Мой Картаген
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2015
Калі я думаю пра айца Аляксандра, я заўсёды ўспамінаю некалькі эпізодаў з нашых асабістых дачыненьняў, якія могуць цяпер прадстаўляць і грамадзкі інтарэс. Аднойчы ў пачатку 1990-х гадоў мы гулялі зь ім у навакольлях Кальварыйскіх могілак і вуліц Апанскага і Альшэўскага. Гаворка ішла пра патрэбу прызначэньня ўніяцкага біскупа ў Беларусь. Я схіляў айца Аляксандра згадзіцца на вылучэньне ягонай кандыдатуры. Ён быў супраць. У нейкі момант ён раптам сказаў, што ўжо аднойчы адмовіўся стаць біскупам.
Было гэта ў 1986 годзе пасьля сьмерці Апостальскага візытатара для беларусаў замежжа, уніяцкага біскупа Ўладзімера Тарасевіча з Ордэну бэнэдыктынцаў. Гэта была велізарная памылка, маштаб якой ён яшчэ больш зразумеў тады, калі прыехаў у Менск і ўбачыў там уніяцкі рух. Болып за дзьве гадзіны я ціснуў на айца Аляксандра, і ён у рэшце рэшт даў сваю згоду. Па ўсёй краіне тады пачалася кампанія збору подпісаў пад лістом да папы рымскага з просьбай прызначыць айца Аляксандра ўніяцкім біскупам Беларусі. Было сабрана каля трох тысяч подпісаў, якія мы накіравалі ў Рым. I толькі значна пазьней я даведаўся, што Ватыкан, паводле старой традыцыі, ніколі не прызначае таго, каго дамагаюцца людзі ў рамках нейкіх грамадзкіх акцыяў. Да таго ж айцец Аляксандар ня быў грамадзянінам Беларусі. У часе нашай размовы ён, відавочна, ужо ведаў пра безнадзейны характар нашай акцыі, але вырашыў даць на яе згоду, спадзеючыся на грамадзкі і царкоўны розгалас і пазьнейшы плён. Так і атрымалася. А пасьля яшчэ і паказаў дабрыню сваёй душы, падтрымаўшы ў жыцьці тых, хто зьбіраць подпісы перашкаджаў.
У 1995-96 гадах, калі стала відавочна, што першая хваля новага беларускага Адраджэньня захлынаецца, я адчуў, як памалу з-пад ног пачала сыходзіць глеба. Раптам стала зразумела, што Беларусь і беларусы нікому не патрэбныя ні ў сьвеце, ні, нават, у самой Беларусі, што з часоў напісаньня Купалам «Тутэйшых» нічога не
зьмянілася — у Беларусі па-ранейшым рэалізуе свае інтарэсы Расея, а нам, фактычна, няма месца на сваёй зямлі. Глеба з-пад ног пачала сыходзіць, а ў галаву прыйшлі пытаньні — як быць далей? ці ёсьць надзея, што Беларусь застанецца? што яна ўздымецца зноў? дзе ўзяць маральныя сілы для працы? і ці патрэбна гэтая праца? Пра гэтыя невясёлыя думкі я расказаў тады айцу Аляксандру Надсану і ў адказ пачуў: «Братка, што ж казаць мне? Я цэлае жыцьцё так жыву і працую...» На гэтым мае сумненьні скончыліся.
Беларуская Грэка-каталіцкая Царква паўстала ў 1990 годзе зь нябыту і адразу займела высокапрафэсійныя пераклады большасьці царкоўных тэкстаў з арыгіналу, выкананыя айцом Аляксандрам, глыбокім знаўцам Бібліі і дзясятка моваў. Ягоныя тэксты дзіўным чынам адбіваюць памежную і сынтэтычную сутнасьць старой Уніі — яго мова — і не заходняя, і не ўсходняя, яна — і тая і тая. I адначасова проста добрая беларуская. Няма чаго і казаць, што менавіта яго варыянт найбольш надаецца для агульнабеларускага міжканфэсійнага перакладу Бібліі. Я думаю, што гэтыя пераклады — галоўнае, што зрабіў айцец Аляксандар для Беларусі і беларускай культуры. Да яго перакладаў Літургію служылі па-царкоўнаславянску. Ён з бласлаўленьня біскупа Сіповіча ўзяўся за пераклад, выканаў яго і паўтара-два дзесяцігодзьдзі, напэўна, як адзіны ў сьвеце ўходне-каталіцкі сьвятар служыў на роднай мове, аж пакуль у 1990-я гады ягоную справу не перанялі
спачатку ўніяцкія, а пасьля і рымска-каталіцкія сьвятары ў Беларусі.
