• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой сябар Дон Кіхот  Аляксей Якімовіч

    Мой сябар Дон Кіхот

    Аляксей Якімовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 333с.
    Мінск 2018
    50.59 МБ
    — Чаго разгалёкаўся? Нервы падводзяць? — крыкнуў, высунуўшыся з кабіны.
    — Ты што вырабляеш? — Дон Кіхот амаль пад нос Аліку тыцнуў загубленыя ўсходы.
    Алік адхіліўся, глыбей залазячы ў кабіну.
    — Ну і што тут такога?
    — Як гэта «ну і што»? — голас у Дон Кіхота сарваўся, ён піскнуў, бы птушанё, якому стала балюча.
    — Нарад нам выпісалі? Выпісалі. Баранаваць паслалі? Паслалі. Значыць, начальству відней, трэба яго баранаваць альбо не трэба,— спакойна разважыў Алік.
    — Твае вочы нашто? — Дон Кіхот памкнуўся сілком выцягнуць яго з кабіны.
    Ты не ўказвай! Я нарадзіўся тут. А ты!.. Якім ветрам цябе прынесла сюды? Ты... Ты — навалач. Цябе да нас не запрашалі! — Алік сціснуў руль так, што костачкі пальцаў збялелі.— I рукі прыбяры!..
    Алікаў трактар завыў, ірвануўся, ахутаны пылавым воблакам. Крыкнуўшы «не выйдзе!», Дон Кіхот у два скачкі дагнаў «Беларус», які не паспеў набраць хуткасць, забег наперад, шырока расставіўшы ногі.
    — Глушы! — закрычаў штосілы.
    Трактар, таргануўшыся, як укапаны, спыніўся за які метр ад Дон Кіхота. Алік выскачыў з кабіны і крыва ўсміхнуўся.
    — Вырашыў целам закрыць, як амбразуру?
    — Вочы на патыліцы? — выдыхнуў Дон Кіхот.— He бачыш, што зямля тут як пух? Трэба баранаваць, дзе суглінак.
    — Невядома, у каго вочы на патыліцы. He тармазнуў бы і...
    Дон Кіхот павярнуўся да мяне.
    — Санча Панса, бяжы ў вёску. Знайдзі загадчыка ўчастка. Няхай сюды едзе.
    Да мяне спярша не дайшло.
    Санча Панса, хутчэй бяжы. He дам яму баранаваць!
    «Яны пазабіваюцца»,— падумаў я і адным дыхам у вёску. Вясна. Прырода радуецца, раскашуе, а тут... Хутчэй трэба, хутчэй!
    Дзядзьку Тодара я знайшоў на мехдвары. Падбег да яго, дыхаю цяжка. А ён глядзіць на мяне, як на «снежнага чалавека».
    — Міколка, чаму прыбег? — пытаецца.
    — Я... Дзядзька Тодар!..
    Загадчык участка тузануў мяне за плячо.
    — Супакойся! Ад твайго крыку ў пяты закалола.
    — Дзядзька Тодар, там, там!..
    — Там, там, тарарам! — перадражніў мяне дзядзька Тодар.
    — Але, тарарам,— кіўнуў я галавою.
    — Ты па-чалавечы скажы. Міколка, па-чалавечы!
    А я ні з таго ні з сяго заявіў:
    — Я не Міколка, а Санча Панса!
    Дзядзька Тодар расшпіліў на грудзях кашулю.
    — Мне горача. Горача мне!
    — Там, на полі, Алік і Дон Кіхот забіваюцца! — нарэшце паведаміў загадчыку.
    — Пачынаецца! Барацьба са злом пачынаецца! — у роспачы крыкнуў дзядзька Тодар, пабег да свайго матацыкла, які стаяў непадалёк, завёў яго і ўскочыў на сядзенне.
    — Вазьміце з сабою! — памкнуўся я да дзядзькі Тодара.
    Ён у адказ патрос кулаком.
    — Марш дадому, урокі вучыць!
    I паляцеў куляю. А я паплёўся дамоў. Урокі вучыць.
    Не ЗАЎСЁДЫ ХВАЛЯЦЬ, КАЛІ ДАПАМАГАЕШ
    3 Дон Кіхотам я сустрэўся толькі надвячоркам. Іду вуліцаю, а насустрач ён.
    — Санча Панса, чаго нос павесіў?
    — Задумаўся,— сказаў я.— Розныя думкі адольваюць.
    — Калі чалавек думае, значыць, жыве,— зазначыў Дон Кіхот.
    Я ўсміхнуўся.
    — Некаторыя кажуць, што лепей не думаць. Тады жыць спакайней.
    He слухай тых, хто так кажа. Урокі вывучыў?
    — Вывучыў. Хутка канец навучальнага года. Адзнакі трэба выпраўляць.
    Дон Кіхот мне ў адказ:
    — Ты толькі дзеля таго вучышся, каб добрую адзнаку атрымаць?
    Сказаў, быццам у кут на калені паставіў. Вось і пагавары з такім. He адразу здагадаешся, як адказаць.
