• Часопісы
  • Мой Картаген  Сяргей Абламейка

    Мой Картаген

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2015
    46.53 МБ
    I як ён гэта робіць! Ніякага ўдзелу ў спрэчках і марных дыскусіях з нацыянальнымі адступнікамі. Ніякай палемікі з «рэвізіяністамі» нацыянальнай ідэі і прыхільнікамі «гістарычнай праўды», што заклікаюць адмовіцца ад ВКЛ і ліцьвінства, выступаюць за дзьвюхмоўе, стараюцца пасварыць нацыянальную эліту, раскалоць яе на групкі і «тусоўкі» і г. д. На спрэчкі Арлоў ня траіць энэргіі і часу. Ён проста стварае, піша кнігі. I гэта — яго адказ тым, каго я пералічыў вышэй. А тым часам, зьмест Арлоўскіх кнігаў здольны прымусіць тых людзей схапіцца за сэрца.
    Такія кнігі Арлова, як «Таямніцы полацкай гісторыі», «Імёны Свабоды», «Пакуль ляціць страла» і, вядома ж, два тамы ягонай «Краіны Бе-
    ларусі» — гэта ня проста кнігі і ня проста творы, і гэта ня толькі вынік энцыкляпэдычнай адукаванасьці аўтара, яго тытанічнай працы і яго творчых высілкаў. Гэта — падзьвіжніцтва. I гэта, паўтаруся, ахвяра роднай краіне. Я 6 сказаў нават, што Арлоў сёньня — гэта не дзеяч беларускай культуры, але яе зьява. Магчыма, наш народ і яго нацыянальная самасьвядомасьць застануцца толькі таму, што ў канцы XX — пачатку XXI стагодзьдзя жылі такія людзі, як Уладзімер Арлоў. Людзі, якія дбаюць ня толькі пра сябе...
    I мастак у Арлове нікуды ня зьнік. Напісаныя цэлыя тамы мастацкіх тэкстаў. Дастаткова згадаць яго выбітныя гістарычныя аповесьці, яго бліскучую падарожную прозу, якая ў кожным слове іскрыцца іроніяй і талентам, або яго шыкоўныя вершы, унутраныя музыка і рытм якіх зацягваюць вас і зацягваюць у глыбіні аўтарскага пачуцьця і думкі, не даюць спыніцца, і хочацца гушкацца і гушкацца на хвалях белых, на першы погляд, нерыфмаваных ягоных строфаў... Ды, зрэшты, ня мной сказана: кожны сапраўды мастацкі тэкст — гэта паэзія, прозы не існуе. A Арлоў — мастак...
    Я вельмі шчасьлівы, што асабіста знаёмы з Уладзем, што маю гонар часам паціснуць ягоную руку або абняць, быць у яго ў гасьцях або прымаць яго ў сябе. Нам ніколі не бывае сумна і заўсёды ёсьць аб чым пагаварыць, у нас тыя самыя тэмы, думкі, мары і алюзіі. Гэта — рэдкая ўдача і рэдкая прывілея.
    Спадзяюся, што з-пад пяра Майстра выйдзе яшчэ ня меней кніг, чым выйшла дагэтуль, a можа і болей. I веру, што ў адзіл зь яго наступных юбілеяў мы зь ім у кампаніі сяброў яшчэ вып’ем па келіху яго ўлюбёнага «чырвоненькага», а вакол нас будзе Беларусь, дзеля якой мы працуем і пра якую столькі гадоў марым...
    23 жніўня 2013 году.
    Архімандрыт Раман Пентка
    Жалобная вестка прыйшла зь Любліну — там пасьля цяжкай хваробы, на 74-м годзе жыцьця памёр прафэсар лацінскай і грэцкай моваў, манах-марыянін, архімандрыт Раман Пентка.
    Быў ён 57 гадоў манахам і 47 гадоў сьвятаром. Быў палякам, але я б яго назваў беларусафілам.
    У 50-я гады малады манах Рышард Пентка пазнаёміўся у адным з марыянскіх кляштараў Польшчы з выдатным беларускім уніяцкім сьвятаром, доктарам філязофіі Тамашом Падзявам. Друйскі марыянін айцец Падзява разам зь іншымі марыянамі быў высланы зь Беларусі на місію ў Харбін, пасьля быў выдадзены кітайцамі саветам, сядзеў у лягерох, а ў 50-я гады быў вызвалены і як польскі грамадзянін адпушчаны ў Польшчу. Польскія камуністычныя ўлады не сьпяшаліся адпускаць яго далей на Захад, і ён, перш чым выехаць у Лёндан да беларускіх марыянаў, на чатырнаццаць гадоў затрымаўся ў Польшчы. Вось так у айца Рышарда-Рамана зьявіўся настаўнік, які далучыў яго да бізантыйскай хрысьціянскай традыцыі.
