• Газеты, часопісы і т.д.
  • Мой Картаген  Сяргей Абламейка

    Мой Картаген

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2015
    46.53 МБ
    Калі і як гэта скончыцца — немаведама. Зрэшты, калі зноў успомніць мудрага Эклезіяста, «хто капае яму, той упадзе ў яе... а хто разьбівае камяні, будзе скалечаны імі...»
    8 верасьня 2014 году.
    Расея ў нашых душах
    Люблю езьдзіць цягніком. Можна шмат цікавых людзей сустрэць.
    Гэтым разам трапіўся мне па дарозе зь Менску ў Прагу 50-гадовы кіроўца-дальнабойшчык з Баранавічаў, які з-за адсутнасьці турэцкай візы быў вымушаны пакінуць машыну ў Грэцыі і вяртацца адтуль на «перакладных» — праз Баўгарыю, Украіну і Расею. Перагон Менск-Баранавічы быў апошнім адрэзкам ягонага колькідзённага падарожжа.
    Разгаварыліся. Я перайшоў на расейскую, каб не адпуджваць і не бянтэжыць суразмоўцу. Чалавек радаваўся, што хутка прыедзе дадому, быў у гуморы, шмат расказваў розных гісторыяў са сваіх падарожжаў. За час сваёй працы — з 1988 году — ён аб’езьдзіў усю Эўропу, Расею ўключна з Сыбірам, пабываў нават у Іране і іншых азіяцкіх краінах.
    Зайшла мова і пра стаўленьне замежнікаў да «нашых». I вось гляджу, чалавек кажа, што да «нас, рускіх» лепш за ўсё ў Эўропе ставяцца фіны, а астатнія народы заходняй часткі кантынэнту «намі» пагарджаюць і на «рускіх» проста нажываюцца.
    Пытаюся ў яго, дзе ён пасьля таго, як аб’езьдзіў столькі краінаў, хацеў бы жыць. Адказвае, у Расеі.
    Пытаюся, чаму? Адказвае: «Не знаю, возможно потому, что она большая». I дадае: «14 вообіце, там проіде. Дашь полнцейскому 50 рублей і едь куда хочешь, нйкто тебя не трогает, а в Европе — законы, штрафы, санкцмн, запреты...» А пасьля пачынае захапляцца: «Я вот недавно в Тюменм был, знаете, какме там дома? Лучше, чем в Москве, такая красота! Так краснво всё стронтся...»
    Тут я пачынаю яму казаць, што ня ўсё ў Расеі так добра, што краіна сядзіць на нафта-газавай ігле і зусім не рэфармуе эканоміку, што ў сьвеце памалу пачынаецца сланцавая рэвалюцыя і праз 15-20 гадоў з-за падзеньня коштаў на вуглевадароды Расея можа збанкрутаваць, як гэта адбылося з СССР у 80-я гады. I тут мой суразмоўца вельмі ўпэўнена і нават высакамерна кажа:
    «Нмчего такого не случмтся, как была Россйя так м будет. Векамм Россйя была самой снльной й самой богатой, н только у неё былм золотыя купола, м все на неё ходйлй воевать, а она нй на кого не нападала... Нмчего м сейчас не случмтся. Всё будет хорошо».
    Давялося мне прызнацца ў сваёй гістарычнай адукацыі, расказаць пра расейскія войны XV-XVII стагодзьдзяў, пра захоп Полацку, пра Патоп, заваяваньне Сыбіру, падзелы Польшчы... У адказ я пачуў: «Ну да, знаю, слышал... Ну что ж, все воюют...»
    Я таксама параіў яму, калі ён будзе наступны раз у Баварыі, зьвярнуць увагу на старадаўнія каталіцкія храмы ў тамтэйшых мястэчках і вёс-
    ках — там восем зь дзесяці касьцёлаў на вежах маюць зусім праваслаўныя купалы, і дадаў, што гэта ўнівэрсальная хрысьціянская традыцыя. Але баранавіцкі расеец тут жа ўсумніўся: «Это онм у Россйй взялм...»
    У адказ на гэта я сказаў, што добра яму адчуваць сябе расейцам, маўляў, да моцнай краіны належыць, а вось я і мае сваякі лічым сябе беларусамі і паміж сабой размаўляем па-беларуску. Тады кіроўца сказаў клясычнае «Нет, ну я тоже белорус». I далей пачаў апраўдвацца: «Просто поннмаете, там, за гранмцей, для нмх мы все — н украпнцы, м азербайджанцы, н белорусы — все русскме...»
