• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мой сябар Дон Кіхот  Аляксей Якімовіч

    Мой сябар Дон Кіхот

    Аляксей Якімовіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 333с.
    Мінск 2018
    50.59 МБ
    Я чакаў, што Наташа ўзбурыцца, выкліча Міхася, як і мяне, на дуэль. Але чамусьці не выклікала. Збаялася, ці што?
    Яна зняважліва зірнула спярша на Міхася, пасля на мяне і з пагардаю прамовіла:
    — А я спадзявалася на вас. Лічыла, што дапаможаце.
    Павярнулася і пайшла.
    Мы з Міхасём перазірнуліся. Чаму так сказала? Чаго хацела ад нас? Гэтага мы пакуль не зразумелі.
    Тайна бабкі Тэклі
    На другі дзень я доўга не ўставаў з ложка. He выспаўся. Усю ноч нейкае глупства ў галаву лезла. I каралева Елізавета снілася, і Эльдарада, і бутэлькі.
    Я некалькі разоў прачынаўся. Знарок вочы шырокашырока расплюшчваў. Каб гэтае глупства ў галаву не лезла. Ды дарэмна. Толькі заплюшчу вочы — зноў каралева Елізавета. Бутэлькі збірае і да мяне нясе. Спрабаваў да ста лічыць, да тысячы. Нічога не дапамагала.
    Толькі пад раніцу заснуў. Соладка-соладка спалася. Hi бутэлек, ні Эльдарада, ні англійскай каралевы. Я, мусіць, да паўдня спаў бы, калі б не тата і мама.
    — Андрэйка, уставай.
    — Андрэй, дзень на дварэ.
    Гукаюць, як у лесе. А я, вачэй не расплюшчваючы:
    — Зараз. Устану...
    I далей сплю. Быццам у кошкі-мышкі з імі гуляю.
    Відаць, не спадабалася гэткая гульня тату. Стаў мяне за пятку казытаць.
    — У мяне канікулы,— заенчыў я сонным голасам.— Калі вы не на працы, то я не назаляю. Спіце, колькі хочаце.
    — Ат, спі. Хоць да вечара,— відаць, пакрыўдзіўся тата.— Я хацеў, каб ты паснедаў з намі. Мы неўзабаве на працу пойдзем.
    «Спі». Хіба заснеш, калі за пятку казыча? He ведае, якая ноч у мяне была.
    Расплюшчыўшы вочы, я ляжаў на ложку. Колькі хвілін у хаце было ціха. Потым рыпнулі дзверы. Напэўна, мама прыйшла. Так, яна. Яе крокі, мяккія, лёгкія. Тата цяжка ступае, грузна.
    — Чуў, якая пагалоска па вёсцы ідзе? — данёсся мамін голас.
    — Выдумкі,— адказаў тата.
    — А можа, не выдумкі? — сказала мама.— Бабка Тэкля на свае вочы касманаўта бачыла.
    — Нагаворыць бабка Тэкля. Толькі вушы развешвай.
    У мяне сон як рукою зняло. Цікава. Вельмі цікава. Касманаўта бабка Тэкля бачыла. Чаму я пра гэта не ведаю?
    Зноў рыпнулі дзверы.
    — Дзень добры,— пачуў я Міхасёў голас.— Андрэй дома?
    — Спіць,— сказаў тата,— не дабудзіцца.— I моцна гукнуў: — Андрэй, сняданак на стале стаіць. Мы на працу пайшлі.
    У пакой уляцеў Міхась.
    — Чаго ляжыш, як крот у нары? — накінуўся ён на мяне.
    He спадабалася мне гэткае параўнанне.
    — Крот не ляжыць, крот ходзіць,— кажу.— Яму праз кожныя чатыры гадзіны есці хочацца.
    А ён:
    — Лянівы ты, Марозік. Чуў, што каля вёскі касманаўты спусціліся?
    Я хуценька ўсхапіўся з ложка, адзеўся. Значыць, не плёткі. Каля вёскі касманаўты ходзяць, а я ў хаце сяджу.
    — Дык бяжым! — крычу.— Я ні разу жывога касманаўта не бачыў.
    Міхась засмяяўся:
    — Ты, напэўна, у гарачай вадзе купаны? Сядзь.
    Я сеў на край ложка. А Міхась нечакана сказаў:
    — Давядзецца нам папрасіць прабачэння ў Наташы.
    — Чаму? — не зразумеў я.
    — Магчыма, дзесьці ёсць такая краіна — Эльдарада. У непралазных джунглях, напрыклад, куды і чортава вока не зазірне. Факты за гэта.
    «Мусіць, свет дагары перавярнуўся,— думаю.— Дзяўчынкі на дуэль выклікаюць, Міхась у Эльдарада паверыў, бутэлечная пошта, касманаўты. Штосьці дзіўнае вакол робіцца».
    — Выкладвай факты.
    — Можна і факты. Бутэлечная пошта — адзін,— пачаў загінаць пальцы Міхась.— Я ўжо правяраў. He Наташыным почыркам запіска напісана.
