• Часопісы
  • Мой Картаген  Сяргей Абламейка

    Мой Картаген

    Сяргей Абламейка

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 316с.
    2015
    46.53 МБ
    Камуністычнае мінулае стала часткай ня толькі нацыянальнай гісторыі, але і нацыянальнай душы і... нацыянальнай ідэі Расеі.
    Ільін варочаецца ў труне.
    Што б я параіў расейскім ідэолягам
    Трэба чытаць ня толькі Ільіна. У асаблівую ролю і місію Расеі верылі і іншыя расейскія пісьменьнікі і філёзафы, але некаторыя зь іх былі больш самакрытычныя і болын стрыманыя за цяперашніх славяна-русафілаў-эўразійцаў, якія знаходзяць сабе куміраў, ня надта ўважліва іх чытаючы.
    Ад прызнаньня асаблівасьці сваёй духоўнасьці і сваёй ролі не далёка і да нацыянальнай выключнасьці і мэсіянства. У 30-я гады праз гэта прайшлі немцы. I амаль дакладна так сёньняшнія ідэолягі штурхаюць Расею ў яе ўласныя «нямецкія 30-я гады». Немцы ж таксама баранілі нямецкамоўных і забіралі іх «дадому», і таксама верылі ў сваю выключнасьць.
    Хай бы расейскія ідэолягі схадзілі ў царкву, a лепш — проста пачыталі Эвангельле, бо іх патрыярх як член «крамлёўскага пулу» таксама цытуе Ільіна. Хрысьціянства, тым часам, ведае пра катарсіс (ачышчэньне) праз пакаяньне, праз прызнаньне сваёй віны і сваіх памылак. Да гэтага варта прыслухацца. Як і да некаторых калегаў Івана Ільіна, якія, нягледзячы на яго «праваслаўнасьць», былі больш глыбокімі хрысьціянамі і ў сваім стаўленьні да Расеі.
    Вось, напрыклад, Васілі Розанаў. Цытую наўскід:
    «Как пьяная баба, оступплась й померла Россйя...»'.
    «Собственно нет ннкакого сомненмя, что Россню убйла лнтература... После того, как былн прокляты помеіцмкм у Гоголя й Гончарова..., адммнмстрацмя у ІДедрмна..., йстормя, купцы у Островского, духовенство у Лескова... н, наконец, семья у Тургенева..., русскому человеку не осталось нмчего любмть, кроме прмбауток, песенок м сказочек. Отсюда й промзошла революцмя...».
    «Всё „казённое« только формально суіцествует. He беда, что Россйя в „фасадах«; а что фасады-то этй — пустые. Н Россмя — ряд пустот... Как старый дуб: коркн, сучья, но внутрм — пустоты й пустоты...»
    «Дана нам красота невмданная. Н богатсво неслыханное. Это — Россйя. Но глупые детм всё растратнлй. Это русскме».
    Славуты пісьменьнік і філёзаф Мікалай Бярдзяеў заклікаў:
    «Возложйм на себя ответственность й перестанем во всём вннмть внешнме сйлы».
    А вось іншы расейскі філёзаф, Фёдар Сьцяпун. Гэты інтэлектуал, які быў высланы бальшавікамі за мяжу, пакутліва разважаў над гістарычным лёсам расейцаў:
    «Чілтая любую русскую нсторню, получаешь впечатленме, что русскйй народ не столько завоё-
    * Гэтая і наступныя цытаты з расейскіх філёзафаў (апрача
    I.	Ільіна) прыведзеныя паводле кнігі Юрыя Безелянскага «99 ммен Серебряного века», М. 2007
    вывал землю, сколько без боя забмрал её в плен. Эта военнопленная земля работала на русскнй народ, работала без того, чтобы он сам на ней по-настояіцему работал...»
    Даў Сцяпун нам і адказ на пытаньне, чаму расейцы сёньня так ня хочуць разьвітацца са сваім камуністычным мінулым, так настальгуюць па ім. Паводле Сьцепуна, у XX стагодзьдзі адбылася ракавая сустрэча «просвеіденско-рацйоналйстмческой ндеологнй Карла Маркса с тёмной маетой русской народной душн», а бальшавізм стаў вынікам «ложного направленмя релпгмозной энергпм русского народа, псевдоморфоза русской потребностй вернть».
