Мой Картаген
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2015
Падзівіўся я шчыраваньням ягоным, ды яшчэ таму, як гісторыя краін у ягонай частцы сьвету падобная да тых, дзе жыву я.
I галоўнаю ў тых высновах для мяне, беларуса, была гэтая: нідзе ніколі нічога не заканчваецца і нічога не пачынаецца. Усё толькі працягваецца.
7 траўня 2014 году.
«Русскмй мнр» і маральнасьць
У дні, калі на ўсходзе Ўкраіны ліецца кроў, бо суседняя вялікая дзяржава вырашыла сілай зброі змагацца за тое, што яна называе «русскмй мнр», мне ўсё часьцей думаецца пра маральны бок гэтай барацьбы.
Фігуральна кажучы, цяперашняе кіраўніцтва Расеі кажа так: па-за межамі нашай дзяржавы жывуць мільёны людзей, якія размаўляюць парасейску, і мы будзем усімі магчымымі шляхамі бараніць іх права на захаваньне сваёй мовы і культуры. У 2014 годзе стала відавочна, што «ўсімі магчымымі шляхамі» азначае, у тым ліку, і вайну.
He беручы пад увагу геапалітычныя і ўнутрыпалітычныя наступствы гэтай барацьбы для Расеі, а таксама эканамічныя і цывілізацыйныя наступствы для ўсяго рэгіёну і нават сьвету, нельга не дзівіцца амаральнасьці такой расейскай пазыцыі.
У барацьбе за правы расейскамоўных меншасьцяў у сваіх колішніх калёніях лідэры Расеі адмаўляюцца абмяркоўваць працэсы, якія прывялі да зьяўленьня такіх меншасьцяў. А працэсы гэтыя называюцца так:
крывавыя войны,
татальны рабунак культурнага багацьця захопленых народаў,
жорсткія, крывавыя рэпрэсіі, масавыя дэпартацыі, засяленьне нерасейскіх правінцый этнічнымі расейцамі,
прымусовая русыфікацыя, інфармацыйныя вайна, фальсыфікацыя гісторыі
і яшчэ шмат іншых падступных захадаў імпэрыі супраць сваіх нацыянальных ускраінаў. Расейскі імпэрыялізм у гісторыі набываў розныя формы (вялікадзяржаўна-нацыяналістычную, вялікадзяржаўна-камуністычную), але заўсёды заставаўся імпэрыялізмам. Трагічныя вынікі цяперашняга звароту да яго часткі расейскіх інтэлектуалаў і палітычнага істэблішмэнту толькі пацьвярджаюць факт, што час імпэрыяў незваротна мінуў.
На жаль, трэба прызнаць, што цяперашняя Расея і яе народ не зьяўляюцца хрысьціянскай краінай і хрысьціянскім народам, бо цэнтральны элемэнт хрысыдіянскага сьветапогляду — пакаяньне. Тут сапраўды ў Расеі і Захаду — розныя ўзроўні разьвіцьця. Захад жыве ў постхрысьціянскую эпоху, а Расея, выглядае, — у дахрысьціянскую (ці протахрысьціянскую). У кожным выпадку, расейцы яшчэ мелі б пакаяцца перад самімі сабой і перад суседзямі за свае злачынствы (грахі), перш чым бараніць правы расейскамоўных грамадзянаў у былых сваіх калёніях.
Калі б такое пакаяньне і, адпаведна, катарсіс (ачышчэньне цераз пакаяньне) адбыліся, тады,
магчыма, не давялося б бараніць «русскнй ммр» з дапамогаю зброі. Думаю, тады яго наогул не давялося б бараніць. Як сёньня нямецкі сьвет не бароняць немцы, якія пасьля 1945 году праз пакаяньне і наступны катарсіс прайшлі (хай сабе і з дапамогай амэрыканцаў).
Калі б расейцы прызналі і зразумелі, што большая частка «русского ммра» — гэта ахвяры прымусовай асыміляцыі і дэнацыяналізацыі часоў савецкай імпэрыі, яны б атрымалі ў былых сатэлітах найбольш сваіх сяброў. Без пакаяньня Расея застаецца злодзеем, які за ўсякую цану бароніць скрадзенае ў суседзяў. Без такога пакаяньня барацьба за «русскмй ммр» — амаральная, і сам гэты «русскнй ммр» таксама амаральны.
Інтэлектуальныя колы ня толькі былых савецкіх рэспублік, але і краінаў былога сацыялістычнага лягеру Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у выніку сваёй гісторыі маюць даўнія сувязі з расейскай культурай і пры нармальнай сытуацыі (гэта значыць, пры адсутнасьці цяперашняй расейскай экспансіі) маглі б захоўваць сымпатыі да былой мэтраполіі і адпаведным чынам уплываць на свае грамадзтвы.
