Мой Картаген
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2015
I, вядома, ніхто ўжо ніколі дакладна не разьбярэцца, наколькі моцна была сфальсыфікаваная гісторыя Расеі і суседніх краінаў у часы цараваньня Кацярыны II. Гэтая імпэратрыца ў 1783 годзе сваім указам стварыла «Комйссйю для составлення запмсок о древней нсторнп, преммуіцественно Россйй». Менавіта ў гады працы гэтай камісіі былі дзіўным чынам знойдзеныя дзясяткі раней нікому не вядомых дакумэнтаў і летапісаў, накшталт Кіеўскага ці Валынскага, або помнікаў літаратуры, такіх як «Слова пра паход Ігаравы». Усе яны, зразумела, дайшлі да нас толькі ў копіях, бо арыгіналы, нібыта, бязь сьледу зьніклі ці згарэлі ў пажарах, як тое ж «Слова...»
XIX стагодзьдзе
Адразу пасьля ўваходу французаў у Маскву ў верасьні 1812 году ў горадзе пачаўся магутны пажар, які бушаваў чатыры дні. Тры чвэрці гораду згарэлі дашчэнту. У агні ледзь не загінуў сам імпэратар Напалеон, які са сьвітай быў вымушаны ратавацца з Крамля праз палаючы горад пехатою. Факт падпалу гораду расейцамі адразу быў даказаны і, здаецца, не падлягае сумненьню. Французы стварылі камісію, судзілі і расстралялі сотні падпалыпчыкаў.
Напярэдадні расейцы вывелі з Масквы ўсё насельніцтва, а таксама ўсе пажарныя часткі і вадзяныя помпы, так што пажар не было як і не было каму тушыць — французы прыйшлі ў цалкам пусты горад. У шматлікіх выпадках былі знойдзеныя спэцыяльныя ёмістасьці з падпальнай вадкасьцю, якія вырабіў запрошаны за тры месяцы да гэтага ў Маскву ангельскі інжынэр Шміт. Засталіся і пісьмовыя данясеньні расейскіх афіцэраў паліцыі аб выкананьні заданьняў па падпале гораду. Урэшце, падпал гораду быў страшэнна нявыгадны французам, якія зьбіраліся ў Маскве зімаваць, а Напалеон зьбіраўся папросту завалодаць усім багацьцем расейскай сталіцы. У лісьце да жонкі ён з захапленьнем і роспаччу пісаў: «Я ня меў паняцьця аб гэтым горадзе. У ім было пяцьсот такіх палацаў як Элізэйскі, мэбляваных на францускі манер зь неверагоднай раскошай, некалькі імпэратарскіх палацаў, казармы,
цудоўныя шпіталі. Усё гэта зьнікла, агонь зьядае ўсё гэта вось ужо чатыры дні...»
Тым ня менш, адразу пасьля вайны ў падпале гораду пачалі вінаваціць... французаў. Асабліва стараўся маскоўскі губэрнатар Растапчын, які і аддаваў непасрэдны загад аб падпале. Сур’ёзныя гісторыкі ва ўсім сьвеце, у тым ліку і расейскія, заўсёды прызнавалі і прызнаюць факт падпалу гораду расейцамі. Тым ня менш, у 1920-30-я гады, пры раньніх саветах, падпал Масквы пачалі лічыць нечуваным актам расейскага патрыятызму, а ў 1950-70 гады стараньнямі гісторыкаў Палосіна, Бяскроўнага, Гарніча, Нечкінай і Жыліна канчаткова сфармавалася вэрсія аб каварным падпале Масквы французамі.
Другі храналягічна блізкі факт беспардоннай расейскай хлусьні адносіцца да 1814-15 гадоў, калі пасьля паразы Напалеона дзяржавы-пераможцы на Венскім кангрэсе дзялілі тэрыторыі і зоны ўплыву ў Эўропе. Тады Расея, каб атрымаць чым болей эўрапейскай зямлі, нахабна хлусіла, што яе ўсходняя мяжа пралягае па Ўральскім горным хрыбце. Рэальны стан рэчаў ведалі ўсе ўдзельнікі кангрэсу і падчас такіх сьцьвярджэньняў сарамліва адводзілі вочы ўбок. He адводзілі вачэй толькі члены расейскай дэлегацыі на чале з Аляксандрам I. Зрэшты тады хлусьня не дапамагла: расейцам пакінулі толькі траціну Поль-
ш чы.
XX стагодзьдзе
Як пісаў амэрыканскі гісторык Марцін Малія, камунізм неверагодным чынам абвастрыў і ўзмацніў ўсе расейскія хваробы і нечувана павялічыў іх маштабы. Ня стала выключэньнем і расейская хлусьня. Тут бальшавікі дасягнулі сапраўдных вышыняў, якія, здаецца, ніхто ў сьвеце ўжо ня здолее перасягнуць.
