Мой Картаген
Сяргей Абламейка
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 316с.
2015
Але галоўнае ў кавальскіх карунках на браме — эстэтыка формаў. Я думаю, што асноўнай эстэтычнай крыніцай для людзей, якія гэтыя завесы замовілі, вырабілі і ўхвалілі, зьяўляюцца... савецкія мультфільмы зь іх царска-баярска-стралецкімі матывамі. Дакладна адтуль паходзяць усе гэтыя казачныя алебарды, вэнзэлі і завіткі. Уявіце сабе: мастакі і рэстаўратары, эстэтычныя алюзіі якіх паходзіць не ад Джота і Палядыё, не ад Бэрнардоні і Гляўбіца, але ад савецкай мультыплікацыі зь яе расейска-кічавымі каранямі.
Савецкія мульцікі цьвёрда заселі ў мазгах нашых людзей, у тым ліку беларускіх дызайнэраў і рэклямшчыкаў. Аднойчы я ўбачыў у Менскім аэрапорце рэклямны плякат, які мяне ў гэтым канчаткова пераканаў (здымак №18).
Зрэшты ў Беларусі ёсьць і іншыя ўзоры. Для прыкладу і параўнаньня я сфатаграфаваў завесы ў замку беларускага мястэчка Любча і ў двух дам-
ках XVII стагодзьдзя ў сталіцы Чэхіі Празе. Яны падобныя стылістычна і гістарычна праўдзівыя (здымкі №19, 20 і 21).
Тое самае можна сказаць і пра шмат якія іншыя гістарычныя аб’екты ў беларускай правінцыі. Вельмі шкада, што не пашанцавала менавіта Менску, дзе інфэрнальная антыкультура раз за разам перамагае культуру сапраўдную. Чужы культурны код засеў у галовах цяперашніх менскіх чыноўнікаў і гора-рэстаўратараў настолькі глыбока, што проста на генэтычным узроўні не дазваляе ім, напрыклад, накрываць дамы старога цэнтру дахоўкай: «Гэта ж Эўропа, Захад каталіцтва, бррр... Гідка!»
Усё мяняецца. I мае погляды таксама
Дзесяць гадоў таму ў эсэ «Каханы горад»' я пісаў, што не магу знайсьці ў Менску месца, дзе маёй беларускай душы і густу было б утульна: Высокі рынак (Пляц Волі) спляжылі безгустоўнай эклектыкай і зялёнай бляхай, а сталінскія палацы ўздоўж шырачэзнай трасы на Маскву (праспэкт Незалежнасьці), як здавалася тады, выпраменьваюць ідэалёгію пасьляваеннага савецкага здушэньня і занявольваньня Беларусі.
Прайшло дзесяць гадоў. Разбураюцца апошнія ацалелыя старыя дамкі ў гістарычным цэнтры, Нямігу заставілі псэўдагістарычнымі гма-
* Гл.: «Наша Ніва» 18 і 25 сакавіка 2005 году або ў кн. «На-
стальгія», Мн. 2014
хамі. Менск мяняецца, будуецца. I куды ні паеду, усюды з гарадзкой панарамы вытыркаюцца бэтонныя зубы хмарачосаў. Яны рвуць і рвуць цела гораду, яго прастору, а разам зь імі рвуцца і нашы нэрвы, нашае пачуцьцё прыгажосьці і гармоніі.
Стагодзьдзямі забудову кожнага гораду ў Эўропе і Амэрыцы рэгуляваў сваімі правіламі магістрат, гарадзкая ўлада. Напрыклад, у беларускіх местах нельга было будаваць сынагогі і мячэці вышэйшыя за хрысьціянскія храмы. Або вось у Вашынгтоне нельга будаваць дамы большыя за дванаццаць паверхаў. Калі нельга, то не будавалі і не будуюць. Справа простая.
А ў сёньняшнім Менску можна ўсё, бо чыста ўсё гарадзкім уладам «красіва». Здавалася, што можа быць прасьцей — выбраць месца для новага сучаснага гарадзкога цэнтру і заставіць яго шклянымі гмахамі, паркінгамі, гатэлямі, рэстаранамі і казыно. Але не. Баль правіць інвэстар, для якога паняцьці культуры і эстэтыкі — пусты гук. Галоўнае, каб было «ў цэнтры» і паболей квадратных мэтраў. У выніку — рваная прастора, неадпаведнасьць маштабаў, формаў, барваў, гвалт над панарамай і пэрспэктывай.
