• Часопісы
  • Мой Картаген  Сяргей Абламейка

    Мой Картаген

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2015
    46.53 МБ
    мураўёўскімі цэрквамі. Тым ня менш, пры падтрымцы імпэратара справу сваю ён зрабіў добра. Беларусь і сёньня пакрытая сотнямі тых спарудаў, а беларусы цяпер ужо і забыліся, што некалі будавалі гатычныя, рэнэсансныя і барочныя праваслаўныя цэрквы.
    Сёньняшнія беларускія кіраўнікі таксама зьяўляюцца тыповымі прадстаўнікамі «западнорусмзма». Розьніца толькі ў тым, што старыя «западноруссы» дзейнічаліў Расейскай імпэрыі, a цяперашнія — у дзяржаўным утварэньні пад назвай Рэспубліка Беларусь. Менавіта таму сёньня ў Менску пабудавана або будуецца каля 20 цэркваў у мураўёўскім стылі. Тое самае адбываецца і ў іншых гарадах, і па ўсёй краіне. Архітэктура, як вядома, ёсьць выяўленьнем цывілізацыйнай арыентацыі народу, які яе стварыў. Яна зьяўляецца своеасаблівым носьбітам і захавальнікам нацыянальнага культурнага коду. I вось сёньня адзін код мяняецца на іншы.
    Летась у Дзяржаўным мастацкім музэі адчынілі новы корпус. Знайшлося там, нарэшце, месца і для старога беларускага мастацтва — абразоў, сармацкага партрэту, гатычнай скульптуры. Наведніка, які там пабывае, зьдзівіць зусім малая колькасьць экспанатаў — сармацкіх партрэтаў штук 10, скульптураў з XIV-XV-XVI стагодзьдзяў усяго некалькі. Можна сьмела сьцьвярджаць, што ў Эўропе няма болып беднага нацыянальнага музэя, чым беларускі... I няма, відаць,
    і больш абрабаванай суседзямі (у культурным сэнсе) нацыі.
    У XVIII стагодзьдзі ў Слуцку было выраблена некалькі тысяч слуцкіх паясоў. Яны набылі агульнаэўрапейскую вядомасьць і лічацца вяршыняй беларускага народнага мастацтва часоў позьняга барока. А сёньня ў Дзяржаўным мастацкім музэі экспануецца два паўмэтровыя кавалкі — гэта ўсё (!!), чым цяпер валодае Беларусь.
    Таму хачу яшчэ раз паўтарыць: барацьба за дэмакратычную Беларусь сёньня — гэта барацьба за беларускую культуру, за захаваньне рэштак беларускай гістарычнай спадчыны. Любы культурны праект, фінансаваны на міжнародныя грошы, які мае на мэце вяртаньне беларусам іх страчанай спадчыны (хаця б у выглядзе копіяў) або зноў хаванай ад народу гістарычнай праўды, будзе мець большае значэньне для дэмакратызацыі Беларусі, чым утапічныя канфэрэнцыі аб зыменах выбарчага заканадаўства, якія ня могуць адбыццаў прынцыпе. Зьмены адбудуцца, калі гэтага захоча народ. А народ захоча тады, калі будзе здольны ацаніць вартасьць свайго эўрапейскага мінулага і эўрапейскай пэрспэктывы ў будучым, а значыць... дэмакратыі і правоў чалавека.
    Добра было б, каб і ў Беларусі, і на Захадзе зразумелі, што пры фактычнай адсутнасьці палітычнага жыцьця ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму менавіта культурны супраціў можа стаць шляхам вяртаньня беларусаў да дэмакратыі.
    26 сакавіка 2008 году.
    Чаму мы пішам па-беларуску
    Чаму мы — я,ты, ён, яна — пішам па-беларуску? Таму што ведаем: ёсьць Беларусь і беларуская культура, наша культура і наша краіна. Ёсьць ня толькі на зямлі, але і ў нашых сэрцах ды галовах.
    Беларусы даўно ўжо ня маюць уплыву на сытуацыю ў сваёй краіне. Пакуль яшчэ болын за іх гэта робяць суседзі. Але некаторыя з нас ніколі не лічыліся з рэальнасьцю і ўпарта пісалі і гаварылі па-беларуску. Многія за гэта загінулі. Тысячы, дзясяткі тысяч. Найлепшых.
    Іншыя беларусы сёньня вырашылі больш лічыцца з рэальнасьцю і сказалі: калі частка пісьменьнікаў піша па-расейску, значыць гэтую дадзенасьць трэба прызнаць і лічыць іх таксама беларускімі. Галоўнае ня мова, галоўнае мастацтва.
    Я называю гэта лёгікай капітуляцыі і самаліквідацыі, бо наступным крокам гэтых разважаньняў можа стаць такі: большасьць беларусаў сёньня гаворыць і чытае па-расейску, гэта рэальнасьць і дадзенасьць, дык навошта пісаць па-беларуску? Галоўнае ж талент і мастацтва. Спусьцімся зь нябёсаў. I чытачоў стане болей.