    Масква, 2014 год
    Апошні, шосты пункт у сваім пераліку памылак фашызму Іван Ільін сфармуляваў так:
    «Велмчайшей ошмбкой фаншзма было возрожденме мдолопоклоннмческого цезармзма. „Цезармзм« есть прямая протавоположность монархмзма. Цезармзм безбожен, безответственен, деспотмчен; он презмрает свободу, право, законность, правосудме м лнчные права людей; он демагогмчен, террорнстмчен, горделмв; он жаждет лестн, „славы« м поклоненмя, он вмдйт в народе чернь й разжмгает её страстм; он аморален, войнствен й жесток. Он компрометмрует начало авторптарностй м еднновластмя, нбо правленме
    его преследует целй не государственные, й не нацмональные, а лйчные»'.
    Вам нічога і нікога гэты апошні пункт не нагадвае? Асабліва пра бачаньне народу як чэрні. Мне дык вельмі.
    I яшчэ адзін выбітны расейскі філёзаф — Георгі Фядотаў, які аналізаваў тыпалёгію савецкага чалавека і савецкай дзяржавы. Ён не сумняваўся, што СССР — гэта працяг Расейскай імпэрыі, a савецкіх людзей параўноўваў з тыпам «служылага чалавека» XVI стагодзьдзя часоў Івана Жахлівага або XVIII стагодзьдзя часоў Пятра I. Фядотаў у 1947 годзе ў эміграцыі заклікаў расейцаў адмовіцца ад імпэрыі:
    «Освобождённая от военных й полйцейскмх забот, Россйя может вернуться к свой внутреннйм проблемам — к построенйю выстраданной страшнымй мукамй свободной соцйальной демократйй. Трйдцатйлетме коммуннзма, й потом коммуно-русскйй человек огрубел, очерствел, — говоря словамй народного стнха, покрылся „еловой корой«. Вероятно, не одно поколенйе понадобнтся для его перевоспйтанйя, т. е. для его возвраіценйя в заглохшую традйцйю русской культуры, а через неё й русского хрйстйанства. К этой велмкой задаче должна уже сейчас, в йзгнанйй, готовйться русская йнтеллйгенцйя вместо погонй за прйзрачнымй орламй ммперйй».
    * Ріван Нльнн. О фашмзме. — http://www.rus-sky.com/ gosudarstvo/ilin/nz/nz-37.htm
    Але да парады філёзафа ў Расеі не прыслухаліся. Сьцягі імпэрыі зноў узьнятыя высока.
    I гэты самы Георгі Фядотаў некалі прароча напісаў пра цяперашняе расейскае тэлебачаньне і наогул пра расейскую ўладу, якія, паводле Ільіна, «вндят в народе чернь й разжнгают её страстн»:
    «Для государства-зверя полнтйка становмтся человеческой отраслью жмвотноводства».
    18 сакавіка 2014 году.
    Чаму Расея хлусіць
    Захапдяюся разьвіцьцём гуманітарнай думкі ў ЗША, Ангедьшчыне і Францыі. Ведьмі шкада, што цяперашняя падітычная і кудьтурная сытуацыя ў Бедарусі не спрыяе набдіжэньню гэтых бдіскучых інтэдектуадьных шкодаў да бедарускіх розумаў.
    Асабдіва я захапдяюся гісторыкамі, а сярод іх найбодьш — амэрыканцам Марцінам Мадія і французам Аденам Бэзансонам. Абодва яны ўсё сваё навуковае жыцьцё прысьвяціді вывучэньню і асэнсаваньню Расеі і яе шдяху. Вынікам у Мадія стада кніга «Расея вачыма Захаду» (1999)’. Вынікам у Бэзансона стада кніга «Сьвятая Русь» (2012)". Мне бодын даспадобы Бэзансон, аде канцэпцыі ў іх бдізкія настодькі, што можна гаварыць адно аб дякадьных разыходжаньнях.
    Мадія памёр у 2004 годзе, Бэзансон яшчэ пдённа працуе, ён аўтар бодьш чым дваццаці кніг, аде ягоныя высновы адносна Расеі фактычна працягваюць канцэпцыю Мадія і на працягу апошніх гадоў паўтараюцца з пубдікацыі ў пубдікацыю, таму прывяду іх тут тэзісна без
    * Martin Е Malia. Russia Under Western Eyes: From the Bronze Horseman to the Lenin Mausoleum. Harvard University Press. Harvard. 1999
    ’* Alain Besan<;on. Sainte Russie. Fallois. Paris. 2012
    спасылкі на тую або іншую кнігу або артыкул гэтых аўтараў.
    У Расеі водгукі на іх працы розьняцца ад стрымана нэўтральных, праз памяркоўна крытычныя (з выкарыстаньнем слова «жоўць») да адкрыта непрымальных з абвінавачаньнем у русафобіі. Але гэта тычыцца іншых працаў Малія і Бэзансона. Кнігі, якія я назваў падсумаваньнем іх дасьледаваньняў і пра якія тут пойдзе гаворка, у Расеі пакуль не выходзілі.