На ўзьбярэжнай Сьвіслачы ў раёне ГандлёвайЗыбіцкай мелі ўнікальную магчымасьць для рэгенэрацыі некалькіх гістарычных вуліц і кварталаў — ня трэба было нічога зносіць, толькі сьпілаваць дрэвы. Замест гэтага зьнішчылі культурны пласт, арыгінальную пляніроўку, аўтэнтычныя падмуркі старых дамоў і пабудавалі там
псэўдагістарычныя аб’екты камэрцыйнай нерухомасьці, цывілізацыйная прыналежнасьць якіх не паддаецца вызначэньню.
Я праехаўся па сёньняшнім Менску і ўбачыў, што з усяго новага, што цяпер будуецца ў горадзе, больш-менш гарманічнаю зьяўляецца забудова цяперашняга праспэкту Дзяржынскага. Там архітэктарам ідзецца ня толькі пра квадратныя мэтры, але і пра прыгажосьць. Пры тым, што дамагчыся эстэтыкі і гармоніі ў сучасным жыльлёвым будаўніцтве, ня ўпаўшы ў эклектыку, даволі цяжка.
Там жа знаходзіцца і адзін-адзіны новы будынак, які, на маю думку, зьяўляецца і сучасным, і прыгожым. Гэта гатэль «Рэнэсанс», які там нічога не псуе і нічому не замінае. Гатэль, несумненна, зьяўляецца творам мастацтва, у якім мне бачацца ўплывы Нормана Фостэра, а ў канечным выніку — алюзія на тэхніку прускага муру. Брава, менскі архітэктар Аляксандар Івашка! (здымак №22).
Але і на праспэкце Дзяржынскага няма таго, што заўсёды мела клясычная архітэктура — там няма канону.
Шкада, што ўсе мы сёньня ўжо забыліся на простую ісьціну: архітэктура захоўвала вяршэнства ў сыстэме мастацтваў на працягу апошніх трох тысяч гадоў. Я добра разумею, што Марка Вітрувія і яго «Дзесяць кніг аб архітэктуры» перасталі вывучаць яшчэ ў канцы XIX стагодзьдзя, я добра ўсьведамляю, што для антычнага
і рэнэсанснага антрапамарфізму ў архітэктуры час мінуў, але ўсё часьцей і часьцей хаджу цяпер у адноўлены сталінскімі архітэктарамі цэнтар Менску, каб пасядзець дзе-небудзь у сквэры на вуліцы Леніна або на Камсамольскай і спакойна палюбавацца клясычнымі архітэктурнымі формамі — усімі гэтымі квадрыгамі, пінаклямі, антаблемэнтамі, мадульёнамі, дэнтыкуламі, тымпанамі, капітэлямі, пілястрамі і калёнамі. А таксама іх гарманічным сугуччам і суладзьдзем.
Усё ж сталінскія архітэктары былі мастакамі. Тыран выстаўляў ім ідэалягічную задачу, а яны яе вырашалі як таленавітыя творцы старой школы. А цяперашнія ладкіны' разам з гара дзкімі чыноўнікамі — усяго толькі інжынэрнабудаўнічая абслуга алігархаў.
4 жніўня 2014 году.
* Архітэктар Алег Ладкін — аўтар дому Чыжа побач з Траецкім прадмесьцем.
1. Бэтонны зуб у пойме Сьвіслачы перад цыркам. Сакавік 2013 году.
2. Гандлёвы цэнтар «Замак».
3. Палац Незалежнасьці ў Менску.
4, Крамлёўскі палац зьездаў.
5. Дом народных сходаў на пляцы Цяньаньмэнь у Пэкіне.
6. Дом памяці Старшыні Мао (маўзалей) на пляцы Цяньаньмэнь.
7. ГІалац прэзыдэнта Грузіі: клясычныя формы і нояыя сродкі выкананьня.
8. Гістарычная праўда, справядлівасьць і эстэтыка крычаць і плачуць у гэтым схопленым аб'ектывам фотаапарата кадры.
9. Жыльлёвы комплекс «Трыюмф Астаны» ў сталіцы Казахстану.
10. Тут адразу відаць гзымс жаночага бэрнардынскага кляштару (справа), зроблены калісьці адукаванымі людзьмі, і плён «рэстаўратараў» з таварыства «Ммнская спадчнна» (зьлева).
11. Такія гзымсы лапатак можна цяпер рабіць у Менску, і вам за гэта нічога ня будзе.
12. Дамы з новай жоўтай цэглы цалкам забіваюць усю гістарычную атмасфэру кляштарнага комплексу.
13. «Алюзія» на гістарычныя падмуркі з сапраўдных валуноў.
14. Падвойны казус. Расейскі праваслаўны (!) крыж у каталіцкім кляштары. Плюс — касая перакладзіна ў крыжа няправільная: трэба зьлева ўніз направа, а тут справа ўніз налева.
15. Гістарычны брук пад лесьвіцай ганку, а ў двары не гістарычная плітка.
16. Акно, форма якога не паддаецца архітэктурнаму вызначэньню.