Пачалося ўсё ў Грамадзянскую вайну, калі зьверствы ВЧК на поўдні краіны перакладваліся на белых. Справа пайшла так удала, што да 1922 году было вырашана ўпарадкаваць працэс. Намесьнік старшыні ЧК-ГПУ Іосіф Уншліхт прапанаваў кіраўніцтву краіны стварыць адмысловы орган для фабрыкацыі і распаўсюджваньня дэзінфармацыі. 11 студзеня 1923 году пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) было створана спэцыяльнае міжведамаснае Бюро дэзінфармацыі, так званае Дэзінфбюро, з дэлегаваньнем у яго склад прадстаўнікоў ГПУ, ЦК РКП(б), Народнага камісарыяту замежных спраў, Рэвваенсавету і Выведнай управы Штабу РККА. Так савецкая Pacefl пачала падманваць замежныя краіны і свой уласны народ, і так пачаўся савецкі этап гісторыі таго, што мы цяпер назіраем вакол Украіны. У пазьнейшыя гады органы савецкай цэзуры і дэзінфармацыі ня раз рэфармаваліся і зьмянялі ведамасны статус. 3 канца 30-х гадоў пры СНК СССР і саюзных рэспублік існавалі асобныя аддзелы вайсковай цэнзуры і Галоўліты, але
ўзначальвалі іх, як правіла, тыя самыя асобы — афіцэры НКВД.
Асаблівае запатрабаваньне набыла савецкая дэзінфармацыя (чытай — хлусьня) у гады Другой сусьветнай вайны і пасьля яе. У часе вайны савецкія дэзінфарматары будавалі з фанэры цэлыя населеныя пункты, вайсковыя часткі і аэрадромы з сотнямі танкаў і самалётаў, каб падмануць праціўніка. Разбурэньні савецкіх гарадоў у выніку авіяцыйных бамбардаваньняў, зьнішчэньне партызанамі школаў і мірнага вясковага насельніцтва беспардонна прыпісвалася немцам. Сотні і сотні цэнзараў днём і ноччу чыталі лісты з фронту і канфіскоўвалі тыя зь іх, якія маглі пасеяць паніку ў тыле.
Асабліва трагічны лёс чакаў гістарычныя цэнтры Кіева і Менску. На шосты дзень пасьля ўваходу і раскватараваньня ў Кіеве немцаў, 24 верасьня 1941 году на Крашчаціку з інтэрвалам у 20-30 хвілін пачаліся магутныя выбухі, якія працягваліся тры дні. У падвалах дамоў былі закладзеныя бомбы з гадзіньнікавым мэханізмам. Увесь гістарычны цэнтар гораду быў зьнішчаны. Такім салютам НКВД сустрэла немцаў у сталіцы Ўкраіны. У сталіцы БССР Менску на такое мінаваньне часу не было, таму горад пры адыходзе проста падпалілі, а падчас акупацыі, асабліва перад вызваленьнем, жорстка бамбілі. Пасьля вайны, як і належала чакаць, усю віну за разбурэньне Кіева і Менску ўсклалі на немцаў. Вось цытата са зводак «Совмнформбюро» за 1944 год:
«Наша авіяцыя ў ноч на 28 чэрвеня нанесла моцныя ўдары па чыгуначных вузлах Баранавічы, Лунінец, Мінск, Полацк і чыгуначнай станцыі Барысаў... Пажары наглядаліся экіпажамі пры адыходзе ад цэлі з адлегласьці 150 кілямэтраў...» Цяжка ўявіць, каб некалькі дзясяткаў запаленых вагонаў гарэлі так, каб іх было відаць за 150 кілямэтраў, дый нямецкія зэнітчыкі не дазвалялі савецкім лётчыкам апускацца занадта нізка, каб цаляць трапна — зразумела, што бомбы скідалі зь вялікай вышыні і што гарэлі самі гарады, а ня толькі і ня столькі асобныя вакзалы і эшалёны на іх. Пасьля вызваленьня газэты цынічна пісалі: «Немецко-фашнстскне захватчмкм прмчннмлм большме разрушенмя этому городу-красавцу, унмчтожмлй его достопрммечательностм...»
