• Часопісы
  • Мой Картаген  Сяргей Абламейка

    Мой Картаген

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2015
    46.53 МБ
    іх цэлымі зграямі. Памятаю і свой шок, калі аднойчы на набярэжнай Сьвіслачы ў 1981 ці 1982 годзе сустрэў двух інтэлігентнага выгляду, добра апранутых мужчынаў з партфэлямі, якія ішлі і размаўлялі паміж сабой па-беларуску... Тая сустрэча, дарэчы, перадвызначыла і мой хуткі пераход на беларускую мову.
    А цяпер сытуацыя ўжо зусім іншая, сёньня ў мяне ўжо ёсьць надзея. 1 дае мне яе, сярод іншага... Каталіцкая царква, якую ўжо з поўным правам можна назваць Беларускай Каталіцкай царквой. I вырашальнаю ролю ў тым, каб царква стала такой, адыграў кардынал Казімір Сьвёнтак.
    Зразумела, што ў савецкія часы быў герой-падзьвіжнік ксёндз Уладыслаў Чарняўскі, які адзін працаваў як акадэмічны інстытут, пераклаўшы Біблію ды Імшал, у 80-90-я гады быў шырокі рух сярод каталіцкай інтэлігенцыі, была Беларуская Каталіцкая грамада, адроджаны часопіс «Крыніца», а таксама выдатны нунцый Ватыкану ў Менску Агастына Маркета, які зразумеў патрэбы беларусаў і ўсяляк спрыяў ім. Быў нарэшце і шырокі ўніяцкі рух, які, як дрожджы, стымуляваў усіх сваіх канкурэнтаў. Але на чале Каталіцкай царквы з 1991 да 2006 году стаяў арцыбіскуп, а пасьля кардынал Казімір Сьвёнтак. I вось ад яго, чалавека, які карыстаўся велізарным уплывам у Польшчы і Ватыкане (дзе пры папу-паляку польскі ўплыў быў ці не абсалютны), залежала, якой стане Каталіцкая царква. I Сьвёнтак, ме-
    навіта ён, мог сказаць «не» — і нічога б не было, як гэтага няма дасюль у Праваслаўнай царкве, бо тамтэйшы герарх сказаў і далей кажа беларушчыне сваё «не». А вось Сьвёнтак (наступіўшы на сваё нацыянальнае пачуцьцё, якое, бясспрэчна, меў) сказаў «так».
    Пры Сьвёнтку выйшаў па-беларуску каталіцкі Імшал, беларуская мова стала афіцыйнай мовай справаводзтва Каталіцкай царквы, па-беларуску пачала працаваць сэмінарыя ў Пінску, пачалі выдавацца малітоўнікі, катэхізмы і часопісы і ў сотнях касьцёлаў па ўсёй краіне пачалі служыцца беларускія набажэнствы. За гэта ўсё ў пэўных колах Польшчы кардынал Сьвёнтак ня толькі сустрэў неразуменьне, але і пачуў на свой адрас праклёны за здраду польскіх інтарэсаў на крэсах.
    Быў ён аднак не зусім крэсавякам, бо нарадзіўся ў ГІрыбалтыцы. Таму і не вызначаўся асаблівай зацятасьцю, якую часта маюць не палякі з цэнтральнай Польшчы, а якраз палякі крэсовыя.
    Кардынал часта расказваў, як расейскі афіцэр, які выдаваў яму даведку аб вызваленьні, паглядзеўшы асабістую справу вязьня, быў уражаны, што той доўгія гады правёў у Інце — у лягеры за палярным кругам, у тундры. Звычайна адтуль ніхто не вяртаўся, а Сьвёнтак выжыў, бо, відаць, Божым плянам яму было наканавана выканаць яшчэ адну важную місію — узначаліць адраджэньне Каталіцкай царквы ў Беларусі і зрабіць яе беларускай. За 10 гадоў у сталінскіх лягерах ён
    бачыў там шмат людзей, якія сядзелі за любоў да сваіх Айчынаў — да Літвы, да Латвіі, да Ўкраіны, да Польшчы і да Беларусі таксама. I пра гэта ён памятаў усё сваё жыцьцё.
    Ніколі не забуду, як 13 гадоў назад у мяне варушыліся валасы на галаве ад усьведамленьня гістарычнай значнасьці падзеі і ўсьведамленьня незваротнасьці працэсу. Было гэта, калі кардынал Сьвёнтак прывёз у Рым першую вялікую групу паломнікаў зь Беларусі, некалькі сотняў чалавек на дзясятку аўтобусаў. Запіс прывітальнага слова кардынала на сустрэчы з папам Янам Паўлам II і слова пантыфіка ў адказ немагчыма было слухаць спакойна. Два палякі, папа і кардынал, гаварылі на беларускай мове... Гэта была кульмінацыя — завяршэньне высілкаў сотняў рыма-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх беларускіх падзьвіжнікаў XX стагодзьдзя, многія зь якіх пайшлі на пакуты і склалі галовы за ажыцьцяўленьне гэтай сваёй мары.
