Мой сябар Дон Кіхот
Аляксей Якімовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 333с.
Мінск 2018
— Завіруха нам на руку. Дасць Бог, праз варожыя старожы непрыкметна праскочым,— сказаў бацька і, крыху памаўчаўшы, неспадзявана дакончыў: — Шкада!
— Тата, ты пра што? — не зразумеў Паўлюк.
— Шкада, што наш гетман сваю справу да канца не давёў. Ты думаеш, яму было лёгка пайсці на хаўрус са шведамі? А што заставалася рабіць? Гіне дзяржава.
— Тата, цяжка нам. 3 усіх бакоў на нас навальваюцца. Кожны нашу коўдру на сябе цягне. Karo тут толькі не было! I крыжакі, і татары, і маскоўцы... Ці хоць вытрываем мы?
— Вытрываем. Стрыжань ёсць у нас. Моцны стрыжань, здаровы.
— Але ж не адзін з нашых радзімы выракся, ворагам служыць. Прыпявалам стаў у ворагаў. Як наш сусед Клім Станішэўскі.
— Прыйдзе час — не стане іх. А стрыжань застанецца. Усякі народ, які паспытаў столькі цяжкасцей, даўно загінуў бы. А мы жывём і будзем жыць.
3-за ляска, да якога было рукой падаць, выбегла воўчая зграя.
— Адзін, два, тры...— уголас пачаў лічыць Паўлюк.
Трынаццаць шэрых драпежнікаў ён налічыў. Моцныя, упэўненыя ў сабе, бягуць няспешна, след у след.
Пярэдні, важак, вялізны, лабасты, з ускудлачанай поўсцю на баках, спыніўся. Спынілася і ўся воўчая зграя.
Спалоханыя коні рванулі ўбок, месячы капытамі гурбы.
— Тпру-у!..— нацягнуў аброць Паўлюк.
Лабасты важак трушком падбег ледзь не да самай дарогі, падняў угору пысу і працягла завыў.
Выхапіўшы пістолю, Паўлюк ускінуў руку і стрэліў у важака. Крутнуўшыся, воўк ашчэрыў зубы, заскавытаў і
пабег назад, кульгаючы. Воўчая зграя, пакінуўшы яго, панеслася ў поле.
Вецер завыў мацней, халоднаю ільдзіністаю крупою сцебануў па твары. Паўлюк, разгарачаны, павярнуўся да бацькі.
— Аднаго стрэлу спалохаліся!..
— I адзін стрэл цэлую харугву можа падняць. Баюся, што і яны пачулі,— уздыхнуў бацька.
Вершнікі на чале з Клімам Станішэўскім вылецелі са снежнай замеці, калі Паўлюк і Юстын мінулі лясок.
Паўлюк і Юстын спыніліся, узяўшыся за ручкі пістоляў.
Клім Станішэўскі выехаў наперад. Вусны крывяцца, пазірае спадылба.
«Зляцеліся крумкачы, учуўшы лёгкую здабычу»,— прамільгнула ў галаве Паўлюка.
Паўлюк не баяўся смерці, не аднойчы і не двойчы глядзела яна яму ў твар. Але гінуць вось так, недарэчна, ад рук пярэваратняў, не пабачыўшы блізкіх, не пераступіўшы родны парог, не хацелася. Загінуць ад такіх — што ад воўчай зграі.
— Ну, што, Юстын? — парушыў маўчанне Клім.
Hi пад Смаленскам, ні пад Шкловам, ні пад Шапялевічамі, калі мы крывёю ўмываліся, цябе я не бачыў. A сюды ты прыляцеў! — сказаў Юстын.
— Бацька, чаго чыкаешся? Смерць здраднікам! — усклікнуў Вацлаў, сын Станішэўскага.
— Гы-гы-гы,— рагатнуў гайдук Адам.
— Юстын, чаму супраць Кароны пайшоў? — прамовіў Клім.
— Я не супраць Кароны. Карона твая няхай жыве, але я хачу, каб і маё Княства было.
— Юстын, няма як цябе жывым пакідаць. Лішні ты на гэтай зямлі.
Клім, на двубой цябе выклікаю. Прымай выклік! Ты шляхціц ці хто? — крыкнуў Юстын.
— Бацька, не...— пачаў Вацлаў.
— He лезь, куды не просяць! — перапыніў яго Клім.
Юстын выняў з похваў шаблю, дакрануўся вуснамі да халоднага клінка і, прамовіўшы «Няхай жыве вечна зямля беларуская!», паслаў уперад каня.
— Смерць здрадніку! — гукнуў Клім і рынуўся на Юстына.
Зазвінелі, скрыжаваўшыся, шаблі.
Бой быў кароткі. Клім нечакана выпусціў шаблю і, схапіўшыся абедзвюма рукамі за рассечаную галаву, стаў валіцца з каня.
