• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой сябар Дон Кіхот  Аляксей Якімовіч

    Мой сябар Дон Кіхот

    Аляксей Якімовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 333с.
    Мінск 2018
    50.59 МБ
    — Добра прыдумаў! — пахваліў мяне Дон Кіхот.
    Вядома, някепска, што пахваліў. Але ж як далей напісаць? He лезе новая думка ў галаву, хоць ты яе сілком туды заганяй. «Сумна яму, сумна яму...» — шапчу адно і тое ж.
    Пачуў Дон Кіхот.
    — Санча Панса, далей так напішы. «З’явіўся Несцерка і запытаўся: «Драч, чаму сумуеш?» — «Птушкам мае спевы не даспадобы,— адказаў Драч.— Я спяваў, як металіст, а яны паўцякалі».— «Запішыся ў птушыную музычную школу. Там розным спевам навучышся»,— параіў Несцерка. Страпянуўся Драч: «У школу? Ноты вучыць? Дзякую за параду. Лепей металістам буду». I давай зноў крычаць дзікім голасам».
    — Годзе, годзе! — усклікнуў я.— Цяпер ведаю, як скончыць.
    — Здагадаўся? — усміхнуўся Дон Кіхот.
    — Здагадаўся. Несцерка затуліў вушы і наўцёкі. A Драч і цяпер там сядзіць, крычыць, стараецца: «Я металіст! Я металіст!»
    — Цудоўна! — сказаў Дон Кіхот.— Пакуль ты інтэрмедыю пісаў, я брыль зрабіў.
    I праўда, зрабіў брыль. Такі ладны, такі прыгожы! Хоць сабе на галаву надзявай.
    — У цябе рукі дужа спрытныя,— пахваліў я Дон Кіхота. А сам з жахам думаю: «Няўжо яшчэ адну інтэрмедыю прымусіць напісаць? У мяне і гэтая выйшла ці то інтэрмедыя, ці то гумарэска, ці то камедыя. Калі зноў пачну пісаць, на ўсю вуліцу расчхаюся. Куры да суседзяў паўцякаюць».
    Відаць, пашкадаваў мяне Дон Кіхот.
    — Санча Панса, другую інтэрмедыю сам напішу.
    — Пра птушку ці пра сапраўднага металіста, без алегорыі? — пацікавіўся я.
    — Пра сапраўднага. Без алегорыі.
    — На сёння ўсё?
    — Яшчэ штосьці пакажу. Насмя-я-е-ешся! Пачакай хвілінку,— сказаў Дон Кіхот і пайшоў у хату. Неўзабаве
    выбег з хаты як угарэлы. У адной руцэ магнітафон трымае, у другой вяроўчыну, да яе кавалак кілбасы прывязаны. За Дон Кіхотам вылецеў чорны кот.
    Гляджу ва ўсе вочы. Дон Кіхот да хлява пабег. I кот за ім бяжыць, не адстае. Ну і ну! Здзяцінеў мой сябар!
    Дон Кіхот дабег да хлява, павярнуўся і назад, як сапраўдны спрынтэр. Кот не адстае. Цырк на дроце!
    Дон Кіхот спыніўся каля мяне. Кот, канешне, на кілбасу адразу накінуўся. Прысеў каля яе, варкоча — за вушы не адцягнеш. А ў Дон Кіхота рот да вушэй.
    — Санча Панса, прабегчыся захацелася! Як у дзяцінстве.
    — Хм,— чмыхнуў я.
    Дон Кіхот паставіў на лаўку магнітафон.
    — Санча Панса, моцна цябе здзівіў?
    Здзівіў. Што і казаць.
    — Моцна,— пагадзіўся я.— А калі смяяцца?
    — Хутка насмяешся.
    Я дакрануўся рукою да магнітафона.
    — Даўно купіў?
    — У знаёмага трактарыста ўзяў. Ён у суседняй брыгадзе працуе. Тут розныя запісы ёсць.
    Я падпусціў шпільку:
    — Зараз музыку ўключыш, каб кату было весялей кілбасу есці?
    — Правільна разважаеш! — усклікнуў Дон Кіхот і націснуў на кнопку. 3 магнітафона данесліся ласкавыя гукі скрыпкі. О дзіва! Чорны кот упаў на спіну, задраў угору лапы і стаў ціха варкатаць: «Мур-мур-мур...»
    У мяне ажно твар выцягнуўся.
    — Дон Кіхоцік, няўжо кату гэтая музыка падабаецца?
    — Сам бачыш,— сказаў Дон Кіхот.
    — Ты гэткі фокус Стасіку і Валіку хочаш паказаць?
    — Пакажам. Няхай падзівяцца.
    Някепска прыдумана. Вось дык Дон Кіхот! А здавалася, ад няма чаго рабіць з катом забаўляецца.
    — Увага! — прамовіў Дон Кіхот.— Зараз будзе іншая музыка.
    Сапраўды, з магнітафона данеслася: «Гэй! Вэй!..»
