Мой сябар Дон Кіхот
Аляксей Якімовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 333с.
Мінск 2018
— Падабаецца «Яшчарка»? — падышоў да нас КокаКола.
Наташа адхіснулася.
— He бойся Кока-Колы,— звярнуўея я да яе.— Ён не такі, як Банан і Кальмар. Гэта ён запіску ў бутэльцы прыслаў. Ён добры, ён наш сябар. Ён нас папрасіў, каб у Эльдарада паляцелі.
Я азірнуўся. Банан і Кальмар моўчкі глядзелі на нас.
— Наташа, тыя за намі сочаць. Мы пасля табе пра ўсё раскажам. Пацярпі.
— Кока-Кола, а як ваша «Яшчарка» ўзляціць? — запытаўся Міхась.— У яе ні вінта няма, ні крылаў.
— Ёсць у яе крылы. «Яшчарка» падобная да кажаноў — лятучых мышэй. Крылы складваюцца ў «Яшчаркі», як у кажаноў. Гэтыя жывёлкі, як вы ведаеце, маюць выдатныя аэрадынамічныя формы. Яны лятаюць лёгка і хутка,— сказаў Кока-Кола.— Яны вельмі добра манеўруюць, падымаюцца на вышыню да двух тысяч метраў. А некаторыя з іх, як, напрыклад, вушан, могуць нерухома вісець у паветры.
— I «Яшчарка» ляціць, як кажан? Яна крыламі махае?
— Махае.
— Някепска прыдумаў Кляйн,— прамовіў Міхась.— Працуе ў яго галава.
Кока-Кола спахмурнеў:
— Ягоная вучонасць для нас бокам вылазіць. Ад іспанцаў хоць уцяклі. А ад Кляйна не ўцячэш.
«Кляйн вучоны, і вялікі вучоны,— думаў я.— Але чаму ў яго такая чэрствая душа? Чаму людзей не шкадуе? Чаму ён так свет ненавідзіць?»
На ўсе гэтыя пытанні я не мог даць адказу і запытаўся пра гэта ў Кока-Колы.
— Ён фашыст,— коратка адказаў Кока-Кола.
— Кока-Кола,— пачулася адтуль, дзе сядзелі Банан і Кальмар.
— Клічуць мяне. Трэба ўзлятаць. Гэтыя двое трасуцца. He хочуць тут заставацца. Яны ведаюць, што хутка дождж пойдзе. А калі ў «Яшчаркі» намокнуць крылы, яна не ўзляціць. Потым, як набярэ разгон, ёй ніякі дождж не пашкодзіць.
Кока-Кола націснуў на адну кнопку, на другую, крутнуў нейкія калёсікі, шчоўкнуў пераключальнікамі — і «Яшчарка» ўзнялася над дрэвамі. Ляцела яна ціха, бясшумна, як звычайна ляціць птушка.
Мы прыліплі да вокнаў-ілюмінатараў. Hi лесу, ні поля, ні рэчкі мы не ўбачылі. Спачатку мігцелі агеньчыкі, а пасля
і агеньчыкі зніклі. Мы здагадаліся, што «Яшчарка» паднялася за воблакі.
На душы было цяжка і трывожна. Бывай, Дворны сад! Бывайце, родныя палеткі! Бывайце, тата і мама! Калі мы зноў вернемся дамоў, калі весела загалёкаем, засмяемся звонка-звонка? Калі?
— Хлопчыкі, не сумуйце,— сказала Наташа.— Расказалі б мне пра Кляйна, пра Эльдарада. Я слухала вас і анічога не зразумела.
Перабіваючы адзін аднаго, мы з Міхасём пачалі расказваць, як першы раз сустрэліся з Кока-Колам, як потым пазнаёміліся з ім. Расказалі пра Кляйна, пра Эльдарада, пра ягоную біялагічную зброю. А потым заснулі.
Я не ведаю, колькі спаў. Прачнуўся ад таго, што хтосьці трос мяне за плячо і ўсё паўтараў:
— Прачніся! Прачніся!
А прачынацца вой як не хацелася! Сніліся тата і мама, наш дом, вяргіні ў гародчыку. Сніўся наш сабака Шарык, сніўся белагруды кот Цімох.
— Андрэй, прачніся!
Я расплюшчыў вочы. Хто мяне будзіць? Дзе я?
Спрасонку зусім забыўся, што мы ў «Яшчарцы», што ляцім у Эльдарада.
— Чаго лыпаеш вачыма? Прачынайся хутчэй.
Дык гэта Міхась! Міхась крычыць, Міхась...
— Ну чаго ты? Дай паспаць.
— Мы не дома. Ужо над Эльдарада ляцім.
Толькі цяпер да мяне дайшло, дзе мы знаходзімся. Я зірнуў у ілюмінатар і ўбачыў унізе лес. Hi палёў, ні ўзгоркаў, ні вёсак. Толькі лес. Вось якая ты, краіна Эльдарада!
