьдзя. Фактычна, сёньня беларускі народ пастаўлены на мяжу выжываньня.
I вось у такіх умовах на першы плян выходзяць пытаньні культуры. Беларуская культура гістарычна — бясспрэчна, заходняя, эўрапейская і хрысьціянская. Калі б кожны беларус добра ведаў нацыянальную гісторыю і здабыткі нацыянальнай культуры, у яго б не паўставала пытаньня выбару — куды кіравацца яго краіне: на захад або на ўсход. Менавіта таму тыя, хто зацікаўлены ва ўсходнім кірунку разьвіцьця Беларусі, змагаюцца зь беларускай мовай, культурай і беларускай гістарычнай спадчынай.
Сувязь тут да прымітыўнасьці простая. Правы чалавека — гэта павага да чалавечай годнасьці кожнага асобнага індывіда. Чалавек, які ня мае нацыянальнай годнасьці, часьцей за ўсё ня мае і чалавечай годнасьці, ня дбае пра яе. Мы назіраем гэта спрэс у Беларусі — тут на кожным кроку можна ўбачыць дэнацыяналізаваных, зьнявераных, забітых, абыякавых да палітыкі і сваіх правоў людзей. Калі беларусам не дапамагчы застацца беларусамі, калі ім не дапамагчы болей уведаць пра сваю гісторыю і сваю культурную спадчыну, праз пэўны час зьнікне і краіна Беларусь, а Расея набудзе новую тэрыторыю на захадзе і 10 мільёнаў новых грамадзянаў, якія, як і астатнія расейцы, будуць цьвердзіць, што яны — гэта асобная цывілізацыя і што нейкія эўрапейскія каштоўнасьці да іх ня маюць ніякага дачыненьня.
На гэтым тле часам дзіўна выглядае палітычная актыўнасьць беларускіх апазыцыйных палітыкаў, якія таксама як бы не заўважаюць праблемаў беларускай культуры, гістарычнай спадчыны і культурнай самаідэнтыфікацыі народу. Натуральна, што палітыка — першасная, без дасягненьня палітычнай перамогі нельга дамагчыся зьменаў і ў культурнай палітыцы дзяржавы. Але ці адбудзецца палітычная перамога беларускіх палітыкаў у небеларускім, у нацыянальна індыфэрэнтным, русыфікаваным, фактычна, расейскім грамадзтве?
У лютым 2008 году ў Менску адбылася канфэрэнцыя прадстаўнікоў аб’яднаных дэмакратыч-
ных сілаў. Яе мэтай была выпрацоўка прапановаў для ўладаў Беларусі што да дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Мне асабіста — а, магчыма, і самім удзельнікам той канфэрэнцыі — было няёмка чытаць паведамленьні аб яе ходзе і выніках. Ну сапраўды — хто сёньня не разумее, што ўлады Беларусі ніякія прапановы апазыцыі ні прымаць, ні разглядаць і нават чытаць ня будуць? I ўсё ж тдкія людзі ёсьць — гэта тыя, хто фінансуе правядзеньне такіх канфэрэнцыяў на Захадзе. Гэта ўсё тое самае трагічнае неразуменьне беларускіх праблемаў і беларускай сытуацыі — наша краіна мела дэмакратычнае выбарчае заканадаўства ў пачатку 90-х гадоў XX стагодзьдзя.
У Беларусі разгромлены Саюз пісьменьнікаў. Некалькі сотняў актыўных творцаў, часта ў творчым росквіце, пазбавілі магчымасьці друкавацца і выкінулі на маргінэс грамадзкага жыцьця. Пісьменьнікі, аднак, змагаюцца. Стварылі незалежны часопіс «Дзеяслоў» і газэту «Літаратурная Беларусь». Часопіс выходзіць раз на два месяцы, газэта — раз на месяц як укладзень у газэту «Новы час». Магчыма, патрачаныя на тую палітычную канфэрэнцыю грошы маглі б дапамагчы зрабіць пісьменьніцкі часопіс штомесячным, а газэту — штотыднёвай.