    Я кажу, што вось едзеце дадому, ня скончыўшы рэйсу з-за праблемаў зь візай, і ня думаеце, што візаў магло б зусім ня быць, каб Менск праводзіў іншую палітыку. А ён у адказ: «А мне с вмзамй еіцё лучше. Я мз-за вйзы отпуск ммею каждый год летом. Так подгадал, что моя годовая всегда летом заканчмвается. Пока делаю новую, месяц отдыхаю».
    А я гну сваё. Расказваю пра знаёмага бізнэсмэна з Масквы, які адчыніў у Цьвярской вобласьці паляўнічую гаспадарку і дзівіцца-жахаецца станам навакольных вёсак — ні дарог, ні газу, ні мастоў праз рэчкі, зямля закіданая, ніхто яе не абрабляе, п’юць. А ў нас, кажу, паглядзіце, Карэліцкі раён, напрыклад (а маці баранавіцкага патрыёта Расеі і мой бацька — якраз з Карэліччыны). У вясковых хатах — шклопакеты, асфальт
    на дарогах, вада і газ у дамах, мой стрыечны брат саўну маці у былой каморы збудаваў — ня горш за люксавае жытло ў Менску выглядае. Кажу, маўляў, яшчэ ў савецкі час нашы вобласьці выраблялі мяса на душу насельніцтва болей, чым ЗША — там было 120 кіляграмаў на чалавека, a ў нас было па 130-140 і болей. Кіроўца згаджаецца, пачынае расказваць, што яшчэ ў савецкі час вазіў у Нямеччыну кішкі зь беларускіх фэрмаў — бо самім зашмат было. I, бачу, гаворыць пра гэта з гонарам.
    Значыць, троху прабівае. Але не да канца. Усё роўна глядзіць і думае толькі пра Расею. Добра там, камфортна і прыгожа. Яго дачка скончыла ВНУ ў Санкт-Пецярбургу і там засталася. Сам бадзяецца па сьвеце, скардзіцца, што зарабляе ўсё менш і менш, мучыцца ад штрафаў, якія яму ўсё часьцей даюць у Аўстрыі ці ў Францыі.
    Расея — яго культурны ўзровень, яго прыроджанае (як родавая траўма) культурнае асяродзьдзе і культурная глеба. Часткаю гэтай культуры, як вядома, зьяўляецца традыцыйнае невыкананьне законаў. Таму баранавіцкаму кіроўцу ў Эўропе дрэнна, а ў Расеі — не. I гэтая самая родавая траўма, дарэчы, зьяўляецца прычынай усяго, што цяпер робіцца ў Беларусі, дзе ўлада і чыноўнікі толькі гуляюць у законы, а не выконваюць іх. Палітыка выходзіць з нашай культуры, а не наадварот.
    У патрыёце Расеі з Баранавіч я бачу чарговае пацьверджаньне думкі, што ўсьлед за расейскімі
    мовай і царквой у галовы беларусаў прыходзіць мінімальны набор кічавых расейскіх нацыянальных мітаў, якія дазваляюць гэтым людзям вельмі камфортна чуцца і нават ганарыцца сваёй «вялікай Расеяй». Гэта — былыя беларусы, а цяпер — расейцы. I наўрад ці некаму ўдасца стварыць для іх беларускую культуру на расейскай мове і вытварыць у іх нейкую расейскамоўную беларускую тоеснасьць зь беларускім расейскамоўным дзяржаўным патрыятызмам. Такі патрыятызм — не канкурэнт расейскаму, у іх розныя вагавыя катэгорыі, і таму першы непазьбежна прайграе другому.
    Надзею магла б даць поўная інфармацыйная свабода і свабодная прапаганда беларускай гісторыі і культуры, падтрыманая дзяржавай. У цяперашніх умовах гэта гучыць амаль утапічна. Але небезнадзейна. Беларусы — гнуткі, плястычны і кан’юнктурны народ, да гэтага нас прывучылі вякі чужога панаваньня. I мову сваю мы любім па-беларуску — сьціпла, някідка і без празьмерных дэманстрацыяў. Я вось схадзіў у Менску ў некалькі тэатраў, у тым ліку ў расейскі. У залі і фае я падкрэсьлена (больш чым звычайна трэба) размаўляў па-беларуску: «Выбачайце, калі ласка. Дазвольце прайсьці», «Авой, прабачце, не заўважыў...» і так далей. I кожны раз мне адказвалі па-беларуску. Некаторыя проста і натуральна, а іншыя старанна-няўмела, але падкрэсьлена. I прыязна пры гэтым ўсьміхаліся...
    Таму, слухаючы размовы расейскага патрыёта з Баранавіч, я думаў пра два ўспаміны, якія прыгадаліся мне ў гэты побыт у родным горадзе.
