Мой сябар Дон Кіхот  Аляксей Якімовіч

Мой сябар Дон Кіхот

Аляксей Якімовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 333с.
Мінск 2018
50.59 МБ
працягла, падвываючы, як на хаўтурах, заспявала маці.
У Петрыка болем працяло душу. He аднойчы ён чуў, як казалі людзі: баліць душа. А цяпер і сам адчуў гэты нясцерпны пякучы боль, калі ў душы, здаецца, усё разрываецца.
— 3 усімі суседзямі Развітаецца, Са мной, краснай дзеўчынай, He расстанецца:
Бывай, бывай, дзеўчына, Каханая мая.
Праводжу я мілага Аж да Кіева,—
спявае маці.
Сцяўшы зубы, Петрык слухае маміну песню. He проста так яна заспявала. Даўно забалела ў яе душа. Болем прарвалася песня. 3 бацькам развітваецца маці.
Ён, Петрык, нізавошта не даруе Вацлаву Станішэўскаму. Возьме пістолю, падкаравуліць і застрэліць. Застрэліць!.. Але ж Янінка адна застанецца. I ёй, як і яму, забаліць душа. He, ёй не забаліць. Яна ж не любіць свайго бацьку.
А ў горадзе Кіеве
Станавіліся.
Вараныя конікі
Прытаміліся.
Уся аграмадачка
Удзівілася.
Чыя ж гэта парачка Разлучылася...
Сетку нечакана тузанула.
— Петры-ык! — усклікнула маці, перапыніўшы песню.
He павярнуўся язык у маці, каб сказаць, што, мабыць, бацькава цела ў сетку трапіла. Ды Петрык з паўслова яе зразумеў.
— Мама, я плыву! — гукнуў ён і паплыў да маці, адной рукой трымаючы сетку.
Сын і маці пачалі выцягваць сетку на бераг. Блішчыць, трапечацца рыба, заблытаўшыся ў сетцы, а вось і...
He, не бацькава цела яны ўбачылі, а вялікую круглую груду. Яна затрымала сетку.
— Сынок, пацягнем? — праз слёзы прамовіла маці.
— Пацягнем! — плёхнуўшыся ў ваду, Петрык паплыў назад.
Тры разы працягнулі яны сетку па возеры, пакуль маці не села, знямоглая.
— Усё. Я болей не магу.
«Не жаночая гэта праца»,— падумаў Петрык і сказаў:
— Мамка, трымайся. Прашу!
— Падмануў цябе Адам. Знарок! — прашаптала маці.
Прыкуты да сцяны
Паўлюк ачуўся ў вязніцы. Над галавою — паўкруглая столь, з якой мерна капае вада. Сцены зробленыя з абчасаных камянёў, на сценах дымна чадзяць чатыры паходні.
«Такі ж схапіў ты мяне, Вацлаў. У сваю вязніцу прывалок»,— падумаў Паўлюк. Ён чуў ад людзей, што яшчэ Клім Станішэўскі — бацька Вацлава — трымаў у гэтай вязніцы непакорлівых.
Паўлюк прысеў каля сцяны і выставіў палец. «Кап»,— капнула са столі буйная кропля, расцёкшыся на кончыку пальца.
Будуць катаваць. Ну й няхай. Ён, Паўлюк, не здасца, літасці не папросіць, як не папрасіў калісьці ў маленстве.
Той дзень назаўжды адклаўся ў памяці. Пабіліся яны з Вацлавам. Паўлюк не стрываў, даў поўху свайму адналетку, калі той мужыком яго абазваў. Разроўся Вацлаў, пабег, неўзабаве бацьку прывёў.
Hi слова не сказаўшы, Клім пакаціў Паўлюка, скруціў, даў сыну шырокую сырамятную папругу і сказаў: «Бі, пакуль не папросіцца, пакуль боты табе не пацалуе».
3 адцяжкай, папіскваючы, нібы пацук, біў яго Bapnay, а Клім у такт прымаўляў: «Прасіся! Прасіся!»
«Не буду!» — праз плач паўтараў Паўлюк адно і тое ж.
Раз’юшыўся Вацлаў. Калі б Клім яго не адцягнуў, то, мабыць, да смерці забіў бы. На беразе рэчкі звязаным пакінулі яны Паўлюка. Толькі ўвечары знайшоў яго бацька Юстын. У той жа вечар паскакаў ён да Станішэўскіх, каб Кліма на двубой выклікаць. А Клім спалохаўся, уцёк, з’ехаў з дому.
Ён, Паўлюк, не дараваў Вацлаву. Падпільнаваў у лесе і добра патоўк...
Як недарэчна трапіў у палон! He вырвацца з вязніцы. Адно застаецца: дастойна смерць прыняць, у вочы ёй паглядзеўшы, як у баі.
Шкада, што дзяцей не паспеў на ногі паставіць. Плачуць яны цяпер, пакутуюць, не ведаючы, дзе іхны бацька падзеўся.