    — Запіска не доказ.
    — He доказ,— пагадзіўся Міхась.— Але касманаўт... Касманаўт... Адкуль ён з’явіўся? Магчыма, запіска і касманаўт — адно звяно. Вось толькі як звязаць яго? Як?
    Болей я не мог трываць.
    — Дзе той касманаўт? Дзе ён?
    Міхась устаў з ложка, зірнуў у акно. Я таксама падышоў да акна, пачаў пільна-пільна ўзірацца. Мне думалася, што зараз убачу на вуліцы касманаўта. Сапраўднага касманаўта: у скафандры, у гермашлеме. Нездарма Міхась ад акна не адыходзіцца.
    Але касманаўт не з’яўляўся. Толькі куры ляніва грэбліся ля плота, а каля іх паважна паходжваў наш рабы певень.
    — Дзе касманаўт? — тузануў Міхася за плячо.
    Міхась развёў рукамі.
    — Каб ведаў, то каля цябе не стаяў бы. Людзі кажуць.
    — Кажуць, кажуць,— перадражніў я.— Чаго ж ён хаваецца ад людзей?
    Міхась уздыхнуў:
    — А хто яго ведае. Можа, шпіён. Можа, заблудзіўся. Касманаўты таксама памыляюцца. Можа, ракета ў яго сапсавалася.
    — Так, Міхась, так. Сапсавалася. Таму і сеў каля вёскі. Добра, што на вёску не ўпаў.
    Я ажно трымцеў ад хвалявання. Касманаўт каля вёскі, ракета. Вось каб палятаць хоць крыху!
    — Міхась, ты можаш заставацца ў хаце. Можаш нават мой сняданак з’есці. А я ўсё-такі пабягу.
    Калі б Міхась не схапіў мяне за руку, я, напэўна, выбег бы з хаты.
    — Пачакай. Куды бегчы? Куды вочы глядзяць? Так мы яго не хутка знойдзем. Казалі, што яго бабка Тэкля бачыла. Спытаемся ў яе, дзе бачыла, у якім месцы. Там і будзем шукаць.
    — А я думаў, што касманаўт каля самай вёскі. Значыць, да бабкі Тэклі цяпер?
    — He,— сказаў Міхась.— Трэба Наташу пачакаць. Яна ў горад паехала. Маці хоча ёй паліто купіць.
    — Да самага вечара давядзецца чакаць,— кажу Міхасю.— Хадзем без Наташы!
    — He. Я слова даў, што пачакаю яе. Прыйдзецца пацярпець.
    — Калі даў слова, то прыйдзецца,— неахвотна згадзіўся я.
    У бабкі Тэклі
    Вечарэла, калі мы ўтраіх пайшлі да бабкі Тэклі. Бабка Тэкля жыла не ў самой вёсцы, а воддаль ад яе. Як у нас кажуць, наводшыбе.
    Жыла яна адна. Муж пасля вайны ад ран памёр, а сыны параз’язджаліся. Старэйшы служыў афіцэрам у арміі, а малодшы працаваў ажно на Поўначы.
    Бабку Тэклю мы вельмі любілі. Каля яе хаты рос вялікі сад, і яна не раз частавала нас яблыкамі.
    Сама стрэне на дарозе, прывядзе ў сад: «Збірайце ападкі. Частуйцеся». Бывала, і ў кішэні накладзеш, і за пазуху. Hi крыку, ні лаянкі мы ад яе аніразу не чулі.
    Нам пашанцавала. Бабка Тэкля была дома. Яна сядзела на парозе, падпёршы рукамі галаву.
    Мы адчынілі веснічкі.
    — Бабка Тэкля, добры вечар,— здалёку гукнуў я.
    — He ведаю, ці добры ён будзе,— уздыхнула бабка Тэкля.
    — Чаму?
    — А што, калі той страхалюд да мяне прыпрэцца?
    — Вы пра касманаўта кажаце? — вырвалася ў мяне.
    — А пра каго ж яшчэ.
    — А вы яго бачылі?
    — Як цябе цяпер. Каля Дворнага саду гэта было. Ужо шарэць пачало. I тут вылазіць з кустоў. Ну рыхтык жаба. Вочы пукатыя, сам зялёны. Як жабарэння на сябе начапіў. Я адразу змікіціла, што адзежа такая ў яго. Лыпнуў на мяне вачыма і назад у кусты. Ажно затрашчала, як паляцеў. А я, каб болей страху яму нагнаць: «Ого-го-о-о... О-гу-г-у-у...»
    — А самі не спалохаліся? — пацікавіўся Міхась.
    — Задрыжэлі ногі,— прызналася бабка Тэкля.— Fa­ra ж не жартачкі: такога страхалюда ўбачыць!
    — Можа, хто хацеў напалохаць вас? — пытаюся.