    Адзін успамін належыць віленскаму беларусу Вітаўту Тумашу, які разам зь іншымі суродзічамі прыехаў у 1941 годзе ў толькі што акупаваны немцамі Менск. На пытаньне па-беларуску, як прайсьці на тую ці іншую вуліцу, менчукі палохаліся, бянтэжыліся і кідаліся ўцякаць ад беларускамоўнага як ад пракажонага або нямелі і нічога ўцямнага не адказвалі. Так моцна трываў у іх жывёльны страх перад беларускім словам, выкліканы пагромам беларушчыны ў 30-я гады. Людзі натуральным чынам баяліся аказацца нават знаёмцам нейкага беларускамоўнага чалавека.
    Другі ўспамін належыць Валянціне Саўчук, украінцы з паходжаньня, якая ў сакавіку 1945 году маладой дзяўчынай разам з маці прыехала ў Менск і ўпершыню пачула, як яна казала, «мэлядычную, лірычную і мяккую» беларускую мову — на ёй гаварылі на вуліцах (і адказвалі прыежджым). А прайшло толькі тры гады акупацыі, падчас якой беларуская мова была вернутая ў грамадзкі ўжытак, у сфэру адукацыі і культуры. Усяго тры гады.
    А што было б без акупацыяў? У сэнсе, што яшчэ будзе...
    26 красавіка 2013 году.
    «Русскке мдут»
    На дзень Перамогі 9 траўня ў Маскве адбылася падзея, якую ў параўнаньні з вайсковым парадам і іншымі сьвяточнымі мерапрыемствамі ў Расеі можна назваць малапрыкметнай. Але наступствы гэтай падзеі могуць быць (і хутчэй за ўсё будуць) вельмі і вельмі нават прыкметныя.
    У той дзень у памяшканьні Дзяржаўнага Гістарычнага музэю адбылася прэзэнтацыя новага тэлевізійнага каналу «Нстормя».
    У афіцыйных паведамленьнях з нагоды запуску тэлеканалу сказана, што гэта дзясяты лічбавы канал ВГТРК і трэці ў так званай пазнавальнай лінейцы, што ён будзе даступны гледачам Расеі і краін СНД, што ў дзень запуску яго аўдыторыя складала 5 мільёнаў чалавек і што ўжо цяпер вядуцца перамовы з найбуйнейшымі апэратарамі кабэльнага тэлебачаньня на тэрыторыі СНД аб уключэньні новага каналу ў іх пакеты. Зразумела, будуць яго свабодна прымаць і ўсе тыя, хто мае «перашытыя» прымачы спадарожнікавага тэлебачаньня.
    На самой прэзэнтацыі гаварылася, што падобныя тэлеканалы ёсьць у Францыі, Нямеччыне, Ангельшчыне і што тыя каналы глядзяць на гісторыю францускімі, нямецкімі і ангельскімі вачыма. I вось новы канал, маўляў, пакліканы
    прадставіць расейскі погляд на гісторыю. Калі я ў рэпартажы пра прэзэнтацыю пачуў пра гэты вось «расейскі погляд», то першыя думкі-словы, што прыйшлі ў галаву ў той момант: «Бедная Беларусь і бедныя беларусы...»
    Так мне падумалася таму, што наша краіна і наш народ, здаецца, сёньня найбольш безабаронныя перад тым, што можна назваць гістарычнай і гістарыяграфічнай экспансіяй Расеі, бо сярод усіх суседзяў Расеі мы найбольш русыфікаваныя. А Крэмль тым часам, як і РПЦ, для пашырэньня так званага «русского мнра» грошай і высілкаў не шкадуюць.
    На першы погляд сярод прэм’ераў новага KaHany называюцца бяскрыўдныя пазнавальныя праграмы пра расейскую і сусьветную гісторыю (суадносіны эфіру 70% на 30%). Але вось новапрызначаны галоўны рэдактар каналу «Нсторня» Аляксей Дзянісаў на прэзэнтацыі заявіў: мы будзем вяшчаць аб тым, што нам баліць. A пра тое, што баліць гэтаму чалавеку, можа даведацца кожны, калі пашукае інфармацыю пра яго ў Google. Мне такі пошук не спатрэбіўся, бо я і так добра памятаю шавіністычны і ксэнафобскі цыкль перадач «Русскій Мірв», аўтарам якога разам з Барысом Кастэнкам ў пачатку 90-х гадоў быў Аляксей Дзянісаў. Тады супраць гэтага праекту OPT пратэставала ці ня ўся прагрэсіўная і дэмакратычная маскоўская эліта. I ён урэшце быў зачынены.