• Часопісы
  • Мой Картаген  Сяргей Абламейка

    Мой Картаген

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2015
    46.53 МБ
    Але ў дзень юбілею навукоўца мне хочацца сказаць болей не пра ягоны плён, але пра ягоную асобу і ягонае падзьвіжніцтва. Некалі ён запрасіў мяне на працу ў Акадэмію навук, пяць гадоў я працаваў пад яго кіраўніцтвам у Скарынаўскім цэнтры — думаю, гэта дае мне права сказаць слова да ягонага юбілею.
    Прафэсар Адам Мальдзіс належыць да амаль зьніклага ў нашы часы тыпу навукоўца-падзьвіж-
    ніка, навукоўца-патрыёта. Адну зь яго асабістых якасьцяў хочацца вылучыць тут асабліва.
    У юбілей прафэсара мне думаецца пра яго бескарысьлівую адданасьць нацыянальнай навуцы і культуры. Якраз гэта, а не ўласнае самасьцьвярджэньне, не пасады і званьні былі і застаюцца матывам яго плённай навуковай дзейнасьці, усіх ягоных адкрыцьцяў і дасягненьняў.
    Матыў і рухавік усяго гэтага — Мальдзісава адказнасьць. I раней, і цяпер вакол нас шмат людзей, у тым ліку і дзеячоў культуры, навукі і журналістыкі, матывам дзейнасьці якіх застаюцца яны самі, іх уласнае «я» і любоў да гэтага «я». У Мальдзіса ж галоўнае — адказнасьць. Адказнасьць за Бацькаўшчыну, за родную культуру, за свой народ. Гэта яна, адказнасьць, клікала яго ў шматлікія падарожжы па сьвеце ў пошуках сьлядоў і артэфактаў беларускай культуры, гэта яна прымушала яго пісаць свае выдатныя кнігі, гэта яна прымушала яго папулярызаваць веду пра Беларусь. I тая ж адказнасьць паклікала прафэсара да арганізацыйнай справы ў навуцы, калі ён стварыў Скарынаўскі цэнтар, калі арганізоўваў Асацыяцыю беларусістаў, выданьне яе альманаху, калі ўзначальваў камісію «Вяртаньне» ў Фондзе культуры і дбаў пра вяртаньне на бацькаўшчыну спрэс пакрадзеных у нас помнікаў культуры; калі арганізоўваў энцыкляпэдычныя і іншыя калектыўныя выданьні і дасьледаваньні.
    Якраз гэтай адказнасьці, на жаль, так мала цяпер вакол нас, цяпер чамусьці усё болей адказных
    за сябе... Гэта, відаць, вынік распаду культурнай беларускай прасторы.
    Мальдзісава ж адказнасьць, якая, на маю думку, зьяўляецца прыкметай высокай, элітнай інтэлігентнасьці, абранасьці, прымушала прафэсара заўсёды падтрымліваць маладыя кадры і радавацца за іх даробак. Як кіраўнік ён мог «піярыць» і «прасоўваць» свайго супрацоўніка (і рабіў гэта) толькі ў адным выпадку — калі бачыў, што працы таго калегі нясуць карысьць беларускай навуцы і культуры. I ніякіх іншых, у тым ліку асабістых, матываў, і ніякай зайздрасьці. Ня раз я бачыў яго шчасьлівыя вочы, калі нехта з маладых прыносіў яму сваю працу — калі тэкст быў варты, прафэсар радаваўся і за аўтара, і за родную культуру, якая атрымала яшчэ адзін варты тэкст і яшчэ аднаго плённага аўтара. Цяжкаўявіць, што прафэсар Мальдзіс мог бы скарыстацца чыімсьці даробкам у сваіх асабістых мэтах...
    Ну а калі вярнуцца да прафэсарскага навуковага і культурнага даробку, дык у ягоны юбілей варта сказаць адно. Гэта сапраўдны сорам беларускай Акадэміі навук — ня мець сваім членам такога навукоўца і такога падзьвіжніка роднай культуры.
    7 жніўня 2012 году.
    Як Юры Хадыка выклікаў рэпрэсіі на гістфаку БДУ
    Увосень 1984 году некалькі студэнтаў гістарычнага факультэту БДУ вырашылі стварыць Гурток гісторыі Беларусі. Было нас пяць-шэсьць чалавек, у тым ліку дзьве дзяўчыны.
    Гурток быў беларускамоўны. На першых пасяджэньнях мы плянавалі будучую дзейнасьць і абмяркоўвалі тэмы дасьледаваньняў. Сярод іншага, было вырашана запрасіць для гадавога курсу лекцыяў пра гісторыю беларускага мастацтва Юрыя Хадыку. На той час прафэсар фізыкі Хадыка быў ужо шырока вядомы ў Менску актывіст акадэмічнага кола, якое двойчы сабрала экспазыцыю Музэю старажытнабеларускай культуры Акадэміі Навук.