Маючы ў сваім распараджэньні вялікі архіў папераў Ордэну марыянаў і наогул беларускай эміграцыі, айцец Аляксандар напісаў і некалькі гістарычных кніжак, якія, безумоўна, маюць сваю вялікую культурную і навуковую вартасьць. Немалы ягоны ўнёсак і ў справу скарыназнаўства. Ён, напрыклад, выдаў малітвы з «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны і параўнаў іх зь перавыданьнямі тых самых тэкстаў у праваслаўных друкарнях Вільні сто гадоў пазьней. Аказалася, што тэксты Скарыны — уніяцкія, гэта значыць усходнія паводле формы, але з прызнаньнем каталіцкіх догматаў.
Неверагодныя высілкі рабіў ён у 90-я гады для арганізацыі мэдычнай дапамогі пацярпелым ад Чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі і аздараўленчага адпачынку беларускіх дзяцей ў Вялікай Брытаніі. Сотні сем’яў назаўсёды застануццаяму ўдзячныя.
У маім асабістым жыцьці ён быў настаўнікам у шмат якіх рэчах, нават у такіх, як кухня і харчаваньне. Аднойчы, будучы ў мяне ў гасьцях у Празе, ён некалькі дзён хадзіў па харчовых крамах, выбіраў прадукты, а пасьля даваў на кухні сапраўдныя майстар-клясы кухарскага ўменьня. Тое самае ён рабіў і ў Лёндане, бо гатаваў пераважна сам. Айцец Аляксандар быў вэгетарыянцам і ведаў мноства рэцэптаў італьянскай і францускай кухні. Ён заліваў макароны
падпаленай гарэлкай зь перцам, рабіў фантастычныя лязаньні, чырвоныя і зялёныя соўсы, вырабляў цуды з сыроў... Але калі ў нейкай рэстарацыі ў Менску не было нармальнай вэгетарыянскай ежы, мог зьесьці і мяса, хоць і безь вялікай ахвоты.
Ён меў надзвычайнае пачуцьцё гумару, любіў і ўмеў жартаваць. Мне наогул часам здаецца, што жарты і кпіны зьяўляюцца рэгіянальнай асаблівасьцю людзей з навакольляў Міра і Нясьвіжа, што і зафіксаваў ураджэнец тамтэйшых мясьцінаў Янка Брыль у аповесьці «Ніжнія Байдуны». Напрыклад, я ніколі не забуду, як пасьлядоўны беларусацэнтрыст Надсан, кожнага разу, сядаючы ў менскую таксоўку, пакепліваў з кіроўцаў. Ён пытаўся, чаму таксіст не гаворыць па-беларуску, і аімаль заўсёды атрымліваў той самы адказ: «А мне всё равно на каком языке разговармвать». I тут айцец казаў: «Ну менавіта. Дык чаму тады не па-беларуску?..» Далей наступала тое, што цяпер называюць кагнітыўным дысанансам.
Рэгулярна перазвоньваючыся з айцом Аляксандрам, я ведаў, што ён у апошнія гады пачаў пісаць гісторыю царквы ў Беларусі. Я зь нецярплівасыдю чакаў гэтай кнігі, бо ведаў, што ў нас, на вялікі жаль, дагэтуль няма іншага чалавека, які б мог якасна, зь веданьнем гісторыі і разуменьнем царкоўнай спэцыфікі, такую кнігу напісаць. Выглядае, што ён не пасьпеў... I гэта таксама вялікая страта.
Тым, хто сёньня апанаваны сумненьнем, ці Беларусь застанецца, і што ж рабіць у цяперашнія смутныя часы, я заўсёды нагадваю пра аднаго беларускага сьвятара зь Лёндану, які, ня ведаючы напэўна, ці будзе Беларусь, больш за 70 гадоў працаваў дзеля яе на чужыне.
16 красавіка 2015 году.
Т ці Ф?
Замест пасьляслоўя
Калі б гэтую кнігу пераклалі на расейскую мову, яна б называлася «Мой Карфаген». Але па-беларуску назва гучыць як «Мой Картаген». Чаму?
Адказ на гэтае пытаньне можна знайсьці ў некалькіх тэкстах гэтай кнігі, напрыклад, у развагах пра ўплыў і спадчыну Расеі для сёньняшніх беларускіх інтэлектуалаў («Што нам варта ўзяць з расейскай культуры»).