    Але нашы мова і літаратура існавалі раней і цяпер існуюць насуперак рацыянальнаму. Як і
    сапраўдныя сябры, якія ірацыянальнымі ўчынкамі спрабуюць нам дапамагчы. Напрыклад, менскі расейскі паэт Дзьмітры Строцаў, які ў лютым 2015 году заявіў: «Першае, пра што сёньня трэба казаць, — гэта пра кеназіс расейскай мовы ў Беларусі, пра кеназіс як пра ўсьвядомленую задачу, пра новую мадэль паводзін, пра самапрымяншэньне расейскага ў сытуацыі памежжа, у сытуацыі сустрэчы з другой моўнай стыхіяй — беларускай». Самапрымяншэньне ІсусаХрыста, якое ў багаслоўі называюць грэцкім словам кеназіс (kevwok;), выявілася ў прыняцьці Хрыстом чалавечага аблічча, а скончылася ягонай сьмерцю за людзей.
    Я застаюся з тымі, хто ўпарта спрабуе зьмяніць рэальнасьць і да апошняга чытача будзе пісаць па-беларуску. А нават і тады, калі чытачоў раптам ня стане зусім.
    Ёсьць нешта большае, таксама ірацыянальнае, што прымушае мяне гэта рабіць і што мае некалькі сынанімічных назваў. Я выбіраю дзьве.
    Праўда і краса.
    11 сакавіка 2015 году.
    «РУССКНЙ МНР»
    Каму Расея хлусіць
    Пасьля анэксіі Крыму Расея зьдзіўляе плянэту зацятай хлусьнёй. Увесь сьвет ведае, што гэта ня так, але Расея цьвердзіць, што так.
    Кожны дзень мы чуем, што па Ўкраіне гойсаюць узброеныя банды бандэраўцаў-ультранацыяналістаў, якія тэрарызуюць расейскае і расейскамоўнае насельніцтва, і што тысячы і тысячы ўцекачоў наваднілі прымежныя з Украінай раёны Расеі. Абама і Мэркель звоняць і звоняць Пуціну, заклікаючы вывесьці войскі з Крыму і пачаць дыялёг з новым урадам Украіны, а ён у адказ кажа, што кіеўскія ўлады не кантралююць сытуацыю і ня могуць узяць пад кантроль узброеныя банды нацыяналістаў, якія... тэрарызуюць расейскае і расейскамоўнае насельніцтва. Прадстаўнік Францыі ў Радзе Бясьпекі ААН кажа расейскаму прадстаўніку на паседжаньні, што ня бачым мы тысяч уцекачоў, ня бачым узброеных бандаў, затое бачым вашы войскі ў Крыме, а расеец у адказ кажа, што Кіеў не кантралюе краіну і ня можа ўзяць пад кантроль бандытаў, якія (зноў!) тэрарызуюць расейскае і расейскамоўнае
    насельніцтва. У Данецку прарасейскія грамілы штурмуюць урадавыя будынкі і рэжуць нажамі ўкраінцаў, у Харкаве расстрэльваюць з аўтаматаў прыхільнікаў непадзельнай Украіны, а расейскі МЗС заяўляе, што Расея можа ўзяць пад абарону людзей на паўднёвым усходзе Ўкраіны, бо (і зноў!!) цэнтральныя ўлады не кантралююць сытуацыі і ня могуць утаймаваць узброеныя банды, якія тэрарызуюць расейцаў ва Ўкраіне... Зачараванае кола. Тупік.
    Каго Расея хоча пераканаць? Каго падманвае, калі ўвесь сьвет не падманваецца?
    Адказ відавочны. Расея хлусіць сама сабе. Крэмль хлусіць, бо хоча, каб яму паверыў найперш яго ўласны народ.
    Вось некалькі думак наконт прычын, чаму Расея хлусіць сама сабе.
    Пра што пісаў Іван Ільін
    Цяпер у Крамлі чытаюць расейскіх філёзафаў. I асабліва ўлюбёным там зьяўляецца Іван Ільін. Яго парэшткі перавезыіі ў 2005 годзе ў Маскву, урачыста перапахавалі на могілках Данскога манастыра, выдалі 28-тамовы збор твораў, цытуюць у прамовах патрыярх, прэзыдэнт і вядомы кінарэжысэр.
    У Івана Ільіна можна знайсьці самыя розныя думкі, цьверджаньні і цытаты. У Крамлі найбольш любяць яго працы другой паловы 1940-х гадоў, дзе ён патрыятычна апісваў спробы ка-
    варнага Захаду расчляніць Расею, пазбавіць яе гегемоніі над сваімі сатэлітамі і прадказваў Расеі вялікую будучыню, калі яна патрапіць наноў адрадзіць і сынтэзаваць праваслаўнасьць, патрыятызм і дзяржаўніцтва — або тыя самыя «православне, самодержавме м народность», калі выкарыстоўваць тэрміны XIX стагодзьдзя. Тады гэтая формула трыадзінства лічылася самой асновай, падвалінамі Расейскай імпэрыі. Ільін, як бачым, быў тут зусім не арыгінальны.