    Была атрыманая згода дэканату, з прафэсарам быў узгоднены графік яго лекцыяў, і вось нарэшце надышоў час першага выкладу. У адной з аўдыторыяў галоўнага корпусу БДУ сабраліся гурткоўцы і... усё кіраўніцтва факультэту — дэкан, яе намесьнікі, парторг і некаторыя загадчыкі катэдраў. Кіраўніцтва было болей, чым саміх гурткоўцаў.
    Юры Хадыка прачытаў адну са сваіх выдатных лекцыяў, якую назваў «Уводзінамі ў вывучэньне беларускага царкоўнага жывапісу». ІІаўтары гадзіны мы слухалі ціхі аповед усьмешлі-
    вага прафэсара, глядзелі слайды з абразамі, задавалі пытаньні. Кіраўніцтва гістфаку пытаньняў не задавала і пасьля паседжаньня зьнікла моўчкі. Наступная лекцыя мелася адбыцца праз два тыдні.
    Адразу пасьля першай лекцыі мы правялі сход і вырашылі тэрмінова выдаць насьценгазэту. Праца ішла цэлы вечар і ноч. Назаўтра на дошцы аб’яваў гістфаку зьявіўся першы нумар насьценгазэты, якую мы патэтычна назвалі «Зямля пад белымі крыламі». Цэнтральнай публікацыяй нумару быў мой вялікі рукапісны артыкул пра лекцыю Юрыя Хадыкі. Я пераказваў зьмест прафэсарскага аповеду, а мова ў ім ішла пра... уніяцкія абразы, уніяцкую архітэктуру і наогул пра уніяцкую царкву і яе мастацтва.
    Газэта правісела палову дня. Назаўтра раніцай, прыйшоўшы на заняткі, мы знайшлі толькі яе абрыўкі, што засталіся пад кнопкамі на дошцы з раскладам. У той самы дзень нас выклікалі ў дэканат і паведамілі, што гурток распушчаны, пасяджэньняў больш ня будзе, і лекцыяў прафэсара Хадыкі таксама...
    Дзейнасьць гуртка мы змаглі аднавіць толькі праз год, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.
    Гэты кароткі ўспамін мне тут спатрэбіўся для таго, каб праілюстраваць шматбаковую падзьвіжніцкую дзейнасьць Юрыя Хадыкі на ніве беларушчыны. Тут пра ўсё і не раскажаш. Трэба было б падрабязна пісаць пра шматлікія экспэдыцыі па Беларусі і пошукі прадметаў старога бела-
    рускага мастацтва, пра ўратаваньне надмагільля Сапегаў з Гальшанаў, пра барацьбу за заснаваньне Музэю Старажытнабеларускай культуры, пра паездкі ў Маскву з мэтай вяртаньня ў Беларусь старых беларускіх абразоў, калі маскоўскія калегі выключалі сьвятло ў сховішчах, а беларусы былі вымушаныя навобмацак шукаць рэльефнае тло нашых старых іконаў... Пра шматлікія лекцыі ўсюды, дзе толькі можна, з мэтай прапаганды беларускай культуры. Прафэсар-фізык, фактычна, стаў яшчэ і прафэсійным мастацтвазнаўцам.
    Я вельмі блізка супрацоўнічаў з прафэсарам Хадыкам, калі пяць гадоў (з 1990 па 1995) стараўся неяк замацаваць легальны статус Уніяцкай царквы ў Беларусі. Практычна на ўсе афіцыйныя паседжаньні і сустрэчы ва ўладных кабінэтах я прасіў пайсьці са мной Юрыя Хадыку, руплівага верніка менскай грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа ад першага дня яе існаваньня. Яго прыязная ўсьмешлівасьць і адначасова цьвёрдая настойлівасьць часта вырашалі справу на нашу карысьць.
    А былі ж яшчэ і 19 гадоў у кіраўніцтве Беларускага Народнага Фронту, першае палітзьняволеньне і першая месячная палітычная галадоўка ў лёхах Валадаркі... Больш пра ўсё гэта, спадзяюся, напіша некалі ён сам. Спадзяюся таксама, што неўзабаве мы зможам прачытаць і «Гісторыю беларускага мастацтва» аўтарства Юрыя Хадыкі.
    Талент дыплямата і палітыка, здольнага да плённага дыялёгу і кампрамісу пры адначасовым
    захаваньні асноўнай мэты рабілі прафэсара Хадыку вельмі небясьпечным для кіруючага ў Беларусі ў першай палове 1990-х гадоў прамаскоўскага рэжыму прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча. Таму ўлады і не дапусьцілі абраньня Юрыя Хадыкі ў Вярхоўны Савет пры дапамозе маніпуляцый са сьпісамі выбаршчыкаў, дадаўшы туды некалькі дзясяткаў памерлых людзей. Магчыма, гісторыя Беларусі магла б скласьціся інакш, каб гэты ўсьмешлівы прафэсар стаў адным з кіраўнікоў парлямэнцкай апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII скліканьня.