Я ўспомніў, што побач Банан, Кальмар, што недзе ёсць Кляйн. Зрабілася сумна-сумна. Міхась крануў мяне за плячо.
— Адзень парашут.
Каля Міхася стаяў Кока-Кола. Ён трымаў у руках штосьці падобнае да заплечніка.
— I ў гэтым скакаць? 3 такой вышыні?
Гэта парашут. Ён надзейны,— сказаў Кока-Кола.— Твае сябры ўжо надзелі парашуты.
— Навошта скакаць? «Яшчарка» спусціцца.
Кока-Кола азірнуўся і паціху прагаварыў:
— Банан і Кальмар здагадаліся, што вы не з Баварыі. I раскажуць пра гэта Кляйну. Яны пакуль спяць. Устань, Андрэй.
Я ўстаў. Кока-Кола надзеў лямкі парашута на мае плечы, зашпіліў на грудзях.
— А дзе твой парашут? — запытаўся я ў Кока-Колы.
Кока-Кола падштурхнуў мяне да выхаду.
— Я адзену. Мой ляжыць. А ты ідзі, ідзі.
— Кока-Кола, дзе ты? — пачуўся хрыпаты голас.
Кока-Кола націснуў на кнопку, расчыніліся дзверы.
— Банан і Кальмар прачнуліся. Скачыце.
Мы стаялі, пазіраючы ўніз.
— Хутчэй!
Кока-Кола штурхнуў Міхася, і Міхась паляцеў уніз.
Скачыце! Ідзіце на поўдзень. Там жыве Кляйн.
Кока-Кола штурхнуў Наташу...
— Здраднік! — данеслася да нас.
Я ўбачыў, як Банан і Кальмар кінуліся на Кока-Колу.
— Скачы! Унізе паляна. «Яшчарка» кружыцца над палянай. Я ўзарву «Яшчарку»...
Кока-Кола адпіхваў Банана і Кальмара.
— Андрэй... Да «Ластаўчынага тунэля» пойдзеце... Калі дамоў будзеце вяртацца. Там...
— Кока-Кола, не трэ...
Я не дагаварыў, бо Кока-Кола піхнуў мяне, і я паляцеў уніз.
«Разаб’юся»,— мільганула ў галаве думка.
I адразу ж за гэтым адчуў моцны штуршок. Я зразумеў, што раскрыўся парашут.
Я паволі апускаўся на зямлю. Унізе, пада мною, апускаліся Міхась і Наташа, а ўгары, махаючы крыламі, кружылася «Яшчарка», бура-зялёная, прадаўгаватая, зграбная.
Пачуўся выбух. «Яшчарку» ахапіла агнём, і яна стала падаць, развальваючыся на кавалкі.
Я заплакаў.
Частка другая
ЭлЬДАРАДА
«Паляна валуноў»
Мы, як і казаў Кока-Кола, спусціліся на паляну. Дзіўна было бачыць тут гэтую паляну. Вакол лес, а на паляне ніводнага кусціка. Зелянее густая шчотка травы, цвітуць кветкі. I яшчэ я заўважыў, што па краях паляны ляжаць валуны: шэрыя, круглыя, пляскатыя, як капеечныя манеты.
Адкуль яны тут? Няўжо людзі знарок з усяго лесу насцягвалі?
Але думаць пра гэта не было калі. Да мяне падышлі Міхась і Наташа, дапамаглі скінуць парашут. Наташа заўважыла на маім твары пісягі ад слёз.
— Андрэй, ты плакаў?
— Плакаў,— прызнаўся я.— Кока-Кола «Яшчарку» ўзарваў. На яго Банан і Кальмар накінуліся...
Я ўспомніў, як Кока-Кола моцна, па-мужчынску, ціснуў маю руку, як усміхаўся нам, як ратаваў нас. Слёзы зноў навярнуліся на вочы.
— А вы ведаеце, што Кока-Кола свой парашут аддаў? У яго было тры: адзін Банана, другі Кальмара і трэці ягоны. Ведаеце?
— He плач,— абняў мяне за плечы Міхась.
Я не хацеў, каб мяне суцяшалі, бо адчуваў: заплачу, калі пачнуць суцяшаць.
— Міхась, вакол лес. А тут паляна, валуны. Чаму так?
Знарок я перавёў гаворку на іншае. I Міхась зразумеў мяне:
- У прыродзе шмат таямніц, яшчэ не ўсё адкрыта. У 1937 годзе, напрыклад, упершыню стаў вядомы шэры бык Камбоджы — двухметровы велікан. Яго звычайна называюць «бык Савела».
— Давайце і нашу паляну як-небудзь назавём,— прапанавала Наташа.
— Назавём яе «Паляна валуноў»,— сказаў Міхась.
— А цяпер пойдзем лабараторыю Кляйна шукаць,— прамовіў я.— Кока-Кола хацеў, каб мы яе знішчылі. Падкрадземся ноччу і знішчым.
