Мой Картаген
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2015
Нават калі ведаеш, што тэарэтычна і блянкаваньне, і аркатура (у нашым выпадку сьляпая аркада) маглі быць недзе выкарыстаныя і ў часы Рэнэсансу, які храналягічна ішоў усьлед за Готыкай і быў трэцім выданьнем рымскай (раманскай) стылістыкі, то ўсё роўна такое спалучэньне і ў такой пасьлядоўнасьці ў нашы дні выглядае дзікавата — мы жывем у 2013 годзе. Вя-
дома, многія аўтэнтычныя будынкі адрозьніваюцца наслаеньнем стыляў. Вядома таксама, што ў часы рамантызму і эклектыкі XIX стагодзьдзя архітэктары даволі дзіўна спалучалі гістарычныя стылі ў адным будынку. Урэшце, аркатура шырока выкарыстоўвалася ў культавым дойлідзтве Расеі, але там не было ні Готыкі, ні замкаў. IIІто ж прымусіла аўтараў «Замку» зрабіць такое сёньня і менавіта так?!
Сярод прычынаў я назваў бы дрэнны густ і адсутнасьць гістарычнай ды мастацкай адукацыі — гэта значыць усё тую ж невысокую нашу культуру.
У часы Готыкі таксама выкарыстоўвалася аркатура — гатычная. I па прыклады далёка хадзіць ня трэба, дастаткова ўзнавіць у памяці бакавы фасад Наваградзкай Барысаглебскай царквы. Чаму ж у «Замку» выкарыстана раманская?.. Або вось Косаўскі нэагатычны палац мае на вежах тыя самыя блянкі... Нарэшце, зрабілі б вокны не гатычныя, а паўцыркульныя, у стылі аркатуры, і было б прынамсі стылёва. Але замест таго, каб узяць адзін канкрэтны стыль і трымацца яго, аўтары «Замку» абралі эклектыку эклектыкі, прадэманстраваўшы беларускаму паспалітаму люду сваё гістарычнае і мастацкае невуцтва, як, зрэшты, і гарадзкога начальства, якое гэты праект зацьвярджала і ўхваляла.
Урэшце, што замінала аўтарам узяць за прататып адзін са страчаных беларускіх замкаў і стылізавана ўзнавіць яго ў Менску ў выглядзе
гандлёвага цэнтру? Таксама ня надта дарэчна, але прынамсі быў бы хоць нейкі беларускі культурна-гістарычны кантэкст і павага да сваёй мінуўшчыны.
Вядома, абазнаныя ў гісторыі мастацтва людзі павінны ведаць і гісторыю стыляў, і прынцыпы гармоніі, і гісторыю сусьветнага і нацыянальнага мастацтва. Калі гэтага няма — зьяўляюцца эклектычныя «Замкі»... Для архітэктара-мастака гэта непрымальна, для інжынэра-праекціроўшчыка — як бачым, так.
Вельмі сорамна і няёмка глядзець на гандлёвы цэнтар «Замак» у Менску і ведаць, што тытаны чалавецтва і геніі Адраджэньня — Рафаэль і Мікелянджэлё — былі архітэктарамі...
Палац Незалежнасьці
3 гандлёвым цэнтрам «Замак» справа адносна простая. Там — дэманстрацыя невуцтва. Значна больш сур’ёзная сытуацыя з новым Палацам Незалежнасьці.
Архітэктура — гэта мастацтва арганізацыі прасторы. Прычым ня проста арганізацыі, але пры дапамозе мастацкіх сродкаў. Творчасьць (або, у выпадку менскай праектнай рутыны, стварэньне) — гэта таямніца нябёсаў. Я, як і многія іншыя, лічу, што вынікі тварэньня належаць аўтару толькі фактычна, бо празь яго атрыманыя. А насамрэч, у выніку тварэньня (стварэньня) можа атрымацца тое, што ні заказь-
нік, ні аўтар стварыць не жадалі... Сутнасьць падзеі праяўляецца, часам, паміма аўтарскай волі (здымак №3).
Я ня ведаю дакладна, што заказьнікі і аўтары Палацу Незалежнасьці зьбіраліся стварыць, але бачу, што атрымаўся ў іх... першы будынак у ансамбаль менскага пляцу Цяньаньмэнь... Хто б мог падумаць, што мы дажывем да манумэнтальных рэплікаў пэкінскай таталітарнай культуры ў Менску XXI стагодзьдзя!
Каб такі комплекс збудавала ў Менску для сваіх патрэбаў кітайская амбасада — гэта было б зразумела. Але, калі гэта робяць беларускія архітэктары паводле беларускага заказу...
