Мой сябар Дон Кіхот  Аляксей Якімовіч

Мой сябар Дон Кіхот

Аляксей Якімовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 333с.
Мінск 2018
50.59 МБ
Гайдук Адам усім апавядаў, што сам бачыў, як дзед Міхал, спатыкнуўшыся, боўтнуўся галавою ў сажалку.
— Я падбег, а стары ўжо бурбалкі пусціў! — размахваючы рукамі, рагатаў Адам.
Пасля гэтага мама захварэла, стала скардзіцца, што сэрца баліць. Бацька ж не верыў ёй, пасмейваўся...
— Янінка, пра што ты думаеш? — запытала Мар’яна, скончыўшы аповед пра начных коннікаў.
— Так сабе,— не прызналася Яніна.
— А наш татка прапаў! — цяжка ўздыхнула Мар’яна.— Мы і каля хаты яго шукалі, і клікалі...
— Можа, ён у лес пайшоў?
— Каля яблыні засталася яго пістоля. I кроў там была,— нявесела паведаміла Мар’яна.
У Яніны перасохла ў роце, нібы ад хваробы. Што ж гэта робіцца? Няўжо бацька забіў дзядзьку Паўлюка? Мабыць, забіў... Нездарма гойсаў з гайдукамі на конях каля Мар’янінай хаты...
Пячэ ў грудзях...
Чаму ж яна, Яніна, такая нешчаслівая? Чаму жыццё такое цяжкое? Чаму не ўдаецца?
— Мар’яна, а Петрык дзе?
— 3 мамай на возера пайшоў. Туды, дзе знайшлі дзеда Харытона з камянямі на нагах. Сетку цягаюць, татку шукаюць... Янінка!..
Каб не глядзець у вочы Мар’яне, Яніна апусціла галаву. Дзед Харытон у возеры ляжаў... I дзеда Міхала з сажалкі выцягнулі... Рагатаў Адам...
Петрык з маці на возеры... Няўжо яшчэ аднаго тапельца выцягнуць?..
Хто ж будзе наступны?... He супакоіцца бацька... TapanKa розум адняла, а маленькі чалавечак у шэрай сутане ўвесь час падбухторвае яго.
Пячэ ў грудзях... Баліць...
На вершаліне бярозы
Прыгнуўшыся пад цяжарам мокрай сеткі, Петрык моўчкі цягнуўся за маці. Дзе ж шукаць бацьку? У каго папрасіць дапамогі?
На пістолю адна надзея. Яна не выдасць, не падвядзе.
He адкладваючы на заўтра, трэба падпільнаваць Вацлава Станішэўскага ці Адама, знянацку выскачыць, наставіць пістолю і запытацца, куды падзелі бацьку.
Нікуды не падзенуцца, скажуць. Ён з імі жартаваць не будзе. Як яны, так і ім.
У судзе бацька шукаў праўду, спрабуючы вярнуць зямлю. He, самому іх трэба судзіць. Самому...
Каля бярозы Петрыка і маці сустрэлі сяброўкі, Мар’яна і Яніна.
— Мамка, не знайшлі? — усклікнула Мар’яна.
— Будзем шукаць,— сказала маці.
— Дзе?
Маці апусціла галаву.
— Будзем, дачушка, будзем...
«Разгубілася мама, не ведае, што ёй рабіць. Неспадзявана абрынулася гора»,— нявесела падумаў Петрык.
— Мама, я тут пабуду,— папрасіў ён, бо яшчэ раней вырашыў: «3 Янінаю сам пагавару. Мо яна што-небудзь бачыла ці чула. Мо хоць на след навядзе».
— Пабудзь, сынок,— павольна прамовіла маці. Было відаць, што цяжка даецца ёй кожнае слова, што балюча ёй думаць пра бацьку.
— Мама, ты не хвалюйся. Я хутка прыбягу.
— Сетку дай.
— Сам прынясу. Няхай пакуль тут паляжыць.— Петрык зняў з пляча рыбацкую сетку і кінуў на зямлю.
Маці пайшла, згорбіўшыся.
«Як адзінокая былінка на ветры цяпер яна. He дам у крыўду. Нікому не дам!» — ледзь чутна прашаптаў Петрык.
— Братка, а Янінчын бацька з самага ранку напіўся. Уцякла яна з дому,— паведаміла Мар’яна.
— Янінка, ты ведаеш, куды мы хадзілі? — націснуўшы на слова «куды», запытаў Петрык.
— Ведаю,— не паднімаючы вачэй, адказала Яніна.
«Так нічога не выйдзе ў нас,— падумаў Петрык.— Быццам нейкую нябачную нітку між намі нацягнулі. Трэба хутчэй разарваць яе. Інакш, чаго добрага, разбяжымся ў злосці і крыўдзе».
— Янінка, ты не думай, што мы...— Петрык не даказаў, запнуўся.