    У 1969 годзе айца Рамана прызначылі пробашчам адзінай у Польшчы нэа-уніяцкай парафіі ў вёсцы Кастамлоты непадалёк адТэрэспалю. Там да нашых дзён захавалася драўляная ўніяцкая
    царква сьвятога Мікіты 1631 году, а ў ёй — падораны ўладарамі Прылукаў (цяпер на беларускім баку Бугу) абраз сьвятога Мікіты таго самага году. Айцец Раман быў там пробашчам да 2007 году, да пачатку сваёй хваробы. Амаль 40 гадоў ён езьдзіў у Люблін на лекцыі і вяртаўся ў Кастамлоты да сваіх сьвятарскіх абавязкаў.
    Яго гасьцінны дом заўсёды быў адчынены для беларусаў. Надяго плябаніяй разьвіваўся бел-чырвона-белы сьцяг. I зь Менску, і з Прагі я дасылаў яму беларускія кніжкі. Ён вельмі любіў беларускія народныя песьні і заўсёды прасіў іх засьпяваць. Мне запомнілася, як я аднойчы зь сябрамі ехаў у Люблін на машыне з айцом Раманам. Ён папрасіў засьпяваць нейкую беларускую ваярскую песьню. Мы грымнулі «У гушчарах...», ён падхапіў і так мы і ехалі да Любліна, паўтараючы гэты марш некалькі разоў...
    I вось ужо няма з намі вясёлага і шчырага архімандрыта Пенткі... А мне думаецца ў гэтыя дні, як могуць злучацца і перасякацца ў нашай памяці розныя імёны, падзеі, успаміны... Неяк айцец Раман асьвяціў і падараваў мне маленькі драўляны абразок Багародзіцы з Ісусам, які я заўсёды вазіў з сабой у машыне. Калі мне давялося адвозіць у праскую лякарню на апэрацыю Васіля Быкава, я перадаў абразок Васілю Ўладзімеравічу на шчасьце і ўдачу. Абразок той быў з Быкавым і ў праскай клініцы, і ў Бараўлянах. Ён насіў яго з сабой у кішэні. Перад пахаваньнем народнага пісьменьніка Ірына Міхайлаўна Быкава ўклала
    той абразок у кішэню быкаўскага пінжака. Зь ім яго і пахавалі...
    Са сьмерцю айца Рамана ўскалыхнуліся думкі і ўспаміны. Друйскія марыяне: Абрантовіч, Цікота, Германовіч, Падзява. Іх вучань Пентка. Наш выдатны пісьменьнік і грамадзянін Васіль Быкаў.
    Ірвуцца ніці часу...
    30 сакавіка 2011 году.
    Прафэсар на ровары «Орленок»
    Я ня быў сябрам Уяадзімера Конана і ня мог ім быць паводде вызначэньня — ён на тры гады старэйшы за майго бацьку. Аде мне сёньня ведьмі туждіва і маркотна, нешта бдізкае, вядікае і роднае адышдо...
    Быў ён маім старэйшым кадегам і кіраўніком, кадя пяці гадоў я працаваў у яго аддзеде гісторыі і тэорыі кудьтуры Скарынаўскага цэнтру. Гэта быді незабыўныя гады цікавай працы, энтузіязму і надзеі на депшую будучыню ддя Бедарусі. Пад кіраўніцтвам Конана я напісаў некадькі навуковых працаў, у тым діку і адзін з разьдзедаў у задуманую намі трохтамовую працу «Рэдігійная думка Бедарусі», якая, на жадь, так і ня выйшда.
    Быў ён, як і мой бацька, з Наваградчыны, і гэтыя зямдяцкія карані я заўсёды адчуваў у яго тактоўным і прыязным стаўденьні да мяне. Можа таму так і атрымадася, што нашы дачыненьні, як ні дзіўна, не абмежавадіся тодькі працоўнымі дачыненьнямі — бываў я і ў яго дома, і адзін, і са сваёй жонкай.
    Цяпер вось думаю і разумею, што ён мне ні разу ні ў чым не адмовіў — ні ў працы, ні ў жыцьці. Заўсёды сумденна рыхтаваўся і браў удзед у маіх радыёперадачах у 90-я гады.
    Уражвала яго жытло — аднапакаёвая кватэрка ў менскай Серабранцы, заваленая кнігамі. Тэлевізара ў яго не было — глядзець TV у яго проста не было часу. Ён жыў у бібліятэках і за сваім пісьмовым сталом, дакладней за сваім пісьмовым месцам — гэта было нешта арганізаванае з паліцаў і тумбаў пры вялікай кніжнай шафе ў ягоным пакойчыку. А ў перадпакоі стаяў яшчэ савецкіх часоў ровар для падлеткаў «Орленок». На ім прафэсар зрэдчас і рабіў роварныя прагулкі па беразе Чыжоўскага вадасховішча.