    У 1948 годзе напісаў ён працу «Пра фашызм», дзе, сярод іншага, сьцьвярджаў:
    «Фашнзм возннк как реакцмя на большевмзм, как концентрацмя государственно-охраннтельных смл направо. Во время наступленмя левого хаоса н левого тоталнтарнзма — это было явленмем здоровым, необходммым... Фашнзм был прав, поскольку нсходнл йз здорового нацнонально-патрмотмческого чувства, без которого нй однн народ не может нй утвердмть своего суіцествованйя, нй создать свою культуру...»’
    Гэта зь ліку станоўчых рысаў фашызму, паводле Ільіна.
    Былі ў той працы пазначаныя і памылкі фашыстаў. Паводле філёзафа, іх шэсьць, і сярод іх, дарэчы, не названыя антысэмітызм і Галакост. Затое, памылкамі фашыстаў Ільін лічыў безрэлігійнасьць, таталітарызм, партыйную манаполію,
    * Нван Нльмн. О фашнзме. — http://www.rus-sky.com/ gosudarstvo/ilin/nz/nz-37.htm
    скрайні нацыяналізм і шавінізм, зьмяшэньне сацыяльных рэформаў з сацыялізмам і, нарэшце, ідалапаклоньніцкі цэзарызм.
    Але галоўнае ў працах Ільіна было ўсё ж гэта — праваслаўнасьць, патрыятызм і дзяржаўніцтва. Ён верыў у асаблівую місію Расеі, яе асаблівы шлях і асаблівую духоўнасьць. Гэта наогул быў рэлігійны філёзаф, які адчайна ненавідзеў талстоўскую філязофію «непраціўленьня злу». Ілын напісаў кнігу «Пра супраціўленьне злу сілай», дзе заклікаў процістаяць злу самаўдасканаленьнем, духоўным выхаваньнем іншых і... мячом. Яго і назвалі ўрэшце калегі «тэарэтыкам праваслаўнага мяча»
    Калегі, дарэчы, Ільіна не любілі. Бярдзяеў называў яго «ЧК у імя Божае», а Зінаіда Гіпіюс яго філязофію акрэсьліла як «ваенна-палявое багаслоўе».
    Быў у Ільіна яшчэ адзін «аспэкт». Ён быў напалову немцам. Бярдзяеў так і казаў пра яго: «Чужы чалавек, іншаземец, немец». Дзіўна, але калі я думаю пра Ільіна цяпер, дык успамінаюцца некаторыя вуліцы новай Масквы, дзе цяжка знайсьці назвы на расейскай мове. Вось і палымяны вернік у асаблівую духоўную моц і сілу Расеі — Іван Ільін — болыпасьць сваіх працаў напісаў пад псэўданімамі «Юстус», «Івэр», «Карл Брабазіюс», «д-р Альфрэд Норман», «Юліюс Швэйкерт» і іншымі...
    Няцяжка заўважыць, што сынтэз праваслаўнасьці, патрыятызму і дзяржаўніцтва стаў за-
    дачай і марай цяперашняга крамлёўскага істэблішмэнту. Яны паднялі зь зямлі ільінскі «праваслаўны меч». Але, як і варта было чакаць, чытаюць у Крамлі Ільіна вельмі павярхоўна і няўважліва.
    Ільін быў зацятым антыкамуністам. А цяперашнія яго крамлёўскія пасьлядоўнікі дасягненьні камуністычнага СССР, яго перамогі і нават побытавыя рэаліі ўключылі ў аналы нацыянальнай памяці. Савецкія камуністычныя лідэры (нават самы крыважэрны зь іх — Сталін) зь лёгкасьцю прынятыя ў нацыянальны пантэон і вернутыя ў падручнікі гісторыі.
    Наіўныя журналісты некалі разважалі, як лепш паступіць з муміяй Леніна на Краснай плошчы ў Маскве, заклікалі пахаваць нарэшце труп і спрабавалі прадбачыць, як і калі гэта адбудзецца. Усьлед за імі і чытачы не разумелі, чаму ж яго не хаваюць? А вось і адказ — чаму. Сёньня ў абарону статуяў Леніна рыхтуюцца паслаць танкі ва Ўкраіну, а мясцовыя гістэрычныя выхаванцы расейскага таталітарнага тэлебачаньня з георгіеўскімі стужкамі бароняць ленінскія статуі на паўднёвым усходзе Ўкраіны і крычаць пры гэтым, што не дадуць у крыўду... «нашу праваслаўную царкву».