    — Метал...— пачаў я, ды не паспеў даказаць, бо чорны кот падскочыў, перакуліўся ў паветры і сігануў на плот. А з плота, заенчыўшы, да мяне клубком падкаціўся. «Заскочыць на галаву — лысы застануся»,— падумалася.
    Я павярнуўся ды на вуліцу што было моцы.
    Стой! Выключаю! — крыкнуў Дон Кіхот і выключыў магнітафон. Ціха вакол. Дзе ж кот? А-а-а, вунь, каля плота, аблізваецца, на мяне пазірае, нібы на кілбасу.
    He бойся. Сюды хадзі,— паклікаў Дон Кіхот.— Кот супакоіўся.
    — Я не спалохаўся,— прамовіў я.— Проста не чакаў, што кот ад металу ашалее.
    — Ты ведаеш, пра што паведамілі амерыканскія навукоўцы? — звярнуўся да мяне Дон Кіхот.— Калі каровы слухаюць класічную музыку, то даярка значна больш надойвае малака. На пяць—дзесяць працэнтаў болып!
    — Якога малака? — чамусьці не дайшло да мяне.
    — Пускаеш між вушэй! — папракнуў Дон Кіхот.
    Здараецца,— пагадзіўся я. He прызнаўся Дон Кіхоту, што кот перапалохаў.
    За ВЁСКАЙ
    Назаўтра, калі я ішоў у школу, Дон Кіхот сустрэў мяне на вуліцы.
    — Санча Панса, пасля заняткаў зайдзі да мяне. За вёскай, на выгане, інтэрмедыі будзем паказваць. Я сказаў і малым, і Стасіку, і Валіку.
    «Пасля заняткаў...» Пасля заняткаў, як кажуць, дзень у разгары. Ён жа на працы павінен быць. Няўжо выгналі, з трактара знялі?
    — На працу не пойдзеш? — пацікавіўся я.
    — У начную пасылаюць. Перасейваю ячмень, дзе вымак.
    Я з палёгкай уздыхнуў. Усё-ткі не выгналі. Малайчына Дон Кіхот. Трымаецца за працу.
    — Для інтэрмедый усё падрыхтаваў?
    — Усё,— адказаў Дон Кіхот.
    Відаць, да апоўначы сядзеў. Вельмі хоча перавыхаваць Стасіка і Валіка. Яму, мабыць, спаць няма калі. Нездарма такі худы.
    — Да пабачэння,— сказаў я.— Хутка пакажам інтэрмедыі. Усыплем перцу.
    Я ледзь выседзеў гэты дзень у школе.
    Дон Кіхот чакаў мяне каля хаты бабкі Волькі. Ён сядзеў на лаўцы і, выцягнуўшы шыю, пазіраў на вуліцу. Каля плота стаяла нейкая вялікая рама, абцягнутая кардонам.
    Што гэта за пудзіла? — прагаварыў я, паказаўшы на раму.
    — Гэта дэкарацыя для інтэрмедый. Санча Панса, ты, ты!..— Дон Кіхот не даказаў да канца, махнуў рукою. Канешне, крыўдна чалавеку. Стараўся як мог, а я працу пудзілам назваў. Цікава, што ж ён там намаляваў?
    — Можна тваю дэкарацыю перавярнуць? — ціха прамовіў я.
    У Дон Кіхота прыўзняліся бровы.
    — Як «перавярнуць»?
    — Каб малюнак убачыць.
    — Калі ласка,— дазволіў Дон Кіхот.
    Я перавярнуў дэкарацыю. Някепская, здаецца. Луг, лес, каля лесу трактар стаіць. 3 такой дэкарацыяй любыя інтэрмедыі можна паказваць.
    — Прыгожа! Проста вочы адбірае,— стаў расхвальваць я.— Асабліва трактар прыгожы. He трактар, а звер. Такі сто пудоў пацягне.
    Дон Кіхот расцвіў, быццам мак.
    — Унізе дзіркі, не заўважыў? — нечакана запытаўся.
    Сапраўды, унізе дзве вялікія дзіркі прабітыя. Праз такія кот пралез бы.
    — Праз гэтыя дзіркі рукі прасаджу і лялькі буду паказваць,— растлумачыў Дон Кіхот.
    — Я думаў, што лялькі будуць на нітках,— сказаў я.
    — Хацеў зрабіць на нітках, ды не выйшла,— прызнаўся Дон Кіхот.— Некалі мы зробім, як у старажытнай батлейцы. Даю слова.
    — Абавязкова зробім! — падхапіў я.— Пакуль і так добра. Галоўнае — ідэя. Галоўнае, каб нас зразумелі. Хадзем на выган?
    — He,— сказаў Дон Кіхот.— Ката трэба ўзяць.
    — I кілбасу,— падказаў я.
    Думаў, што Дон Кіхот сам панясе ката. А ён яго мне працягнуў.
    — Вазьмі.
    Кот пазірае на мяне, выварочваецца, кіпцюры выпускае. He кот, а ўсурыйскі тыгр.
    — Санча Панса, вазьмі ката! Чаго стаіш?
    — Узяць? — здзівіўся я.
    — Вазьмі. Я панясу калонкі і дэкарацыю.