— Янінка, мы любім цябе,— вырашыла дапамагчы брату Мар’яна.— I я, і Петрык. Вельмі любім. Петрык, праўда ж?
Петрык адчуў, як пачырванелі шчокі.
— Канечне, любім.
Яніна падняла галаву і ўсхліпнула.
— Янінка, твой бацька з самага ранку напіўся? — Петрык пачаў здалёку, каб яшчэ болып не ўквяліць Яніну.
— Ходзіць, крычыць... Усе пахаваліся. Адзін Адам, як прывязаны, за ім бегае. Ён...
Яніна так і не скончыла, бо з-за павароткі выскачыў на кані Адам.
Шырока расставіўшы ногі, як перад бойкай, Петрык стаяў, чакаючы. Гайдук, напэўна, Яніну шукае. Мабыць, Вацлаў Станішэўскі яго паслаў па яе. Яшчэ не наздзекаваўся. Яшчэ не адняў здароўе.
Падскакаўшы, Адам рэзка спыніў каня і звярнуўся да Яніны:
— Паненка, бацька кліча...
— Сама прыйду! — незычліва азвалася Яніна.
Адам махнуў бізуном, як бы абвіваючы вакол Петрыка і Мар’яны пятлю.
— Пан Вацлаў узлуецца, калі даведаецца, што паненка зноў з гэтымі абшарпанцамі сустракаецца.
Злосць разабрала Петрыка. Які ж нахабнік Адам! Нядаўна змахляваў, а цяпер абзываецца, думае, што адпору ніхто яму не дасць, калі бацькі няма.
— Цябе хто сюды прасіў? — сціснуўшы зубы, вымавіў ён.
— Смелы, як бачу! — гігікнуў Адам.— Смелы?
Петрык з нянавісцю глядзеў на Адама.
— Хоць ты і смелы, але на самую вершаліну бярозы не залезеш! — задраўшы галаву, пасміхнуўся Адам.
Петрык зірнуў угару. На вершаліне бярозы сядзіць маленькая буравата-шэрая мухалоўка. «Цыыг-цыыг»,— гучна крыкнула яна і паляцела, тузануўшы ўгару і ўніз хвастом.
— He залезе-эш! Гы-гы-гы...— рагоча Адам.
Петрык разумеў што гайдук знарок падбівае. Вядома, можна было б, як той казаў, плюнуць, павярнуцца і пайсці. Але ў грудзі прыліло цёплай хваляй, і нечы таемны голас зашаптаў: «А ты залезь, дакажы яму, пакажы сваю смеласць, каб адчуў ён, што ты не з гліны злеплены, і, адчуўшы, усім сваім паганым нутром здрыгануўся».
— He залезеш! Гы-гы-гы... Смяльчак!
— Петрык, не лезь,— спалохаўшыся, папрасіла Мар’яна.
I Яніна пачала ёй дапамагаць:
— He лезь. Разаб’ешся, калі паломіцца вершалінка.
— He залезе-эш! Баязлівец! Гы-гы-гы...
Петрык падскочыў, ухапіўся за тоўсты ніжні сук, пачарнелы ад часу, і палез на бярозу.
— Петрык! — як спалоханыя птушаняты, у адзін голас закрычалі Мар’яна і Яніна.
He, ён, Петрык, цяпер нізавошта не злезе з бярозы, няхай хоць вецер наляціць, віхура закруціць і дождж ліне.
«Глядзі, гад! — думаў ён пра Адама.— Бацьку выкралі, але сілы ў нас вы не аднялі».
Ужо зусім блізка вершаліна. Пад нагой трэснула, паламаўшыся, галінка.
Учапіўшыся пазногцямі ў падатлівую маладую кару, Петрык абхапіў рукамі тонкую вершаліну.
Унізе спалохана ўсклікнулі Мар’яна і Яніна, зарагатаў гайдук Адам...
Перадыхнуўшы, Петрык зноў палез. I зноў трэснула пад нагою галінка. А вершаліна загайдалася, як бы імкнучыся скінуць яго.
Яшчэ крыху... Петрык нарэшце ўхапіўся за вершаліну, a яна, гучна трэснуўшы, паламалася.
Закрычалі Мар’яна і Яніна.
— Гы-гы-гы...— зайшоўся ад смеху Адам. Такі дамогся ён свайго, будзе пра што апавесці Вацлаву Станішэўскаму. Нарагочуцца разам.
Петрык каменем падаў уніз. Па твары, па плячах балюча сцёбалі галінкі. Нейкім цудам яму ўдалося ўхапіцца за тоўстую галіну. Ён павіс на ёй, заматляўшы нагамі.
Краёчкам вока заўважыў, як мітусяцца ўнізе Мар’яна і Яніна, як цягнуць угору рукі.
Перабіраючы рукамі, Петрык падлез да ствала і, спусціўшыся ўніз, саскочыў на зямлю.