    Неяк расейская газэта «йзвестня» зьмясьціла рэпартаж свайго карэспандэнта зь Менску, які разважаў пра тое, ці сапраўды беларусы браты расейцам, ці сапраўды яны рускія. I вось карэспандэнт той «біў у набат», маўляў, зайдзіце ў Чырвоны касьцёл у цэнтры беларускай сталіцы — гэта ж сапраўдны нацыяналістычны канвэер, восем беларускамоўных набажэнстваў кожны дзень, тысячы людзей на кожнай службе, сотні спавядаюцца, і ўсё моладзь, моладзь і моладзь...
    I вось я часта думаю, што калі Беларусі наканавана некалі адрадзіцца пасьля сёньняшняй нацыянальнай пустэчы, дык натуральнай базай для будучай беларусізацыі ўсёй краіны стануць тыя сотні тысяч (а можа і пара мільёнаў) католікаў, якія сёньня кожны дзень моляцца па-беларуску.
    Сьвёнтак мог застацца добрым палякам і дапільнаваць інтарэсы Польшчы на крэсах, але ці застаўся б ён добрым католікам у гэтым выпадку? Ён выбраў веру і пайшоў усьлед за сваім вялікім папярэднікам — апосталам Паўлам, які казаў, што для габрэяў ён габрэй, а для грэкаў — грэк.
    Сьвёнтак для беларусаў стаўся беларусам.
    27 ліпеня 2011 году.
    Калі ў Менску паставяць помнік Сержуку Вітушку
    Стужкі навінаў раз за разам прыносяць чарговыя тэорыі навукоўцаў пра час. Раней пісалі што ён паскараецца, а цяпер пачалі сьцьвярджаць, што запавольваецца і некалі наогул спыніцца. Я думаю, што ўсё ж паскараецца, прычым няўмольна, для кожнага з нас, асабліва ў другой палове жыцьця. Паскараецца і забірае людзей аднаго за адным, аднаго за адным.
    Цяпер вось Хронас узяўся і за пакаленьне адраджэнцаў 80-х. Няма ўжо Анатоля Сыса, Тані Сапач (Дубавец), Арыны Вячоркі. ІІайшоў у бясчасьсе і Сяржук Вітушка.
    У верасьні 1984 году на гістфаку БДУ зьявіўся бялявы хлопец з блакітнымі вачыма і адкрытым прыязным тварам. Я ў той год чамусьці ня быў пасланы на бульбу, а мыў вокны ў аўдыторыях і вэстыбюлі. I дагэтуль памятаю сваё радаснае зьдзіўленьне, нават шок, калі пачуў, што нехта за сьпінаю гучна і са смакам на ўвесь калідор размаўляе па-беларуску. Я, натуральна, кінуў свой занятак і пайшоў знаёміцца — у нас на гістфаку ўжо быў беларускамоўны гурток.
    Гэтым новым студэнтам быў Сяржук Вітушка. Тады якраз арганізоўвалася «Талака», адбываліся
    першыя паседжаньні, Сяржук стаў яе старшынём, і, дзякуючы яму, туды неўзабаве трапіў і я.
    Цяпер часам спрачаюцца пра ролю ў апошнім адраджэньні той або іншай арганізацыі. Хтосьці кажа пра акадэмічны асяродак канца 60-х-пачатку 70-х, хтосьці пра мастакоўскі «Паддашак», хтосьці пра «Майстроўню» ці «Талаку», а нехта наогул усё пачынае з БНФ і яго фракцыі ў Вярхоўным Савеце ХІІ-га скліканьня. Таксама часам даводзіцца чуць, што ў 80-я гады не было беларускай моладзі, што ўсё навокал было расейскае, і што сапраўды адданая нацыянальная моладзь зьявілася толькі цяпер. Гэта, канечне, усё няпраўда. Менавіта з моладзевага руху 80-х гадоў вырас БНФ, які і прывёў краіну да новай хвалі адраджэньня ў канцы 80-х пачатку 90-х гадоў. Калі ў 1987 годзе пад Ракавам мы праводзілі першы Вальны Сойм беларускіх моладзевых суполак, дык туды зьехаліся дэлегаты ад дваццаці або трыццаці беларускіх моладзевых клюбаў з усёй Беларусі, а ў другім Вальным Сойме ў Вільні праз паўтара года ўдзельнічалі ўжо прадстаўнікі ад 60 ці 70 суполак. Калі 19 кастрычніка 1988 году быў створаны аргкамітэт БНФ, дык назаўтра тысячы гэтых маладых людзей стварылі ў сваіх калектывах групы падтрымкі фронту.
    I адным зь нязьменных лідэраў усяго гэтага грамадзкага працэсу быў Сяржук Вітушка. Ён — адзін з тых, дзякуючы каму сёньня на мапе сьвету ёсьць незалежная Беларусь. Я разумею, што для гэтага працавалі, ішлі ў турмы і гінулі многія па-
    каленьні беларусаў. Але ў 80-я гады XX стагодзьдзя — адным зь лідэраў беларушчыны быў ён.