Зрэшты, у апошнія гады беларускія апазыцыйныя палітыкі пачалі болей зьвяртаць увагі на праблемы культуры. Сярод захадаў за апошнія год-два я назаву клопат КХП БНФ аб народ-
ным мэмарыяле ў Курапатах і ліст да чыноўнікаў аб адказнасьці за русыфікацыю, заяву партыі БНФ аб разбурэньні гістарычнага цэнтру Менску, зварот Аляксандра Мілінкевіча да міжнародных структураў з заклікам дапамагчы ўратаваць гістарычны цэнтар Горадні і ліст кіраўніцтва партыі БНФ да міністра адукацыі Радзькова аб праблемах беларускамоўнай адукацыі і абароны палітычна актыўных студэнтаў. Зь міжнародна падтрыманых акцыяў — сёлетняя агульнанацыянальная дыктоўка.
Але гэтага сёньня катастрафічна не хапае. У выніку, і ў беларускім грамадзтве, у тым ліку і ў апазыцыйных партыях, і на Захадзе існуе трагічнае неразуменьне важнасьці беларускай гістарычнай і культурнай спадчыны для эўрапейскай пэрспэктывы Беларусі. А тут пытаньне стаіць проста — беларусы пойдуць у Эўропу, калі ў іх застануцца матэрыяльныя і духоўныя сьведчаньні прыналежнасьці іх культуры да Эўропы. A сёньня гэтыя сьведчаньні імкліва зьнікаюць — у беларускіх гарадах разгарнулася грандыёзная па сваіх маштабах акцыя зьнішчэньня забудовы гістарычных цэнтраў, а падручнікі гісторыі перапісваюць духоўныя спадкаемцы прафэсара Лаўрэна Абэцэдарскага, які ў 50-60-я гады XX стагодзьдзя спрабаваў укараніць антынавуковы панятак «барацьба беларускага народу за ўзьяднаньне з Расеяй», прыпісваючы сацыяльным пратэстам беларускіх нізоў антыпольскі і прарасейскі характар.
Toe, што цяпер адбываецца ў Беларусі зь беларускай мовай, культурай і гістарычнай спадчынай, неверагодным чынам нагадвае падзеі 60-х і 70-х гадоў XIX стагодзьдзя, калі Паўночна-Заходнім краем кіраваў генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў. Мураўёў быў правадыром «западноруснзма» — ідэалягічнай плыні ў расейскай грамадзкай думцы, якая мела на мэце татальнае і канчатковае «абрусеньне» Беларусі. Найбольш дасканалае дасьледаваньне «западнорусмзма» — яго падрабязная характарыстыка і ацэнка яго згубнай ролі для нашага народу — належыць пяру апошняга прэм’ер-міністра БНР, выдатнага беларускага інтэлектуала Аляксандра Цьвікевіча. Цьвікевіч быў зьнішчаны НКВД у 1937 годзе. Выданьне яго фундамэнтальнай працы аб «западнорусмзме» ды іншых твораў магло б стаць належным ушанаваньнем яго памяці, а таксама выдатным міжнародным праектам, які мог бы дапамагчы дэмакратызацыі Беларусі.
Як вядома, галоўнай зброяй «западноруссов» была расейская школа ў Беларусі, а таксама знос і перабудова помнікаў беларускай архітэктуры. Мураўёў ня толькі вешаў паўстанцаў, ён яшчэ будаваў па ўсёй Беларусі праваслаўныя цэрквы ў жахлівым для эўрапейскага вока стылі расейскага казённага праваслаўя. Зрэшты, падтрымлівалі яго ў гэтым толькі славянафільскія колы ў Маскве. Арыстакратычныя колы Санкт-Пецярбургу Мураўёвым пагарджалі і далі яму мянушку «людоед». Пагарджалі адукаваныя расейцы і