Мой сябар Дон Кіхот  Аляксей Якімовіч

Мой сябар Дон Кіхот

Аляксей Якімовіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 333с.
Мінск 2018
50.59 МБ
«Кляйн» у перакладзе з нямецкай абазначае «маленькі». Нямецкае гэта прозвішча. Але ж Эльдарада ў Лацінскай Амерыцы знаходзіцца. Там жывуць індзейцы, у іх павінна быць свая мова, не нямецкая. Чаму так? А запіска дык на рускай мове напісана. Хіба яны ведаюць рускую мову? Выходзіць, ведаюць. I ў нас дапамогі просяць. Але чаму мяне схапілі? Чаму такія нялюдскія? Чаму?
— Кока-Кола,— соладка пазяхнуў, пацягнуўшыся, Кальмар,— значыць, будзе дождж?
— Будзе. Праз сем—дзесяць гадзін.
— Адкуль ты ведаеш? — азваўся Банан.
— Неба вечарам было ружовае. Заўсёды так: калі неба ружовае, чакай з захаду дажджу.
— I далёка хмары ад нас?
— За дзвесце—чатырыста кіламетраў Перад захадам сонца на небе былі перыстыя воблакі. Гэта паказвае, што дождж ідзе за дзвесце—чатырыста кіламетраў ад нас.
— Цікава. А як ты даведаўся, што праз сем—дзесяць гадзін тут дождж пачнецца?
— Воблакі звычайна плывуць з хуткасцю трыццаць—сорак кіламетраў у гадзіну. Адлегласць, дзе ідуць дажджы, нам вядомая. Падзелім яе на хуткасць воблакаў. Выходзіць: праз сем—дзесяць гадзін.
— Трэба ляцець. Трэба хутчэй ляцець адгэтуль! — усклікнуў Кальмар.— Мы тут няпрошаныя госці.
«Ляцець... Ён кажа: трэба ляцець,— разважала Наташа.— Значыць, я не памылілася, у іх ёсць нейкі лятальны апарат. I куды яны яго схавалі? Гэта не самалёт. Самалёт у кустах не схаваеш. Тады што? Відаць, лятаючая талерка. Няйначай. Здалёку яны прыляцелі. 3 Эльдарада. Усё-ткі з Эльдарада. Адтуль. Матэматыку ведаюць, астраномію, геаграфію. Асабліва гэты, Кока-Кола. Ён як сапраўдны прафесар. Няўжо ў далёкім Эльдарада таксама свае прафесары ёсць? Нейкі дзіўны гэты Кока-Кола. Зусім не такі, як Банан і Кальмар. I хусцінку з рота выняў, і вяроўку на руках разрэзаў. Банан, Кальмар... Ну й прозвішчы! Шкура шэрхне, як пачуеш. Яны ляцець збіраюцца... А мяне куды? Няўжо з сабою забяруць?»
На вочы ў Наташы набеглі слёзы. Яна непрыкметна, каб не бачылі гэтыя жабы, выцерла іх рукою.
— Выйду я,— прагаварыў Кока-Кола.— Яшчэ раз на неба зірну.
— He баўся,— папярэдзіў Кальмар.
Кока-Кола выйшаў са скляпення. I толькі цяпер Наташа адчула, што з ім чамусьці не было так страшна.
Хто ты, Кока-Кола?
Вы, напэўна, памятаеце, што мы з Міхасём вырашылі вярнуцца ў Дворны сад і вызваліць Наташу.
— Марозік,— прапанаваў Міхась,— давай так зробім: знойдзем сховішча, дзе сядзяць людзі-жабы, і адзін з нас з кустоў выскачыць. Яны, канечне, кінуцца даганяць. А другі ў гэты момант выведзе з парка Натаіпу.
Адзін, другі... Неяк мудрагеліста разважае Міхась. Відаць, хітруе.
— Хто з кустоў выскачыць? — пытаюся.
Міхась падумаў і сказаў:
— Выскачыш ты...
He спадабаўся мне ягоны план.
— Саломінку выцягнем. У каго карацейшая, той і выскачыць.
Міхась мне:
— А хто з нас хутчэй бегае? Хіба я? He, ты мяне у Дворным садзе абагнаў. Ты ляцеў, як ракета.
Сапраўды, абагнаў. Выходзіць, я хутчэй бегаю. Каб ведаў, што такі план у Міхася з’явіцца, то нараўне бег бы. Хоць у мяне на душы кошкі скраблі, ды мусіў згадзіцца:
— Выскачу, калі так. Хай даганяюць.
— He хвалюйся. На сваіх жабіных нагах яны цябе не дагоняць.
«На жабіных нагах...» Мяне ажно скаланула, як пачуў пра жабіныя ногі. Лепей не напамінаў бы.
Сагнуўшыся, стараючыся ступаць ціха-ціха, мы, як нам здавалася, непрыкметна падышлі да Дворнага саду. Я ўявіў, як мы падкрадземся да сховішча тых пачвараў, як выскачу перад імі, як усе яны кінуцца за мною — і ногі сталі ватнымі.