    Самападман Захаду
    Абодва гісторыкі лічаць, што гістарычна Расея Эўропай не была. Яна не адпавядае тром клясычным прыкметам: там не было сярэднявечнай царквы і імпэрыі, там не было фэадалізму і рыцарства, і там не было Адраджэньня і Рэфармацыі. Як вядома, у 1820-я гады паэт Пушкін казаў, што ў Расеі адзіны эўрапеец — гэта ўрад.
    Нягледзячы на гэта Захад некалькі разоў улюбляўся ў Расею. Эўропай яе прызналі ў канцы XVIII стагодзьдзя за часы Кацярыны II, якая хітра стварыла сабе імідж разумнай і рацыянальнай кіраўніцы, што падтрымлівае навуку і асьвету (насамрэч — адзін-адзіны Маскоўскі ўнівэрсытэт). Пратэстуючы супраць «неразумнага» ўладкаваньня заходніх дзяржаваў паводле так званага Старога парадку, філёзафы-асьветнікі Вальтэр, Дыдро, Далямбэр і Блэкстан лічылі, што Расея нават лепшая за іншыя дзяржавы канты-
    нэнту. Яны марылі пра Новы парадак у Эўропе і спадзяваліся, што Стары ім дапаможа разбурыць Расея. Хоць, насамрэч, імпэратрыца будавала ў Расеі якраз парадак Стары. He падмануўся Кацярынай II толькі Русо, які сымпатызаваў Польшчы. Яго калегі спадзяваліся, што рэформы прынясе «разумны манарх», а палякі прапанавалі нешта нечуванае — Канстытуцыю 3 траўня, за што старыя рэжымы Польшчу і падзялілі. Кацярына II канчаткова прывучыла 100 тысяч сем’яў да эўрапейскага адзеньня, за што іх прызналі эўрапейскім дваранствам, а астатнія 40 мільёнаў расейцаў засталіся там, дзе былі — у Ардзе і рабстве. Пік гэтага захапленьня прыпаў на пачатак XIX стагодзьдзя, калі кіраваў Аляксандар I. Яго бюст стаяў нават за акіянам у кабінэце Джэфэрсана. Расчараваньне наступіла пасьля Венскага кангрэсу (калі Расея, каб атрымаць болей дывідэндаў, банальна хлусіла, што яе ўсходняя мяжа праходзіць па Ўрале) і пасьля задушэньня паўстаньня 1831 году ў Польшчы, Літве і Беларусі.
    Другі раз заходнія інтэлектуалы падмануліся наконт Расеі ў 20-30-я гады XX стагодзьдзя, калі амаль спрэс сымпатызавалі бальшавікам. Зь белай эміграцыяй ніхто з «прагрэсіўных» заходніх інтэлектуалаў не хацеў нават знацца.
    Трэці раз наконт Расеі на Захадзе падмануліся ў 90-я гады XX стагодзьдзя, пры Ельцыне і Пуціне. Пуцін у нашы дні гэтае захапленьне і пахаваў.
    Нямеччына і Расея — сёстры.
    Фашызм і камунізм — сіямскія блізьняты
    Пасьля 1831 году заходнія інтэлектуалы зноў пачынаюць маляваць Расею чорнымі фарбамі. Асабліва вызначыліся ў гэтым Кюстын, Мішле, Уркхарт, Маркс. Але найболей зьнішчальна Расею тады прааналізаваў Гізо, які зноў вырашыў, што гэтая краіна Эўропе не належыць, бо ня мае сярэдняй клясы, канстытуцыйных свабодаў, a значыць — цывілізацыі. Гізо падтрымаў і расеец Пётар Чаадаеў.
    У сярэдзіне XIX стагодзьдзя Эўропа падзялілася на дзьве часткі. 3 аднаго боку на больш лібэральныя Францыю і Ангельшчыну, зь іншага — на больш кансэрватыўныя Аўстрыю, Прусію і астатнія нямецкамоўныя дзяржаўныя ўтварэньні. Якраз у тыя часы нямецкія філёзафырамантыкі выпрацавалі канцэпцыю Sonderweg — «асаблівага шляху», каб кампэнсаваць сваё адставаньне ад больш «цывілізаваных» (у катэгорыях Гізо) Ангельшчыны і Францыі. Калі Расея душыла польскае паўстаньне 1831 году, у Ангельшчыне ішла рэформа выбарчай сыстэмы, a Францыя другі год жыла пасьля лібэральнай рэвалюцыі 1830 году.