Калі ў СССР Мікіта Хрушчоў прыйшоў да ўлады, ён вырашыў зьмяніць прынцыпы манумэнтальнай архітэктуры. Хрушчоў быў менш адукаваны за Сталіна, і яго моцна раздражнялі сталінскія ордэрныя палацы. Ён вырашыў адмовіцца ад сталінскіх нэабарока і нэаклясыцызму. Натуральна, знайшліся і прафэсіяналы, якія падвялі тэарэтычныя прынцыпы пад гэтую адмову. Вядомы савецкі архітэктар Андрэй Бураў пісаў ў 50-я гады XX стагодзьдзя: «Захаваньне ордэру і калёнаў замінае руху архітэктуры наперад».
У выніку на сьметнік савецкай гісторыі былі выкінутыя розныя там калёны зь іх базамі, капітэлямі, абакамі ды эхінамі, антаблемэнты з архітравамі ды фрызамі, портыкі з тымпанамі ды іншыя атрыбуты грэцкіх і рымскіх ордэраў. Надышоў час строгай функцыянальнасьці і ад-
мовы ад дэкаратыўнасьці, што на справе азначала раскрапоўку фасадаў пілёнамі, або, папросту кажучы, гранёнымі слупамі (здымак №4).
Кульмінацыяй хрушчоўскага манумэнталізму стаў збудаваны ў 1961 годзе Крамлёўскі Палац зьездаў. Стылістыка гэтай спаруды стала імкліва пашырацца па ўсім СССР, не абмінуўшы і Менск. У 1985 годзе тут было распачата будаўніцтва Палаца Рэспублікі, пазьней замарожанае і скончанае новымі ўладамі ў 2001 годзе.
Але ня толькі па СССР крочылі хрушчоўскія архітэктурныя прынцыпы. Трапілі яны і ў Кітай. У 1959 годзе ў Пэкіне на пляцы Цяньаньмэнь зьявіўся Дом народных сходаў (здымак №5), а ў 1977 годзе — Дом памяці Старшыні Мао (маўзалей) (здымак №6).
Абодва гэтыя палацы цалкам адпавядалі стылістыцы Крамлёўскага палацу зьездаў, і толькі суадносіны аб емаў і дахі ў іх мелі кітайскія нацыянальныя асаблівасьці. Гэтыя будынкі сталі сымбалямі татальнага кантролю і пагарды да чалавечай асобы, якія, як ні дзіўна, ляжалі ў сарцавіне ідэалёгіі позьняга камуністычнага абсалютызму.
Г вось у 2013 годзе ў Менску зьяўляецца копія пэкінскіх Дамоў народных сходаў і памяці Старшыні Мао пад назвай Палац Незалежнасьці! Тут мы бачым тыя самыя рознапамерныя аб’ёмы, тое самае чляненьне фасаду пілёнамі-слупамі і нават закругленыя ўверх вуглы сымбалічнага даху будысцкай пагады... Эстэтычна ды ідэалягічна гэ-
тая спаруда цалкам чужая беларускаму этнасу, яго традыцыі і каштоўнасьцям. I тым ня менш яна ў Менску зьявілася.
Лішне казаць, што такія дзяржаўныя палацы вельмі празрыста выяўляюць каштоўнасьці заказьнікаў. Вось, напрыклад, у Тбілісі ў 2004-2009 гадах быў збудаваны цалкам па-эўрапейску клясычны прэзыдэнцкі палац з портыкам, калёнамі і купалам (здымак №7). А ў нас — рэпліка будынкаў з пляцу Цяньаньмэнь...
Бачыцца ў гэтай падзеі і злавесная іронія: для ГІалацу Незалежнасьці прататыпам абралі грабніцу... Ведаць бы толькі, чыя гэта іронія і хто пасьмяецца апошнім.
Чаму так атрымалася?
Я даўно думаю, чаму так зь менскай архітэктурай адбылося. I адказ маю. Гэта агульная антыкультурная скіраванасьць усёй сытуацыі ў краіне за апошнія 20 гадоў або, як сказаў бы філёзаф, антыкультурны дыскурс. А калі малакультурныя людзі яшчэ і пачынаюць зарабляць грошы, ды яшчэ і ў краіне, задоўга да таго аслабленай і абрабаванай культурна, зь вялікімі культурнымі стратамі ў матэрыяльнай і духоўнай сфэрах, тады і адбываецца тое, што адбылося ў Менску з архітэктурай.
