Мой сябар Дон Кіхот  Аляксей Якімовіч

Мой сябар Дон Кіхот

Аляксей Якімовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 333с.
Мінск 2018
50.59 МБ
— Перавыхоўваю іх. Ты па-свойму, а я па-свойму. Паглядзім, у каго выйдзе лепей,— сказаў я.
— А ты ведаеш, што яны, што яны!..
Ведаю,— перапыніў я Дон Кіхота.— Жывыя застануцца.
Дон Кіхот ураз пачырванеў. Вось-вось, здавалася, закрычыць, затупае нагамі. He. Сеў на табурэтку.
— Санча Панса, няможна так. Разумееш?
— Ім можна, а нам не? — са злосцю прамовіў я.— Няхай падціснуць хвасты.
— Так не дакажаш. Трэба словам. Каб зразумелі. Агню агнём не загасіш.
Я не стрымаўся. Тое, што насіў на душы, прарвалася.
— А ты ведаеш, што яны табе хацелі зрабіць? He здагадваешся? Ходзіш, як сонны. Вочы пратры!
Дон Кіхот апусціў галаву.
— Санча Панса, і ты з мяне смяешся?
Я зразумеў што яму цяпер балюча. Так балюча, як мне было нядаўна.
— Дон Кіхот, даруй,— прагаварыў я.— Язык без касцей. Алік, Стасік і Валік цябе ў гразь хацелі ўтаптаць. Мо не трэба казаць?
— Кажы.
I я распавёў, як Стасік, Алік і Валік падкінулі мех ячменю, як я завёз гэты мех да Аліка, як кінуў на стол запіску. I пра ампулы расказаў. I пра тое, што сёння Стасік пагражаў мне.
— Ты сапраўдны Санча Панса! — пахваліў мяне Дон Кіхот.
— Цяпер усё ведаеш! — узрадаваўся я.— На гарышча трэба было зацягнуць не адзін шкілет, а тры!
— He,— пачуў я ў адказ.— Чаго сабе не хочаш, таго і другому не зыч.
He чакаў я, што так скажа мой сябар. Зноў палыхнула ў душы. I я, не стрымаўшыся, крыкнуў:
— А ты?.. Памятаеш, як ты з кулакамі накінуўся?
— Калі? — не зразумеў мяне Дон Кіхот.
— Калі яшчэ ў школе вучыўся. Калі твой сябар табе няправільнае рашэнне падсунуў.
Думаў, што Дон Кіхот пачне апраўдвацца, пачне даказваць, што не мог зрабіць інакш. Тады і я сказаў бы, што іначай не мог.
А ён сказаў:
— I я спароў гарачку.
Цяжка, вельмі цяжка з ім спрачацца.
— Дон Кіхот, ты не бойся,— прамовіў я.— Яны моцна не спалохаюцца. У іх нервы жалезныя.
— Я здыму адтуль той шкілет! — крыкнуў Дон Кіхот і, усхапіўшыся, выбег з хаты.
Шкадуе. Іх, сваіх ворагаў, шкадуе. Шкілет з гарышча хоча зняць. Дзівак! Які ж ён дзівак!
Паціснуўшы плячыма, я ўстаў з табурэткі і выйшаў на двор. ПТто гэта? У весніцах дзве постаці, нагнуўшыся, быццам валтузяць кагосьці.
«Стасік і Валік Дон Кіхота б’юць! Ён на зямлі ляжыць!» — тахнула ў галаве.
— Нягоднікі! — што моцы крыкнуў я, сам спалохаўшыся свайго голасу.
Стасік і Валік ірвануліся і зніклі ў цемры...
...Дон Кіхот ляжаў каля веснічак. Я абхапіў яго за плечы, дапамог прыўзняцца. Ён устаў на адно калена.
— Табе баліць? Баліць? — крыкнуў у самае вуха Дон Кіхоту.
— Санча Панса, яны весніцы дротам перагарадзілі. Я спатыкнуўся і ўпаў.
— Табе баліць? Дон Кіхоцік, табе баліць?
— Я буду змагацца за іх. Буду! Санча Панса, ты дапаможаш мне? — сказаў Дон Кіхот.
ЗДРАДНІК
Прыгодніцка-гістарычная аповесць
Частка першая
Благія СНЫ
Раз’юшаны бык
Петрык паклаў у стажок апошняе сасновае палена, сеў на калодку і, не стрымаўшыся, сам сабе ўсміхнуўся. Нездарма стараўся, працаваў з самага ранку да паўдня. Ладны, зграбны выйшаў стажок, падобны да тых, што стаяць на лузе ў час касьбы. Пахваліць бацька, скажа добрае слова. Учора ён, Петрык, увесь дзень з бацькам гахаў, колючы тоўстыя сасновыя калоды. Няхай сушацца дровы ў стажку. Зімою затрашчаць у печцы, грэючы цяплом хату.