    — Лялькі не забыўся ўзяць? — стараюся і так і сяк, каб надалей адцягнуць пакуту. А ў галаве круціцца: «Як жа пазбавіцца ката, каб Дон Кіхот не здагадаўся, што баюся?»
    — Узяў! — прагаварыў Дон Кіхот.— У кішэнях ляжаць.
    — Пакажы.
    — Калі ласка.
    Дон Кіхот выняў Несцерку, Металіста і Драча. Драч як Драч. А Металіст з доўгімі валасамі, рознымі жалезкамі абвешаны.
    — Схавай іх. Ужо наглядзеўся,— сказаў я.
    — I ката ў кішэню схаваць? — глянуў на мяне Дон Кіхот.— Возьмеш нарэшце ты яго?
    — Давай ката ў скрынку з дзіркамі пасадзім,— прапанаваў я.
    — Давай,— пагадзіўся Дон Кіхот.— Будзе маленькая сенсацыя, калі выпусцім.
    Ён прынёс скрынку, і мы пасадзілі туды ката.
    — Яму там добра,— усміхнуўся я.
    Выйшлі на вуліцу. У маіх руках скрынка, Дон Кіхот нясе калонкі і дэкарацыю. Сапраўдныя артысты. Добра, што сабакі не стрэліся. Накінуліся б на мяне, калі б ката ўчулі. На шчасце, без асаблівых прыгод дабраліся да выгана. А там малечы сабралася! I Стасік з Валікам круцяцца. Крыху воддаль на матацыкле, размаляваным, як навагодняя афіша, Алік сядзіць.
    — Артысты пагарэлага тэатра з’явіліся! — падпусціў шпільку Стасік.
    I Валік зубы скаліць.
    — Зараз пакажуць спектакль «Чорт у балоце, Баба Яга на плоце».
    — Сам ты чорт,— агрызнуўся я.
    Дон Кіхот маўчыць, не азываецца. Нібы не чуе. Паставіў дэкарацыю на ўзгорку і мне загадаў:
    — Санча Панса, трымай!
    — Ёсць! — па-вайсковаму адказаў я.
    — Зараз мы пакажам вам некалькі інтэрмедый,— аб’явіў Дон Кіхот.
    Малыя запляскалі ў далоні, Стасік і Валік зарагаталі, а Алік на сігнал матацыкла націснуў, як бы вітаючы ўсіх нас.
    — Першая інтэрмедыя называецца «Драч-металіст». Пазнаёмцеся з яе героямі.
    Глядзяць на нас малыя, вачэй не спускаюць.
    Дон Кіхот падняў угору Несцерку і Драча.
    — Вось Несцерка. Гэта беларускі селянін, герой нашых паданняў. Ён вельмі разумны і хітры. Самога цара не баяўся. 3 панамі ж і падпанкамі як з роўняй размаўляў. А вось Драч — птушка. Драч — герой нашай гршай
    інтэрмедыі. Ён вырашыў стаць металістам, які не хоча ведаць іншай музыкі. Паглядзіце, што з гэтага выйшла.
    Адразу скажу: спадабалася малым мая інтэрмедыя пра Драча-металіста. Ну і пляскалі яны ў далонькі! He чакаў гэткага поспеху. А другую інтэрмедыю Дон Кіхот, што называецца, на дзясятку з плюсам паказаў. Вось пра што яна.
    Захацелася Металісту, як і Драчу, стаць звышарыгінальным. Начапіў ён на сябе розных гаек, бляшанак і стаў па вёсцы шпацыраваць, каб паказаць, які прыгожы. У бацькоўскую хату не заходзіць, цесна яму там.
    Ад смеху зайшліся малыя, гледзячы на яго.
    Потым мы з Дон Кіхотам выпусцілі са скрынкі ката. Прыгнуўся бедны кот, вачыма зыркае. А малыя крычаць, задаволеныя:
    — Яшчэ адзін «металіст» з’явіўся!
    — Ён у сваім дамку сядзеў!
    — Гэты «металіст» будзе спяваць!
    Я хуценька ўключыў калонкі. Кот упаў на спіну і заваркатаў: «Мур-мур, мур-мур...»
    — Авой, памірае! — спалохана ўсклікнуў хтосьці з малых.
    — He памірае, а цешыцца,— прамовіў Дон Кіхот.— Гэтая музыка яму даспадобы. Зараз пабачыце, што будзе, калі метал загучыць.
    I новую музыку паставіў. Нібы тры бензапілы адразу ўключылі. Кот як мяўкне, як падскочыць угору і на Стасіка з Валікам кінуўся, бы сабака!..
    — Ай, мама! — усклікнуў Стасік.
    А Валік як заенчыць:
    — Вочы выдрапае!
    Кот, відаць, і сам перапалохаўся, бо пабег прэч.
    — Куды? Куды? — закрычаў Дон Кіхот і прыпусціў за ім.
    Я таксама нешта крычаў і не заўважыў, як да нас на матацыкле пад’ехаў Алік.
    — Спадабаліся інтэрмедыі? — звярнуўся ён да малых.