Паўлюк не паспеў парадавацца бацькавай перамозе. Суха, нібы трэснуў сук на марозе, прагучаў стрэл. Паўлюк адчуў, як пеканула пад правую лапатку.
— Шкада! — прашаптаў ён, і яго вочы заслаліся снежнаю смугою...
...Бы з таго свету, данесліся да Паўлюка глухія галасы:
— Сямён, ну й крывішчы тут!
— Мацей, на старога глянь. Мо яшчэ дыхае?
— He. Спруцянеў бедалага.
— А гэты? Малады?
Хтосьці нагнуўся над Паўлюком, часнаком дыхнуў у твар.
— Жывы! Сямён, ён жывы! А на горкі яблык збіты. I плячо параненае.
— Давай на сані яго пакладзём. Шкада хлопца. Свой.
«Свой. Ваш я. He здраднік. Я свой!» — хочацца крыкнуць Паўлюку, але праз пасінелыя вусны вырываецца толькі стогн.
Мерна рыпяць на марозе цяжкія мужчынскія крокі. У Паўлюка кружыцца галава, як у дзяцінстве, калі, бывала, заплюшчыўшы вочы, круціўся ваўчком, каб даказаць Вацлаву Станішэўскаму, што вось так, пакруціўшыся, не ўпадзе, устаіць на нагах.
— Мацей, асцярожней кладзі яго.
— Сямён, а старога куды?
— I яго пакладзём на сані.
— Жывога разам з мёртвым?
— Пахаваем. Хрысціянін жа ён.
— Сямён, хто іх так?
— Яны! Хіба не ведаеш?
— А-а-а!...
«А-а-а! Тата!» — закрычаў Паўлюк, і зноў снежнаю смугою заслала яго вочы.
Паўлюк ачнуўся ў нізенькай, падслепаватай хаціне. Ён убачыў над сабою барадаты твар са зморшчынамі пад вачыма.
— Хлопец! А хлопец!
— Дзе я? Дзе?
— He бойся. Сямёнам мяне зваць. У полі мы цябе падабралі, прывезлі. He выдадзім. Тут усе свае.
— А бацька? Татка мой дзе?
— Я і падумаў, што ён твой бацька. Дужа падобныя вы. Пахавалі мы яго. Чын чынам. На могілках. I крыжык паставілі.
— Я... На могілкі... Пайду... He развітаўся я...
— Ляжы, хлопча, ляжы...
Толькі вясною, калі па вуліцы пацяклі ручаі, збягаючы з пагоркаў, Паўлюк здолеў дайсці да могілак. Стаў на калені каля бацькавай магілы, прытуліўся шчакой да нагрэтай сонцам зямлі і даў волю слязам...
А на другі дзень выправіўся ў дарогу, у родную Сіняўку.
Добры Сямён — гаспадар падслепаватай хаціны — правёў яго за вёску, абняў, як роднага, і на развітанне сказаў:
— He забывайся пра нас.
— Дзякую, Сямён,— прамовіў Паўлюк і пайшоў, азіраючыся.
Яму пашанцавала. На беразе рэчкі (яна цякла каля самай Сіняўкі) ён знайшоў човен, пераправіўся на другі бераг і адным духам узбег на пагорак.
Забілася, закалацілася ў грудзях сэрца. Што гэта? Там, дзе ўздымаўся цагляны бацькоўскі дом, тырчаць абгарэлыя сцены.
«Яны! Яны спалілі!» — тахнула Паўлюку ў галаву. I зноў, як і на бацькавай магіле, Паўлюк даў волю слязам. Апошні раз у жыцці.
Русалка
Назаўтра Мар’яна чапілася да Петрыка.
— Братка, ты казаў, што ў провады русалкі пагуляем. Хадзем!
Русалку — гэта Петрык добра ведаў — звычайна праводзяць у наступны пасля Тройцы так званы русальны тыдзень, але яны — Мар’яна, Петрык і Яніна — пазаўчора дамовіліся, што сёння пагуляюць у провады русалкі, каб было па-сапраўднаму, як у дарослых. Мар’яна прапанавала пагуляць. Спачатку Петрык аднекваўся (непрыгожа яму, хлопцу, бегаць з дзяўчынкамі каля жыта) і нават узлаваўся:
— Самі гуляйце, калі вам так хочацца.
А яны ў адзін голас заявілі:
— Страшна адным!
— He, не буду,— замахаў рукамі Петрык.
— Зноў я адна ўвесь дзень дома буду сядзець,— паскардзілася Яніна.
Петрык ведаў, што Вацлаў Станішэўскі нікуды не пускае сваю дачку. Прымушае, каб дома сядзела. Ды хіба ўседзіш дома, калі летні дзень на двары звініць?
Яніна часта ўцякае з дому і бавіць час з Мар’янай і з ім, Петрыкам. Шалее Вацлаў Станішэўскі, калі, здараецца, заспее іх разам. Даводзіцца хавацца ад яго. Вось чаму Петрык не змог адмовіць Яніне.