Паўлюк памацаў пальцамі разбітую патыліцу.
«Кроў на патыліцы засохла. Доўга я тут праляжаў»,— зазначыў сам сабе.
Рыпнулі дзверы, і ў вязніцу зайшлі Вацлаў Станішэўскі і гайдук Адам. Станішэўскі на ланцугу трымаў сабакуваўкарэза па мянушцы Люты.
«Лютага на мяне хочаце нацкаваць, а не ведаеце, што даўно прывучыў я яго да сябе, падклікаючы ў лесе»,— усміхнуўшыся, падумаў Паўлюк.
— Чаго рот да вушэй дзярэш? — крыкнуў Вацлаў Станішэўскі.
— А ты чаго равеш, як у карчме? — спакойна, хоць усё і закалацілася ў грудзях, адказаў Паўлюк.
— Пан Вацлаў, нацкуйце! — уставіў свае два словы Адам.
Вацлаў Станішэўскі адпусціў ланцуг.
— Люты, кусы гэтага хама! Кусы!
— Кусы! Кусы!..— ажно прысеў Адам.
Люты падбег да Паўлюка і лізнуў яго ў твар. Паўлюк пагладзіў сабаку каля вушэй, а ён, задаволены, прыжмурыў вочы.
Вацлаў Станішэўскі пазелянеў, як жаба.
— Кусы! Кусы!..
I Адам стараецца:
— Кусы!..
Люты стаіць, хвастом матляе.
Нарэшце дайшло да Адама.
— Пан Вацлаў, яны даўно знюхаліся!
Хацеў Паўлюк як след яму адказаць, але змоўчаў. Як кажуць? Зачапі — смярдзець будзе.
— Заб’ю халеру! — Вацлаў Станішэўскі выцяў сабаку нагою.
Люты адбегся ў кут і ашчэрыў зубы.
— На мяне? На гаспадара зубы шчэрыш? — Вацлаў Станішэўскі ўзяўся рукою за шаблю.
Адам замахнуўся бізуном, выхапіўшы яго з халявы бота.
— У-у-у!..
Скокнуўшы, Люты збіў Адама з ног і выбег з вязніцы.
— О-о-о! — вылупіў вочы Вацлаў Станішэўскі.
— Ён м-ог і з-за г-горла! — стоячы на карачках, прамовіў Адам.
— Звер! — плюнуў на падлогу Вацлаў Станішэўскі.
— Невядома, хто тут звер,— зноў не стрываў Паўлюк.
Вацлаў Станішэўскі зірнуў на яго спадылба.
— Выракайся сваёй мужыцкай праваслаўнай веры!.. Чуеш?
«Няўжо яны прыцягнулі мяне сюды дзеля таго, каб выракся бацькоўскай веры і запісаўся каталіком? — думаў Паўлюк.— Няўжо яны чакаюць ад мяне менавіта гэтага адказу? Несумненна, чакаюць. Каб у бруд утаптаць, каб нароўні з імі быў. Яны ж добра ведаюць, што самі ў бруд укачаліся. Хоць фанабэрацца, хоць кіем носа не дастаць, але точыць іх чарвяк, спакой адбірае. Нездарма бязбожна п’юць. He, не паддамся я вам, калі б нават ведаў, што выпусціце».
— Ну! — дыхнуў у твар перагарам Вацлаў Станішэўскі.
— Пан Вацлаў, давайце я яго бізуном паказычу,— устаўшы на ногі, прапанаваў Адам.
— Пачакай! Дай паразмаўляць!
— Мы — і каталікі, і праваслаўныя — людзі адной маткі і аднаго бацькі,— не паказваючы хвалявання, прамовіў Паўлюк.
— Што-о? — вырачыў вочы Вацлаў Станішэўскі.— Аднаго бацькі? Ды мой бацька горла табе перагрыз бы, калі б з магілы ўстаў.
— Пан Вацлаў, пачаставаць? — выкрыкнуў Адам.
— Бі!
Свіснуў у паветры бізун. Паўлюк адчуў, як болем апякло плячо.
— Бі!
— Ну й дам!
На гэты раз Адам паласнуў па твары.
Паўлюк змахнуў рукою струменьчык крыві, які з рассечанай губы сцёк на падбародзе.
— Нягожа робіш, пане Вацлаве. Хрыстос прыцягваў людзей да свайго вучэння любоўю і дабрынёй, а не гвалтам і прымусам.
— Яшчэ ўставіць яму мазгі? — крыкнуў Адам. Ягоны твар перакрывіўся, а сам ён тросся, як у ліхаманцы.
He адказаўшы, Вацлаў Станішэўскі вачыма прасвідраваў Паўлюка.
— Як ты сказаў? Паўтары, здраднік!
— Я чужым панам боты не лізаў,— прамовіў Паўлюк.
Вацлаў Станішэўскі замахнуўся нагою.