    Я вырашыў перавесці гаворку на іншае:
    — Дзядзька Тодар быў на полі?
    — А як жа! Дзякую табе, Санча Панса. Калі б не ты!..
    Мне дзякуе! Я, можна сказаць, на некалькі сантыметраў падрос.
    — Дзядзька Тодар на цябе не лаяўся?
    Даказаў яму, што там няможна баранаваць. Зямля, што прысак, праз пальцы сыплецца. Ён паслаў на іншае поле, дзе суглінак.
    — Алік на дыбы не станавіўся?
    — He. I ён супакоіўся.
    Беражыся яго,— папярэдзіў я.— Ён табе не даруе.
    Дон Кіхот паглядзеў на мяне чыстымі, як бясхмарнае неба, вачыма.
    Санча Панса, не хвалюйся, табе проста здаецца, што Алік кепскі. Ён у мяне прабачэння хацеў папрасіць.
    Ідзём, размаўляем, а тут Андрэйка, другакласнік, з вулкі выпаўзае, слёзы па шчоках размазвае. А нагавіцы!.. Каб вы толькі паглядзелі на ягоныя нагавіцы! Мокрыя, брудныя. Я, канешне, мінуў бы малога. Нячуйка і нябачка — найлепшыя людзі. Плача? Бяда вялікая! Няхай паплача, пакуль не надакучыць. У малых як заўсёды бывае? Плачуць, а пасля скачуць. Брудны, мокры? He лезь, куды не трэба. Абавязкова мінуў бы. Яшчэ пасмяяўся б. А Дон Кіхот спыніўся і пацікавіўся:
    — Хлопчык, чаму плачаш?
    Андрэйка надзьмуўся як мыш на крупы, а пасля як зараве:
    — Ы-ы-ы, ы-ы-ы!..
    — Няхай паплача,— сказаў я.— Дужэйшы будзе.
    Куды там! Дон Кіхот нават і вухам не вядзе.
    — Хлопчык, чаму плачаш? Раскажы.
    Ы-ы-ы, ы-ы-ы...— завёў «хлопчык», як звыклую песню.
    He вытрываў я:
    He брыдка? У школу ходзіш, а толькі «ы-ы-ы» вывучыў.
    — Мяне тата папругаю наб’е! — нарэшце вымавіў Андрэйка.
    — I папругаю, і дубцом не шкодзіла б,— усміхнуўся я.— Мусіць, разам з качкамі ў калюжыне купаўся?
    — He купаўся. Я два разы праз калюжыну перайшоў і адзін раз у ёй прысеў.
    «Два разы праз калюжыну перайшоў і адзін раз у ёй прысеў...» Яму здаецца, што мала. Так, не шкодзіла б сцебануць дубчыкам. Тонкая бярозка, ды розуму вучыць. A можа, ён яшчэ чаго нарабіў? Цалюткі дзень па вёсцы гойсаючы, можна шмат нашкодзіць. I навошта гэтай малечы вольныя дні даюць? Няхай цэлы тыдзень у школе вучыліся б. Бацькам было б спакайней. Праўда, настаўнікам дасталося б! Відаць, усе са школы паўцякалі б.
    — Андрэйка, ты казаў, што цябе тата папругаю наб’е. За калюжыну? — пацікавіўся я.
    — Па парадку раскажу. Можна? — зірнуў на мяне Андрэйка.
    — Можна,— дазволіў я.
    — Было так. Алік травінкі ў кулаку трымаў, а мы выцягвалі. Алік сказаў, што таго бацька папругаю наб’е, хто карацейшую выцягне.
    — Табе пашанцавала карацейшую выцягнуць?
    — Выцягнуў. Ы-ы-ы...
    — А потым?
    — Потым Алік сказаў: «Прайдзіся па калюжыне. Усе роўна цябе сёння бацька наб’е».
    — Прайшоўся! — з дакорам прамовіў я.
    — Два разы прайшоўся і адзін раз прысеў.
    — Нічога не разумею,— паціснуў плячыма Дон Кіхот.
    Ён не разумеў, а мне ўсё-ўсё стала зразумела. Я ведаў Аліка як аблупленага, ведаў пра гэткі ягоны фокус. Звычайна збярэ вакол сябе малых і прапаноўвае, як сёння, каб травінкі выцягвалі. Хто карацейшую выцягне, таму кажа, што дома наб’юць. Тыя вераць. Некалі і я верыў. Умее, чорт, у душу ўлезці. Пасля ўгаворвае малога, каб па калюжыне
    прайшоўся ці ў чужы агарод залез. Маўляў, усё роўна дома наб’юць. Ідуць, лезуць. Яму смешна.
    Сказаў пра гэта Дон Кіхоту, а ён заявіў:
    — Санча Панса, такога не можа быць!
    He верыць. Як жа яму даказаць?
    — Ы-ы-ы... Дасць бацька ў косці! — заенчыў Андрэйка.
    — He дасць,— сказаў я яму, каб толькі адчапіўся.— Даруе.
    — He даруе. Я гэтыя нагавіцы першы раз надзеў. Ы-ы-ы...