17. Кічавая брама мужчынскага бэрнардынскага кляштару. Рэдка які адукаваны чалавек адыдзе адсюль бязь сьлёз.
2014
BELGOSSTRAKH
www.bgs.by
18. Савецкія мультфільмы цьвёрда заселі ў галовах нашых людзей, у тым ліку беларускіх дызайнэраў і рэклямшчыкаў.
,9. Завесы W«» зь
20. Завеса на браме дому XVII стагодзьдзя ў Празе.
21. Завесы на браме дому XVI—XVII стагодзьдзяў у Празе.
22. Гатэль «Рэнэсанс» у Менску.
ЛЮДЗІ
I СПРАВЫ
Як Уладзімер Арлоў не апраўдаў маіх спадзяваньняў
Калі ў 1986 годзе выйшла першая кніга прозы Ўдадзімера Арлова «Добры дзень, мая шыпшына», у мяне адлягло на душы.
Два гады пасьля сьмерці Ўладзімера Караткевіча, на магіле якога мы тады часам зьбіраліся, у душы захоўвалася пачуцьцё нейкай сірочасьці — адышоў чалавек, які навучыў любіць Беларусь цэлае маё пакаленьне. I тут раптам зьяўляецца кніга Арлова, і мне робіцца ясна, што зьявіўся Караткевічаў наступнік — ужо ў першых творах той самы стыль, тая самая сіла пачуцьцяў, той самы настрой, тая самая тэматыка. Я стаў чакаць новых мастацкіх твораў, большых, аб’ёмнейшых — аповесыдяў, раманаў, дылёгіяў і трылёгіяў, якія б далей адкрывалі для нас сьвет беларускай даўніны і давалі б новых герояў, такіх, як Загорскі...
Але ўсё аказалася інакш. Час быў ня той. Эпоха вымагала іншага, і душа Арлова адгукнулася на гэты выклік: ён стаў ня толькі пісьменьнікам, але і асьветнікам.
На маю думку, гэта выключная ахвяра пісьменьніка сваёй Бацькаўшчыне — адмовіцца быць «чыстым мастаком», адмовіцца ад ціхай асалоды сядзець за пісьмовым сталом, нараджаць сваіх герояў, выбудоўваць іх лёсы, характары і цешыцца пасьля з выдадзеных кніг. На адмову ад гэтага, на жаль, здольныя толькі адзінкі — гэта людзі з выключным пачуцьцём адказнасьці. Адказнасьці перад краінай, гісторыяй і сваімі людзьмі. Большасьць творцаў, звычайна, адказныя толькі за сябе — толькі сваім лёсам у літаратуры яны заклапочаныя, толькі пра сваю ролю ў ёй дбаюць, толькі пра ганарары і прэміі рупяцца і г. д.
Магчыма, так і трэба. Яшчэ ў 1909 годзе ў Расеі, часткай якой была тады Беларусь, выйшаў славуты зборнік «Вехм», дзе тагачасныя найлепшыя інтэлектуалы расейскага Срэбранага веку разважалі пра лёс краіны і народу. Дык вось адзін з аўтараў таго зборніка, крытык і філёзаф Міхаіл Гершэнзон, у сваім тэксьце выказаў думку, што кожны расейскі інтэлігент безнадзейна хворы і пакалечаны адказнасьцю за ўсё грамадзтва, за краіну і народ, што сярод інтэлігенцыі лічыцца непрыстойным дбаць толькі пра сябе, быць эгаістам, і гэта пры тым, што самі інтэлігенты спрэс нэўрастэнікі, якія ня могуць добра ўладкаваць свой асабісты лёс. Расейскія інтэлектуалы перажывалі тады час разгубленасьці, пэўнага самаедзтва, што і выявілася ў тэксьце Гершэнзона. У Беларусі цяпер у інтэлектуальным асяродзьдзі сытуацыя падобная, хоць прычыны (калі па-
раўноўваць з расейскай сто гадоў таму) розныя. Тым ня менш, такія думкі, як у Гершэнзона, пачуць можна і ад сёньняшніх беларускіх інтэлектуалаў.
I ўсё ж мне больш даспадобы прыклад стваральнай адказнасьці Ўладзімера Арлова. Ён адчуў выклік часу і адгукнуўся на яго. Таму мы бачылі яго на першых нацыянальна-дэмакратычных мітынгах, таму ён увайшоў у склад першага Сойму БНФ, таму яго выкідалі з працы, і менавіта таму ён узяўся пісаць свае асьветніцкія кнігі, якія вывелі яго ў першы шэраг нацыянальных дзеячоў, зрабілі валадаром думак тысяч беларусаў. Цяпер ужо ён вучыць новыя пакаленьні любіць сваю краіну.