Гук «т» у назьве старажытнай фінікійскай дзяржавы і яе аднайменнай сталіцы Картагену (фінік. Qart-hadast) перайшоў у большасьць эўрапейскіх і міжземнаморскіх моваў, уключаючы арабскую і армянскую. Кожны, хто мае доступ да інтэрнэту, можа лёгка пераканацца, што форму «Карфаген» выкарыстоўваюць толькі расейцы і народы, якія ў апошнія стагодзьдзі былі часткаю расейскай імпэрыі, а пасьля СССР беларусы, украінцы, азэрбайджанцы, казахі... Разам з тым, праваслаўныя славянскія народы, якія пішуць кірыліцай, але ў склад Расеі не ўваходзілі, — баў-
гары, сэрбы, македонцы — выкарыстоўваюць назву «Картаген». Тое самае і ў праваслаўных Румыніі і Малдове. Спрашчаючы і абагульняючы можна сказаць, што гук «ф» у расейскім варыянце зьявіўся ў выніку спэцыфічнай перадачы лацінскага варыянту (Carthago) усходнеславянскімі аўтарамі паводле аналёгіі з традыцыяй перадачы грэцкіх словаў.
Гістарычна Беларусь мела сынтэтычны заходне-ўсходні характар дзяржаўных інстытутаў, культуры і царквы, а таксама доўгі вопыт кантакту з заходняй цывілізацыяй, захоўваючы пры гэтым свае ўсходнехрысьціянскія асаблівасьці.
Таму выбар назвы «Мой Картаген» як пазычанай у Катона-старэйшага мэтафары настойлівага клопату і канчатковай мэты, гэта адначасова і цывілізацыйны выбар на карысьць Беларусі па-за «русскнм мнром».
Цяпер яна нібыта там. I ўсё ж...
11 траўня 2015 году.
Паказьнік асобаў
A
Абама Барак 122
Абрантовіч Фабіян 265
Абэцэдарскі Лаўрэн 115, 174
Авідый 195
Адамовіч Антон 88
Айхенвальд Юлій 194
Александровіч Сьцяпан 85
Алеша Юры 195
Аляксандар 1 134, 154, 209
Аляксандар Неўскі 219
Аляксей Міхайлавіч цар 173
Арвэр Фэлікс 195
Арлоў Уладзімер 30, 258-262
Астроўскі Аляксандар 128
Ахматава Анна 191,195
Б
Багдановіч Адам 195
Багдановіч Максім 22, 195, 196, 203, 204
Багушэвіч Францішак 12
Бальмонт Канстанцін 59
Бандэра Сьцяпан 157
Бантыш-Камэнскі Дзьмітры 172
Баразна Лявон 204
Баруцкі Марэк 86
Барценеў Фёдар 151
Баторы Стафан 150
Безелянскі Юры 128
Бекбулатавіч Сімяон 150
Беласельскія 190
Белы Андрэй 193
Бісмарк Ота фон 136
Блок Аляксандар 191
Блэкстан Уільям 133
Боўр Радыён 151
Брусаў Валеры 191-194
Брускіна Маша 87
Брыль Янка 293
Булгакаў Сяргей 193
Бураў Андрэй 215
Быкава Ірына 264
Быкаў Васіль 57, 264, 265, 270
Бэзансон Ален 132, 133, 136-140, 142-147
Бэрнардоні Джавані Марыя 229
Бэтховэн Людвіг ван 194
Бярдзяеў Мікалай 125, 128, 193, 194
Бяскроўны Любамір 154
В
Вагнэрава Элішка 60
Валконскі Сяргей 191
Валконскія 190
Валошын Максіміліян 191, 192, 195
Валынскі Акім 196
Вальтэр 133
Вашчанка Гаўрыла 205
Вітрувій Марк 233
Вітушка Сяржук 275-279
Вэргілій 194
Вэрлен Поль 195
Вэрхарн Эміль 195
Вячорка Арына 275
Г
Гагарын Іван 189
Гайнэ Гайнрых 195
Галубовіч Леанід 82
Гамаліцкі Віктар 97
Ганчароў Іван 128
Гарадзецкі Сяргей 197
Гарацый 195
Гарніч Мікалай 154
Гароійка Леў 287
Гарэцкі Максім 51
Германовіч Язэп 265, 287
Гершэнзон Міхаіл 259
Гётэ Ёган Вольфганг фон 194
Гібенталь Карл 85
Гізо Франсуа 135
Гіпіюс Зінаіда 125, 191
Глебка Ніна 90
Глебка Пятро 90
Гляўбіц Ёган 229
Гогаль Мікалай 128,140
Грыбэр Юлія 208
Грыцкевіч Валянцін 85
Гумілёў Мікалай 191
Д
Далямбэр Жан 133
Даніла Галіцкі 96
Дантэ194
Данцова Дар’я 52
Дастаеўскі Фёдар 140
Даўгарукія 190
Джота 229
Джэфэрсан Томас 134
Дзянісаў Аляксей 168
Драгун Юры 171-174
Дубавец Сяргей 14, 36, 37, 54
Дубоўка Ўладзімер 22
Дыдро Дэні 133
Е
Ельцын Барыс 134