    Я мог бы прыгадаць шмат чаго асабістага ў нашых дачыненьнях і некалі гэта абавязкова зраблю. Цяпер проста хочацца даць пару штрыхоў да гэтай выбітнай постаці нашай гісторыі XX стагодзьдзя.
    Усе, хто памятае яго па талакоўскіх вандроўках, «талоках» ці паседжаньнях, ведаюць, наколькі гэта быў сумленны і адданы Беларусі чалавек. Ён любіў Беларусь аддана і далюбіў яе да канца, нічога не беручы і ня просячы ўзамен. У 2010 годзе, адказваючы на пытаньне анкеты «Свабоды», кім з сучасьнікаў вы захапляецеся, ён адказаў: «Усімі, хто арэ на ніве беларушчыны». Гэта вельмі незвычайна, бо з узростам людзі пачынаюць ня толькі даваць, але і браць нешта для сябе, а некаторыя дык і наогул патрапляюць толькі браць. Вітушка аддаваў.
    Ад самага моманту нашага знаёмства я зьдзіўляўся і другой Вітушкавай якасьці — бязьмежнай дабрыні. У сваім стаўленьні да людзей вакол сябе ён быў абсалютным хрысьціянінам яшчэ тады, калі нічога ня ведаў пра Хрыста.
    I яшчэ мне цяпер думаецца пра яго мужнасьць. Быў ён мужны заўсёды. Напрыклад, на Дзяды 1987 году, калі мы разам стаялі з кветкамі ля помніка Янку Купалу на першым антысавецкім мітынгу ў гісторыі савецкай Беларусі, а парк Янкі Купалы быў увесь аточаны чорным «Волгамі» КДБ і мы ня ведалі, ці застанемся студэн-
    тамі і куды пасьля мітынгу трапім — дадому ці на вуліцу Камсамольскую... Быў ён мужны і тады, калі мы зьбіралі ў другой палове 80-х у шматкватэрных дамах на менскіх ускраінах подпісы за адкрыцьцё беларускамоўных садкоў і клясаў. Некаторыя плявалі ў твар, некаторыя кідаліся біцца, а ён усё роўна не пераходзіў на расейскую і спрабаваў пераканаць і подпіс той здабыць... Быў ён мужны і ў змаганьні са сваімі хваробамі, якія яго мучылі і зьвялі нарэшце ў магілу. Гісторыя яго мужнага змаганьня са сваімі нягодамі — гэта наогул прыклад усім нам.
    Я цяпер думаю, чаму менавіта яму, аднаму з найлепшых сыноў Беларусі, былі пасланыя такія выпрабаваньні і пакуты? У 80-я гады ён яшчэ даваў рады сваёй цукроўцы, сам сабе робячы ўколы і падчас паседжаньняў, і падчас вандровак, раскопак і г. д. Калі ж у 90-я гады цяжка захварэла яго ўлюбёная дачушка, ён увесь аддаўся яе выратаваньню і якраз тады страціў кантроль над сваёй хваробай. Тады яна і пачала яго ў нас забіраць...
    Я часам званіў яму ў Вільню, адзін раз прыяжджаў і жыў у яго два тыдні... Калі ён асьлеп, тэлефонныя размовы сталі для яго практычна адзінай камунікацыяй са сьветам. А я, працуючы і пераадольваючы свае праблемы, званіць часьцей ня стаў. Цяпер ужо і прабачэньня не папросіш...
    Я перакананы, што некалі нашчадкі назавуць адну з вуліц менскай Курасоўшчыны, дзе жыў
    Сяржук Вітушка, яго імем. Я таксама ўпэўнены, што нашчадкі паставяць у Менску і помнік Сержуку.
    А можа гэта яшчэ пасьпеем зрабіць і мы...
    2 ліпеня 2012 году.
    Мальдзісава адказнасьць
    Спадзяюся, што кнігі прафэсара Маяьдзіса яшчэ дачакаюцца і перавыданьняў, і ўдзячных чытачоў зь яіку маяадых пакаленьняў бедарусаў. Напісаў ён іх шмат — навуковых і папулярных, выдатных і цікавых, вялікіх і малых. Яго даробак — значная частка падмурка сучаснай беларускай культуры. I гэта застанецца назаўсёды. Могуць быць розныя думкі пра тое, якая з кнігаў прафэсара найбольш каштоўная і вартая. Я асабіста лічу найлепшымі ягонымі працамі дзьве. Гэта манаграфія «На скрыжаваньні славянскіх традыцый» (1980), дзе Мальдзіс даў клясыфікацыю стыляў для Беларусі, і «Беларусь у люстэрку мэмуарнай літаратуры XVIII ст.» (1982), дзе прафэсар даў нам магчымасьць даткнуцца да побытавага жыцьця беларускай арыстакратыі часоў барока і клясыцызму.