    Надакучыў мне гэты маленькі чалавечак, як горкая рэдзька. Ыкае, нібыта заведзены. Зараз людзі падумаюць, што мы да яго прычапіліся, пакрыўдзілі.
    Я дакрануўся да пляча Андрэйкі.
    — Ідзі дадому! He бойся.
    А ён упёрся. Стаіць, як трактар на тармазах.
    — Ы-ы-ы...
    — Трэба дапамагчы малому,— прамовіў Дон Кіхот. Ён узяў Андрэйку за руку і павёў. I я за імі пацягнуўся. А што зробіш?
    Мы наблізіліся да Андрэйкавай хаты.
    — Ы-ы-ы, ы-ы-ы!..— зноў загаласіў малы. Ды так моцна, што ягоная маці, цётка Ганна, пачула і на двор выскачыла. Яна ў нашай школе тэхнічкай працуе.
    — Ідзі, не бойся,— падштурхнуў Андрэйку Дон Кіхот.
    — «Не бойся»? — наляцела на Дон Кіхота цётка Ганна.— Ты ягоныя нагавіцы будзеш мыць?
    — Ы-ы-ы!..— зарумзаў Андрэйка.
    Я вырашыў абараніць і Дон Кіхота, і Андрэйку.
    Цётка Ганна, ваш Андрэйка не вінаваты. Ён...
    — Па вушы ў гразі і не вінаваты? Узялі малога і вядуць, як на выставу! Здзекуецеся? — не на жарты разышлася цётка Ганна.
    — He здзекуемся. Слова даю, што не здзекуемся,— пачаў апраўдвацца Дон Кіхот.
    Лепей не даваў бы слова, не апраўдваўся. Яшчэ болей падліў смалы ў агонь.
    — Усміхаюцца. Радыя, што хлопец упэцкаўся! Кавалеры!..
    — Мы...— сказаў Дон Кіхот.
    — Маўчы, бо зараз зніму гэтыя нагавіцы і па плячах! — крыкнула цётка Ганна.
    Называецца, дапамаглі. He заўсёды хваляць, калі дапамагаеш.
    Што нам заставалася рабіць? Лахі пад пахі дый ходу. Як кажуць, далі маху.
    СпОВЕДЗЬ ДОН КІХОТА
    Вёску ахутваў паўзмрок. Мы з Дон Кіхотам сядзелі на лаўцы. Пахла бэзам, мятай. А ў нас на душы было цяжка. Мокрымі нагавіцамі цётка Ганна па плячах хацела даць! Без дай прычыны. Пасля такога і рукі можна апусціць.
    — Як ты стаў такім? — пацікавіўся я ў сябра. Карцела запытацца: як дайшоў да такога жыцця? Ды язык не павярнуўся.
    — Якім «такім»? — не зразумеў мяне Дон Кіхот.
    — Звычайна навучэнцы з аграрнага коледжа ў сваёй вёсцы праходзяць практыку,— пачаў я здалёк.— А ты ў нашу прыехаў.
    — Расказаць чаму?
    — Раскажы.
    Вось што пачуў я ад Дон Кіхота. Споведзь перадаю з ягоных слоў.
    ...Да дзявятага класа я сябраваў з хлопцам, якога клічуць Косцем. Пра такіх, як мы, звычайна кажуць: і вадою не разліеш. Улетку цэлымі днямі прападалі на рэчцы, цягалі з нораў лянівых ментузоў, увосень у школе дзяліліся спелым яблыкам, а бывала, і якою капейчынай, што заводзілася ў кішэні; узімку дружна прабівалі снежныя сумёты,
    ідучы ў школу. А паспрабуй хто зачапіць якога — удвух кухталёў надаём. У дзявятым жа, як на грэх, нам абодвум спадабалася яна, Аленка,— аднакласніца з суседняй вёскі. I ад колішняга сяброўства, як ад разбітага шкла, толькі асколкі засталіся.
    Напачатку ніхто з нас адкрыта не паказаў сваёй непрыязі. Ды трэшчынка, непрыкметная для іншых, усё большала ды большала. Без дай прычыны распачнём спрэчку. На ўроках фізкультуры не прымусіш выступаць за адну каманду. I нарэшце мы (Косця на дрэнны зрок спаслаўся) паселі за розныя парты. 3 малой іскры вялікі агонь бывае. Так і ў нас. Пачалося з выпускнога экзамену па матэматыцы. Вясна тады прыпазнілася, і кветкі, нават раннія, стылі ў завязі, а вось чаромха, асабліва лясная, буяла квеценню.
    -	Няхай Косця і Дзяніс па чаромху за рэчку з’ездзяць. Ім зручней: каля рэчкі жывуць, а ў Дзянісавага бацькі дык і лодка свая,— прапанаваў нехта з дзяўчат.
    Доўга мы аднекваліся, сто прычын знаходзілі, ды ўставіла слова Аленка:
    — He праціўцеся, хлопчыкі. Няўжо вам цяжка?
    Ці маглі мы не паслухацца тую, пра якую марылі, чый позірк так часта дарэмна лавілі?