Петрык прыхінуўся спінаю да стажка. Ласкава свеціць травеньскае сонца, пахне смалою. Буйнымі жоўтымі кроплямі яна выступіла на паколатых паленах, цёмнымі плямамі расцерлася на далонях.
«Чамусьці Янінка сёння да нас не прыбягала»,— падумаў Петрык і, узняўшы галаву, прашаптаў:
— Янінка Станішэўская!
Маёнтак Станішэўскіх непадалёк, вярста з гакам да яго. Каля самага лесу ўзвышаецца каменны гмах, абкружаны паркам, у якім растуць і высачэзныя ліпы, і стройныя таполі, і клёны. Паўз пасыпаныя белым пяском дарожкі — зараснікі бэзу, а каля самага дома — яблыні, грушы, слівы, вішні.
Багата жывуць суседзі Станішэўскія. А ў іх, у Краўцоў, толькі некалькі маладзенькіх яблынь расце каля хлява. На гародзе маці з бацькам садзяць бурачкі, капусту, на градках сеюць агуркі, моркву, цыбулю.
За гародам — луг, на дзве паловы, як нажом, перарэзаны дарогай. Каля самай дарогі ўзвышаецца бяроза, a крыху далей бачныя чатыры цагляныя сцяны, закопчаныя дымам — усё, што засталося ад колішняй сядзібы, у якой нарадзіўся Петрык.
3 хаты выйшла Петрыкава сястрычка Мар’яна. Зрабіла некалькі крокаў і стала як здранцвелая. Глядзіць удалячынь шырока расплюшчанымі вачыма.
— Петрык! — усклікнула.— Зірні!
Хлопчык азірнуўся і ўбачыў: уздымаючы пыл, па дарозе нясецца іхны бык-двухзімак Пярэсты.
— Хтосьці надзеў кош Пярэстаму на галаву! крыкнула Мар’яна.
Бык на хвілінку прыпыніўся, раз, другі страсянуў галавою, імкнучыся скінуць з галавы ненавісны кош.
3-за абгарэлых муроў вылецеў на кані Адам — гайдук Вацлава Станішэўскага.
— Улю-лю-лю-лю! — закрычаў, завыў, прышпорваючы каня.
Бык зароў, нібы яго балюча выцялі, збочыў з дарогі і з усіх ног прыпусціў на гарод. Адам, улюлюкаючы, як на паляванні,— за ім.
— Братка-а!..— у роспачы закрычала Мар’яна.
Пачуўшы яе крык, з хаты выскачылі бацька і маці.
А Пярэсты ўжо на гародзе. Крутнуўся на раллі, там, дзе пасаджаны буракі, а потым, угнуўшы галаву, шугануў на іншыя градкі.
— Усе градкі паразварочвае! — загаласіла маці.
Схапіўшы вяроўчыну, што вісела на хляве каля дзвярэй, бацька як га сказаць зрабіў на канцы пятлю. Змяёю выгнулася ў паветры вяроўчына і праз імгненне засмаргнулася на шыі Пярэстага. Раўнуўшы, бык упаў каля градкі. Бацька наваліўся на яго, спрабуючы зняць з галавы паламаны кош.
Петрык не стаў чакаць, калі яго паклічуць на дапамогу. Было зразумела, што бацька адзін не дасць рады быку, і хлопец, сарваўшыся з месца, пабег на гарод.
Бык цяжка дыхаў, дрыжэў усім целам, шалёна вадзіў налітымі крывёю вачыма. 3 пысы на чорную тарфяністую зямлю сцякала чырвона-бурая крывавая пена.
Петрык ухапіўся за кош і пацягнуў яго так, што той хруснуў. Бык страпянуўся. Зараз ускочыць... А непадалёк маці, Мар’яна... Затопча іх, калі не паразбягаюцца...
Гы-гы-гы...— данёсся да Петрыка траскучы Адамаў рогат.
Петрык, як і бацька, наваліўся на быка, штосілы ціснучы яго да зямлі.
Пярэсты зноў страпянуўся. I тут бацька, прытуліўшыся губамі да самага яго вуха, зашаптаў штосьці ласкавае, лагоднае.
Уздыхнуўшы цяжка, працягла, зусім па-чалавечы, нібы ад перажытага, бык лёг на бок, выцягнуўшы ўсе чатыры нагі.
— Петрык,— гэтак жа лагодна прамовіў бацька,— здымай кош. He марудзь. Сынок!..
Асцярожна, каб не зрабіць Пярэстаму балюча, Петрык сцягнуў з галавы кош і адступіў назад.
— Сыночак!..— абняла яго за плечы маці.
Бацька зняў з шыі быка вяроўчыну і лёгенька стукнуў яго далонню па шыі.
— Уставай, Пярэсты.
Пярэсты ўсхапіўся і, ківаючыся, як хворы, накіраваўся да хлява.