— Ты! Я цябе!.. Дыхаць не даеш, спакойна жыць не даеш... Звузілася сцяжынка, якою мы крочым... Аднаму з нас няма месца на ёй... Дадушу цябе...
— Крывёю праўду не зальеш!
— Залью! Як маёнтак твой пажарам заліў. Я спаліў! Я! He ведаў?
— Здагадваўся!
— На мой загад твайго Харытона ўтапілі!..
Паўлюк прыўзняўся і плюнуў Станішэўскаму ў твар.
Вацлаў крутнуўся, выцер сліну рукавом і некалькі разоў запар стукнуў Паўлюка нагою па галаве, стараючыся пацэліць у скроню.
У Паўлюка пацямнела ўваччу...
«Паўлюк, жаданы мой, ідзі да мяне!» — здалося яму, паклікала Зося.
Боль у грудзях
Мар’яна сядзела пад кустом, схаваўшыся ад сонца. Яна ніяк не магла ўявіць бацьку нежывым, з сінімі змярцвелымі губамі...
Бацька ж такі дужы, такі вясёлы, такі прыгожы...
Як часта ён, злавіўшы яе, Мар’яну, казытаў у шчаку мяккімі пшанічнымі вусамі і напяваў:
Пайшоў каток у лясок, Знайшоў каток паясок. А котачка адняла I дзіцяці аддала.
Пайшоў каток на таржок,
Знайшоў каток піражок:
Ці самому з’есці, Ці дзіцяці несці? I сам трошкі ўкусіў, I дзіцяці прынасіў.
He верыцца, што бацька пра коціка болей не заспявае... Жывы ён, жывы...
Задумалася Мар’яна, не заўважыла, як да яе падбегла Яніна.
— Добры дзень, Мар’янка,— прывіталася яна і, сеўшы пад куст, паскардзілася:
— Уцякла я. 3 самага ранку тата напіўся. Як ачмурэлы ходзіць па доме.
— Янінка, ён з гайдукамі ўсю ноч каля нашай хаты насіўся. Палохалі нас.
Мар’яна абняла рукамі калені і пачала апавядаць, як увечары страшныя коннікі скакалі па балоце.
Яніна слухала, прыкусіўшы губу. Цяпер яна зразумела, чаму бацька ўчора перад заходам сонца загадаў гайдукам сядлаць коней.
— Тата, куды вы сабраліся? — пацікавілася яна.
— Акыш! — прыкрыкнуў ён на дачку, нібы на якое неразумнае кураня, што блытаецца пад нагамі, і пайшоў, хістаючыся.
«Мар’яну яны палохалі. Bopara сабе знайшлі»,— падумала Яніна і адчула, як запякло ў грудзях. Так, бывала, пякло, калі мама была жывая, калі разам з ёю сядзелі ў зямлянцы.
Зямлянку каля сажалкі выкапаў дзед Міхал, які, паводле матчыных слоў, яшчэ ейнаму бацьку служыў.
Спачатку, калі мама папрасіла выкапаць зямлянку, дзед Міхал не пагадзіўся.
— He,— сказаў.— Пан Вацлаў і мяне, і цябе са свету зжыве, калі даведаецца.
У гэты дзень у доме якраз госці сабраліся, расспяваліся.
— Дзед Міхал, хіба не чуеш, як яны гарлапаняць? Млосна мне! Богам цябе прашу! Выкапай зямлянку, каб мы з Янінай маглі ад іх схавацца! — усклікнула мама.
Употай, каб ніхто не бачыў, капаў дзед зямлянку. Зямлю ў сажалку выкідаў.
I аднаго дня, калі зноў паз’язджаліся шумныя госці, мама павяла Яніну ў зямлянку, замаскіраваную ў кустах.
Часта пры свечцы сядзела яна там з мамай. У зямлянку не даносіліся п’яныя песні.
Шукаў іх бацька. I адзін, і з гайдукамі... А потым... Потым сабакі знюхалі, знайшлі гэты схоў.
— Хто выкапаў зямлянку? — стаў дапытвацца бацька.
— He скажу,— круціла галавою мама.
— Скажаш!
— He скажу.
Раз’юшаны бацька выхапіў пістолю.
— Скажаш!
Наперад выступіў дзед Міхал.
— Я выкапаў, пане. Я вінаваты. У мяне страляйце. Маё жыццё забярыце. Пажыў...
— Вацлаў, не страляй у яго! — заплакала мама.— Ён няньчыў мяне. Ён адзіны, хто з родным домам мяне звязвае.
— Няхай пажыве, дарую,— буркнуў бацька.
На другі дзень, уваліўшыся да маці, ён доўга кляўся, што не збіраўся ў яе страляць, што проста палохаў.
— He кранеш Міхала? — запытала мама.
— Я ж табе сказаў, што дараваў яму! — са злосцю кінуў бацька і, як апечаны, выскачыў з пакоя.
А ўвечары дзеда Міхала знайшлі ў сажалцы, каля самага берага. Два белыя лебедзі з падрэзанымі крыламі плавалі каля яго.