У нашай сталіцы, у яе архітэктурных уладах, на зьмену архітэктару-мастаку прыйшлі інжынэры-праекціроўшчыкі ды інжынэры-пляніроўш-
чыкі з дыплёмамі выпускнікоў архітэктурных факультэтаў. Гэтыя людзі сёньня займаюцца не мастацтвам. Яны ўдзельнічаюць у вялікім бізнэсе, які называецца забудовай сталіцы Беларусі. Бізнэсмэны прыйшлі на зьмену мастакам. Нават сталінскія архітэктары, якія пасьля вайны адбудоўвалі Менск і Кіеў (Шчусеў, Колі, Жалтоўскі ды іншыя) былі мастакамі. А беларускія незалежныя праекціроўшчыкі-пляніроўшчыкі — толькі бізнэсмэны. У мастака бізнэс — яго мастацтва. У праекціроўшчыка — яго праекты. Пры чым тут эстэтыка? Пры чым тут гістарызм і пераемнасьць? Пры чым тут павага да асяродзьдзя? Галоўнае выгнаць Чыжу 23 паверхі, і каб не абваліліся. Ну і каб унутры і звонку было «красіва». Hi заказьніку, ні аўтару не ідзецца пра мастацтва. Ня той узровень, ня тая кан’юнктура, ня тое начальства, ня той час.
I вось маем у цэнтры ўсё болей навабудаў, якія самым грубым чынам разбураюць гарадзкі пэйзаж, гвалцяць яго, вульгарна мяняюць і зьнішчаюць пэрспэктывы, разрываюць камэрную прастору даўно складзеных гарадзкіх куточкаў. Нагрувашчваньне аб’ёмаў і дахаў непадалёк ад гістарычнага цэнтру, напрыклад на Энгельса пры яе набліжэньні да Першамайскай, нагадвае сабой ускраіны хаатычна забудаваных блізкаўсходніх гарадоў. Калі я там праяжджаю з боку канцэртнай залі «Менск», дык заўсёды ўспамінаю арабскія дахі Каіру...
А на ўскраінах — процьма шматпавярховікаў з ідыёцкімі архітэктурнымі элемэнтамі: нейкія запазычаныя з кітайскіх пагадаў шматслойныя дахі або вежачкі з купаламі ў «стылі» шалома Аляксандра Неўскага... Асабліва прыкра, што шмат запазычана ў лужкоўскай Масквы — піраміды, вежачкі, падземныя гандлёвыя цэнтры пад плошчамі...
Некалі, у 80-я гады, калі мы спрабавалі абараніць Нямігу ад новай забудовы і Верхні горад ад мэтро, аўтар праекту Гандлёвага дому на Нямізе Мусінскі падчас аднаго з грамадзкіх абмер каваньняў з гонарам (і пагардай да абаронцаў даўніны) заявіў, што наступныя пакаленьні менчукоў будуць ганарыцца яго гмахам на Нямізе. Прайшло 25 гадоў, і я, як і тады, магу сказаць, што пры ўсёй павазе (а, хутчэй, непавазе) да архітэктурнага дыплёму Мусінскага не магу назваць яго шматпавярховік творам мастацтва — ён ім ня быў, ня ёсьць і ніколі ня будзе.
I ўсё ж нават ведаючы пра прычыны таго, што робіцца, ня можаш адначасова і не зьдзіўляцца. Нібыта ад 60-х гадоў студэнты архітэктурнага факультэту БПІ (БНТУ) езьдзілі на практыку за мяжу, у тым ліку і ў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў сьвету — Прагу. Але становяцца яны чамусьці не мастакамі, а праекціроўшчыкамі, якія да таго ж не шануюць даўніну.
Ну і ёсьць нейкая родавая траўма, нешта, схаванае ў самых глыбінных спратах нашай душы, ледзьве ня ў генах. Гэта — нейкая містычная
спадчына Расейскай імпэрыі. Вось на вуліцы Інтэрнацыянальнай, якая ёсьць часткай гістарычнага Верхняга гораду, на дахах старых камяніцаў замянілі дахоўку на чырвоную бляху. (Раней частка тых дамоў была накрыта нефарбаванай бляхай, а іншыя — чарапіцай) Нехта гэтага можа і не заўважыць. Нехта скажа: добра, што не на зялёную. А я вось думаю, як гэта так сталася, што Расея прарастае і прарастае ва ўсім навокал? Як гэта ёй удаецца трымацца так доўга ва ўсім, што сёньня робяць малакультурныя беларусы?
Я маю на ўвазе «черлядь» — адзін з трох колераў, у які у 1832 годзе ў Расеі загадалі фарбаваць жалезныя дахі (іншыя два — зялёны і шэры). Якраз гэтую «черлядь» (цёмначырвоную барву розных адценьняў) цяпер мы бачым на вуліцы Інтэрнацыянальнай і якраз той указ Мікалая I аказаўся так містычна выкананы менскімі гарадзкімі чыноўнікамі ў 2013 годзе.