Разгул расейскай маны і фальсыфікацыі зазнала у 1940-50-я гады Заходняя Ўкраіна. Агенты савецкіх спэцслужбаў апраналіся ў форму Ўкраінскай паўстанцкай арміі і чынілі злачынствы супраць мірнага населыііцтва, каб скампрамэтаваць Сьцяпана Бандэру і яго прыхільнікаў. Мэтад просты і дзейсны, таму, відаць, занесены ў мэтадычныя дапаможнікі. Сёньня мы зноў чуем, што данецкія бандыты рабуюць украінскія сёлы ў форме байцоў батальёну «Азоў». У чэрвені 2001 году Папа Рымскі Ян Павел II бэатыфікаваў у Львове 28 сьвятароў і вернікаў Украінскай ГрэкаКаталіцкай царквы. Некаторыя зь іх у часы ліквідацыі Уніі ў 1946 годзе былі зажыва звараныя энкавэдыстамі ў гіганцкіх катлах. У той самы час
савецкія газэты пісалі, што бандэраўцы вараць у катлах чырвонаармейцаў.
Пасьля вайны фальсыфікаваліся дакумэнты, кінастужкі і фотаздымкі, датычныя вайны, разбурэньняў, асобных бітваў, колькасьці стратаў, маштабаў супрацоўніцтва з нацыстамі. I былі яшчэ доўгія дзесяцігодзьдзі рознай хлусьні ў маштабах, якія зь цяжкасьцю паддаюцца асэнсаваньню. Прычым, фальсыфікацыя і хлусьня былі павернутыя ва ўсе гістарычныя бакі — і ў будучыню, і ў мінуласьць.
Ад 1938 да 1960 году ўсе архівы на тэрыторыі СССР знаходзіліся ў сістэме... НКВД. Гэта азначае ня толькі тое, што імі кіравалі людзі ў пагонах — гэта азначае, што яны там гаспадарылі. Цяжка сабе ўявіць, якія непапраўныя страты панесла гістарычная праўда ад тога гаспадараньня. У архівах праводзіліся бясконцыя інвэнтарызацыі, сыстэматызацыі і ацэнкі-экспэртызы гістарычнай каштоўнасыді тых або іншых дакумэнтаў. Я сустракаўся з выпадкамі, калі зь дзевяці вопісаў каштоўнага фонду пасьля такой «ацэнкі» заставалася тры... Тыповая фармулёўка прычыны ліквідацыі дакумэнтаў: «в связм с утратой мсторнческой ценностн». Вось чаму наш выдатны архівіст Віталь Скалабан аднойчы сказаў мне, што «нішто так ня хлусіць, як архіўны дакумэнт», і вось чаму па многіх пытаньнях мы так ніколі ўжо і не даведаемся гістарычнай праўды...
Уся гэтая хлусьня і фальсыфікацыя патрабавала адмысловых спэцыялістаў, выкладчыкаў,
падручнікаў і мэтадычных дапаможнікаў. Сыстэма ў нетрах савецкага КГБ была адладжаная дасканала і, як аказалася, нікуды ня зьнікла. Інакш усё тое, што цяпер гучыць і паказваецца ў эфіры расейскіх тэлеканалаў, нельга было б ніяк патлумачыць. Я сам працую ў журналістцы болып за 20 гадоў і вымушаны прызнаць, што каб мне загадалі так перакруціць факты і скамбінаваць хоць адзін рэпартаж пра Ўкраіну, якія цяпер сотнямі выходзяць у эфір, я б ня змог. Для гэтага патрэбная адпаведная падрыхтоўка, і, відаць, адпаведны талент.
Ёсьць грошы і на прамоцыю хлусьні па ўсім сьвеце. Пад артыкулам пра расейскую акупацыю Крыму ці ўварваньне ва Ўкраіну на сайце «New York Times» ці іншай амэрыканскай газэты імгненна зьяўляюцца камэнтары, якія агрэсіўна абяляюць дзеяньні Пуціна і паўтараюць афіцыйную расейскую вэрсію падзеяў. Тэлеканал Russia Today, які зьмяніў сваю назву на бяскрыўдны скарот RT, па колькасьці фальсыфікацыяў і хлусьні хутка перасягнуў нават савецкую прапаганду. Арганізаваны тролінг у Інтэрнэце не паддаецца вымярэньню.
Пры гэтым трэба памятаць, што хлусіць крамлёўская прапаганда ўсяму сьвету, але найперш — уласнаму народу. Рабіць гэта яе прымушае патрэба псыхалягічнай кампэнсацыі за пакутлівае і прыніжальнае адставаньне Расеі ад Захаду. Pacefl дзіўным чынам ненавідзіць Захад і аднача-
сова пераймае ўсё ягоныя дасягненьні, толькі са спазьненьнем...
Даўняя і трывалая традыцыя хлусьні і фальсыфікацыі побач з актыўнай згодай большасьці народу яе слухаць і ёй верыць зьяўляюцца для Расеі невычэрпнай крыніцай сілы ў тых канфліктах, якія яна спараджае — у тым ліку і ва ўкраінскім. Напор нашчадкаў бальшавіцкага Дэзінфбюро ў нашы дні такі моцны і такі таленавіты, што вагаецца і сумняваецца нават сусьветная грамадзкая думка.