    23 чэрвеня 2013 году.
    Працаваць з надзеяй у безнадзейны час
    Калі адыходзіць чалавек, зь якім ты быў блізка знаёмы, першае, што прыходзіць у галаву, гэта шкадаваньне: ці пасьпеў ты зь ім разьвітацца, ці сказаў усё тое, што меўся сказаць, ці не пакрыўдзіў неяк.
    А пасьля зьяўляецца жаданьне вызначыць месца, якое спачылы займаў у тваім асабістым жыцьці і жыцьці краіны. Хочацца як бы паставіць яго ў кантэкст уласнага і грамадзкага жыцыдя.
    Я ўжо пісаў пра айца Аляксандра, віншуючы яго з 75-годзьдзем. 3 таго часу прайшло амаль паўтара дзесяцігодзьдзя, таму сёньня побач з новымі, магчыма, паўтару і некаторыя былыя свае думкі і высновы.
    Айцец Аляксандар Надсан, хоць сам і ня быў марыянінам, фактычна, зьяўляўся апошнім прадстаўніком магутнай ва ўсіх адносінах групы беларускіх грэка-каталіцкіх сьвятароў-марыянаў: архімандрыта Лява Гарошкі, айца Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага), айца Тамаша Падзявы, біскупа Часлава Сіповіча ды іншых, рэлігійны і культурны даробак якіх яшчэ дачакае сваёй належнай ацэнкі. Скончыўшы матэматычны факультэт Лёнданскага ўнівэрсытэту ў 1953 годзе, ён вырашыў стаць сьвятаром і
    прыйшоўу беларускую ўсходнекаталіцкую місію ў Лёндане, якую заснаваў выхаванец Друйскага кляштару, манах-марыянін Часлаў Сіповіч, будучы ўніяцкі біскуп і генэрал Ордэну марыянаў. Айцец Надсан у Ордэн так і не ўступіў, але пасьля сьмерці біскупа Сіповіча ў 1981 годзе фактычна адзін працягваў справу марыянаў. Быў дырэктарам Бібліятэкі імя Францішка Скарыны і кіраўніком беларускай каталіцкай місіі.
    На момант першага прыезду айца Аляксандра ў Беларусь у сакавіку 1990 году ў Менску ўжо паўгода існавала група уніяцкай моладзі, і ён быў моцна ўражаны, калі пасьля сустрэчы на вакзале ў 4:00 раніцы ён падышоў да мяне ля рэцэпцыі гатэлю і спытаў, хто я такі. «Я — уніят. Нас тут некалькі, і мы хацелі б пагаварыць з Вамі», — прыблізна так адказаў я тады і ўбачыў сьлёзы ў ягоных вачах. Думаю, што калі праз пару дзён мы паказалі яму макет першага набранага нумару часопісу «Унія», айцец Аляксандар адчуў, што недарэмна працаваў дзясяткі гадоў па-за межамі Бацькаўшчыны.
    У Беларусі мала каму ведамы чыста царкоўны бок дзейнасьці айца Аляксандра за мяжой. У 1980-90-я гады ён быў галоўным абаронцам нацыянальна-рэлігійных правоў беларусаў. Шмат разоў ён стукаўся ва ўсе дзьверы Апостальскай Сталіцы, напісаў безьліч зваротаў, рапартаў і заяваў, нажыўтам рэпутацыю нязручнага чалавека і нацыяналіста. Калі яму закідалі гэта ватыканскія «інтэрнацыялісты», якіх у Рыме таксама ха-
    пае і за чыім «інтэрнацыялізмам» звычайна хаваецца чужы і варожы Беларусі нацыяналізм, айцец Аляксандар нязьменна адказваў сваім любімым выслоўем: «Я спачатку нарадзіўся, а пасьля пахрысьціўся». Добра разумеючы плённасьць і неабходнасьць кампрамісу ды гнуткасьці, цяпер я часам думаю і пра парадаксальны плён нязломнасьці. Менавіта цьвёрдасьць і пасьлядоўнасыдь робіць чалавека сымбалічнай постацьцю. Сымбалічная постаць можа памыляцца, мець свае неправоты і слабасьці, яе спрабуюць выкарыстаць (і выкарыстоўваюць) нядобрасумленныя асобы, але памятаць яе будуць не за памылкі. Вось і мы будзем памятаць айца Аляксандра Надсана не за ягоныя памылкі, якія, як і ў кожнага з нас, несумненна, былі, але за ягоныя дасягненьні, за яго велізарны даробак, за сьвятарскую дабрыню і чысьціню ў вачах, а таксама за цьвёрдасьць і пасыіядоўнасьць у адстойваньні нацыянальнай годнасьці беларусаў.