Мне вельмі хацелася ў гэтую ж хвіліну разбурыць лабараторыю, усё там панішчыць, паламаць.
— Знішчыць лабараторыю не так проста,— прагаварыў Міхась.— Туды яшчэ трэба трапіць. Што Кока-Кола казаў? Вакол лабараторыі калючы дрот, роў, у рове піраньі плаваюць. А мост ахоўваецца. У мяне такі план. Знойдзем Кляйна і скажам яму, што нас прыслала арганізацыя «Агонь і меч». Скажам, што на «Яшчарцы» прыляцелі, што яна ўзарвалася.
Скажу шчыра, не спадабаўся мне Міхасёў план. Казаць Кляйну, што мы з арганізацыі «Агонь і меч»? Казаць, што мы фашысты? Нізавошта.
— Міхась, я не змагу так. He змагу прытварыцца.
— I я, відаць, не змагу. А што зробіш?
— Андрэй,— дакранулася да маёй рукі Наташа,— ты можаш не прытварацца. Ты будзеш нямым.
Я ажно галавою пакруціў Ну й прыдумала! Што гэта найшло на яе?
— Наташа, я не разумею цябе.
— А што ж тут разумець. 3 Кляйнам па-нямецку трэба гаварыць. Каб паверыў, што мы з Баварыі. Па нямецкай мове ў нас з Міхасём пяцёркі. А ў цябе тройка. Лепей табе памаўчаць.
— Я магу памаўчаць. Mary. Але ці паверыць вам Кляйн? Хіба будзе арганізацыя «Агонь і меч» у Эльдарада нямых пасылаць?
— Скажам Кляйну, што ў цябе вялікія здольнасці.
— Нямым дык нямым! — у роспачы махнуў я рукою.— А як вы зваць мяне будзеце? Я ж стану немцам. Нямым немцам.
— He злуйся, Андрэй. Назавём цябе Рудольф, я буду Клара, а Міхась — Макс.
— А як мы знойдзем лабараторыю Кляйна? Свайго адраса ён нам не пакінуў.
He, не хацелася мне ісці да Кляйна, прытварацца, маўчаць, як старажытная мумія. Вось каб індзейцаў знайсці ды разам з імі падпільнаваць Кляйна дзе-небудзь у лесе, звязаць. Хай сам сваю лабараторыю разбураў бы. Ды не згодзяцца Міхась і Наташа. Скажуць, што індзейцы баяцца белага чалавека, што не павераць нам.
— Хлопчыкі,— звярнулася да нас Наташа,— Кока-Кола казаў, каб на поўдзень ішлі. Там Кляйн жыве.
Я сеў на траву.
— А дзе той поўдзень? У якім баку? Вось каб компас быў...
— Каб компас, а яшчэ каб асфальтаваная дарога, a яшчэ каб «мерседэс» ці «піжо»,— паморшчыўся, як ад зубнога болю, Міхась.— Без компаса абыдземся. Калі б мы былі ў Паўночным паўшар’і і апоўдні сталі спінаю да сонца, то наш цень паказваў бы на поўнач.
— Але ж мы ў Паўднёвым паўшар’і,— кажу Міхасю.
— А ў Паўднёвым паўшар’і цень паказвае на поўдзень. Геаграфію трэба вучыць. Да поўдня гадзіны дзве засталося. Пачакаем крыху.
I мы сталі чакаць. А потым Міхась стаў спінаю да сонца, і мы пайшлі на поўдзень, туды, куды паказваў Міхасёў цень.
Казачны рай і зялёнае пекла
Раней я думаў, што паўднёвыя лясы густыя, цёмныя, як, напрыклад, наш яловы лес, ды ўбачыў іншае. У гэтым лесе было светла.
Дрэвы раслі не купінамі, а стаялі воддаль адно ад аднаго. Сонечныя промні прабіваліся да самай зямлі і залівалі лес яркім святлом. Нам здалося, што мы трапілі ў казачнае царства. Такіх дзівосаў, як тут, мы ніколі не бачылі. Дрэвы прамыя, як струны, і скрыўленыя, нібы стогадовыя дзяды, густы кустоўнік, праз які, як ні старайся, не прадзярэшся. Ліяны, быццам канаты, сцелюцца па зямлі, паўзуць на ствалы, перакідваюцца з аднаго дрэва на другое. Пальмы, бамбук...
А колькі колераў! Лісце белае, як снег, і чырвонае, як кроў. А там, далей, зялёнае, жоўтае, блакітнае. Проста вочы коле.
Але асабліва нас здзівіла тое, што дрэвы тут растуць як бы ў два ярусы. Унізе — дрэвы, кустоўнік, якія, як і ў нас, укараніліся ў зямлю, а вось на ствалах, на галінах гэтых дрэў, на гэтым кустоўніку — вялізныя папаратнікі, імхі, лішайнікі і... нават дрэвы, кусты.