— Ты залезь! Ты!.. — узрушаны, крыкнуў гайдуку Адаму.
Адам шлёгнуў каня бізуном і паскакаў, час ад часу азіраючыся, быццам за ім чэрці гналіся.
А каля Петрыка, як каля сапраўднага героя, Яніна і Мар’яна ўвіхаюцца, сакочуць.
— Петрык, навошта палез туды?
— Навошта паслухаўся яго?
— Ледзь не забіўся!..
— Братка, дурань ты!
Праўду яны кажуць. Дурань ён. Каго паслухаўся? Адама... Пярэваратня, для якога анічога святога няма. Але ж даказаў!.. I не толькі Адаму...
Да Петрыкавай шчакі пальцам дакранулася Яніна.
— У цябе кроў на шчацэ, Петрык!
— На мне як на сабаку загаіцца,— знарок абыякава сказаў Петрык.— А ты, Янінка, дадому бяжы, не гняві іх.
— Добра, добра,— таропка пагадзілася Яніна і пабегла ў маёнтак.
Нечаканае рашэнне
Петрык і Мар’яна зайшлі ў хату. За сталом, унурыўшыся, сядзела маці.
Петрык хацеў шмыгнуць за печ, легчы на палаці, схавацца там, ды маці адразу заўважыла, што ў яго падрапаны твар.
— Сынок, што з табою? — усклікнула яна.
— На бярозу лазіў,— паведаміла Мар’яна, хоць ён, Петрык, і прасіў яе, каб не казала праўду.
Маці нейкую хвіліну сядзела нерухома, не спускаючы з Петрыка вачэй, а потым запытала:
— На якую бярозу?
-— На тую, што пры дарозе расце. Да самай вершаліны далез,— ахвотна растлумачыла Мар’яна.
Маці ўскочыла, ледзь не перакуліўшы ўслончык, схапіла ручнік, намачыла яго вадою і пачала выціраць кроў на твары Петрыка.
— Сыночак, міленькі, чаго ж цябе панесла на самую вершаліну? Якога ліха ты там шукаў?
Петрык стаяў роўна, выцягнуўшыся лазінкай. Так, здаралася, стаяў ён і тады, калі, як кажуць, пехатой пад стол хадзіў. Бывала, прыбяжыць дадому мурзаты. Маці зловіць яго, адной рукой трымае за плячо, а другой, намачыўшы ў вадзе ручнік, выцірае твар, дакараючы.
— Зося, нос яму добра патры,— смяецца бацька.— Ён з курамі дзёўбся.
Якія лагодныя, якія ласкавыя маміны рукі! I ў Яніны былі гэткія ж, калі нядаўна да шчакі дакранулася...
— Петрык, дык чаго ж ты палез на вершаліну?.. Чаму маўчыш?
— Адам з яго смяяўся, баязліўцам абазваў. А Петрык палез, каб даказаць, што не баязлівец,— паведаміла Мар’яна.
— Зноў Адам! — прытуліўшы да грудзей ручнік, маці асела на ўслончык.
Петрык зірнуў на Мар’яну і непрыкметна патрос кулаком.
Мар’яна стала на парог і адвярнулася.
— Дачушка, не станавіся на парог. I так няшчасця поўная наша хата,— прамовіла маці.
Мар’яна хуценька саскочыла з парога.
— Мамка, хіба няможна стаяць на парозе?
— Няможна, дачушка. Хадзі да мяне.
Мар’яна падышла да маці і прытулілася да яе.
— Мама, чаму няможна станавіцца на парог?
— У парозе, Мар’янка, душы продкаў жывуць.
— А чаму праз парог вітацца няможна?
— Бо неўзабаве паспрачаешся з тым чалавекам, з якім праз парог прывітаўся. Ён нават ворагам можа стаць.
— Чаму, мамка?
— Чалавек, які знаходзіцца на іншым баку парога, успрымаецца душамі продкаў як магчымы непрыяцель, вораг. I душы продкаў могуць незалюбіць яго. Душы продкаў усё чуюць, усё бачаць,— расказвае Зося Мар’яне і пяшчотна гладзіць яе валасы.
Даўным-даўно, калі Зося была малою, і яе маці гэтак жа гладзіла валасы, апавядаючы пра звычаі продкаў.
«Дачушка, непрыемнасць чакае таго, хто спатыкнецца аб парог, уваходзячы ў хату. А калі ён спатыкнецца аб парог, выходзячы, то гэта знак, што ў хату хутка вернецца»,— ахвотна тлумачыла маці.
Яшчэ добра помніцца, як яна, Зося, спалохалася індыка. Вялікі, натапыраны, ён здаўся вельмі страшным. A калі індык кінуўся на яе, штосьці забалбатаўшы на сваёй індычынай мове, дзяўчынка моцна закрычала.