Але ў Крамлі гэтага, на жаль, не разумеюць.
11 лютага 2015 году.
Што нам варта ўзяць з расейскай культуры?
Расея — гэта ўсходнехрысьціянская краіна, у значнай ступені ўсходняя. Аде быў адзін пэрыяд, калі расейская культура быяа цалкам эўрапейскаю.
Гэта Срэбраны век, які нарадзіўся ў канцы XIX стагодзьдзя як вынік двух зьяваў: павароту часткі інтэлектуалаў да Захаду і Каталіцкай царквы, а таксама расейскай клясычнай гімназіі, празь якую прайшла значная частка дваранства і заможнага мяшчанства. Закончыўся Срэбраны век у 1917 годзе, хоць некаторыя яго творцы дажылі да 60-х гадоў XX стагодзьдзя.
Нечаканае каталіцтва расейскай эліты
Як вядома, яшчэ Пётар Чаадаеў у першай палове XIX стагодзьдзя бачыў выратаваньне Расеі ў прыняцьці каталіцтва, за што ўлады абвясьцілі яго вар’ятам. У 50-я гады XIX стагодзьдзя ў Парыжы існаваў гурток расейскіх католікаў, у які, сярод іншых, уваходзіў вядомы расейскі езуіт князь Іван Гагарын.
Праз вывучэньне Антычнасьці, старажытных Грэцыі і Рыму, нельга было не прыйсьці да італьянскага Рэнэсансу, які сам быў зваротам да антычнасьці — толькі напаўняў яе новым хрысь-
ціянскім зьместам, а пасьля (праз павагу да Бога і разуменьне пастуляту, што чалавек створаны паводле яго вобразу і падабенства) выліўся ў гуманізм і павагу да чалавечай індывідуальнасьці. Таму расейскі паэт і геніяльны філёзаф Уладзімір Салаўёў пісаў, што хрысьціянскі Захад нарадзіў ідэю богачалавека (індывідуалізм), а хрысьціянскі Ўсход — чалавекабога (унівэрсалізм).
Сам Уладзімір Салаўёў у другой палове XIX стагодзьдзя выступіў за аб’яднаньне цэркваў і ў 1896 годзе стаў уніятам. Католікамі, дарэчы, тады сталі і маладыя прадстаўнікі расейскіх княскіх родаў Трубяцкіх, Валконскіх, Даўгарукіх, Пацёмкіных, Беласельскіх. У пачатку XX стагодзьдзя да іх далучыліся такія пэрсоны, як пляменьніца прэм’ер-міністра Расеі Пятра Сталыпіна Натальля Ўшакова або сын іншага прэм ер-міністра імпэрыі Мікалая Маклакова, Юрый. I гэта не была мода, гэта былі перакананьні, за якія некаторыя з гэтых людзей ішлі ў турму. Граф Мікалай Талстой быў каталіцкім сьвятаром, служыў у сваёй дамовай царкве ў Маскве. Калі ён прыняў у каталіцтва Ўладзіміра Салаўёва, яго арыштавалі. Пры гэтым некаторыя з тых людзей спачатку рабіліся католікамі лацінскімі (Унія ў імпэрыі была пад забаронай), але вельмі хутка да іх прыйшло разуменьне, што ў каталіцтва трэба пераходзіць са сваім абрадам.
Сыстэма адукацыі тагачаснай Расеі давала выдатнага ўзроўню веды па антычнасьці і эўрапейскім мастацтве, найперш, італьянскім і францус-
кім. 3 гэтага захапленьня эўрапейскім мастацтвам і паўстаў першы стыль Срэбранага веку — сымбалізм. Бацька сымбалізму — паэт і мысьляр Вячаслаў Іванаў, празь «вежу» якога (мансардная кватэра-салён у Санкт-Пецярбургу) прайшлі ўсе асноўныя і сымбалісты, і акмэісты (Меражкоўскі, Гіпіюс, Салагуб, Кузьмін, Блок, Брусаў, Валошын, Гумілёў, Ахматава і інш.)> называў Італію сваёй духоўнай радзімай, пасьля рэвалюцыі эміграваў туды і перайшоў у каталіцтва (натуральна ў сваім усходнім абрадзе).