— Петрык, хадзем. Ты паабяцаў. Яніна каля жыта нас чакае,— нагадала Мар’яна.
Жытнёвае поле пачынаецца адразу ж за спаленай сядзібай. Сапраўды, пазаўчора Яніна папярэдзіла Мар’яну і яго, Петрыка, што каля жыта іх пачакае. Але ж пазаўчора ён яшчэ не ведаў, што Станішэўскія запынілі ў полі дзеда Юстына і бацьку. Мажліва, сам Вацлаў забіў дзеда Юсты-
на. А ён, Петрык, ягоную дачку будзе ўлагоджваць, весяліць, каб не сумавала.
— Дык вось ты чаму надзьмуўся! На Яніну злуеш,— здагадалася Мар’яна.— Хіба яна ў чым вінаватая?
— Адчапіся,— буркнуў Петрык.
— Эх, ты! Яніне самой не раз дастаецца ад бацькі. Яна нядаўна сіняк на руцэ паказвала.— Мар’яна закасала рукаў кашулькі, паказаўшы, у якім месцы Вацлаў Станішэўскі паставіў сваёй дачцэ сіняк.
Петрык задумаўся. Але, Яніна не накіроўвала бацькаву руку, не вучыла яго, каб людзей на дарозе запыняў. Дык чаго ж злавацца на яе?
— Хадзем,— сказаў Петрык сястры.
Яніна ўжо чакала іх каля жыта. Убачыўшы яе, Петрык аж вачыма заморгаў. He пазнаць Яніну. Як не тая. Сама ў доўгай, белай, да пят, кашулі. Вянкі з кветак не толькі на галаве, але і на шыі, на руках. Залацістыя, як сонца, распушчаныя валасы збягаюць па плячах, у сініх, што васілёчкі, вачах свеціцца радасць.
«Не ведае яна, што мой бацька з Адамам пасварыўся»,— з палёгкай уздыхнуў Петрык.
Ён ва ўсе вочы глядзеў на Яніну. I Мар’яна залюбавалася сяброўкай. Яна шырока раскрыла свае чорныя, як спелыя вішанькі, вочы і ўсклікнула:
— Янінка, ты цяпер такая прыгожая!
У Яніны шчокі ўспыхнулі чырванню.
— А я падумала, што вы не прыйдзеце.
— Яніна, ты цяпер як сапраўдная русалка, якая выйшла з жыта, каб падражніцца,— сказаў Петрык, стараючыся перавесці гаворку на іншае.
Яніна села на траву, выцягнула ногі.
— Петрык, кажуць, што русалкі — гэта дочкі, праклятыя бацькамі. Праўда?
— Няўжо, братка? — схапілася за галаву Мар’яна.
— I дочкі, праклятыя бацькамі, і маладыя тапельніцы, і дзяўчынкі, што памерлі без хрышчэння,— адказаў Петрык,
задаволены тым, што яны, дзяўчынкі, пытаюцца ў яго як у дарослага.
Яніна ледзь не да самых каленяў апусціла галаву.
— I я некалі буду русалкай, праклятай бацькам.
Каля Яніны прысела Мар’яна, зашчабятала ў самае вуха:
— Янінка, грэх так казаць. Перахрысціся і скажы: «Даруй мне, Божа». Альбо тры разы плюнь цераз левае плячо.
Петрыку хацелася пагладзіць Яніну па доўгіх шаўкавістых валасах і сказаць што-небудзь цёплае, ласкавае. Але што? Якое слова падабраць, каб суцешыць?
— Янінка, перахрысціся! — не адступаецца Мар’яна.
— He,— замахала галавою Яніна.
— Дзяўчынкі, я аднаго разу сустрэў сапраўдную русалку,— вырашыў схлусіць Петрык.
— Братка, раскажы,— папрасіла Мар’яна.
Хлусіць дык хлусіць. Петрык сеў, скрыжаваў ногі і давай распавядаць:
— На русальны тыдзень гэта было. На рэчцы рыбу я лавіў. Сяджу ў чоўне, сам носам клюю, а паплавок, як мёртвы, не варушыцца. Сяджу, значыць, і бачу: човен на вадзе загойдаўся, быццам сам сабою. Я спачатку падумаў, што здалося, бо ў той дзень ветру зусім не было. Працёр вочы. Але, гойдаецца мой човен. He здалося мне.
Яніна і Мар’яна падперліся кулачкамі, слухаюць, наставіўшы вушкі.
— Гойдаецца човен! Усё болей, болей. Хвалі на самы бераг сталі шугаць. Азірнуўся — і душа замерла. Русалка мой човен гайдае. Вочы ў яе блішчаць, як светлякі ўначы. Усхапіўся я, выскачыў на бераг і бягом, бягом...