Зняможаны, я спыніўся.
— Пайшлі,— тузануў Міхась за плячо.
А на мяне яшчэ і дрыжыкі напалі.
— Чаго ты? — запытаўся Міхась.— Баішся?
— He. Холадна. Грэюся,— кажу.
— Заўтра будзеш жартаваць.
«Заўтра...» Як мне хацелася, каб хутчэй наступіла гэтае «заўтра»!
— Я не жартую. 3-законы механікі п-павінен ты в-ведаць. Д-дрыжыкі — гэта адна з ф-форм абароны арганізма ад х-холаду. К-калі мы д-дрыжым, с-скарачаюцца мышцы. Р-работа мышцаў п-ператвараецца ў арганізме ў ц-цяпло. Р-разумееш?
Пра гэтае цяпло я, вядома, знарок Міхасю нагаварыў. He хацелася прызнавацца, што боязна.
Мы прайшлі яшчэ колькі крокаў, спыніліся за кустом. Нечакана пачуўся свіст. Ціхі, быццам хтосьці клікаў каго. Я адразу перастаў дрыжаць. Самі сабою прайшлі дрыжыкі.
— Акрамя чалавека-жабы, тут яшчэ салавей-разбойнік блукае,— кажу, азіраючыся.
Міхась пацягнуў мяне за рукаў.
— Прысядзь.
Мы прыселі, схаваўшыся за куст. Зноў пачуўся свіст.
— Што будзем рабіць?
— Пачакаем,— сказаў Міхась.— He думаю, што яны нас заўважылі. Між сабою перасвістваюцца. Няхай збяруцца ўсе, і ты тады выскачыш. He здрэйфіш?
Я не паспеў адказаць, бо ў кустах штосьці трэснула і на невялічкую палянку выйшаў... чалавек-жаба. Ён азірнуўся па баках, спыніўся.
Мы затаілі дыханне.
Чалавек-жаба паднёс рукі да рота і нягучна крыкнуў:
— He бойцеся. Я чалавек, не бойцеся.
«Няўжо заўважыў? — пранеслася ў галаве.— Няўжо? He. Калі б заўважыў, то кінуўся б на нас.
«Не бойцеся...» Хоча, каб выйшлі. Пашукай дурняў...»
— Я чалавек. He бойцеся,— данеслася ў другі раз.
— А мы не баімся. У нас стрэльба,— неспадзявана вырвалася ў мяне.
— Маўчы! — Міхась балюча ўшчыпнуў мяне за плячо.
— He страляйце. He трэба страляць. Я чалавек. Глядзіце. На твары ў мяне маска.
Чалавек-жаба сарваў з галавы агідную маску.
Выбліснуў месяц, і мы змаглі разгледзець незнаёмага. Было яму гадоў сорак — сорак пяць. Твар смуглявы, прыгожы. Доўгія, чорныя, як смоль, валасы спадалі на ягоныя плечы.
Ён стукнуў сябе кулаком у грудзі.
— Бачыце? Я чалавек. Я Кока-Кола. Разумееце? КокаКола. А вы беларусы?
Страх адступіў Мы бачылі перад сабою чалавека, а не пачвару. Пакуль мы не верылі яму: памяталі, што здарылася з Наташай. Але ранейшага страху ўжо не было. Дый мы былі не на чужой зямлі, а на сваёй, дзе, як кажуць, кожны куст родны. А гэты, мы адчувалі, баіцца нас.
— Мы беларусы,— крыкнуў я.— Беларусь!
Кока-Кола заўсміхаўся:
— Вельмі добра.
— Дзе Наташа? — гукнуў Міхась.
— Наташа? Дзяўчынка? Я раскажу. Я вам усё раскажу. He страляйце.
— Дзе Наташа?
— Наташа добрая. Наташа прыгожая,— хутка-хутка загаварыў Кока-Кола.— Яе схапілі кепскія людзі.
— А ты добры? — запытаўся Міхась.
—Я слухаў пра Беларусь. У майго гаспадара Кляйна радыё. Гаспадар Кляйн дазваляў мне радыё слухаць. Кляйн казаў, што Беларусь кепская, а я не верыў яму. Я другое чуў. Радыё мне шмат чаго расказала.
— Міхась, гэта ён прыслаў запіску,— здагадаўся я.— Ён прасіў, каб дапамаглі жыхарам Эльдарада.
— Ты з Эльдарада? — спытаўся Міхась.— Ты індзеец?
— Эльдарада. Індзеец,— усміхнуўся Кока-Кола.
— Я веру яму. Ён добры. Чаго нам хавацца? Выйдзем з кустоў,— прапанаваў Міхасю.
— Мы выходзім,— крыкнуў Міхась.— Ты не ўцякай. He бойся нас.
— Я не баюся.
Мы выйшлі на палянку. Міхась, як сапраўдны дарослы, падаў Кока-Колу руку, назваў сваё імя:
— Міхась.
Павітаўся і я, сказаў:
— Андрэй.