    — Каму я патрэбная. Я ж не дзеўка. А перад гэтым яшчэ некі апарат ляцеў. Ціха-ціха ляцеў. Я перш падумала, што мо шар, якім надвор’е мераюць. Пасля дайшло, што той страхалюд на ім прыляцеў.
    «Апарат ляцеў...» Бабцы Тэклі здалося, што шар,— разважаў я.— Але ж яна добра не прыглядалася, дый цямнець пачало. Хіба магла заўважыць, якой ён формы? Што ж там было? А калі касмічная талерка? Касмічная талерка. Талерка... Так і ёсць. Вось і ў газетах пішуць, што не раз людзі бачылі касмічныя талеркі. I ў нас бачылі, і ў іншых краінах. Думаюць, што іншапланетнікі на такіх талерках ляцяць. Памыляюцца яны. Няма іншапланетнікаў. Гэта, відаць, жыхары Эльдарада прылятаюць. Чамусьці не хочуць нам паказвацца. Прылятаюць, як у разведку. Паглядзяць, паглядзяць — і назад. Зноў у Эльдарада. А цяпер нейкая
    бяда ў іх. Нездарма запіску падкінулі. Хочуць, каб мы дапамаглі, і ўсё роўна хаваюцца. Асцярожныя. Вось і бабка аднаго напалохала. Яна думае, што амерыканца. He. 3 Эльдарада той чалавек усё-ткі...»
    Спяшаючыся, я расказаў пра сваю здагадку Міхасю, Наташы і бабцы Тэклі.
    — Я таксама думаю, што ён з Эльдарада,— падтрымала мяне Наташа.
    А бабка Тэкля разважала па-свойму:
    — Мне няма розніцы, хто ён. Але чаму па кустах брындаецца? Заўтра гэтыя касманаўты некаму на голаў сядуць.
    — Раней, напэўна, спакайней было? — пацікавіўся я.
    — Раней іншае было. Вадзянікі, русалкі, лесавікі. Людзі газет, як цяпер, не чыталі. Ва ўсялякіх нячысцікаў верылі. Вось і лезлі розныя страхі ў вочы. Помню, мая маці расказвала, як вадзянога быка стрэла. Траву на балоце жала. Раненька было, туман, як малако, па балоце разліўся. Нажала маці травы, напхала ў мех. Толькі кранулася, каб ісці,— чуе: «У-у... У-у...» Працяжна гэтак, глуха. Зірнула ўбок — вадзяны бык каля куста. Невысокі, на нізенькіх нагах. А ногі ў яго, як лапы ў жабы. Галава вялікая-вялікая. Быццам калода ці цэбар. Перавярнуўся на спіну і гэтымі нагамі-лапамі па жываце сябе шлёпае: шлёп-шлёп. I крычыць: «У-у... У-у...» Маці казала, што зашлёпаў бы, каб не ўцякла.
    — Дык гэта жабка-жарлянка,— здагадаўся я.— Яна гэтак крычыць. Нам пра яе на ўроку заалогіі расказвалі.
    — Але,— падхапіла Наташа,— жывот у яе чырвоны, у сініх кропках. Ён атрутнаю сліззю пакрыты. Убачыць жарлянка бусла і на спіну перакочваецца, жывот свой паказвае. Маўляў, не кранай мяне.
    — Бабка Тэкля, можа, і вам цяпер падалося, як некалі вашай мацеры? — запытаўся Міхась.
    — А хто яго ведае,— нечакана прамовіла бабка Тэкля.— У мяне сёння ўсё ў галаве пераблыталася. Пайду свінчо пакармлю. Зусім забылася.
    — Бачылі вы яго ці не бачылі?
    — Адчапіцеся, саколікі. Сама не ведаю.
    Бабка Тэкля ўстала і пайшла ў хлеў.
    — Ён каля Дворнага Саду выскачыў? — гукнула Наташа.
    — He ведаю. Усё пераблыталася,— пачулі мы ў адказ.
    — Чулі? — звярнуўся да мяне і Наташы Міхась.— Са страху бабцы Тэклі здалося, што таго страхалюда ўбачыла.
    — Старэнькай бабцы паверылі,— ўздыхнуў я.
    Ноччу каля Дворнага саду,
    альбо што здарылася з Наташай
    Мы хацелі ісці дамоў, але Наташа распачала спрэчку:
    — Дык не верыце, што ёсць Эльдарада, што касманаўты ёсць, што бутэлечная пошта ёсць?
    — Табе толькі з бабкай Тэкляй сябраваць,— сказаў Міхась Наташы.
    Пакрыўдзілася Наташа. Яшчэ як пакрыўдзілася!
    — He верыце? — яна ледзь не плакала.— Я цяпер жа пайду ў Дворны сад і знайду таго невядомага. Дакажу...
    He думаю, што Наташа пайшла б у Дворны сад, Ka­ni б Міхась алею ў агонь не падліў.
    — Пойдзеш? I свайго эльдарадаўца да нас прывядзеш? Пад ручку? — прамовіў са здзекам.
    — Да вас не прывяду. Ён з вамі размаўляць не захоча.