Адзін зь вядучых пісьменьнікаў і інтэлектуалаў Срэбранага веку, літаратурны і тэатральны крытык князь Сяргей Валконскі быў грэка-католікам. Адзін з галоўных паэтаў-сымбалістаў Міхаіл Кузьмін зусім маладым эміграваўу Італію і стаў паслушнікам у каталіцкім кляштары; пасьля сышоў адтуль, вярнуўся ў Расею і заняўся літаратурнай работай. Каталіцкім манахам у Бэльгіі пасьля эміграцыі стаў і знакаміты расейскі піяніст, найбліжэйшы сябар кампазытара Аляксандра Скрабіна і апякун яго дзяцей Аляксей Чаброў. Уладзіслаў Хадасевіч быў лацінскім католікам паводле нараджэньня, але ў канцы жыцьця ім духоўна апекаваліся расейскія ўсходне-каталіцкія сьвятары. Адзін з удзельнікаў першага Цэху паэтаў Дзьмітры Кузьмін-Караваеў, які паходзіў зь вядомага арыстакратычнага роду і быў сынам дэпутата Дзяржаўнай Думы прафэсара Ўладзіміра Кузьміна-Караваева, пасьля высылкі з Расеі ў 1922 годзе на так званым «філя-
зофскім параходзе» прыняў у Рыме каталіцтва і стаў уніяцкім сьвятаром. Аддаў даніну каталіцтву ў сваіх духоўных пошуках і Максіміліян Валошын. А ў вершах такога паэта Срэбранага веку, як Ільля Эрэнбург, Валеры Брусаўзнайшоў нават «культ каталіцызму», які, на маю думку, часам набываў дыдактычныя формы:
А после с строгмм капелланом Благодарнть Святую Мать й перед мрачным Ватнканом Покорно голову склонять...
Гісторыкам і літаратуразнаўцам вядомы факт барацьбы сакратара Рэлігійна-Філязофскага таварыства ў Санкт-Пецярбургу Сяргея Каблукова, які апекаваўся маладым Восіпам Мандэлыптамам, з магутнай цягай паэта да каталіцтва, якая праявілася ў яго раньніх вершах:
Где рнмскнй судмя суднл чужой народ, Стойт базнлмка, — м, радостный н первый, Как некогда Адам, распластывая нервы, йграет мышцамй крестовый легкнй свод...
Навярнуць Мандэльштама на праваслаўе Каблукоў, аднак, ня змог
Прымалі каталіцтва і постаці менш значныя, напрыклад бэлетрыстка Ніна Пятроўская, якая больш вядомая сваімі палюбоўнымі дачынень-
* У 1911 годзе Восіп Мандэльштам прыняў у Фінляндыі пра-
тэстанцтва.
нямі з Андрэем Белым і Валерыем Брусавым (калі яе пакінуў першы — яна ў яго страляла, калі другі — выкінулася з акна і засталася кульгавай).
А былі яшчэ і тыя, хто дзеля розных прычынаў у каталіцтва не пераходзіў, але выказваў да яго вялікія сымпатыі — так званыя філакатолікі. Да іх ліку належалі, напрыклад, філёзафы Мікалай Бярдзяеў і Сяргей Булгакаў, якія разам з францускім філёзафам Жакам Марытэнам, аўтарам тэорыі інтэгральнага гуманізму, сталі заснавальнікамі і актыўнымі ўдзельнікамі міжнароднага экумэнічнага руху. Філакатолікам можна назваць і выбітнага расейскага філёзафа Георгія Фядотава, які праз вывучэньне духоўнай культуры лацінскага Захаду адмовіўся ад матэрыялістычнага сьветапогляду і стаў хрысьціянскім мысьліцелем.
Гэта быў цэлы рух, духоўнае памкненьне расейскай творчай эліты ў бок Антычнасьці і Захаду, як яе пераемніка. Пераход у каталіцтва шмат для каго быў натуральным выяўленьнем іх любові да італьянскага Рэнэсансу і да Італіі зь яе культурай як такой. Другой падставай для пераходу ў каталіцтва была абазнанасьць гэтых людзей у праўдзівай гісторыі царквы, што таксама было плёнам адукацыі.
Расейская клясычная гімназія
Вядома, духоўнае памкненьне расейскіх інтэлектуалаў да Захаду пераходам у каталіцтва не абмяжоўвалася. Нехта заставаўся ў праваслаўі, нехта, як Валеры Брусаў, выбіраў чорную магію і акультызм, яшчэ нехта, як, напрыклад, Фёдар Салагуб, адкрыта называў Д’ябла сваім бацькам, зашто крытык Юлій Айхенвальд назваўяго «верным манахам Д ябла», а яшчэ нехта выбіраў шлях Мікалая Бярдзяева, які рэзка крытыкуючы расейскую царкву, фармальна заставаўся праваслаўным. Але творчасьць усіх гэтых людзей нельга ўявіць без эўрапейскіх і антычных алюзіяў. Проста лепшыя людзі краіны цягнуліся туды, дзе культура Антычнасьці і Рэнэсансу знайшлі свой натуральны і магутны працяг. Дастаткова згадаць пра Паўла Муратава, які «ўлюбіў» у Італію ўсю адукаваную Расею часоў дэкадансу, напісаўшы славутую кнігу «Вобразы Італіі» (сам ён, дарэчы, таксама эміграваў туды пасьля рэвалюцыі і жыў у Рыме).