— Андрэй... Разумею... Андрэй...— Кока-Кола доўга трос маю руку, не адпускаў.
Пальцы ў яго былі моцныя, а далонь мазолістая.
Я спытаўся ў Кока-Колы:
— Чаму ў цябе такое цікавае імя: Кока-Кола? Зусім не індзейскае.
Кока-Кола перастаў усміхацца, спахмурнеў:
— О-о-о, гэта доўгая гісторыя, вельмі доўгая. Калі будзеце слухаць, я вам яе раскажу.
Вось што мы пачулі ад Кока-Колы.
Кока-Кола расказвае
— Пасля таго як краіну інкаў захапілі чужаземцыіспанцы, жыхары нашага Эльдарада зразумелі, што іспанцы прыйдуць і да іх. Аднойчы разведчыкі паведамілі правадыру: іспанцы ўжо шукаюць Эльдарада, каб забраць яго багацце. А багацця — золата і каштоўных камянёў — было нямала. Стагоддзямі збіралі яго ў нашай краіне. Правадыр загадаў усім назаўсёды пакінуць Эльдарада. Дзень і ноч нашы індзейцы знішчалі ўсё тое, што сваімі рукамі будавалі. Ад гарадоў, дзе нядаўна стаялі белакаменныя гмахі, і каменя не пакінулі. Ніхто не павінен быў ведаць, што існавала Эльдарада. Інакш, разумеў правадыр, прагныя іспанцы
трапяць і на край свету, каб знайсці жыхароў нашага Эльдарада. Золата і каштоўныя камяні нашы людзі пакідалі ў цясніны, завалілі каменнем. Рэшту з сабою ўзялі.
Невялікімі атрадамі, па пяцьдзясят—сто чалавек рушылі ў далёкую дарогу. Самыя вопытныя воіны ўзначальвалі такія атрады. Толькі яны ведалі шлях, які выбраў правадыр. Многія не дайшлі, загінулі. Прыходзілася і рэкі адольваць, і балоты, і цясніны.
Як ручайкі сцякаюцца ў раку, так і атрады сталі сцякацца ў недаступныя, бязлюдныя джунглі. Кожны, хто змог, выканаў загад правадыра. Вырасталі хаціны, зацепліліся вогнішчы.
А правадыр аб’явіў: «Нікому ніколі не сыходзіць з гэтага месца. Hi з кім не страчацца. Hi словам, ні якім іншым спосабам не паведамляць пра сябе. Няшчасце таму, хто парушыць гэты вечны закон».
He хацеў правадыр новага перасялення.
Шмат гадоў нішто не парушала размеранага жыцця нашага новага Эльдарада. А потым над намі сталі лятаць дзіўныя сярэбраныя птушкі.
«Белыя!.. Гэта ляцяць белыя»,— здагадаліся старэйшыны. Белымі палохалі не адно пакаленне. Рахманай авечкай быў кракадзіл у параўнанні з невядомымі белымі. I зноў людзі пачалі разбураць хаціны, а жыллё рабілі на дрэвах. Каб сярэбраная птушка не заўважыла.
Неяк сярэбраная птушка зноў з’явілася над намі. Яна ляцела нізка-нізка, і чамусьці з яе жывата выбівалася полымя, а за ёю слаўся чорны след. Людзі пахаваліся, а праз некалькі хвілін пачулі, як, скалануўшы лес, ударыў пярун. Дзень, ноч сядзелі на дрэвах. Нарэшце смялейшыя злезлі з дрэваў і ўбачылі, што сярэбраная птушка ляжыць каля возера, дзе звычайна лавілі рыбу. I што самае жахлівае: каля вады, на беразе, ляжаў белы чалавек. Сотні вачэй здалёку назіралі за ім. Белы чалавек не варушыўся. I тады людзі зразумелі, што белы чалавек мёртвы. I яго птушка таксама
мёртвая. Мёртвы белы чалавек і мёртвая сярэбраная птушка ўжо не здаваліся такімі страшнымі. Хтосьці падышоў да белага чалавека, нагнуўся, прытуліў вуха да ягоных грудзей і пачуў, што ціха б’ецца сэрца.
Што было рабіць з ім? Праткнуць кап’ём? Але хіба падымецца ў каго рука на безабароннага? Здавён нашы людзі не пакідалі ў бядзе параненых і нямоглых. Гэта быў яшчэ адзін вечны закон нашай краіны. I белага чалавека не пакінулі дзікім звярам. Вылечылі.
Незнаёмы назваўся Кляйнам. Было яму гадоў пяцьдзясят. Кляйн сказаў, што застанецца з намі назаўсёды, што не парушыць нашага вечнага закону. I мы прынялі яго ў сваю сям’ю. Да кожнага Кляйн падабраў ключык. Мужчын навучыў выплаўляць метал, жанчынам рабіў пярсцёнкі, дзецям майстраваў свісцёлкі. Ён нават запалкі прыдумаў. Мы глядзелі на яго як на добрага чарадзея.