    Як успамін па нядрэнным прафэсарскім заробку савецкіх часоў у Конана заставалася слабасьць да добрага каньяку, які пару разоў мы пілі зь ім у яго дома, заядаючы чорным хлебам — больш нічога на закуску не было. Болып блізкія і сталыя яго сябры, напэўна, напішуць некалі і пра гісторыю каханьня Ўладзімера Конана з маскоўскай літаратаркай Лолай Званаровай. Яна не хацела ехаць у Менск, ён ня мог паехаць у MacKey. Так яны шмат гадоў і сустракаліся.
    Апошнія гадоў 20 ён жыў зь пісаньня. Я маю на ўвазе ганарары за апублікаваныя артыкулы і кнігі, а таксама адносна невялікую зарплату. А гэта значыць — надзвычай сьціпла. Пісаньне было сэнсам усяго яго жыцьця. Ніякага вольнага часу, ніякіх забаваў — толькі праца, праца, праца, толькі пісаньне і пісаньне. Напісаў і выдаў ён даволі шмат, і спадчына яго, я думаю, будзе вялікаю і значнаю.
    Ён быў адным з самых працавітых людзей, якіх я сустракаў у сваім жыцьці. Але што яшчэ больш важна — фанатызм і працагалізм Конана не былі скіраваныя на «ўласную прамоцыю», як гэта апошнім часам дэманструе шмат хто ў Беларусі. Ён фанатычна працаваў менавіта на Беларусь і яе культуру. Думаю, яго можна назваць яшчэ адным не дацэненым вялікім сынам Беларусі. А ў Акадэмію Навук яго так і не абралі... Затое ён умеў цаніць сваіх. Шмат якія імёны былі вернутыя ў беларускую культуру яго намаганьнямі.
    У пачатку 2005 году ў Менску адбывалася прэзэнтацыя маёй кнігі «ЕСОізмы», на якую я, каюся, забыўся паклікаць прафэсара Конана. Але ён прыйшоў сам і яшчэ да пачатку прэзэнтацыі сьціпла паклаў на журнальны столік на сцэне, дзе я меўся сядзець, дзьве свае новыя кнігі з дарчымі надпісамі.
    А вось ён пра мяне не забываўся, часам, нават, ствараючы няёмкія сытуацыі. Гады тры назад у Менску ішла прэзэнтацыя дзьвюх новых кнігаў Алеся Разанава. Выступалі прамоўцы. Дайшла чарга да Конана. Ён устаў са свайго месца ў залі, зьвярнуўся да прэзыдыюму на сцэне, дзе сядзелі Алесь Разанаў, мастак Маркавец і яшчэ нехта, і сказаў: «Добры дзень, Алесь». Пасьля павярнуўся да мяне ў залі і сказаў: «Добры дзень, Сяргей». I пачаў прамову... Дзякуй, Уладзімер Міхайлавіч за ўсё.
    У прафэсара Конана было гучнае імя, у простым і пераносным сэнсах. Як навуковец і крытык ён сабе яго такім зрабіў літаральна. А ў пераносным сэнсе прозьвішча Конан таксама зьмяшчае ў сабе нешта магутнае, моцнае і нават вусьцішнае — кон, наканаваньне...
    Адно з найлепшых наканаваньняў беларускай культуры XX стагодзьдзя...
    6 чэрвеня 2011 году.
    Паляк, які стаўся беларусам
    Як кожны чалавек, якому баліць лёс Беларусі, я часам сумняваюся ў нашай пасьпяховай будучыні. Разумею, што не без падставаў Васіль Быкаў сказаў некалі, што беларусы спазьніліся на свой цягнік. Вялікі пісьменьнік, вядома ж, меў на ўвазе цягнік гісторыі... Але ў іншыя хвіліны, хвіліны надзеі, калі я аптымістычна гляджу ў будучыню нашага народу, я заўсёды ўспамінаю кардынала Сьвёнтка. I вось чаму.
    Цяпер шмат хто мяркуе, што пры Аляксандру Лукашэнку русыфікацыя і дэнацыяналізацыя Беларусі набылі нечуваныя маштабы. Праўда, аднак, заключаецца ў тым, што дэнацыяналізацыя Беларусі была такой самай амаль усё XX стагодзьдзе. Беларусь страціла мільёны сваіх сыноў і дачок ня толькі на франтах войнаў і ня толькі падчас страшэнных камуністычных рэпрэсіяў — іншыя мільёны беларусаў спакойна зьехалі ў Расею і Полыпчу і шчасьліва забыліся, хто яны і адкуль. Вырасшы на менскай ускраіне, я памятаю, як у 70-я гады гарадзкая моладзь пагардліва ставіліся да вяскоўцаў за іх беларускае вымаўленьне, як называла іх «крестамм» і як люта, з гранічнай жорсткасьцю і нянавісьцю зьбівала да непрытомнасьці нядаўніх вяскоўцаў-жыхароў ускраінных заводзкіх інтэрнатаў, нападаючы на