Я яму шыю пятлёй здушыў,— вінавата сказаў бацька.
— Гы-гы-гы...— зарагатаў Адам. Сядзіць на кані, бы які важны пан. Твар круглы, чырвоны (іголкай тыцні — кроў пырсне), сыты, задаволены.
Нацешыўся? — працадзіў праз зубы бацька.
Петрык адчуў, як задрыжалі ў маці кончыкі пальцаў. Так дрыжалі яны і тады, калі гарэла іхняя сядзіба, калі чырвоныя языкі полымя ў той зімовы вечар ірваліся ў неба.
— Паўлюк,— шчарбаты Адамаў твар ашчэрыўся ва ўсмешцы,— я твайго быка не чапаў. Я яго хацеў пераняць.
— А кош ён сам сабе на галаву надзеў?
Нахабна ў вочы бацьку глядзіць Адам.
— Мо і сам. Я ж твайго быка не наймаўся пільнаваць. Спутай і прывяжы, калі ён у цябе такі жвавы.
— Вон! — сказаў, нібы стрэліў, бацька.
Адам пакруціў тоўстай шыяй, быццам яму каўнер замуляў.
— Паўлюк...
Маці адпусціла Петрыка і памкнулася да бацькі.
— Паўлюк, не чапай яго!
— Лепей не чапай,—папярэдзіў Адам.
— Вон! — паўтарыў бацька.
Адам узяўся за ручку пістолі, якая была за поясам.
Петрык нагнуўся, намацаў на зямлі камень. He, ён не дасць Адаму выстраліць у бацьку. Калі выцягне пістолю, пусціць у яго каменем, як з прашчы.
— Татка-а! — заплакала Мар’яна.
Бацька адвёў назад руку з вяроўчынай. Вось-вось, як і нядаўна, вяроўчына выгнецца ў паветры змяёю і са свістам засмаргнецца пятлёй на тоўстай шыі Адама.
— Здраднік! He даруем! — крыкнуў Адам і, павярнуўшы каня, панёсся, як раз’юшаны бык.
Паўлюк, навошта ты яго зачапіў? — прагаварыла маці.— Будуць помсціцца яны. Хіба ж не ведаеш?
— Зося, калісьці ён прасіў, каб дазволілі на наш двор зайсці. А цяпер нават з каня не злез. Быка на гарод загнаў,— прамовіў бацька.
Паўлюк, сёлета без морквы застанемся. Бачыш, як Пярэсты градку развярнуў?
— Перасеем. Яшчэ не позна.
Мамачка, канечне, перасеем! — падскочыла да маці Мар’яна. Ушчарэпілася за руку, у вочы пазірае.
Петрык рукавом змахнуў слёзы, якія выступілі на вачах.
3 Янушам Радзівілам
Нядобра на душы ў Петрыка. Здраднікам абазваў бацьку Адам. За што, запытацца? Бацька ж і на вайне быў. Паранілі яго там. Дык хіба ён здраднік? Чаму ж абазваў Адам? Чаму?
— Сынок! — паклікаў бацька, выйшаўшы з хаты.
Петрык не азваўся.
«Здраднік! Здраднік!» — тахкае ў галаве. Зараз падыдзе бацька. Цяпер лепей не бачыцца з ім. Лепей потым, калі пройдзе, калі суцішыцца душэўны боль.
— Сынок, што з табою? — нячутна падышоўшы, бацька паклаў руку на плячо.
Гарачая бацькава далонь, здаецца, паліць плячо. Крутнуцца і скінуць яго руку? Але ж...
— Сынок...
— Чаму ён цябе?.. Чаму абазваў? — вырвалася ў Петрыка. Усё-ткі не хапіла духу вымавіць апошняе, страшнае слова — «здраднікам».
Бацька сеў на калодку, якая стаяла побач.
— Петрык, сынок, усю праўду хочаш ведаць? Раскажу табе пра майго бацьку, твайго дзеда — Юстына. Слухай і запамінай.
Ціха і на дзіва спакойна вядзе гаворку бацька. Петрык ловіць кожнае слова і, нібы наяве, уяўляе, як дзед Юстын у гусарскай харугве Януша Радзівіла — гетмана Вялікага Княства Літоўскага — ваюе з маскоўцамі за Смаленск у лета 1633-е. Скачуць, іржуць коні, звіняць шаблі. Януш Радзівіл падбадзёрвае сваіх вояў, кліча за сабою. А восеньскія лугі зацягнутыя густым дымам, як туманам.
Побач з Янушам Радзівілам — дзед Юстын. He спускае ён вачэй са свайго слаўнага гетмана, беражэ. Ды сам не ўбараніўся. Рука ворага працяла яго дзідай.
Разрываючы павуцінне, якое бабіным летам плыве над дарогай, бягуць шпаркія коні, імчаць дзеда Юстына ў родную Сіняўку, у маёнтак, які дастаўся яму ад бацькі.